Інстытут палітычных даследаванняў

28 верасня 2009 года адбудзецца прэзентацыя Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (ІПС), а таксама прэсавая канферэнцыя

Інстытут палітычных даследаванняў

“Палітычная сфера”

symbol_for_manifest1

28 верасня 2009 года адбудзецца прэзентацыя Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, а таксама прэсавая канферэнцыя.

Асновай Інстытута стала супольнасць, якая склалася вакол часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (www.palityka.org), што быў заснаваны ў 2001 годзе пры кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 2006 года супольнасць працуе ў межах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні.


Аснову дзейнасці Інстытута складзе даследчая, аналітычная, выдавецкая, а таксама іншая акадэмічная і культурная дзейнасць.

Мэта Інстытута – вывучэнне палітыкі, прафесіяналізацыя даследчай дзейнасці, мадэрнізацыя выкладання палітычных дысцыплін, фармаванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, а таксама інтэграцыя беларускіх навукоўцаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст.

Прэзентацыя і прэсавая канферэнцыя адбудуцца ў гатэлі Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава 13. Пачатак у 17.00.

Кантакты для даведак:

Дырэктар: Андрэй Казакевіч, PhD

+ 375 29 6733296 (Беларусь)

Асістэнт дырэктара: Андрэй Асадчы

+ 375 29 3818742 (Беларусь)

+ 370 60460645 (Літва)

Email:

info@palityka.org

Web:

www.palityka.org

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...