Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: Call for Working Papers (да 1 студзеня 2013 г.)

Шаноўнае спадарства, паважаныя ўдзельнікі Кангрэса,

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся 28-30 верасня гэтага года, стаў значанай акадэмічнай падзеяй. Удзел у працы Кангрэса прынялі больш за 350 навукоўцаў і гасцей, якія прадстаўлялі практычна ўсе буйныя гарады і акадэмічныя цэнтры Беларусі, а таксама больш за 15 краін свету. Дзякуем за ваш удзел і ўнёсак у працу Кангрэса.

Як  агучвалася раней, па выніках Другога міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі плануецца выданне Працоўных матэрыялаў (зборніка тэзісаў) удзельнікаў.

Падаць тэкст для публікацыі можна да 1 студзеня 2013 года. Да разгляду прымаюцца тэксты памерам 5-7 тыс. знакаў на беларускай, ангельскай, рускай і польскай мове. Больш падрабязна пра правілы афармлення глядзіце тут:

Submission_Working_Papers_2013_rules_be 

Submission_Working Papers_2013_rules_en

Таксама Арганізацыйны камітэт прадастаўляе магчымасць надрукаваць вынікі працы на Кангрэсе ў выглядзе завершанага навуковага артыкула (35-55 тыс. знакаў) у часопісе “Палітычная сфера” (выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэк,  у  прыватнасці  Central  and  Eastern  European  On-line Library, а таксама рэферыруецца ў  International  Political  Science  Association  (IPSA) Abstracts) і іншых партнёрскіх выданнях.

Для гэтага неабходна даслаць матэрыялы да 2 лютага 2013 года на адрас: info@palityka.org

Правілы афармлення артыкулаў даступныя тут:

Rules_bel

З павагай,

Арганізацыйны камітэт

Check Also

Восьмы Кангрэс пераносіцца на 2019 год

Пасля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс даследчыкаў ...

Яндекс.Метрика