← Усе навіны

НАВІНЫ · 10 студзеня 2022

Yara пакідае Беларусь

Нарвежскі вытворца мінеральных угнаенняў – кампанія Yara перастане набываць калій з Беларусі.

Гэта рашэнне – не падтрымка санкцыйнай палітыкі Еўропы, а вымушаная захада, падкрэсліў кіраўнік кампаніі.

Ці наблізіць разрыў кантрактаў да мэтаў, якіх апазіцыя хацела дасягнуць праз эканамічны ціск на рэжым у Беларусі?

Раней дэмакратычныя сілы дамагліся сыходу з Беларусі яшчэ 32-юх кампаніяў.

Сярод Сярод іх «British American Tobacco», «Rolls-Royce», «Scandia Steel», «Becker Group», «Hansen & Rosenthal».

Кампаніям прапанавана разам распрацаваць інвестыцыйны план для Беларусі пасля пераменаў.

Эканамічны ціск у канчатковым выніку мае давесці да правядзення сумленных выбараў і вызвалення палітвязняў. «Калі мы кажам пра пытанне вызвалення палітвязняў, пра пэўную дээскалацыю ўнутры краіны, то так – такі эфект магчымы, хаця на яго давядзецца пачакаць», – лічыць дырэктар цэнтру «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Адмовы Аляксандра Лукашэнкі ад улады і правядзення сумленных выбараў палітолаг чакаць не раіць.

Агулам ён мяркуе, што эфект абмежавальнай кампаніі Захаду расцягнецца ў часе. «Я думаю, што стратэгія тых, хто санкцыі ўводзіць заключаецца ў тым, што далейшыя рэпрэсіі робяцца больш дарагімі, ускладняюцца.

І ўжо псіхалагічна той бок разумее, што ў выпадку любой эскалацыі будуць дадатковыя гіры, дадатковыя абмежаванні, дадатковыя праблемы», – дадае Андрэй Казакевіч. https://belsat.eu/in-focus/10-01-2022-yara-pakidae-belarus/ (https://belsat.eu/in-focus/10-01-2022-yara-pakidae-belarus/)

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью