Даследчы семінар: Праекты нацыі
На базе Цэнтра палітычнага аналізу пры “Палітычнай сферы” (www.palityka.org) пачынае дзейнічаць даследчы семінар “Праекты нацыі: Беларусь – Україна. 1990-2008”
Семінар заснаваны для павышэння эфектыўнасці і пашырэння публічнасці калектыўнага даследчага праекту “Праекты нацыі і нацыянальнае ідэнтычнасці Беларусі і Украіны 1990-2008 гг. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Цэнтра перспектыўных навуковых даследаванняў і адукацыі (CASE)
Задачы семінару:
- дыскусія на тэму нацыі і нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі і Ўкраіне,
- сістэматызацыя канцэпцый і тэарэтычных схемаў нацыятворчых працэсаў Беларусі і Ўкраіны,
- апісанне дынамікі нацыянальных праектаў у Беларусі і Ўкраіне
- удасканаленне метадаў збору і аналізу інфармацыі для даследавання сучаснае беларускае сітуацыі
Семінар адкрыты для даследчыкаў у галіне сацыяльных навук, а таксама іншых зацікаўленых. Запісацца на семінар можна адправіўшы запыт на адрас info@palityka.org
Перыядычнасць працы семінара 1 раз на два тыдні (па серадах). З 19.00 да 21.00
Паседжанні праводзяцца на сядзібе ЦСІ.
Першае паседжанне семінара прайшло 22 кастрычніка. Тэма: “Канцэпцыі нацыянальнае ідэнтычнасці”. Выступоўца - А. Ластоўскі.
Другое паседжанне плануецца 5 лістапада. Тэма: “Нацыя як практычная катэгорыя (стомленасць ад тэорыі нацыяналізму)”. Выступоўца - А. Казакевіч
Трэцяе паседжання плануецца 19 лістапада. Тэма: “Катэгорыі “праект нацыі”, “праект нацыянальнае ідэнтычнасці” - перспектывы аналізу.
Наступныя тэмы будуць удакладняцца ў працэсе працы семінару
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся info@palityka.org