Часопіс “Палітычная сфера”

“Разам, але амаль асобна”. Іван Монолатій (2010). Разом, але майже окремо. Взаємодія етнополітичних акторів на західноукраїнських землях у 1867—1914 рр

Уладзіслаў Іваноў · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Вельмі цікава, што першыя ўра жанні і асацыяцыі пасля азнаямлення з манаграфіяй амаль ніяк не звязаныя з асноўным сюжэтам кнігі. Мяне як даследніка не столькі зацікавіў дэта лёвы аналіз стасункаў між этнічнымі супольнасцямі Заходняй Украіны, колькі выразная паралель з рэгіёнам, з якім звязаная гісторыя беларусаў, – Віленшчынай. Менавіта гэты аспект можа прывабіць беларускага чыта ча – паралелі вымалёўваюцца няў мольна.

Зразумела, што падобнае дасле даванне здаўна чакае Віленшчыну з яе цікавымі і няпростымі ўзаемада чыненнямі паміж беларусамі, паля камі, літоўцамі, габрэямі, расейцамі ды іншымі. Як і Заходняя Украіна, Віленшчына – гэта складанае скры жаванне культурных і рэлігійных шляхоў, яшчэ адна еўрапейская зона сутыкнення і ўзаемапранікнення эт нічных і канфесійных супольнасцяў.

Такіх зонаў не так шмат на ўсходнім зломе Еўропы. Украінскае даследа ванне атрымалася надзвычай цвяро зым, пазбаўленым клішэ і ацэначных меркаванняў, і яго, без сумневу, му сіць узяць на ўзбраенне будучы аўтар этнапалітычнага вывучэння Віленш чыны.

Але вернемся да самой кнігі. Ад носна малады ўкраінскі даследнік, доктар філасофіі ды палітычных на вук і, на дадатак, кандыдат гістарыч ных навук, Іван Маналацій рэпрэ зентуе новую генерацыю ўкраінскіх навукоўцаў, якія не задавольваюцца вузкім бачаннем праблемы. І такая Уладзіслаў Іваноў « Разам, але амаль асобна » Монолатій, Іван (2010). Разом, але майже окремо. Взаємодія етнополітичних акторів на західноукраїнських землях у 1867 – 1914 рр.

Івано-Франківськ: Лілея-НВ. 763 с.

« Гэтая імперыя мае загінуць. […] Усе народы створаць свае гнюсныя маленькія дзяржаўкі, і нават габрэі абвесцяць свайго караля ў Палесціне.

[…] Цяперашні час толькі і прагне стварыць незалежныя нацыянальныя дзяржавы! Больш ніхто цяпер не верыць у бога. Людзі не ідуць больш у цэрквы. Яны ідуць да нацыянальных супольнасцяў » .

Ёзэф Рот, «Марш Радзецкага» 197 Уладзаісазў Ілўваа «Разам, але амаль асобна» тэндэнцыя зразумелая: папярэд нікі назапасілі дастаткова матэрыя лу рознага кшталту, таму настаў час крытычнага разгляду і тэарэтычнага абагульнення тэарэтычных здабыт каў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Маналацій віртуозна падыходзіць да далікатнай тэмы і досыць упэў нена перабірае вузлавыя праблемы, якія знітоўвалі ўкраінцаў з палякамі, немцамі, габрэямі ды іншымі суполь насцямі Дунайскай імперыі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Адной з пе равагаў працы можна лічыць тое, што даследнік паставіў у цэнтр увагі не ўкраінцаў, але рэгіён ува ўсёй яго раз настайнасці. Пры гэтым аўтар тоў стай і, на першы погляд, неадольнай манаграфіі спрабуе спалучыць роз ныя дысцыпліны: палітычную навуку, сацыялогію і гісторыю.

Метадалагічным і тэарэтычным цэнтрам працы (раздзел 1) высту пае інтэракцыянізм. Такім парад кам, пазначаецца асноўная крыніца інтэлектуальных і метадалагічных уплываў – амерыканская школа ін тэракцыянізму сацыялогіі, этналогіі ды іншых гуманітарных дысцыплінаў.

Праз феномен інтэракцыі (узаема дзеяння) выразна вымалёўвацца кола інтарэсаў аўтара і прадмет даследа вання.

Тэарэтычная частка манагра фіі насычаная дэталёвым аглядам і аналізам існых падыходаў да нацы яналізму і нацыянальнага. Для леп шага разумення сітуацыі Заходняй Украіны аўтар задзейнічаў усе кан цэпты нацыятварэння – ад прымар дыялісцкага натхнення Русо, Фіхтэ і Гросбі да інструменталісцкага ўзору Ўілсана, Ройса і Браса, не абмінаючы, вядома, моцнага і дасюль ўплывова га мадэрнісцка-канструктывісцкага падыходу, прадстаўленага такімі вя домымі аўтарамі, як Гелнэр, Гідэнс, Габсбаўм, Андэрсан або Барт.

Чаму 1867–1914 гады? Аўтар па чынае даследаванне з 1867 года, калі абвешчаныя ў 1848-м прынцыпы аўстрыйскай канстытуцыйнай ма нархіі набылі сваю сапраўдную сілу.

Менавіта ў 1867 годзе, у выніку гэ так званага Аўстра-вугорскага па гаднення або кампрамісу, Дунайская манархія зрабілася дуалістычнаю – Аўстра-Вугорскаю – і адмовілася ад практыкі цэнтралізаванага абсалю тызму. Галіччына і Букавіна набылі статус аўтаномных адзінак. Народы Дунайскай імперыі зведалі ўнікальны палітычны досвед: парламенцкую ма нархію, «вялікую эмансіпацыю», дэма кратычныя свабоды, права развіваць свае мовы і сістэму адукацыі, ства раць партыі ды рухі.

Пасля 1867 года Вена не навязвала сваім гетэрагенным рэгіёнам аўтары тарнай ідэалогіі, а прапаноўвала ім своеасаблівую альтэрнатыву, назва ную ў працы І. Маналація аўстра лаялізмам , або аўстралаяльнасцю .

Падыход засноўваўся на вернасці і адданасці дому Габсбургаў, за што манархія забяспечвала пэўную аўта номію ўсіх прысутных на палітычнай сцэне груповак. Мела месца «дамова», «кантракт» паміж Венай і правінцыя мі, паміж Габсбургамі і ўсімі значны мі этнічнымі ды нацыянальнымі су польнасцямі імперыі.

Варта падкрэсліць, што правамі карысталіся не толькі хрысціяне, але і габрэі з караімамі. Нічога падобнага да зоны аселасці Расейскай імперыі ў 198 Уладзаісазў Ілўваа Уладзіслаў Іваноў Аўстра-Вугоршчыне не было. Нацыя нальнае і палітычнае развіццё ўкраін цаў, якія жылі за Габсбургамі, было адносна вольнае і не сутыкалася з пе рашкодамі ў прызнанні статуса мовы, легальнай дзейнасці рухаў і парты яў. Нават ва ўмовах канфрантацыі ўкраінцаў з палякамі (асноўны кан фліктны вузел рэгіёну ў гэты перыяд) заходнія ўкраінцы існавалі ў кантэкс це еўрапейскіх правілаў і працэдураў.

З пачаткам Першай сусветнай вайны, якая паклала канец існаван ню дуалістычнай манархіі, скончыў ся і эксперымент канстытуцыйнай манархіі. Зрэшты, аўтар даводзіць, што гэты цікавы і карысны досвед заходніх украінцаў стаўся надзвычай плённым для далейшага развіцця ўкраінскай дзяржаўнасці – не толькі ў межах Заходняй Украіны. Яшчэ і сён ня гэтыя абшары застаюцца праеўра пейскай лабараторыяй усёй украін скай палітычнай культуры.

Інтарэс да нацыянальных стасун каў у заходнеўкраінскім рэгіёне абу моўлены безупыннай актуалізацыяй этнічнай тэмы. Нават касмапалітыч ныя тэндэнцыі ўнутры ЕС пакуль мала заўважныя на тле палітыкі куль турнай дыферэнцыяцыі ды захавання культурнай і этнічнай разнастайнас ці. У пэўнай ступені тагачасная этніч ная карціна можа быць перанесеная і на сучаснае грамадства Украіны, прынамсі, аўтар спрабуе правесці ад паведныя гістарычныя параўнанні, адкінуўшы цяжар шматузроўневага каланіялізму рэгіёну: аўстрыйскага, польскага, румынскага, нямецкага, савецкага.

« Разам, але амаль асобна » – гэ тая формула, хоць і пазычаная з аме рыканскай юрыдычнай практыкі, на думку аўтара, цудоўна падкрэслівае этнапалітычную спецыфіку нацыя нальнай палітыкі Вены. Усе этнанацыі заходнеўкраінскага рэгіёну Імперыі існавалі і ўзаемадзейнічалі пры прын цыповым захаванні ўласнае тоеснас ці. Пры гэтым этнанацыянальныя супольнасці захоўвалі свае межы, вызначаныя іх структурай ды інтарэ самі. Больш за тое, часта рэлігійныя, прафесійныя і эканамічныя чыннікі спрыялі замаруджванню або нават спыненню змешвання розных групаў.

Сваю спецыфіку забяспечваў і ідэала гічны фактар – падзел грамадства па водле лініі кансерватызм/сацыялізм.

Менавіта на 1867–1914 гады пры падае бурлівае нацыянальнае развіц цё, калі супольнасці рэгіёну адыхо дзяць ад рэлігійнай да этнічнай, або этнічна-палітычнай самаідэнтыфіка цыі. Гэтаму спрыялі эканамічныя пе раўтварэнні Вены і ліберальныя рэ формы сацыяльнай ды нацыянальнай сферы. На дадатак, да ўзмацнення самаідэнтыфікацыі прыводзілі кан флікты ўнутры імперыі: украінскапольскі, аўстрыйска-вугорскі, вугор ска-румынскі.

Акрамя іншага аўтар цікава ілю струе гэты пераход ад рэлігійнай да этнічнай (нацыянальнай) ідэнтыфіка цыі на прыкладзе тагачаснай мастац кай літаратуры (аўстрыйскай, поль скай і ўкраінскай). Зварот даследніка да літаратуразнаўства пры разглядзе этнапалітычнай сітуацыі Заходняй Украіны, а шырэй і ўсёй Дунайскай імперыі, падаецца сапраўды знач ным унёскам у праблематыку. Гэтак, шматлікія няўлоўныя нюансы адносі наў украінцаў з габрэямі, палякамі і 199 Уладзаісазў Ілўваа «Разам, але амаль асобна» аўстрыйскімі немцамі выразна выма лёўваюцца акурат не праз палітычны або гістарычны аналіз, а дзякуючы разгляду твораў Івана Франка, Вольгі Кабылянскай, Васіля Стэфаніка, Ёзэ фа Рота ды іншых.

Што да крытыкі манаграфіі, то яна тычыцца пераважна асноўнага пады ходу і тэарэтычнай арыентацыі аўта ра. Як ужо адзначалася, даследнік разглядае этнапалітычнае развіццё Дунайскай імперыі праз прызму інтэ ракцыянізму. Мінусам падыходу ёсць засяроджанасць на мікраўзроўні.

Таму інтэракцыянізм наагул і ў версіі Івана Маналація выглядае дастаткова кансерватыўным, непахісным і часам штучным канструктам.

Таксама крытычна можна па ставіцца да матэматычнага аналізу этнічных групаў. Гаворка ідзе пра вы карыстанне такіх крыху ірацыяналь ных параметраў, як «энергія этнасу», «самабытнасць» і падобнае. Тут нас цярожвае эсенцыялісцкі падыход да разумення «нацыі», «этнасу», «народу», хаця аналіз дазваляе і іншыя інтэр прэтацыі.

Зрэшты, варта спыніцца на раз глядзе асноўных вынікаў даследаван ня. Досыць ліберальная і адкрытая палітыка Вены ў дачыненні да розных нацыянальных групаў імперыі спры яла досыць памяркоўным адносінам унутры краіны. У выніку ўсе суполь насці рэгіёну пазбеглі сацыяльнай і культурнай ізаляцыі. Не зважаючы на базавую адрознасць ад хрысціянска га насельніцтва, ні габрэі, ні караімы не выключаліся з грамадскага жыцця, застаючыся «іншымі сваімі».

У Івана Маналація эвалюцыя да чыненняў між этнічнымі супольнас цямі адбываецца на трох узроўнях мабілізацыі. Першы – латэнтны, калі групы толькі заяўляюць пра сваё існаванне. Другі ўзровень – аргані зацыйны, калі супольнасці набыва юць развітую структуру. І нарэшце, трэці – палітычны, што прадугле джвае афармленне палітычных ін стытутаў і партыяў.

Пры гэтым мяжа паміж нацыямі і групамі захоўвалася, як даводзіць аўтар, перадусім дзякуючы рэлігійна му чынніку. Сваю ролю грала і экана мічная сітуацыя. У той час як украін цы былі пазбаўленыя зямлі і до ступу на рынак, палякі мелі больш магчымасцяў карыстацца зямель ным фондам, а габрэі – магчымасць развіваць гандаль. Такім чынам, канкурэнцыя або барацьба за рэсур сы прывялі да радыкалізацыі ўкраін цаў ды палякаў і дыскрэдытацыі су польнага жыцця пад апекай Вены.

Радыкальныя патрабаванні атрымалі палітычную перспектыву на пачатку ХХ стагоддзя, калі Першая сусветная вайна пэўным чынам «дапамагла» ажыццяўленню незалежніцкіх мараў украінскай і польскай элітаў.

Аўтар паказвае, што палякі – адзі ная група, якая праводзіла наступаль ную палітыку ў дачыненні да «чужых».

Тады як габрэі, украінцы і аўстрый скія немцы абралі стратэгію абароны ўласных інтарэсаў. Канфлікты і рады калізацыя з’явяцца пазней – у выніку палітызацыі адносінаў падчас вайны і рэвалюцыяў.

«Разам, але амаль асобна» – ма награфія, якая, хоць і прысвечаная За ходняй Украіне, насамрэч будзе ціка вая для шырокага кола чытачоў, бо прэзентуе аналіз і тлумачэнні паразы 200 Уладзаісазў Ілўваа Уладзіслаў Іваноў мірных этнічных і культурных дачы ненняў у Аўстра-Вугорскай імперыі.

Праца гэтая мае не толькі гістарыч ны інтарэс, але можа быць цікавая для даследнікаў сучасных этнічных і палітычных працэсаў. Аўтар скіроў вае ўвагу на памылкі федэралізму ў мінулым і разважае над магчымымі мадэлямі развіцця Еўропы ХХІ ста годдзя. Бо, як ні дзіўна, еўраінтэгра цыя часам прыводзіць да напаўнення формулы «разам, але амаль асобна» сучасным палітычным і культурным зместам.