Даследаванне бяспекі ў Беларусі: асноўныя этапы эвалюцыі

4 лістапада 2009 г., а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Даследаванне бяспекі ў Беларусі: асноўныя этапы эвалюцыі”Дакладчык: Дзяніс Мельянцоў, апанент: Андрэй Валодзкін.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на [email protected]

Тэзісы дакладу:

Задачы дакладу: акрэсліць дысцыплінарнасць даследаванняў бяспекі ў заходняй традыцыі і ў Беларусі, зрабіць агляд эвалюцыі даследаванняў бяспекі ў Беларусі і пазначыць перспектыўныя даследчыцкія накірункі.

1. Security Studies: кантэкст развіцця

Security Studies у Заходняй Еўропе і ЗША вылучылася з навукі пра Міжнародныя адносіны (МА) пасля Другой сусветнай вайны і апелявала да дзяржавы як галоўнага актара, і развівалася да 1970-х гадоў як, пераважна, Strategic Studies. Rand Corporation – асноўны think-tank.

1980-я – 1990-я гады – адыход ад дзяржавацэнтрычнай парадыгмы, з’яўленне канцэптаў commonsecurity, comprehensive security, human security

1990-я – 2000-я – развіццё новых тэарэтычных накірункаў – gender security, securitization, cooperativesecurity etc як вынік канвергенцыі традыцыйных накірункаў у МА – неарэалізму, неалібералізму і неамарксізму.

У СССР даследаванні бяспекі адбываліся пераважна ў закрытых вайсковых установах і былі засакрэчаныя. Адсутнічала асобая дысцыпліна – тэорыя міжнародных адносінаў. Галоўная прычына – неадназначнае стаўленне марксізму да МА.

2. Security Studies у незалежнай Беларусі

У незалежнай Беларусі даследаванні бяспекі не набылі асобнай дысцыплінарнасці і развіваюцца ў розных галінах ведаў і ў межах розных інстытуцыяў – БДУ, Вайсковая Акадэмія, Інстытут Нацыянальнай Бяспекі (ІНБ).

Даследаванні бяспекі ў Беларусі можна падзяліць на некалькі этапаў:

– ад 1990(91) да сяр. 1990-х. Паўставанне МА як асобнай дысцыпліны (кафедра ў БДУ), з’яўленне “геапалітыка”, першыя “адкрытыя” тэксты па бяспецы;

– сяр. 1990-х – пач. 2000-х. Вылучэнне асобных курсаў для студэнтаў, стварэнне Факультэту міжнародных адносінаў (ФМА), часопіс ЖМПМА, ІНБ, даследаванні бяспекі развіваюцца неадрыўна ад МА, аналітыка па праблемах знешняй палітыцы;

– ад пач. 2000. Становіцца даступны асноўны масіў заходніх тэкстаў, першыя спробы адаптацыі заходняга досведу.

Даследаванні бяспекі ў Беларусі – мешаніна з гісторыі, паліталогіі і міжнароднага права. Асноўныя характарыстыкі тэкстаў супрацоўнікаў ФМА: малы набор тэмаў (канфлікты, міжнародныя арганізацыі, тэрарызм), апісальнасць і кейсы, адсутнасць тэарэтычных работ і адаптацыі заходняга досведу.

Даследчыкі бяспекі ў асноўным маюць гістарычную адукацыю, у адрозненні ад заходніх калег (МА, дыпламаты, палітолагі, вайскоўцы)

Закрытасць даследаванняў у ІНБ і Вайсковай Акадэміі пры канцэнтрацыі спецыялістаў – выпадзенне Strategic Studies і даследаванняў нацыянальнай бяспекі

3. Стратэгія і магчымы парадак дня даследаванняў ў Беларусі

Магчымы парадак дня даследаванняў: нацыянальныя інтарэсы Беларусі, паняцце нейтралітэту у сучасным свеце, здабыткі і страты ад нейтралітэту ў Беларусі, баланс сілаў ва ўмовах глабалізацыі, супольнасці бяспекі, сістэма кааператыўнай бяспекі і Беларусь, стратэгічная культура і яе трансфармацыя, фармаванне еўрапейскай абарончай кампаненты і месца Беларусі, стратэгія бяспекі Беларусі, энергетычная бяспека, рэгіянальная бяспека.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...