Часопіс “Палітычная сфера”

Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады)

Андрэй Асадчы · 2012

№ 18–19 (1–2) 2012 Андрэй Асадчы Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) Развіццё нацыянальнай супольнасці ў значнай ступені звязана з ідэямі і канцэпцыямі нацыі, якія фармуюцца яе інтэлектуальнай і палітычнай элітай. Таму разуменне працэсаў нацыятварэння ў Беларусі не можа быць поўным без вывучэння і аналізу ідэй. Вывучэнне ідэй, агучаных у мінулым, дае магчымасць убачыць пэўную пераемнасць, больш адэкватна зразумець сучасныя працэсы.

Як правіла, актуалізацыя найбольш істотных пытанняў, звязаных з разуменнем шляху развіцця нацыянальнай супольнасці, адбываецца ў перыяд грамадскіх зменаў. Асабліва важным падаецца вывучэнне ідэй і канцэпцый беларускай нацыі, якія былі сфармуляваныя ў перыяд трансфармацыі беларускага грамадства напрыканцы 1980-х гадоў. У дадзены перыяд ва ўмовах палітыкі “перабудовы” былі паднятыя шматлікія пытанні па розных аспектах далейшага развіцця краіны – паўстала патрэба пераасэнсаваць і насыціць новымі сэнсамі разуменне Беларусі.

Публічныя дыскусіі паказалі на існаванне ў беларускім грамадстве розных пунктаў гледжання як у разуменні самой нацыі, так і яе асноўных інстытутаў, шляху далейшага развіцця. Агучаныя ў дадзены перыяд ідэі задалі тон далейшым грамадскапалітычным дыскусіям. Вывучэнне гэтых ідэй дазваляе вылучыць асноўныя канцэпцыі ў разуменні беларускай нацыі і палітыкі, сфармуляваныя ў 1986–1990 гадах, агляд якіх і з’яўляецца мэтай дадзенай працы.

Крыніцы і метады Нацыя – панятак шматзначны.

Існуе шэраг канцэпцый і падыходаў да вызначэння дадзенага феномена. Але нягледзячы на адсутнасць адзінага разумення, а таксама наяўнасць розных падыходаў пры вывучэнні развіцця нацыянальных рухаў, важную ролю ў станаўленні нацыі даследчыкі нацыяналізму надаюць ідэям нацыі (Геллнер, 2002; Хобсбаум, 2002; Андерсон, 2002; Сміт, 1995;

Хрох, 2002). Ідэі ўяўляюцца важным фактарам у фармаванні нацыянальнай свядомасці і станаўленні сучасных нацый. Але, як правіла, у рамках вывучэння нацыяналізму ідэям не надаецца асобная ўвага, яны разглядаюцца як частка пэўнага гамагеннага праекта. Значная колькасць ідэй і канцэпцый, якія існавалі ў пэўны час, але не знайшлі свайго адлюстравання 117 № 18–19 (1–2) 2012 ці рэалізацыі, не апісваюцца і застаюцца па-за ўвагай. Гэта не дазваляе пабачыць увесь спектр ідэй, выявіць іх разнастайнасць, вылучыць пэўныя канцэпцыі, прасачыць іх развіццё, узаемазалежнасць, уплыў на грамадска-палітычныя працэсы. Такім чынам, тэарэтычныя рамкі даследавання нацыяналізму не адпавядаюць рэалізацыі пастаўленай мэты, а найбольш правільным падаецца зварот да гісторыі ідэй.

Агляд літаратуры, прысвечанай гісторыі ідэй у Беларусі, сведчыць пра наяўнасць шматлікіх падыходаў у вывучэнні дадзенай праблематыкі, а таксама наяўнасць розных класіфікацый нацыянальных праектаў, праграм, “дыскурсаў” (Brzozowska, 2003;

Leschenko, 2004; Гансэн, 2006; Гужон, 2007; Ioffe, 2007; Rudkouski, 2008). 1 Але пры гэтым уласна канцэпцыі нацыі застаюцца па-за ўвагай даследчыкаў. Выключэннем можна назваць працу Андрэя Казакевіча (2010), прысвечаную аналізу гэтай праблемы ў Беларусі ў перыяд незалежнасці (1990–2009 гады). 2 Падыход да вызначэння нацыі, акцэнт на аналіз адпаведнага эмпірычнага матэрыялу, а таксама метадалогія, прапанаваныя даследчыкам, скарыстаныя і ў дадзеным даследаванні. Але пры гэтым, у адрозненне ад працы Казакевіча, у якой робіцца акцэнт на разбор і сістэматызацыю ўсіх асноўных ідэй канцэпцый, у дадзеным тэксце разглядаюцца толькі тыя ідэі, якія тычацца разумення нацыі і палітыкі.

Па-за ўвагай пакідаецца разуменне гістарычнага мінулага, што патрабуе асобнага даследавання.

Такім чынам, пад канцэпцыяй нацыі разумеецца пэўная сукуп насць ідэй, якія вызначаюць: аснову нацыянальнай супольнасці, яе межы, а таксама публічныя інстытуты – элементы, якія характарызуюць нацыю і з’яўляюцца асновай яе тоеснасці (у першую чаргу гаворка ідзе пра мову і культуру). Пад канцэпцыяй палітыкі ў дадзеным даследаванні разумеецца сукупнасць ідэй, якія адлюстроўваюць: логіку палітычнай арганізацыі нацыі – якім чынам павінна быць арганізаваная ўлада, асноўныя прынцыпы яе фармавання, яе структура (вызначэнне цэнтра, асноўных суб’ектаў, сувязяў паміж імі, вызначэнне сродкаў рэалізацыі інтарэсаў грамадства).

Асноўная ўвага пры выбары крыніц была засяроджана на матэрыялах, прысвечаных пытанням нацыянальнай палітыкі (палітыкі ў сферы мовы і культуры), суверэнітэту, а таксама актуальным пытанням унутранага развіцця дзяржавы і грамад1 Больш падрабязна гл: (Казакевіч, 2010: 24).

2 Артыкул “Канцэпцыі (ідэі) беларускай нацыі ў перыяд незалежнасці, 1990–2009” з’яўляецца прэзентацыяй вынікаў вывучэння канцэпцый беларускай нацыі, якія былі прадстаўлены ў інтэлектуальнай (інтэлектуальна-палітычнай) сферы Беларусі. Аўтар робіць разбор і сістэматызацыю цэнтральных ідэй нацыі, якія знайшлі адлюстраванне ў інтэлектуальных і палітычных тэкстах эпохі незалежнасці. На аснове аналізу вялікай эмпірычнай базы, даследчык вылучае чатыры канцэпцыі беларускай нацыі: этнакультурную, культурна-палітычную, дзяржава-палітычную і русацэнтрычную.

Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 118 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі ства. Акцэнт надаваўся аналізу ідэй, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў публічнай прасторы, і, такім чынам, не толькі адлюстроўвалі меркаванне аўтараў па актуальных пытаннях развіцця беларускай нацыі, але і маглі ўплываць на шырокага чытача – мелі ўплыў на фармаванне грамадскай думкі. Увага была засяроджаная на адкрытых крыніцах, у першую чаргу на перыёдыцы (газеты і часопісы), спецыялізаваных выданнях па праблематыцы, праграмных дакументах і гэтак далей.

З прычыны даволі вялікай колькасці перыядычных выданняў паўстала праблема выбаркі крыніц. Гэта пытанне было вырашана наступным чынам. У выбарку трапілі цэнтральныя агульнадзяржаўныя выданні – газеты “Советская Белоруссия” і “Звязда”. Акрамя гэтага, у выбарку была ўключана газета “Літаратура і мастацтва”. Дадзеная газета выдавалася Міністэрствам культуры і праўленнем Саюза пісьменнікаў БССР і з’яўлялася асноўным рупарам беларускай інтэлігенцыі і дзеячоў беларускага “адраджэння” ў даследаваны перыяд. На старонках газеты былі апублікаваныя шматлікія артыкулы, прысвечаныя праблемам беларускай, культуры, мовы і гісторыі.

Таксама ў выбарку трапілі найбольш значныя цэнтральныя дзяржаўныя часопісы БССР – “Коммунист Белоруссии” і “Политический собеседник”. Гэтыя часопісы выдаваліся Цэнтральным Камітэтам КПБ і былі прысвечаны грамадскапалітычнай тэматыцы. На старонках выданняў можна азнаёміцца з разгорнутымі артыкуламі, прысвечанымі праблемам грамадска-палітычнага жыцця краіны. Аналіз матэрыялаў дадзеных часопісаў дае магчымасць азнаёміцца з ідэямі прадстаўнікоў савецкай партыйнай наменклатуры.

Папярэдні аналіз матэрыялаў дазволіў адабраць найбольш змястоўныя тэксты, неабходныя для вылучэння і аналізу канцэпцый нацыі і дзяржавы ў Беларусі. Акрамя гэтага ў выбарку трапілі спецыялізаваныя тэматычныя выданні (кнігі, брашуры і гэтак далей), прысвечаныя нацыянальным адносінам, моўнай палітыцы, суверэнітэту, палітычнай сістэме і іншае. Для іх адбору быў скарыстаны дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік “Летапіс друку БССР”, які выдаваўся штомесячна Дзяржаўным камітэтам БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю.

Паказальнік утрымлівае тэматычны спіс усіх выданняў, якія друкаваліся ў БССР. Такім чынам, дзякуючы аналізу “Летапісу друку БССР” былі адабраныя ўсе найбольш значныя тэксты, якія закраналі пазначаныя вышэй пытанні і былі апублікаваныя ў перыяд 1986–1990 гадоў.

Сярод спецыялізаваных тэматычных выданняў, якія трапілі такім чынам у выбарку, трэба адзначыць наступныя. Пытанням суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва прысвечаны кнігі: (Головко, 1986; Круталевич и др., 1987; Городнюк и др., 1989). Пытанні нацыянальнай палітыкі асвятляюцца ў кнігах: (Дмитрук, 1989; Абрамович и Круталевич, 1986; Национальная политика..., 1989). Праблеме моўнай палітыкі прысвечаны выданні: (Лукашенец и др., 1988; Проблемы…, 1989). Палітыка перабудовы 119 № 18–19 (1–2) 2012 асвятляецца ў кнігах: (Абрамович, 1989 і Перестройка.., 1989).

Акрамя адзначаных вышэй матэрыялаў, дзякуючы “Летапісу друку БССР” былі адабраныя тэксты з газет і часопісаў, якія не трапілі ў першапачатковую выбарку. Такім чынам, у агульны спіс крыніц дадаліся артыкулы з газет “Знамя юности”, “Чырвоная змена” і “Во славу Родины”, а таксама часопісаў “Нёман” і “Полымя” і шэраг іншых матэрыялаў. Акрамя гэтага, у поле аналізу трапілі праграмныя дакументы Камуністычнай партыі Беларусі і праграмныя матэрыялы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”.

У выніку аналізавалася больш за 100 тэкстаў. Зразумела, што дадзеная выбарка не з’яўляецца цалкам вычарпальнай і не ахоплівае ўвесь масіў публікацый, якія выходзілі ў аналізаваны перыяд. Тым не менш, яна падаецца дастатковай, каб вырашыць асноўную мэту даследавання.

Аналіз матэрыялаў дазволіў вылучыць тры канцэпцыі нацыі і палітыкі ў Беларусі: “савецкага народа”, “этнакультурнай нацыі” і “рэспубліканскага патрыятызму” (назвы ўмоўныя і, магчыма, патрабуюць удакладнення). Назвы адлюстроўваюць арыентацыю дадзеных канцэпцый на пэўныя палітычныя і культурныя інстытуты. Так, каштоўнаснымі арыенцірамі канцэпцыі “савецкага народа” з’яўляліся савецкі народ і агульная савецкая дзяржаўнасць, этнакультурнай канцэпцыі – беларускі этнас, нацыянальная мова і культура, канцэпцыі “рэспубліканскага патрыятызму” – існаванне ўласнай дзяржаўнасці, якая і вызначала прыналежнасць да беларускай нацыі.

І. Канцэпцыя “савецкага народа” Аналізуючы ідэі нацыі ў Беларусі ў 1986–1990 гадах, нельга пакінуць паза ўвагай канцэпцыю “савецкага народа”. Дадзеная канцэпцыя, хоць і не з’яўлялася ўласным унутраным беларускім інтэлектуальным “прадуктам”, тым не менш доўгі час вызначала разуменне беларускай нацыі і палітыкі ў Беларусі. Сутнасць канцэпцыі палягала на разуменні савецкага народа як рэальнай існай палітычнай, гістарычнай і культурнай супольнасці.

Паводле гэтага сцверджання, беларускі народ разглядаўся як частка адзінага савецкага народа.

Канцэпцыя “савецкага народа” бярэ свой пачатак задоўга да пачатку разгледжанага перыяду. Асноўныя палажэнні канцэпцыі знайшлі сваё адлюстраванне ў праграмных дакументах Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, Канстытуцыі СССР і канстытуцыях саюзных рэспублік, на старонках шматлікіх выданняў па ідэалогіі, а таксама ў палітычнай публіцыстыцы, у перыядычным друку і іншае. У сувязі з дамінантнай пазіцыяй КПСС у дзяржаве, што было замацавана Канстытуцыяй СССР, а таксама моцным уплывам камуністычнай ідэалогіі на фармаванне грамадска-палітычнай думкі ў краіне, да пачатку палітыкі “перабудовы” дадзеная канцэпцыя ў публічнай прасторы альтэрнатывы фактычна не мела.

Як паказвае аналіз матэрыялаў, у першыя гады “перабудовы” канцэпцыя “савецкага народа” дамінантных пазіцый у Беларусі не згубіла. На старонках амаль усіх цэнтральных Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 120 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі дзяржаўных выданняў БССР у 1986– 1987 гадах яна з’яўлялася адзінай дамінантнай. Сярод найбольш яскравых тэкстаў першых двух гадоў перыяду “перабудовы”, якія прэзентуюць асноўныя ідэі дадзенай канцэпцыі, трэба адзначыць: (Абрамович и Круталевич, 1986; Головко, 1986; Ракашевич, 1986;

Круталевич и др., 1987). Акрамя гэтага, з асноўнымі ідэямі канцэпцыі можна азнаёміцца на старонках часопісаў “Коммунист Белоруссии” і “Политический собеседник”, а таксама газет “Советская Белоруссия” і “Звязда”.

Пачынаючы з 1988 года можна казаць пра страту канцэпцыяй сваёй дамінантнай пазіцыі. З 1988 года на старонках перыядычнага друку ў БССР пачынаюць з’яўляцца тэксты з адлюстраваннем іншых ідэй.

Савецкі народ, дзяржаўнасць, культура. У рамках канцэпцыі савецкі народ разумеўся як рэальна існая гістарычная, палітычная, сацыяльная і культурная супольнасць (Марцуль, 1987: 22–28). Утварэнне і развіццё новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа – трактавалася як цалкам заканамерны працэс. Дадзеная канцэпцыя дэкларавала роўнасць усіх нацыянальнасцяў на ўсёй тэрыторыі СССР. Сярод асноўных інстытутаў, якія абумоўлівалі існаванне савецкага народа, адзначаліся агульная савецкая дзяржаўнасць і савецкая культура, якія разумеліся як сінтэз інтэрнацыянальнага і нацыянальнага, дзе дамінантным фактарам з’яўляўся прынцып інтэрнацыяналізму.

Прыярытэт інтэрнацыянальнага над нацыянальным знайшоў сваё адлюстраванне ў разуменні нацыянальнай дзяржаўнасці. Адзначалася, што існаванне ўласнай нацыянальнай дзяржаўнасці не толькі не давала ніякіх прывілеяў народу, які яе ўтварыў, але, наадварот, было накіравана на стварэнне і забеспячэнне аднолькава спрыяльных умоў для развіцця ўсяго насельніцтва, якое пражывала ў межах рэспублікі, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці (Круталевич и др., 1987: 32). У адпаведнасці з дадзеным прынцыпам, да беларускай нацыі адносілася ўсё насельніцтва БССР, незалежна ад яго паходжання, культурных, рэлігійных і іншых асаблівасцяў.

Важнасць існавання агульнай савецкай дзяржавы бачылася ў забеспячэнні працэсу інтэрнацыяналізацыі, які разумеўся як планамерны пераход ад нацыянальных адасобленасцяў да ўзмацнення цэласнасці адзінага савецкага народа. Галоўнымі мэтамі інтэрнацыяналізацыі абвяшчалася стварэнне аднатыпнай сацыяльнай структуры грамадства і савецкай культуры, якой надавалася важная роля. Фармаванне адзінай савецкай культуры абвяшчалася натуральным вынікам працэсу збліжэння і ўзаемаўзбагачэння нацыянальных культур. Вынікам такога працэсу павінна было стаць паступовае адміранне нацыянальных адрозненняў, фармаванне агульных рысаў і павышэнне іх ролі ва ўсіх сферах жыцця. Асноўны сэнс сутнасці савецкай культуры палягаў у наступным: савецкая культура павінна быць сацыялістычнай па змесце, разнастайнай у нацыянальных формах і інтэрнацыяналісцкай па духу (Круталевич и др., 1987: 46; Марцуль, 1987: 22–28; Праграма…, 1986: 43).

Такім чынам, цэнтральнае месца ў канцэпцыі надавалася савецкаму 121 № 18–19 (1–2) 2012 народу, агульнай савецкай дзяржаве і культуры. У адпаведнасці з такім разуменнем, наяўнасць уласнай нацыянальнай культуры і дзяржаўнасці не з’яўлялася нечым каштоўным. З гэтай прычыны адпадала патрэба ў вызначэнні межаў і асновы нацыянальнай супольнасці. Рэалізацыя дадзенага прынцыпу павінна была прывесці да шматнацыянальнага складу рэспублікі, дзе беларускі этнас не меў бы дамінантнага статусу.

Нацыянальная культура і мова.

Нягледзячы на дэклараваную роўнасць усіх культур у дзяржаве, нацыянальнай беларускай культуры і мове ў рамках канцэпцыі “савецкага народа” надавалася другаснае значэнне.

Увогуле ўсё нацыянальнае разумелася як пэўная перашкода да рэалізацыі прынцыпу інтэрнацыяналізму і фармавання адзінага савецкага народа.

Адзначалася шкоднасць замкнёнасці ў межах уласнай культуры, якая вяла да непазбежнага культурнага застою этнічнай супольнасці (Афонін, 1987:

2). Выхад з застою бачыўся ў пашырэнні міжнацыянальных кантактаў савецкіх народаў.

Важная роля ў забеспячэнні развіцця нацыянальных культур надавалася савецкай дзяржаве, само існаванне якой спрыяла культурнаму ўзаемаабмену (Бромлей, 1987: 11). Гаворачы пра поспехі савецкай дзяржавы ў развіцці культур народаў СССР, аўтары звярталі ўвагу не на развіццё нацыянальнай культуры і традыцый народа ў яе этнічным сэнсе (традыцыі, звычаі і гэтак далей), а на колькасныя паказчыкі і яе форму. Так, важным дасягненнем у развіцці нацыянальнай культуры абвяшчалася з’яўленне оперы, балета, рост кадраў пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, кампазітараў і іншых дзеячаў культуры і гэтак далей.

Асаблівасці нацыянальнай культуры ў яе этнічным значэнні ўспрымаліся як праява культурнага багацця ўсяго савецкага народа (Бромлей, 1987: 11). Але пры гэтым сфера праяўлення беларускай нацыянальнай культуры, ужывання мовы абмяжоўвалася ў асноўным сферамі вывучэння традыцыйнай культуры, мастацтва, літаратуры, гуманітарных навук і гэтак далей. У паўсядзённым жыцці нацыянальныя традыцыі і праявы самабытнасці народа абвяшчаліся перажыткам мінулага ў свядомасці людзей (Афонін: 1987: 2) Прыхільнасць да развіцця нацыянальных (этнічных) традыцый, імкненне захаваць нацыянальныя звычаі, а таксама любыя іншыя праявы абароны нацыянальнай культуры ад дэнацыяналізацыі ўспрымаліся як праява нацыянальнай замкнёнасці, нацыяналізму альбо шавінізму, да якіх стаўленне было вельмі варожым, бо гэта разумелася як пасягальніцтва на адзінства савецкага народа (Ракашэвіч, 1986: 10–11; Чернов, 1987: 39).

Непрымальнае стаўленне да нацыяналізму і барацьба з яго праявамі з’яўлялася адной з найважнейшых рысаў савецкага патрыятызму (Ракашевич, 1986: 11; Грошев, 1987: 3). Барацьба супраць нацыяналізму, які ўяўляўся праявай традыцый старога грамадства, абвяшчалася адной з асноўных функцый савецкай дзяржавы і кожнай з саюзных рэспублік асобна. Нацыянальная дзяржаўнасць павінна была служыць інтэрнацыянальным мэтам Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 122 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі адзінага савецкага грамадства – ствараць спрыяльныя ўмовы для свабоднага развіцця культур прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў, якія пражываюць на яе тэрыторыі.

У моўным пытанні дэкларавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і раўнапраўнага выкарыстання роднай мовы для кожнай народнасці. Але пры гэтым руская мова атрымлівала асобы статус мовы міжнацыянальных зносін (Бромлей, 1987: 11). Падкрэслівалася добраахвотнасць прыняцця яе ў якасці міжнацыянальнай (Марцуль, 1987: 27; Праграма…, 1986:

43). Авалоданне ўсімі грамадзянамі рускай мовай разумелася як істотны фактар узмацнення культурнага адзінства савецкага народа. Працэс русіфікацыі разглядаўся як натуральны вынік аб’яднання нацый і культур, а руска-нацыянальнае двухмоўе – натуральны вынік працэсу інтэрнацыяналізацыі (Афонин, 1987: 3; Круталевич и др., 1987: 50–51; Ракашэвіч, 1986: 3). Звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы звязвалася не з няправільнай культурна-моўнай палітыкай, а са свабодай выбару мовы зносін, паглыбленнем працэсаў урбанізацыі, ростам міжнацыянальных стасункаў у краіне (Марцуль, 1987: 27).

Як бачна, рэалізацыя прынцыпу інтэрнацыяналізму ў культурна-моўнай сферы вяла да поўнага дамінавання агульнай савецкай культуры і рускай мовы як міжнацыянальнага сродку зносін у рэспубліцы, а таксама паслядоўнага заняпаду беларускай культуры і амаль поўнага выцяснення нацыянальнай мовы з ужытку ў публічнай сферы.

Дзяржаўны суверэнітэт і палітыка. Суверэнітэт у рамках канцэпцыі “савецкага народа” разумеўся не толькі як палітыка-прававы, але і як класавы панятак. З палітыка-прававой пазіцыі яго сутнасць палягала ў вяршынстве адзінай дзяржаўнай улады на сваёй тэрыторыі, незалежнасці ад іншых дзяржаў у рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі. Што тычыцца класавага падыходу, то ў дадзеным пытанні суверэнітэт разумеўся як воля працоўнага народа, які атрымаў найвышэйшую ўладу ў выніку рэвалюцыі. Сутнасць гэтай волі палягала ў пабудове новага ладу жыцця (Головко, 1986: 9). Такім чынам, суверэнітэт разумеўся як воля пэўнай сацыяльнай групы вырашаць асноўныя пытанні развіцця грамадства праз рэалізацыю суверэнітэту дзяржавы.

Крыніцай суверэнітэту БССР абвяшчаўся беларускі народ, які ў сваю чаргу з’яўляўся складовай часткай народа савецкага – крыніцай суверэнітэту саюзнай дзяржавы. Такім чынам, адзначалася, што ўлада беларускага народа рэалізоўваўся як праз суверэнітэт нацыянальнай рэспублікі, так і праз суверэнітэт Саюза.

Пры такой падвоенай сістэме суверэнітэты БССР і СССР разумеліся як самастойныя, якія не супярэчаць, а ўзаемадзейнічаюць і дапаўняюць адзін аднаго (Головко, 1986: 9; Круталевич и др., 1987: 49). Пры гэтым падкрэслівалася, што суверэнітэт СССР не паглынаў суверэнітэту рэспублікі, а знаходзіўся з ім у адзінстве. Адсутнасць супярэчнасцяў тлумачылася падзелам сфер кампетэнцыі паміж рэспублікай і Саюзам, у сферу кам- 123 № 18–19 (1–2) 2012 петэнцыі якога адносіліся ўсе пытанні, якія мелі вырашальнае значэнне для забеспячэння функцыянавання СССР як адзінай саюзнай дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што суверэнітэт БССР прызнаваўся першасным, адзначалася існаванне пэўных абмежаванняў, наяўнасць якіх тлумачылася добраахвотнай перадачай шэрагу правоў саюзнаму цэнтру пры ўваходзе ў Саюз. Пры гэтым сам суверэнітэт рэспублікі абвяшчаўся рэальным і гарантаваным. Сведчаннем гэтага лічылася наяўнасць эканамічных, сацыяльна-палітычных і юрыдычных гарантый, адказнасць за рэалізацыю якіх ускладалася як на саму рэспубліку, так і на саюзны ўзровень праз эканамічную, вайсковую і дыпламатычную моц СССР (Головко, 1986: 14–21).

У пытанні арганізацыі палітыкі ў краіне адзначалася дамінантная роля Камуністычнай партыі. Партыя абвяшчалася інструментам рэалізацыі волі народа – носьбіта найвышэйшай улады (Круталевич и др., 1987: 35;

Праграма…, 1986: 44). Падкрэслівалася важнасць асобага статусу партыі, гарантаванага заканадаўствам, што давала магчымасці ёй вызначаць асноўныя кірункі развіцця грамадства праз дзяржаўныя інстытуты – Саветы, роля якіх бачылася ў рэалізацыі ідэі і прынцыпаў самакіравання народа. Сувязь паміж Камуністычнай партыяй і Саветамі разумелася як спрыянне партыі ў дзейнасці Вярхоўнага Савета (і Саветаў ніжэйшых узроўняў) у кіраванні дзяржавай (Праграма…, 1986: 44–45). Акрамя гэтага, важнае значэнне надавалася існаванню прафесіянальных саюзаў, камсамола, кааператыўных і іншых грамадскіх арганізацый, якія бачыліся як каналы выражэння інтарэсаў розных слаёў грамадства. На дадзеныя элементы сістэмы ўскладаўся абавязак камуністычнага выхавання насельніцтва, а таксама ажыццяўлення палітыкі партыі (Абрамович и Круталевич, 1986; Праграма…, 1986: 49).

Такое разуменне арганізацыі палітыкі ў дзяржаве фактычна ўтварала цэнтралізаваны партыйна-бюракратычны апарат, пры якім партыйныя і дзяржаўныя органы ўтваралі адзіную сістэму, ядром якой з’яўлялася камуністычная партыя, якая і вызначала стратэгічныя пытанні развіцця краіны.

Такім чынам, аналізуючы асноўныя ідэі канцэпцыі, можна прадставіць наступную схему: шматэтнічнае дэнацыяналізаванае грамадства з рускай мовай у якасці мовы камунікацыі, з абмежаваным дзяржаўным суверэнітэтам і пры поўным дамінаванні камуністычнай партыі ў палітычнай сістэме краіны.

ІІ. Этнакультурная канцэпцыя беларускай нацыі Станаўленне канцэпцыі этнакультурнай нацыі бярэ свой пачатак задоўга да разгледжанага гістарычнага перыяду. Разуменне беларускай нацыі як этнічнага ўтварэння мела месца яшчэ ў ХІХ стагоддзі, а таксама было дамінантным як у перыяд беларускага “адраджэння” ў пачатку ХХ стагоддзя, так і ў першыя гады існавання савецкай улады (у прыклад можна прывесАндрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 124 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі ці палітыку “беларусізацыі” ў 1920-я гады). Асноўная ідэя дадзенай канцэпцыі палягала на разуменні беларускай нацыі як этнічнага ўтварэння. У адпаведнасці з дадзеным падыходам важная роля ў канцэпцыі надавалася беларускай нацыянальнай культуры і мове. З пачаткам рэалізацыі новай нацыянальнай палітыкі ў Савецкім Саюзе і фармаваннем канцэпцыі “савецкага народа” такі падыход у вызначэнні нацыі прыйшоў у заняпад.

Доўгі перыяд спробы актуалізацыі ідэй канцэпцыі трактаваліся як праява нацыяналізму альбо шавінізму, што было варожым ідэі савецкага інтэрнацыяналізму. Актуалізацыя ідэй канцэпцыі ў публічнай прасторы – на старонках цэнтральных дзяржаўных выданняў – стала магчыма толькі з пачаткам палітыкі “перабудовы” ў краіне. Зразумела, што агучванне ідэй канцэпцыі мела месца і да гэтага часу, але менавіта ва ўмовах грамадска-палітычнай трансфармацыі з’явілася магчымасць іх выхаду на агульнадзяржаўны ўзровень.

Пачатак актуалізацыі ідэй канцэпцыі можна зафіксаваць у 1988 годзе, калі на старонках газет “Літаратура і мастацтва” і “Звязда” з’явіліся першыя артыкулы, прысвечаныя “белым плямам” у гісторыі Беларусі. Першым крокам да асвятлення “белых плямаў” беларускай гісторыі трэба адзначыць артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва (1988), які паклаў пачатак асвятленню сталінскіх рэпрэсій і пераасэнсаванню ўласнай гісторыі. Менавіта з гэтага перыяду фіксуецца імклівае пашырэнне тэкстаў, прысвечаных праблемам беларускай гісторыі, культуры і мовы.

Бясспрэчным лідарам па колькасці апублікаваных тэкстаў, якія прэзентуюць ідэі канцэпцыі, неабходна назваць газету “Літаратура і мастацтва”. Дадзенае выданне займала найбольш паслядоўную пазіцыю ў пытаннях дэмакратызацыі грамадства і нацыянальнага “адраджэння”. На працягу 1989–1990 гадоў на старонках газеты былі апублікаваныя найбольш значныя тэксты “ідэйных лідараў” этнакультурнай канцэпцыі, сярод якіх прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу – гісторыкі і пісьменнікі. Сярод аўтараў трэба адзначыць М. Біча, В. Быкава, Л. Лыча, З. Пазняка, М. Ткачова, А. Сідарэвіча і іншых. Акрамя газеты “Літаратура і мастацтва” ідэі канцэпцыі знайшлі сваё адлюстраванне ў праграмных дакументах Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”, а таксама шэрагу матэрыялаў газеты “Звязда”.

Беларускі этнас – аснова нацыі.

Цэнтральнай ідэяй канцэпцыі этнакультурнай нацыі з’яўлялася сцвярджэнне, што асновай нацыянальнай супольнасці – нацыі – з’яўляецца беларускі этнас. Як правіла, гаворкі пра этнас не вялося наўпрост – размова ішла пра “беларускую нацыянальнасць” альбо пра “карэннае” насельніцтва рэспублікі (Быкаў, 1988: 3;

Лыч, 1990f: 5; Праграма, 1989). Крытэры прыналежнасці да “беларускай нацыянальнасці” прапісваліся не заўсёды. У некаторых выпадках гаворка ішла пра нацыянальную мову і культуру, паходжанне (Дубавец, 1990:

14). У пытанні паходжання беларусаў звярталася ўвага на асаблівы шлях фармавання беларускага этнасу, наяўнасць сваёй этнічнай тэрыторыі 125 № 18–19 (1–2) 2012 (Лыч, 1990f: 5). Прадстаўнікі іншых этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, уяўляліся нацыянальнымі меншасцямі (Праграма, 1991: 34-35).

Нацыянальная культура і мова.

Важнае значэнне ў рамках канцэпцыі надавалася беларускай нацыянальнай культуры ў яе этнічным разуменні (традыцыі, звычаі, святы, мова і іншае). Нацыянальная культура ўяўлялася каштоўнасцю, якая адлюстроўвае непаўторнасць характару і гістарычнага шляху беларускага народа. Акцэнт надаваўся прыцягненню ўвагі да стану нацыянальнай культуры ў краіне, які трактаваўся як заняпад (Быкаў, 1988: 2; Біч, 1989: 5;

Лыч, 1990d: 13–15; Сідарэвіч, 1988:

5, Давидюк, 1989:120–123). Прычына культурнага заняпаду бачылася ў няправільнай нацыянальна-культурнай і моўнай палітыцы ў дзяржаве, якая вяла да поўнага знішчэння нацыянальнай культуры, насаджэння нацыянальнага нігілізму і поўнай дэнацыяналізацыі.

Пераадоленне нацыянальнага нігілізму бачылася галоўнай задачай на шляху кансалідацыі нацыі (Біч, 1990: 3). Развіццё культуры і кансалідацыя ўсяго грамадства на яе аснове ўяўлялася шляхам да пабудовы дэмакратыі ў дзяржаве (Пазняк, 1989: 14; Праграма, 1989: 34-35).

Адраджэнне нацыянальнай культуры звязвалася, у першую чаргу, з захаваннем яе самабытнасці і гістарычнай пераемнасці. Звярталася ўвага на неабходнасць захавання і ўзнаўлення гістарычных традыцый, святаў, аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны і гэтак далей (Вайтовіч, 1989:

3; Праграма, 1989: 19). Важная роля ў рэалізацыі палітыкі па адраджэнні нацыянальнай культуры надавалася дзяржаве. Адзначалася неабходнасць правядзення комплексу мерапрыемстваў па культурнай “нацыяналізацыі” ўсіх сфер жыцця грамадства і дзяржавы, неабходнасць пашырэння беларускай культуры праз асвету і сістэму адукацыі.

Асобнае месца ў канцэпцыі надавалася беларускай мове. Мова абвяшчалася самым важным элементам нацыянальнай культуры, галоўным гарантам існавання беларускай нацыі (Біч, 1989: 5; Быкаў, 1988:

3; Купцоў, 1989: 8; Лыч, 1990f: 5). У заняпадзе мовы бачылася пагроза страты духоўнай самабытнасці. Звярталася ўвага на наяўнасць небяспекі вымірання мовы, адсутнасць спрыяльных умоў для яе развіцця. Адна з прычын такой сітуацыі бачылася ў існаванні двухмоўя з дамінантнай роляй рускай мовы ў краіне, таму выказваліся ідэі пра неабходнасць адыходу ад такой палітыкі ў дзяржаве (Сідарэвіч, 1988: 5).

Пытанню адраджэння беларускай мовы надавалася шмат увагі.

Пад адраджэннем у першую чаргу разумелася пашырэнне ўжытку беларускай мовы ў публічнай сферы, а таксама паступовае яе пашырэнне ў паўсядзённым жыцці (Літаратура і мастацтва, 1989a: 5). Галоўная роля ў адраджэнні беларускай мовы надавалася дзяржаве (Лыч, 1989: 10–11; Біч, 1990: 3; Навуменка, 1990: 4; Программа…, 1991: 144–147). Заканадаўчая абарона беларускай мовы ўяўлялася неабходным крокам у спробе яе захавання. Вынікам вырашэння моўнай палітыкі ў дзяржаве бачыўся пераАндрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 126 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі ход да такога моўнага стану ў краіне, пры якім беларуская мова з’яўлялася б адзінай мовай міжнацыянальных зносін у межах рэспублікі. Пры гэтым важнасць рускай мовы не адмаўлялася, ёй надаваўся статус мовы міжнацыянальных зносін на рэгіянальным узроўні (Давидюк, 1989: 123; Навуменка, 1990: 4).

Дзяржаўны суверэнітэт і палітыка. Важнае месца ў канцэпцыі надавалася беларускай дзяржаве. Дзяржаўнасць уяўлялася асновай рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, гарантам яго існавання і далейшага развіцця. Прынцыповым атрыбутам дзяржаўнасці абвяшчаўся суверэнітэт, які разумеўся як права народа самастойна вырашаць свой лёс. Адзначалася, што Беларусь як нацыянальная дзяржава павінна праз свой суверэнітэт рэалізоўваць волю беларускага народа – беларускай нацыі. Права на дзяржаўны суверэнітэт выводзілася з традыцый беларускай дзяржаўнасці ў мінулым (Лыч, 1990e:

15; Программа…, 1991: 120).

Гаворачы пра рэалізацыю дзяржаўнага суверэнітэту рэспублікі, звярталася ўвага на яго фармальнасць, выказваліся патрабаванні істотнага пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі і іх рэальнай рэалізацыі (Давидюк, 1989: 118–124; Шабайлаў, 1990: 2–3). Калі ў 1988–1989 гадах непасрэднай гаворкі пра выхад з Савецкага Саюза ў тэкстах як правіла не вялося – звярталася ўвага на неабходнасць абмежавання і канкрэтнага вызначэння паўнамоцтваў саюзнага цэнтра, ліквідацыю жорсткай цэнтралізаванай сістэмы і гэтак далей (Давидюк, 1989: 123; Программа…, 1991: 20–22), то ўжо ў 1990 годзе фіксуюцца ідэі пра магчымасць выхаду з Саюза, атрыманне рэспублікай рэальнай незалежнасці (Пазняк, 1990: 3; Хадыка, 1990: 3).

Акрамя патрабаванняў нацыянальнага адраджэння і рэалізацыі рэальнага суверэнітэту рэспублікі, важнае месца ў канцэпцыі надавалася пытанню ўнутранай арганізацыі палітыкі ў дзяржаве. Адной з асноўных задач абвяшчалася неабход насць дэмакратызацыі краіны. Пераход да дэмакратыі бачыўся ва ўключэнні народа – найвышэйшай крыніцы ўлады – у працэс кіравання справамі грамадства і дзяржавы. Гарантыі забеспячэння існавання дэмакратычнага грамадства бачыліся ў прыярытэце грамадзянскай супольнасці над дзяржавай, палітычным плюралізме і шматпартыйнасці, стварэнні механізму свабоднага фармавання і выяўлення інтарэсаў народа праз рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод. Важнае значэнне пры гэтым надавалася станаўленню прававой дзяржавы, рэалізацыі прынцыпу вяршынства права ва ўсіх сферах грамадскага жыцця (Программа…, 1991: 22–24; Хадыка, 1990: 3).

У пытанні кіравання дзяржавай адзіным вышэйшым органам, які выражае волю народа, прызнаваўся Вярхоўны Савет (Пазняк, 1989: 14;

Хадыка, 1990: 3). Важнае значэнне надавалася забеспячэнню і рэалізацыі прынцыпу падзелу дзяржаўнай улады – размежаванню заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў, а таксама выбарнасці і зменнасці дзяржаўнага апарата, публічнасці дзяржаўных органаў і працэсу прыняцця 127 № 18–19 (1–2) 2012 рашэнняў у дзяржаве (Ткачоў, 1989:

3). Звярталася ўвага на неабход насць адмены манаполіі Камуністычнай партыі на ўладу, ліквідацыі каманднаадміністратыўнай сістэмы і вяртання функцый дзяржаўнай улады ад партыі дзяржаўным органам (Пазняк, 1990: 3; Программа…, 1991: 24; Хадыка, 1990: 3; Яўменаў, 1989: 2).

Такім чынам, асноўныя палажэнні канцэпцыі можна звесці да асноўных патрабаванняў: культурнае адраджэнне, незалежнасць, дэмакратызацыя. Як бачна, у рамках канцэпцыі былі актуалізаваныя найбольш істотныя пытанні, датычныя разумення і логікі развіцця беларускай нацыі, падыход у вырашэнні якіх кардынальна адрозніваўся і супярэчыў асноўным ідэям канцэпцыі “савецкага народа”.

Агучаныя вышэй ідэі можна назваць істотным выклікам існай на той час дзяржаўнай ідэалогіі, перад якой ставілася задача пошуку адпаведнага адказу.

ІІІ. Канцэпцыя “рэспубліканскага патрыятызму” Канцэпцыя “рэспубліканскага патрыятызму” – адзіная з вылучаных канцэпцый, якая не мела сваёй перадгісторыі. З гэтай прычыны яе можна назваць унікальным інтэлектуальным “прадуктам” перыяду “перабудовы” ў Беларусі. З’яўленне дадзенай канцэпцыі можна лічыць спробай пераасэнсавання і мадыфікацыі канцэпцыі “савецкай нацый”, а таксама адказам на актуалізаваныя праблемы развіцця нацыянальнай супольнасці, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў ідэях этнакультурнай канцэпцыі.

Найбольшая колькасць публікацый, у якіх прадстаўленыя ідэі канцэпцыі, фіксуецца ў 1989–1990 гадах.

Канцэпцыя знайшла сваё адлюстраванне ў праграмных дакументах Камуністычнай партыі Беларусі, на старонках цэнтральных дзяржаўных выданняў – у часопісах “Коммунист Белоруссии” і “Политический собеседник”, якія выдаваліся ЦК КПБ, а таксама газет “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Знамя юности”, “Чырвоная змена”, “Во славу Родины” і іншых.

Акрамя гэтага, ідэі канцэпцыі былі рэпрэзентаваныя ў адмысловых выданнях, прысвечаных актуальным пытанням перабудовы і нацыянальнай палітыкі ў СССР. Сярод іх трэба адзначыць: (Городнюк и др., 1989;

Дмитрук, 1989; Лукашенец и др., 1988;

Абрамович, 1989b). Таксама асобна трэба назваць выданні: (Национальная политика…, 1989; Проблемы…, 1989; Перестройка…, 1989).

Нацыя – супольнасць грамадзян.

Асновай канцэпцыі “рэспубліканскага патрыятызму” з’яўлялася ўяўленне пра нацыю як сукупнасць усяго насельніцтва рэспублікі, незалежна ад паходжання, культурных, рэлігійных і іншых асаблівасцяў. Такім чынам, асноўным прынцыпам прыналежнасці да беларускай нацыі называлася не этнічнае паходжанне, як гэта разумелася этнакультурнай канцэпцыяй, а грамадзянства. Пры гэтым беларускі этнас абвяшчаўся “карэннай нацыянальнасцю” і прызнаваўся базай развіцця нацыянальнай культуры і асновай кансалідацыі ўсіх наАндрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 128 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі роднасцяў у межах краіны (Бабосов, 1989: 41; Матюнин и Польский, 1990:

79–82). Такое разуменне нацыі вызначала пэўную логіку фармавання нацыянальнай палітыкі ў Беларусі.

Пры наданні важнай ролі беларускай культуры і мове, падкрэслівалася значнасць рускай у якасці мовы міжнацыянальных стасункаў у рэспубліцы, а таксама неабходнасць стварэння адпаведных умоў для развіцця іншых культур і моў на тэрыторыі краіны (Советская Белоруссия, 1990: 2).

Нацыянальная культура і мова.

Адзначаючы асаблівасці нацыянальнай (этнічнай) культуры беларусаў, канцэпцыя прызнавала неабходнасць улічваць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, уважліва ставіцца да яго нацыянальных пачуццяў і традыцый (Звязда, 1990с: 2). Гаворачы пра патрэбу дзяржаўнай падтрымкі развіцця беларускай нацыянальнай культуры і мовы, звярталася ўвага, што такая палітыка не павінна прыціскаць правы іншых нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі краіны (Звязда, 1989а: 2; Дзмітрук і Тозік, 1989: 4).

У рамках канцэпцыі звярталася ўвага на заняпад беларускай культуры, што бачылася вынікам памылковасці вырашэння нацыянальнага пытання ў дзяржаве. Адзначалася неабходнасць удасканалення нацыянальных адносін у краіне праз зварот да ленінскіх прынцыпаў у рэалізацыі нацыянальнай палітыкі (Звязда, 1989b: 1). Такая змена ў нацыянальнай палітыцы павінна была спрыяць нацыянальнаму адраджэнню, што тлумачылася іншым разуменнем прынцыпу інтэрнацыяналізму (Юревич, 1989: 86).

Нягледзячы на павышэнне ролі нацыянальнага чынніку, абвяшчалася паслядоўная і рашучая барацьба супраць праяваў нацыяналізму, які трактаваўся як нацыянальная абмежаванасць і перадузятасць (Дмитрук, 1989: 15–16; Літаратура і мастацтва, 1990а: 2; Холмогоров, 1989: 12–13).

Адзначалася, што нацыянальныя стэрэатыпы наносяць шкоду фармаванню адзінага грамадства ў межах агульнай савецкай дзяржавы.

Тут асобна трэба адзначыць, што пад “шкоднымі” ідэямі разумеліся ідэі, якія агучваліся “ідэолагамі” этнакультурнай канцэпцыі – дзеячамі беларускага адраджэння. Такім чынам, канцэпцыя “рэспубліканскага патрыятызму”, хоць і прызнавала неабходнасць падтрымкі і развіцця нацыянальнай культуры, тым не менш адзначала існаванне пэўных межаў і неабходнасці кантролю дадзенага працэсу з боку дзяржавы. Такі падыход у вырашэнні культурнай палітыкі можна трактаваць як спробу ўзяць пад кантроль культурнае “адраджэнне” ў краіне.

Адзначаючы важнасць беларускай мовы, аўтары прызнавалі яе крытычны стан (Бабосов, 1989: 37–39; Проблемы…, 1989: 15–16; Юревич, 1989:

86–90). Вырашэнне праблемы бачылася ў пашырэнні сферы прымянення беларускай мовы ў дзяржаўных, партыйных, грамадскіх арганізацыях, а таксама асабліва ў сферы адукацыі і культуры (Проблемы…, 1989: 16–19;

Дмитрук, 1989: 14). Пры гэтым звярталася ўвага на забеспячэнне свабоднага, раўнапраўнага функцыянавання ўсіх іншых моў прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.

129 № 18–19 (1–2) 2012 Што тычыцца рускай мовы ў дзяржаве, то яна бачылася адным з найважнейшых інструментаў умацавання адзінства савецкага народа, а таксама сродкам міжнацыянальных зносін у межах рэспублікі (Дмитрук, 1989: 14;

Проблемы…, 1989: 16; Советская Белоруссия, 1990: 2). Патрабаванні звужэння сферы выкарыстання рускай мовы і наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай успрымаліся вельмі негатыўна і трактаваліся як праява крайняга нацыяналізму (Царенков, 1990: 32). Кампрамісны варыянт пры наданні беларускай мове статусу дзяржаўнай бачыўся ў заканадаўчым замацаванні рускай мовы як мовы агульнадзяржаўнай (мовы СССР), якая б функцыянавала на раўнапраўнай аснове з беларускай (Бабосов, 1989: 41–42; Дзмітрук, Тозік, 1989: 4; Навумчык, 1990: 2; 3 Літаратура і мастацтва, 1990а: 2).

Такім чынам, вырашэнне моўнага пытання ў канцэпцыі можна лічыць спробай кампрамісу этнакультурнай канцэпцыі і канцэпцыі “савецкай нацыі”. Мова хоць і атрымлівала ўмовы для захавання і развіцця, але не станавілася адзінай дзяржаўнай.

Дзяржаўны суверэнітэт і палітыка. Значная роля ў рамках канцэпцыі надавалася інстытуту дзяржавы.

Адзначалася, што менавіта дзяржава з’яўляецца галоўным інструментам рэалізацыі волі беларускага народа, сродкам забеспячэння правоў усіх грамадзян рэспублікі. Існаванне нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння ўяўлялася гарантам суверэнітэту народа, таму рэалізацыі суверэнітэту дзяржавы надавалася асаблівая ўвага.

Суверэнітэт разумеўся як уласцівасць дзяржавы самастойна вырашаць пытанні нацыянальнай супольнасці (Дементей, 1990: 3; Ігнаценка, 1989:

4). У адрозненне ад канцэпцыі “савецкага народа”, у тэкстах, якія прэзентавалі ідэі канцэпцыі, адзначалася важнасць рэальнага, а не фармальнага суверэнітэту (Бабосов, 1989: 39–40;

Дементей, 1990: 3; Літаратура і мастацтва, 1990а: 2). Звярталася ўвага на неабходнасць напаўнення дзяржаўнага суверэнітэту рэальным зместам, імкненне да замены прынцыпаў прыярытэту вяршэнства саюзнага заканадаўства над рэспубліканскім, ліквідацыю празмернай цэнтралізацыі Саюза шляхам пераразмеркавання правоў паміж саюзным цэнтрам і рэспублікай.

Забеспячэнне рэальнага суверэнітэту бачылася ў пашырэнні правоў рэспублікі 4 праз заключэнне новай саюзнай дамовы, якая б строга размежавала паўнамоцтвы саюзнай і рэспубліканскай кампетэнцыі і зафіксавала гарантыі забеспячэння інтарэсаў дзяржавы ва ўзаемадзеянні з органамі саюзнага ўзроўню (Абрамовіч, 1989a: 2; Дементей, 1990: 3; Ігнаценка, 1989: 4; Перестройка…, 1989:

6). Пры такім раскладзе суверэнітэт рэспублікі разумеўся як права ажыццяўляць вярхоўную ўладу на сваёй тэрыторыі ў межах кампетэнцый, якія не былі перададзеныя саюзнай уладзе. Што тычыцца саюзнага ўзроўню, то яму перадаваліся паўнамоцтвы ў вырашэнні агульнасаюзных пытан3 Аўтарам з’яўляецца Іосіф Навумчык – сакратар Віцебскага абкама КПБ.

4 У першую чаргу гаворка шла пра пашырэнне паўнамоцтваў у сферы эканомікі.

Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 130 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі няў, якія патрабавалі строгага цэнтралізаванага кіраўніцтва (Звязда, 1989b: 1). 5 Такім чынам, самаабмежаванне некаторых правоў уяўлялася неабходным (натуральным) крокам для рэалізацыі агульных інтэрнацыянальных мэтаў.

У пытанні ўнутранага палітычнага развіцця рэспублікі важнае значэнне надавалася абнаўленню палітычнай сістэмы, якое павінна было закрануць усе аспекты палітычнага жыцця краіны. У першую чаргу звярталася ўвага на неабходнасць абнаўлення партыі (Літаратура і мастацтва, 1990а: 2).

Партыя ўяўлялася палітычным авангарадам краіны, таму важнае значэнне надавалася захаванню яе ўплыву на грамадства, наданню адпаведных гарантый статусу ў дзяржаве. Пры гэтым адзначалася неабходнасць размежавання функцый паміж партыяй і дзяржаўнымі органамі, спынення выканання партыйнымі структурамі функцыі дзяржавы (Звязда, 1989а: 2).

Прызнаючы народ у якасці носьбіта найвышэйшай улады, адзначалася неабходнасць павышэння яго ролі ў палітычным жыцці рэспублікі. Выключнае права ажыццяўляць уладу народа ў дзяржаве надавалася Саветам. Гаворачы пра падкантрольнасць усіх дзяржаўных органаў Саветам, адзначалася неабходнасць рэалізацыі прынцыпу падзелу ўлады, рэальнага падзелу кампетэнцыі паміж органамі дзяржаўнага кіравання. (Абрамович, 1989b: 8) У некаторых тэкстах, апублікаваных у 1990 годзе, а таксама ў праграмных дакументах Камуністычнай партыі Беларусі, агучваліся ідэі аб увядзенні пасады прэзідэнта (Советская Белоруссия, 1990: 2).

Важнае значэнне ў рамках канцэпцыі “рэспубліканскага патрыятызму” надавалася дэмакратызацыі грамадства, а таксама стварэнню прававой дзяржавы. Адзначаючы заганнасць партыйна-бюракратычнага цэнтралізму, звярталася ўвага на неабходнасць пераходу да прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму (Літаратура і мастацтва, 1990а: 3), які абвяшчаўся найважнейшым прынцыпам кіравання грамадства ў дзяржаве і разумеўся як сумяшчэнне дэмакратычных прынцыпаў арганізацыі ўлады з каардынацыяй і кіраўніцтвам з адзінага цэнтра.

Шлях да дэмакратычнага грамадства бачыўся ў неабходнасці рэальнага выканання канстытуцыйных нормаў, якія ўжо былі прапісаныя ў тагачасным заканадаўстве.

Асноўным прынцыпам фармавання і функцыянавання ўсіх элементаў палітычнай сістэмы абвяшчаўся прынцып выбарнасці і зменнасці.

Адзначалася неабходнасць раўнапраўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай усіх грамадзян рэспублікі, незалежна ад партыйнай прыналежнасці.

Звярталася ўвага на неабходнасць забеспячэння плюралізму думак у грамадстве, рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў (Абрамович, 1989b: 11–12; Літаратура і мастацтва, 1990а: 3; Советская Белоруссия, 1990: 2). Асобная роля надавалася інстытуту галоснасці, які ўяўляўся важным механізмам ажыц5 Маецца на ўвазе выступ Я. Я. Сакалова (першага сакратара ЦК КПБ) на Пленуме ЦК КПСС ад 19 верасня 1989 года.

131 № 18–19 (1–2) 2012 цяўлення дэмакратыі ў краіне, формай народнага кантролю. Галоснасць разумелася як адсутнасць закрытых зон для крытыкі, публічнасць дзяржаўных органаў, працэсаў прыняцця рашэнняў і гэтак далей (Абрамович, 1989b: 14–15). Пры гэтым адной з функцый дзяржавы бачылася абарона грамадства ад ідэй, якія пярэчаць пабудове сацыялізму і дэкларуюць рэстаўрацыю старых парадкаў.

Як бачна, у рамках канцэпцыі крыніцай улады ў дзяржаве разумеўся народ, які рэалізоўваў сваю волю праз Саветы – аснову палітычнай сістэмы. У адрозненне ад канцэпцыі “савецкага народа”, звярталася ўвага на неабходнасць незалежнасці дзяржавы ад партыйных органаў, хаця самой партыі пры гэтым надавалася важнае значэнне ў палітычным жыцці грамадства. Абвяшчэнне курса на дэмакратызацыю і пабудову прававой дзяржавы ў першую чаргу тычылася рэалізацыі наяўнага заканадаўства, а не кардынальных зменаў у заканадаўстве і палітычным жыцці краіны.

Такім чынам, сярод асноўных ідэй канцэпцыі трэба адзначыць наступнае. Нацыя разумелася як сукупнасць грамадзян рэспублікі, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, пры гэтым адзначалася асобая роля беларускага этнасу ў фармаванні нацыі як яго асновы. Згодна з такім разуменнем вызначаўся і адпаведны падыход у пытанні нацыянальнай культуры і мовы. Яго сутнасць палягала ў падтрымцы развіцця нацыянальнай (этнічнай) культуры і мовы беларусаў.

У моўным пытанні звярталася ўвага на неабходнасць забеспячэння двухмоўя – роўнага статусу беларускай і рускай моў. Адзначаючы неабходнасць пашырэння і рэальнай рэалізацыі суверэнітэту рэспублікі, прызнавалася яго абмежаванне з перадачай шэрагу паўнамоцтваў саюзнаму цэнтру. У разуменні палітычнай арганізацыі нацыі, гаворка ішла пра неабходнасць дэмакратызацыі грамадства, асноўным прынцыпам кіравання ў краіне абвяшчаўся дэмакратычны цэнтралізм, адзначалася змена статусу партыі ў кіраванні дзяржавай.

Аналіз асноўных палажэнняў канцэпцыі дазваляе ахарактарызаваць яе як спробу спалучэння ідэй канцэпцыі “савецкай нацыі” з ідэямі канцэпцыі этнакультурнай.

Высновы Аналіз перыёдыкі і друку за 1986– 1990 гады дазволіў вылучыць тры канцэпцыі нацыі і палітыкі ў Беларусі: канцэпцыю “савецкага народа”, этнакультурнай нацыі і канцэпцыю “рэспубліканскага патрыятызму”.

Кожная з дадзеных канцэпцый пасвойму разумела склад і межы нацыянальнай супольнасці, а таксама адзначала важнасць тых ці іншых публічных інстытутаў. У першую чаргу гаворка ішла пра рознае стаўленне да нацыянальнай беларускай культуры і мовы, статус рускай мовы ў дзяржаве, рознае ўспрыманне ролі беларускай дзяржавы, яе суверэнітэту і арганізацыі палітыкі ў Беларусі.

Канцэпцыю “савецкага народа” нельга ў поўнай меры назваць канцэпцыяй уласна беларускай нацыі, бо дадзеная канцэпцыя разглядала беларускі народ як частку адзінага савецкага народа – шматэтнічнага дэАндрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 132 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі нацыяналізаванага грамадства з рускай мовай у якасці мовы камунікацыі, з абмежаваным дзяржаўным суверэнітэтам нацыянальнай рэспублікі і дамінаваннем камуністычнай партыі ў палітычнай сістэме краіны.

Этнакультурная канцэпцыя разглядала нацыю як этнічную супольнасць, адпаведна, важнае значэнне надавалася адраджэнню беларускай культуры і мовы, рэальнаму суверэнітэту рэспублікі, пабудове дэмакратычнай прававой дзяржавы, палітычнай канкурэнцыі.

Канцэпцыя “рэспубліканскага патрыятызму” разумела нацыю як супольнасць грамадзян рэспублікі.

Важнае значэнне надавалася развіццю беларускай культуры і мовы пры захаванні статусу рускай мовы як мовы камунікацыі ў дзяржаве. Адзначалася неабходнасць рэальнага забеспячэння суверэнітэту рэспублікі ў рамках Саюза, дэмакратызацыі палітычнага жыцця краіны пры захаванні дамінантнай ролі камуністычнай партыі. Дадзеную канцэпцыю можна назваць спробай мадыфікацыі канцэпцыі “савецкага народа” – адказам на актуалізацыю ідэй незалежнасці, дэмакратызацыі і культурнага адраджэння беларускай нацыі.

Таксама трэба адзначыць пэўную эвалюцыю ў разуменні беларускай нацыі і палітыкі ў вызначаны перыяд. Калі напачатку “перабудовы” ў 1986–1987 гадах канцэпцыя “савецкага народа” займала дамінантныя пазіцыі на старонках друку, то ў пазнейшы час – у 1988–1990 гадах – дамінантныя пазіцыі пераходзяць да канцэпцый “рэспубліканскага патрыятызму” і этнакультурнай нацыі, якія пачалі вызначаць напрамак грамадска-палітычнага дыскурсу па асноўных пытаннях развіцця беларускай нацыі і палітыкі ў Беларусі.

Актуалізацыя гэтых дзвюх канцэпцый сведчыць пра розныя стратэгіі нацыятварэння ў краіне, а таксама развіццё ў краіне этнічнага і грамадзянскага нацыяналізмаў. Такім чынам, у дадзены перыяд быў закладзены асноўны ідэалагічны падзел у пытанні развіцця беларускай нацыі.

Цікавым падаецца параўнанне дадзеных канцэпцый з ідэямі, якія паўсталі ўжо ў перыяд атрымання Беларуссю незалежнасці, што дазволіць паказаць тэндэнцыі і пэўную пераемнасць.

Літаратура 1. Brzozowska, A. (2003). “Symbols, Myths, and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative”, Slovo, 15: 49–58.

2. Ioffe, G. (2007). “Culture Wars, Soul-Searching, and Belarusian Identity”, EastEuropean Politics and Societies, 21: 348–381.

3. Leshchenko, N. (2004). “A fine instrument: two nation-building strategies in postSoviet Belarus”, Nations and Nationalism, 10: 333–352.

4. Rudkouski, P. (2008). Białoruska idea narodowa w XXI wieku. Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej.

5. Абрамович, А., Круталевич, В. (1986). Конституция СССР – воплощение ленинской национальной политики. Мн.: Наука и техника.

6. Абрамовіч, А. (1989a). “На шляхах вагаў – будучыня нацый”. Звязда, 23.03.1989.

133 № 18–19 (1–2) 2012 7. Абрамович, А. (1989b). Развитие социалистической демократии в условиях перестройки. Минск.

8. Адамович, Т. (1990). “Есть ли кризис коммунистической идеологии?”, Политический собеседник, 6: 2–5.

9. Акулаў, В. (1990). “Саюзны дагавор: што нам прапануюць?”, Літаратура і мастацтва, 07.12.1990.

10. Акулов, В. (1990). “…культура и язык – две разные вещи”, Коммунист Белоруссии, 7: 59–65.

11. Андерсон, Б. (2001). Воображаемые сообщества. Размышления об истоках и распространении национализма. Москва: Канон-пресс-Ц.

12. Андрыевіч, У. (1988). “Вырашэнне нацыянальнага пытання ў Беларусі: рэвалюцыя і контррэвалюцыя”. Звязда, 29.07.1988.

13. Антонович, И. (1990). “Национальный вопрос – явление мировое…”, Коммунист Белоруссии, 1: 85–90.

14. Афонин, Ю. (1987). “Думать не только о своей нации”. Советская Белоруссия, 18.09.1987.

15. Афонін, Ю. (1987). “Па закону брацтва”. Звязда, 06.10.1987.

16. Бабосов, Е. (1989). “От разброда к консолидации”, Коммунист Белоруссии, 11:

35–42.

17. Бацкалевич, В., Жильский, А. (1990). “На весах совести”, Политический собеседник, 5: 5–7.

18. Беспамятных, Н., Богуш, Т. (1990). “Назовёшь ли меня братом?”, Коммунист Белоруссии, 2: 36–40.

19. Біч, М. (1989). “Канцэпцыя праўды”. Літаратура і мастацтва, 08.09.1989.

20. Бромблей, Ю. (1987). “Диалектика национальных процессов”, Политический собеседник, 6: 10–11.

21. Булыко, И. (1989). “О государственности белорусского языка, которая не ставит в неравноправное положение другие языки в республике”. Советская Белоруссия, 14.07.1989.

22. Быкаў, В. (1989). “Назад ці наперад?” Літаратура і мастацтва, 24.11.1989.

23. Быкаў, В. (1988). “Учора і сёння”. Літаратура і мастацтва, 25.03.1988.

24. Вайтовіч, Я. (1989). “Урокі і перспектывы”. Літаратура і мастацтва, 07.07.1989.

25. Васько, А. (1989). “Все мы из славянской колыбели”, Политический собеседник, 6:

17–19.

26. Вольвачев, А. и Чигринов, И. (1989). “Язык мой – друг мой”. Советская Белоруссия, 18.06.1989.

27. Гансэн, І. (2006). “Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элементы,” у Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце.

Варшава.

28. Геллнер, Э. (2002). “Пришествие национализма. Мифы нации и класса,” в Нации и национализм. Москва: Новая наука политики.

29. Глушаков, В. и Рыжков, И. “Вокруг «чёртовой дюжины»”, Политический собеседник, 10: 21–24.

30. Головко, А. (1986). БССР – суверенное социалистическое государство. Минск:

Правл. о-ва “Знание” БССР.

31. Городнюк, В. и др. (1989). Белорусская ССР: статус, достижения, развитие.

Минск: Наука и техника.

32. Грошев, И. (1987). “Все нации государства безусловно равноправны…”. Советская Белоруссия, 09.04.1987.

Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 134 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі 33. Гужон, А. (2007). “Национализм и идентичность в Белоруссии”, Франко-российский научный альманах, URL (доступ 7.09.2010) www.centre-fr.net/IMG/pdf/ Almanach1GoujonRU.pdf.

34. Давидюк, Г. (1989). “Суверенитет и суверенность”, Нёман, 9.

35. Дементей, Н. (1990). “Суверенитет республики: реальный, а не декларативный”.

Советская Белоруссия, 12.06.1990.

36. Дзмітрук, А. і Тозік, А. (1989). “Без эмоцый і ярлыкоў”. Звязда, 20.10.1989.

37. Дмитрук, А. (1989). Национальные отношения в СССР и идеологическая борьба.

Минск: Правл. о-ва “Знание” БССР.

38. Дмитрук, А. (1990). “Подстрекатели”, Политический собеседник, 5: 21–23.

39. Дубавец, С. (1990). “Падставы рацыянальнага нацыяналізму”. Літаратура і мастацтва, 02.11.1990.

40. Жалязоўская, Н. (1989). “Шлях толькі адзін – адраджэнне беларускай культуры”.

Звязда, 25.03.1989.

41. Жалязноўскі, А. (1990). “Давайце падумаем цвяроза”. Беларусь, 6: 2–3.

42. Загарульскі, Э. (1988). “Паходжанне Беларусаў: дыскусія працягваецца”. Звязда, 30.08.1988.

43. Залесский, А. (1990a). “Историю переписать нельзя”. Советская Белоруссия, 18.08.1990.

44. Залесский, А. (1990b). “К разговору об “этнографической Белоруссии”. Советская Белоруссия, 24.08.1990.

45. Звязда (1989а). “Выступленне Я. Я. Сакалова.” 02.02.1989.

46. Звязда (1989b). “На ленінскіх прынцыпах – да новай якасці міжнацыянальных адносін.” 21.09.1989.

47. Звязда (1990c). “Аб палітыцы КПБ у галіне адукацыі, навукі і культуры. Рэзалюцыя ХХХІ з’езда Камуністычнай партыі Беларусі”, 09.12.1990.

48. Ігнаценка, І. (1989). “Які суверэнітэт патрэбны народу?” Чырвоная змена, 09.08.1989.

49. Казакевіч, А. (2010). “Канцэпцыі (ідэі) беларускай нацыі ў перыяд незалежнасці, 1990 – 2009”, Палітычная сфера, 14: 21–40.

50. Калеснік, У. (1988). “Чалавек чалавеку – народ народу”. Літаратура і мастацтва, 18.11.1988.

51. Кастэнка, А. (1990). “Рэспубліка, суверэнітэт, армія”. Літаратура і мастацтва, 30.11.1990.

52. Каўко, А. (1988). “Гісторыя – настаўніца і выхавацелька”. Літаратура і мастацтва, 07.10.1988.

53. Киселёв, Г. и Петрашкевич, А. (1990). “Энциклопедия сердца и долга”, Коммунист Белоруссии, 8: 67–71.

54. Кон, Х. (2001). “Идея национализма”, Ab Imperio, 3: 419–450.

55. Конан, У. (1990). “Дзевяць тэзісаў”. Літаратура і мастацтва, 07.11.1990.

56. Корзун, В. (1989). “Факты и только факты”, Политический собеседник, 10, 19–20.

57. Костюк, М. (1988). “Следовать правде истории”, Коммунист Белоруссии, 1: 36–41.

58. Краўчанка, П. (1989). “Давайце будзіць сэрца”. Звязда, 15.08.1989.

59. Круталевич, В. и др. (1987). Великий Октябрь и национально-государственное строительство Белоруссии. Минск: Наука и техника.

60. Купцоў, С. (1989). “Нацыя і культура”. Спадчына, 30.09.1989.

61. Лапец, П., Макаревич, А. (1990). “Просчитались! “Белорусская народная самопомощь”: иллюзии и реальность”, Политический собеседник, 6: 11–13.

62. Літаратура і мастацтва (1989a). “Голас душы, аснова культуры,” 07.07.1989.

135 № 18–19 (1–2) 2012 63. Літаратура і мастацтва (1990а). “Платформа Камуністычнай партыі Беларусі да выбараў народных дэпутатаў Беларускай ССР і мясцовых Саветаў рэспублікі.” 05.01.1990.

64. Лукашенец, А. и др. (1988). Общество – язык – государство. Мінск: Вышэйшая школа.

65. Лыч, Л. (1989). “Назвы бацькаўшчыны: вярнуць страчанае”. Літаратура і мастацтва, 04.08.1989.

66. Лыч, Л. (1990a). “Беларускай мове – статус дзяржаўнай”. Літаратура і мастацтва, 28.04.1990.

67. Лыч, Л. (1990b). “Нацыянальная самасвядомасць беларусаў: дэградацыя і адраджэнне”. Літаратура і мастацтва, 13.04.1990.

68. Лыч, Л. (1990c). “Нацыянальная самасвядомасць беларусаў: дэградацыя і адраджэнне”. Літаратура і мастацтва, 20.04.1990.

69. Лыч, Л. (1990d). “Нацыянальная самасвядомасць беларусаў: дэградацыя і адраджэнне”. Літаратура і мастацтва, 27.04.1990.

70. Лыч, Л. (1990e). “Нацыянальная самасвядомасць беларусаў: дэградацыя і адраджэнне”. Літаратура і мастацтва, 04.05.1990.

71. Лыч, Л. (1990f ). “Нацыянальная самасвядомасць беларусаў: дэградацыя і адраджэнне”. Літаратура і мастацтва, 11.05.1990.

72. Мазураў, К. (1988). “Ідэя перабудовы даўно выспявала ў грамадстве”. Літаратура і мастацтва, 15.04.1988.

73. Мартин, Т. (2011). Империя “положительной деятельности”. Нации и национализм в СССР, 1923–1939. Москва: РОССПЭН.

74. Марцуль, Г. (1987). “Советский народ – новая историческая общность людей”, Коммунист Белоруссии, 8: 22–28.

75. Матюнин, С. и Польский, С. (1990). “Не помнящие родства?..”, Коммунист Белоруссии, 12: 79–83.

76. Мезенцаў, У. (1990). “Нянавісць паралізуе розум”. Віцебскі рабочы, 04.04.1990.

77. Михальченко, А. (1990). “Белорусская символика: традиции и современность”.

Советская Белоруссия, 25.11.1990.

78. Мясников, А. (1990). “Куропаты раскрывают тайны”, Коммунист Белоруссии, 8:

92–93.

79. Навуменка, В. (1990). “Трыадзіная мова”. Літаратура і мастацтва, 05.01.1990.

80. Навумчык, І. (1990). “Сябе мы не выракаліся…”. Звязда, 03.01.1990.

81. Национальная политика КПСС в современных условиях (1989). Минск: Знание.

82. Онуприенко, С. (1990). “Интеллигенция не опускается до дебошей, или какие духовные принципы отстаивают лидеры БНФ”. Во славу Родины, 08.12.1990.

83. Пазняк, З. (1989). “Ёсць праблемы, вырашыць якія мы можам толькі разам”.

Літаратура і мастацтва, 11.08.1989.

84. Пазняк, З. (1990). “Якая пазіцыя ў апазіцыі”. Літаратура і мастацтва, 10.08.1990.

85. Пазняк, З. і Шмыгалёў, Я. (1988). Курапаты – дарога смерці, Літаратура і мастацтва. 03.06.1988.

86. Пазьняк, З. (2007). Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 1.

Артыкулы і матэр’ялы (1990 – ІІІ.1996). Варшава – Нью-Ёрк – Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве.

87. Парфянюк, Г. (1989). “Мова мове – не вораг”. Літаратура і мастацтва, 04.08.1989.

88. Перестройка: проблемы демократизации и межнациональных отношений (1989). Минск: Знание.

89. Петриков, П. (1989). “Язык наш насущный”. Советская Белоруссия, 26.04.1989.

Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) 136 № 18–19 (1–2) 2012 Ідэя нацыі 90. Печенников, В. (1990a). “Время думать и делать выводы”. Советская Белоруссия, 11.07.1990.

91. Печенников, В. (1990b). “Не в ладах с реалиями жизни”. Советская Белоруссия, 25.11.1990.

92. Платонаў, Р. (1988). “Нараджэнне рэспублікі”. Звязда, 25.09.1988.

93. Праграма Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (1986). Мінск: Беларусь.

94. Пригодич, З. (1989). “Яна мне ласкай матчынай…”, или Разговор о будущем нашего прошлого”. Советская Белоруссия, 14.07.1989.

95. Проблемы национально-языковой политики в СССР (1989). Могилёв: Знание.

96. Праграма БНФ за перабудову “Адраджэньне” (1989), у Праграмныя дакументы БНФ “Адраджэньне”. Менск.

97. Ракашевич, В. (1986). Патриотическое воспитание трудящихся... Мінск: Беларусь.

98. Рогалеў, А. (1988). “Ля вытокаў Белай Русі”. Літаратура і мастацтва, 18.03.1988.

99. Сідарэвіч, А. (1988). “Пачынаць з падмурка”. Літаратура і мастацтва, 09.12.1988.

100. Сіцько, З. (1988). “Вярнуць з небыцця слова…”. Літаратура і мастацтва, 07.10.1988.

101. Сіўчык, В. (1990). “Суверэнітэт рэальны ці ўяўны”. Літаратура і мастацтва, 19.10.1990.

102. Смирнов, Ю. и Сташкевич, Н. (1989). “Трудный путь к истине”. Советская Белоруссия, 12.09.1989.

103. Сміт, Э. (1995). Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. Мінск: Беларускі Фонд Сораса.

104. Советская Белоруссия (1990). “Концепция программы Коммунистической партии Белоруссии”. 7.12.1990.

105. Сташкевич, М. (1987). “Дарога ў будучыню”, Полымя, 11: 148–170.

106. Сташкевич, Н., Шумейко, М. (1988). “У истоков создания”. Советская Белоруссия, 17.09.1988.

107. Тарас, К. (1990). “Правінцыя ці сувярэнная рэспубліка”. Літаратура і мастацтва, 16.02.1990.

108. Терешкович, П. и др. (1991). Г ражданские движения в Белоруссии: Документы и материалы. 1986 – 1991. Москва: ЦИМО.

109. Ткачоў, М. (1989). “Я – за дэмакратычны варыянт перабудовы”. Літаратура і мастацтва, 12.05.1989.

110. Хадыка, Ю. (1990). “Ідзём на выбары з ідэямі, дэмакратыі, свабоды, суверэнітэту”. Літаратура і мастацтва, 02.02.1990.

111. Хобсбаум, Э. (2002). “Принцип этнической принадлежности и национализм в современной Европе”, у Нации и национализм. Москва: Новая наука политики.

112. Холмогоров, А. (1989). “Беречь наш общий дом”, Коммунист Белоруссии, 4: 9–13.

113. Хрох, М. (2002). “От национальных движений к сформировавшейся нации”, в Нации и национализм. Москва: Новая наука политики.

114. Царенков, Л. (1990). “Сколько языков знать селянке?”, Политический собеседник, 6: 32–33.

115. Чыжова, Т. (2008). “Праблематыка і парадак дня савецкай палітычнай эліты канца 1980-х – пачатку 1990-х гг.”, Палітычная сфера, 10: 8–16.

116. Шабайлаў, В. (1990). “Саюз дзяржаў”. Літаратура і мастацтва, 12.10.1990.

117. Юревич, В. (1989). “Через совершенствование национального…”, Коммунист Белоруссии, 4: 86–90.

118. Яўменаў, Л. (1989). “Выбіраліся народныя дэпутаты”. Літаратура і мастацтва, 26.05.1989.