№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Уводзіны Тэма рэгіянальных элітаў у Бе ларусі не можа пахваліцца вялікай увагаю з боку даследнікаў у галіне палітычнай навукі. Упершыню рэгія нальныя эліты ў якасці часткі дасле давання элітаў БССР былі згаданыя ў працы Майкла Урбана (2010: 76–96). 1 Больш сучасныя публікацыі па пра блеме нельга назваць шматлікімі: ар тыкул Андрэя Казакевіча (2007), два артыкулы Пётры Натчыка са збор ніку «Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі» (2003а, 2003б) і ягоны ж артыкул «Беларуская наменклатура і лініі разлому ў яе ася роддзі» (2001), які ўскосна закранае гэтае пытанне.
М. Урбан вывучае кадравую сістэ му БССР як сістэму ўладных адносі наў і спрабуе выявіць правілы яе структуравання. У якасці структур ных фактараў аўтар абірае цэнтраль ны кантроль, рэгіянальныя ўплывы і патранажныя адносіны, даследуючы іх ролю ў кадравай сістэме метадам аналізу ланцуга вакансіяў. Апісанне метаду гл. (Урбан, 2010: 19–25).
У зборніку, прысвечаным мясцо вым выбарам, П. Натчык аналізуе развіццё сістэмы мясцовай улады і яе ўзаемадзеянне з цэнтрам цягам 1990-х гадоў. Сярод фактараў, якія паўплы валі на кволае развіццё рэгіяналь ных элітаў, аўтар называе структуру эка номікі, захаванне ўплыву савецкіх інстытутаў і ўлады камуністычнымі элітамі, цэнтралізацыйную палітыку прэзідэнта з 1994 года, адсутнасць цікавасці грамадзянаў да палітыкі.
Натчык паказвае, як праз змену за канадаўства пра мясцовыя ўлады і выбарчага заканадаўства, а таксама праз кадравую палітыку адбывалася цэнтралізацыя ўлады ў Беларусі і пад парадкаванне мясцовай палітычнай і Вадзім Смок Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы: параўнальны аналіз Гарадзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства 1 Даследаванне праводзілася ў 1980-х гадах, яго вынікі былі надрукаваныя ў 1989 годзе, яшчэ да распаду СССР (Urban, 1989).
158 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок эканамічнай эліты цэнтру, перадусім прэзідэнту (Натчык, 2003б: 20–54).
Пры разглядзе мясцовых выбараў 1995 і 1999 гадоў аўтар аналізуе склад кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў і склад Саветаў па выніках выбараў, выдзяляючы шэраг групаў:
статусны дырэктарат, прамысловы дырэктарат, працаўнікоў сельскай гаспадаркі, інтэлігенцыю і бізнесоў цаў. Даследнік паказвае, што ў працэ се ўсталявання аўтарытарнага рэжы му і цэнтралізацыі ўлады зніжаецца роля партыяў, а таксама інтэлігенцыі ды бізнесоўцаў у працэсе фармавання мясцовых прадстаўнічых органаў. На першы план выходзіць дырэктарат мясцовых прадпрыемстваў і ўста новаў, пастаўленых у залежнасць ад цэнтральных уладаў (Натчык, 2003а:
55–79).
А. Казакевіч аналізуе біяграфіч ныя звесткі дэпутатаў абласных Са ветаў, абраных ў 1999, 2003 і 2007 га дах. Аўтар разглядае выбарчую дыс цыпліну, партыйнае прадстаўніцтва, ўзроставую і гендарную структуру, тэрытарыяльнае прадстаўніцтва. Да следаванне паказвае пэўнае старэнне дэпутацкага корпусу і пэўны парытэт паміж дзвюма дамінантнымі групамі:
дэпутатамі ва ўзросце 40–50 і 50–60 гадоў, якія займаць кіроўныя пасады ў розных галінах эканомікі. Апроч таго, фіксуюцца тэрытарыяльныя ад розненні ў фармаванні Саветаў, спро бы іх мадэлявання зверху, заняпад партыйнага прадстаўніцтва і рост прадстаўніцтва жыхароў абласных цэнтраў і значных гарадоў (Казакевіч, 2007: 54–55).
Праблемная і метадалагічная не распрацаванасць прадмету рэгія нальных элітаў пакідае перспек тыўную прастору для даследаванняў.
Пытанне метадалогіі вывучэння бе ларускіх элітаў застаецца адкрытым, што адзначаюць і даследнікі: « На да дзены момант надзейныя крытэры для вывучэння беларускай палітыч най эліты як групы не выпрацава ны. Гэта значыць, што ў беларускім палітычным полі дастаткова скла дана зафіксаваць цэнтры ўлады па за межамі фармальных дзяржаўных інстытутаў. [...] Для распачынання даследаванняў у гэтай сферы адзі ным надзейным выйсцем, на нашу думку, з’яўляецца арыентацыя на фармальныя структуры… » (Бела руская эліта…, 2010: 4–5). У згада ных вышэй даследаваннях аўтары (Андрэй Казакевіч, Дзяніс Мельян цоў, Валерыя Касцюгова ды іншыя) арыентуюцца на аналіз фармальных інстытутаў дзяржаўнай улады. На наш погляд, гэты падыход сапраўды найбольш прадуктыўны для даследа вання беларускіх элітаў. Вывучэнне фармальных інстытутаў можна пра цягнуць праз пашырэнне метадалогіі.
Адным з кірункаў такога пашырэння можа быць параўнальны аналіз, па кладзены ў аснову нашага даследа вання.
У пералічаных працах аўтары про ста або ўскосна гавораць пра чыннікі, якія ўплываюць на асаблівасці фар мавання мясцовых элітаў. Сярод іх найбольш значнымі, на нашу думку, ёсць гістарычная спадчына, палітыч ны рэжым і структура эканомікі. Гі сторыя дазваляе прасачыць пераду мовы цяперашняй мадэлі фармаван ня элітаў, а складнікамі гэтай мадэлі выступаюць другі і трэці чыннікі.
159 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы Палітычны рэжым стварае правілы рэкрутацыі, у залежнасці ад якіх до ступ у эліты мае больш шырокі спектр палітычных групаў (пры дэмакратыч ным рэжыме) або іх вузкі спектр (пры аўтарытарным рэжыме). Таксама рэжым вызначае цэнтралізаваны або дэцэнтралізаваны тып стасункаў па між элітамі на розных узроўнях кіра вання. Эканамічная структура краіны грае важную ролю ў структураванні элітаў, бо перадвызначае характар іх эканамічных інтарэсаў і ступень афіліяцыі з дзяржаўным або прыват ным сектарам. Напэўна, адрозненні гэтых чыннікаў у розных выпадках павінны прыводзіць да розных умо ваў фармавання элітаў. Гэты тэзіс мы выкарыстаем у якасці гіпотэзы для нашага даследавання.
Каб праверыць яе, мы паспрабуем правесці параўнальны аналіз з мэтаю выявіць залежнасць складу рэгія нальнай эліты ад пералічаных чын нікаў. У якасці двух выпадкаў мы пра паноўваем адзін рэгіён Беларусі – Гарадзенскую вобласць і адзін рэгіён Польшчы – Падляшскае ваяводства.
Гэта суседнія рэгіёны, якія маюць працяглую супольную гісторыю і культуру, яны блізкія паводле коль касці насельніцтва і структуры насе леных пунктаў. Але ў другой палове XX стагоддзя рэгіёны апынуліся ў розных дзяржавах, што паспрыяла іх разыходжанню. Такая сітуацыя, трэба меркаваць, абумоўлівае адрозненне чыннікаў (фактараў), што ўплываюць на фармаванне рэгіянальных элітаў.
Параўнанню чыннікаў прысвячаецца першая частка працы. У ёй разгляда юцца ключавыя моманты палітычна га і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Польшчы з канца Другой сусветнай вайны да падзення камуні стычных рэжымаў. Далей праводзіц ца параўнанне сямі характарыстыкаў палітычнага рэжыму дзвюх краінаў паводле метадалогіі «Freedom House», і, нарэшце, мы параўнаем эканаміч ную структуру рэгіёнаў.
Другая частка змяшчае параўнан не структуры рэгіянальных прад стаўнічых органаў улады цягам трох скліканняў Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2003–2007, 2007– 2010, з 2010 – да гэтага часу) і Сей міка Падляшскага ваяводства (2002– 2006, 2006–2007, з 2007 – да гэтага часу). Пад структураю мы маем на ўвазе аналіз дэпутатаў паводле шэ рагу параметраў: сектар і сфера заня тасці, узровень пасады, месца жыхар ства, узрост, пол. Выбар параметраў абумоўлены наяўнасцю інфармацыі пра іх у адкрытым доступе і, част кова, распрацаванасцю ў папярэдніх даследаваннях рэгіянальных элітаў.
Асабістыя звесткі дэпутатаў Сейміка даступныя ў бюлетэні публічнай ін фармацыі Падляшскага ваяводст ва (Oświadczenia majątkowe za 2004;
Oświadczenia majątkowe za 2006, Oświadczenia majątkowe za 2006 rok złożone w 2007 roku). Звесткі дэпута таў абласнога Савета XXVI склікан ня змешчаныя на інтэрнэт-старонцы Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта (Гродзенскі абласны…), ХХV і XXIV скліканняў – у газеце «Грод зенская праўда» (Гродзенская праўда 2003, 2007). Вынікі параўнання мы па спрабуем праінтэрпрэтаваць з глед зішча трох чыннікаў, апісаных у пер шай частцы. Такім чынам, мы, па-пер шае, праверым пастаўленую гіпотэзу, 160 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок па-другое, паспрабуем выявіць і апі саць асаблівасці фармавання органаў улады ў двух рэгіёнах. Пры гэтым мы будзем абапірацца на ўжо пераліча ныя і некаторыя іншыя даследаванні беларускіх і польскіх аўтараў.
І. Чыннікі фармавання рэгіянальнай эліты Гістарычная спадчына . Істотнае разыходжанне ў жыцці двух рэгіё наў пачынаецца ў 1944 годзе, калі Беласточчыну перадалі Польшчы, а Гарадзеншчына засталася ў складзе БССР. Пры пэўнай ступені залежнас ці ад СССР Польшча была суверэн наю дзяржаваю, мела дзяржаўныя традыцыі ды моцную нацыянальную ідэнтычнасць. Пасля смерці Сталіна Польшча стала на шлях большае са мастойнасці і пачала будаваць сацы ялізм, які адрозніваўся ад савецкага.
Камуністычная партыя была адзіным палітычным суб'ектам, але ў эканомі цы захоўваліся элементы рынку, існа ваў прыватны сектар у прамысловас ці, гандлі і сельскай гаспадарцы. Ка таліцкі Касцёл быў моцным і ўплыво вым актарам, нягледзячы на спробы камуністычных элітаў зменшыць яго ўплыў.
Польскае грамадства было больш адкрытае і ўлучанае ў агульнаеўра пейскія працэсы, у інтэлектуальных асяродках стала адбываліся дыску сіі наконт альтэрнатыўных шляхоў развіцця краіны. Польская эканоміка паступова інтэгравалася з еўрапей скаю праз інвестыцыі ды стварэнне прадпрыемстваў з заходнім капіта лам. Насельніцтва Польшчы цягам другой паловы ХХ стагоддзя неад наразова праявіла сваю здольнасць да самаарганізацыі ды адстойван ня інтарэсаў перад камуністычным кіраўніцтвам праз масавыя страйкі, якія часта прыводзілі да чалавечых ахвяраў. Галоўную ролю ў гэтым пра цэсе гралі прафесійныя звязы, якім аказвалі падтрымку іншыя апазіцый ныя рэжыму групы. Урэшце ціск на камуністычнае кіраўніцтва прывёў да перадачы ўлады апазіцыі ды пра вядзення глыбокай трансфармацыі палітычнага і эканамічнага ладу ў краіне (Prażmowska, 2010: 158–260).
Пасля канчатковага далучэння да БССР у 1944 годзе на Гарадзен шчыне ажыццяўлялася агульнаса вецкая палітыка. На новадалучанай тэрыторыі ўсталявалася савецкая адміністрацыя, якая працавала ва ўмовах таталітарнага камуністычнага рэжыму. Улады правялі поўную калек тывізацыю ў сферы сельскай гаспа даркі, ліквідавалі прыватны гандаль і вытворчасць. Вялікую колькасць на сельніцтва рэпрэсавалі і выселілі ў ін шыя часткі СССР. Уз'яднанне Заход няй і Усходняй Беларусі характары завалася знішчэннем нацыянальнай культуры і актыўнаю русіфікацыяй.
Змякчэнне рэжыму пасля смерці Сталіна не прынесла значных зменаў, апроч спынення масавых рэпрэсіяў.
Адбылася пэўная дэцэнтралізацыя кіравання ў межах рэспублікаў СССР ды іх рэгіёнаў, аднак КПСС захоўвала манапольны кантроль над усімі сфе рамі жыцця. У такіх умовах з'яўленне апазіцыйных уладам групаў было немагчымае. Дысідэнцкія колы былі малаколькасныя і не мелі ўплыву на грамадскае жыццё, а рэлігійныя 161 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы ін стытуты заставаліся пад кантролем дзяржавы. Цягам другой паловы ХХ стагоддзя ў Беларусі стварылі вялікі прамысловы комплекс, які быў ад ным з элементаў агульнасавецкай вытворчай сістэмы. Гэтым удалося дасягнуць пэўнага ўзроўню дабрабы ту, якога не бачылі папярэднія пака ленні насельніцтва, што жылі ў вёсцы.
Напрыканцы 1980-х Беларусь сла ба прымала ідэі перабудовы, тут ад сутнічалі значныя сілы, гатовыя да пераўтварэнняў. Рэфармісцкія ідэі існавалі збольшага ў інтэлектуальных асяродках і мала цікавілі асноўную масу насельніцтва. Абыякавасць пра цоўных выявілася і ў няздольнасці стварыць масавыя незалежныя пра фесійныя аб’яднанні. Але ўрэшце не эфектыўная сацыялістычная экано міка і цэнтралізаванае кіраванне пры вялі да крызісу ў СССР, што разам з іншымі фактарамі сталася прычынай яго распаду. Беларусь зрабілася неза лежнаю дзяржаваю, але саветызава ная палітычная і эканамічная эліта не рабіла спробаў глыбока рэфармаваць дзяржаўны лад і эканоміку, а слабыя контрэліты не здолелі атрымаць ула ду, каб правесці рэформы (Мірановіч, 2003: 81–167).
Палітычны рэжым . Для параў нання палітычных рэжымаў у дзвюх краінах зручна будзе скарыстацца метадалогіяй «Freedom House», за снаванай на ацэнцы сямі паказнікаў і агульным выніковым рэйтынгу дэ макратыі. Ацэнка праводзіцца што год на падставе дакладу, які робіць эксперт з кожнай канкрэтнай краіны пры дапамозе групы навукоўцаў і эк спертаў «Freedom House». Катэгорыі адлюстроўваюць найбольш істотныя элементы палітычнага рэжыму і скла даюцца з набору пытанняў, паводле якіх аўтар піша даклад.
Ацэнка праводзіцца паводле ся мібальнай шкалы, дзе найвышэйшая лічба адпавядае найгоршай сітуацыі ў гэтай сферы, і наадварот (Freedom House, 2011c). У гэтай табліцы прадстаўленыя звесткі за 2011 год (Freedom House, 2011a, 2011b).
Паводле класіфікацыі рэжымаў «Freedom House», абедзве краіны належаць да палярных групаў: Поль шча – да кансалідаванай дэмакратыі, Беларусь – да кансалідаванага аўта рытарнага рэжыму. Варта адзначыць, што гэтыя паказнікі для Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе застаюцца прыкладна на адным узроўні, у той Табліца 1. Рэйтынгі дэмакратыі ў Беларусі і Польшчы 2 Краіна ВП ГС НМ НДК МДК НСС К РД Беларусь 7.00 6.00 6.75 6.75 6.75 6.75 6.00 6.57 Польшча 1.50 1.50 2.25 2.75 1.75 2.50 3.25 2.21 Крыніца : Nations in transit 2011 country report: Poland; Nations in transit 2011 country report: Belarus. Freedom House (2011).
2 ВП – выбарчы працэс; ГС – грамадзянская супольнасць; НМ – незалежныя медыя;
НДК – нацыянальнае дэмакратычнае кіраванне; МДК – мясцовае дэмакратычнае кіраванне; НСС – незалежная судовая сістэма; К – карупцыя; РД – рэйтынг дэмакратыі 162 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок час як паказнікі Польшчы за гэты час пагоршыліся ў сярэднім на адзін пункт. Аднак гэта не дае сур'ёзных падставаў сумнявацца ў істотнай роз ніцы іх палітычных сістэмаў. Цяпер разгледзім некаторыя найбольш важ ныя для нашага даследавання ўласці васці палітычных рэжымаў у Беларусі і Польшчы на падставе дакладаў за 2011 год. Пры гэтым мы паспрабуем вызначыць ролю кожнай катэгорыі ў працэсе фармавання і функцыяна вання элітаў.
Выбарчы працэс . Цэнтральным у дачыненнях грамадзянаў і кіроўных элітаў ёсць выбарчы механізм, які ў дэмакратычных грамадствах запу скаецца праз фармаванне інстытутаў улады шляхам свабодных канкурэн тных выбараў. Дэмакратычныя вы бары забяспечваюць спаборніцтва элітаў ды іх справаздачнасць, дазва ляючы грамадзянам самім абіраць і змяняць палітычнае кіраўніцтва. Та кім чынам, любому чальцу суполь насці могуць быць дэлегаваныя пра вы на распрацоўванне і рэалізацыю палітыкі ды іншыя функцыі, якімі валодаюць інстытуты ўлады павод ле заканадаўства канкрэтнай краі ны. Свабодныя выбары, як правіла, вя дуць да ўзнікнення разнастайных элітных групаў, якія існуюць ва ўмо вах палітычнай канкурэнцыі. Адсут насць умоваў для дэмакратычных вы бараў вядзе да страты сэнсу самога выбарчага механізму і замацавання ва ўладзе адной групы. У такім выпадку выбары служаць іншым мэтам, якія зыходзяць не знізу, ад грамадзянаў, а ад кіраўніцтва. Напэўна, найбольш істотнымі мэтамі такіх выбараў вы ступаюць захаванне палітычнага ста тус-кво і недапушчэнне канкурэнцыі ды барацьбы за ўладу. Не менш важ ным ёсць захаванне мінімальнай сту пені легітымнасці ўлады перад гра мадзянамі і міжнароднымі актарамі.
Выбары ў Беларусі характарызу юцца поўным кантролем улады над выбарчым працэсам і медыя, што па кідае альтэрнатыўным кандыдатам мала шанцаў на перамогу. Яскравымі прыкладамі заняпаду інстытута вы бараў у Беларусі ёсць высокая вы барчая дысцыпліна і знікненне прад стаўніцтва партыяў у рэгіянальных прадстаўнічых органах улады (Каза кевіч, 2007: 42–46). Гэта разам з істот ным абмежаваннем свабоды слова, сходаў і асацыяцыяў сталася прычы наю страты большасцю палітычных сілаў патэнцыялу палітычнай бара цьбы і заняпаду партыйнай палітыкі ў 2000-я гады. Палітычны працэс у Польшчы заснаваны на свабоднай канкурэнцыі палітычных парты яў. Партыі выступаюць асноўнаю крыніцаю рэкрутацыі элітаў у прад стаўнічыя органы. У сярэднім у Сей міку Падляшскага ваяводства цягам трох скліканняў былі прадстаўленыя 4–5 галоўных палітычных партыяў Польшчы, а да партыйных фракцыяў звычайна далучаліся ўсе дэпутаты за выключэннем аднаго-двух чалавек.
Нацыянальнае дэмакратычнае кіраванне . Гэты паказнік закранае шырокі спектр пытанняў кансты туцыйнага ўладкавання і сістэмы дзяржаўнага кіравання: падзел ула даў, удзел грамадзянаў у прыняцці рашэнняў і кіраванні, легітымнасць і стабільнасць улады, эфектыўнасць 163 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы і незалежнасць працы заканадаўчай і выканаўчай ўлады, а таксама сіла вых структураў. У тэрмінах элітаў гэта значыць сістэму ўзаемаадносі наў элітных групаў паміж сабой і грамадзянамі. Дэмакратычная сістэ ма павінна забяспечваць раўнавагу і ўзаемны кантроль розных групаў, а таксама магчымасць для грамадзянаў уплываць на працэсы, якія адбыва юцца ў элітах.
У персаналісцкім аўтарытарным рэжыме Беларусі ўсе галіны ўлады і дзяржаўныя інстытуты асабіста або апасродкавана падпарадкава ныя прэзідэнту, які мае вялікія паў намоцтвы ў іх фармаванні і нефар мальны ўплыў на любыя дзяржаўныя пытанні. Прадстаўнічая ўлада, якая фармальна мае статус заканадаўча га органа, насамрэч мала ўплывае на заканадаўчы працэс. Галоўнымі распрацоўшчыкамі і выканаўцамі палітычных рашэнняў і дзяржаўнай палітыкі выступаюць вышэйшыя выканаўчыя структуры. У сваю чар гу ўдзел грамадзянаў у прыняцці ра шэнняў зведзены да мінімуму, адпа ведныя механізмы адсутнічаюць або не працуюць, як і механізмы грамад скага кантролю. Польская палітыч ная сістэма прадугледжвае падвое ную выканаўчую ўладу ў асобе прэзі дэнта і прэм'ер-міністра (прэзідэнт мае меншыя паўнамоцтвы) ды зака надаўчую ў выглядзе двухпалатнага парламента. Наяўнасць плюралі стычнай палітычнай сістэмы і раз настайнасць удзельнікаў – партыяў, медыя і НДА – дае іншым актарам магчымасць кантраляваць палітыч ны працэс.
Мясцовае самакіраванне . Гэтая катэгорыя асабліва важная для раз гляданых намі рэгіянальных элітаў, бо вызначае іх статус і паўнамоцтвы ў палітычнай сістэме. Мясцовае дэма кратычнае кіраванне прадугледжвае аўтаномію ад цэнтральных уладаў у кіраванні мясцовымі справамі і ўдзел прадстаўнікоў мясцовай супольнасці, а таксама фармаванне мясцовых ор ганаў улады дэмакратычным шляхам.
Прэамбула і першы раздзел Кан стытуцыі Польшчы забяспечваюць прынцыпы субсідыярнасці, дэцэн тралізацыі ды аўтаноміі самакіраван ня, якое на сёння існуе на трох уз роўнях (Konstytucja Rzeczypospolitej Polskiej, 1997: 16,17). Сучасны рэгія нальны падзел Польшчы адбыўся ў выніку адміністрацыйнай рэфор мы 1999 года, якая прадугледжвала стварэнне самакіравання на ўзроў нях ваяводстваў і паветаў, а таксама аддзяленне самакіравання ад дзяр жаўнай адміністрацыі (Imiołczyk i Regulski, 2007). Асноўным органам рэгіянальнага самакіравання зра біўся Сеймік ваяводства – выбарны прадстаўнічы орган, з якога фарму ецца выканаўчы орган самакіраван ня – управа на чале з маршалкам.
Гэты орган прадстаўляе жыхароў ва яводства і адказвае за яго развіццё.
Цэнтральны ўрад на ўзроўні рэгіёну прадстаўляе Камітэт ваяводства на чале з ваяводам, які дбае пра інтарэ сы дзяржавы. Пры гэтым ваяводскае самакіраванне не можа ўмешвацца ў справы ніжэйшых узроўняў ( паветаў і гмінаў) і ў сваю чаргу абароненае ад умяшання дзяржавы ў справы самакіравання. У кампетэнцыі вая водскага самакіравання ўваходзяць 164 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок гаспадарчае развіццё, інфраструктура, навука і адукацыя, навакольнае ася роддзе, грамадская бяспека і шэраг іншых сфераў (Ustawa o samorządzie województwa, 1998:11, 14).
У Беларусі мясцовае самакіраван не ёсць часткаю дзяржаўнай улады і працуе ў агульнадзяржаўных інтар эсах ды інтарэсах насельніцтва, што жыве на пэўнай тэрыторыі. Пры гэ тым адсутнічае прынцып субсідыяр насці, і ніжэйшыя ўзроўні самакіра вання падпарадкоўваюцца вышэй шым, перадусім цэнтральным ула дам. У сістэму органаў мясцовай ула ды ўваходзяць Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы. Саветы – гэта прадстаўнічыя органы, іх на ўсеа гульных выбарах абірае насельніцт ва. Артыкул 121 Канстытуцыі надае Саветам чатыры выключныя кампе тэнцыі: зацвярджэнне праграмаў са цыяльна-эканамічнага развіцця, мяс цовых бюджэтаў і справаздачаў пра іх выкананне; устанаўленне мясцовых падаткаў і збораў; вызначэнне парад ку кіравання камунальнаю маёмасцю;
прызначэнне мясцовых рэферэнду маў. Выканаўчыя органы – камітэты, падкантрольныя і падсправаздачныя прэзідэнту, а таксама ўраду. Выка наўчыя камітэты распрацоўваюць і ажыццяўляюць увесь комплекс мяс цовай палітыкі. Згодна з нададзенымі Савету заканадаўствам паўнамоцтва мі, ён мае статус інстытута зацвяр джэння праектаў мясцовай палітыкі.
Гэта значыць, што дэпутаты таксама бяруць удзел у палітычным працэ се праз працу пастаянных камісіяў, абмеркаванне на сесіях, унясенне зменаў і прапановаў. Але палітычная аўтаномія Савета не можа выхо дзіць за межы нацыянальнай палітыкі і зацверджаных цэнтрам праграмаў (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, 1994:117, 119, 120, 121; О местном управлении и самоуправлении в Ре спублике Беларусь, 2010: 1.1, 1.3, 38.3, 41).
Такім чынам, рэгіянальныя прад стаўнічыя органы Беларусі і Поль шчы істотна адрозніваюцца статусам і паўнамоцтвамі ў нацыянальнай і мясцовай палітычнай сістэме. Сей мік уяўляе з сябе палітычны цэнтр ваяводства ў сферы нададзеных яму кампетэнцыяў, тады як Савет – толь кі элемент сістэмы кіравання на абла сным узроўні з палітычнаю перавагай у бок выканаўчых камітэтаў, падпа радкаваных цэнтральнаму ўраду.
Грамадзянская супольнасць . Гра мадзянская супольнасць уяўляе з сябе добраахвотнае калектыўнае дзе янне грамадзянаў у публічнай сферы, аўтаномнае ад дзяржавы і заснаванае на агульных інтарэсах і нарматыўным кансенсусе (Чарноў, 2009). Гэта важ ны інстытут прадстаўніцтва і рэалі зацыі інтарэсаў, які таксама выступае крыніцаю рэкрутацыі лідараў і ажыц цяўляе кантроль над уладамі. Таму ўмовы ўтварэння, працы і колькасць грамадскіх арганізацыяў лічацца важ нымі фактарамі фармавання элітаў.
Недзяржаўны сектар у Польшчы, як і па ўсёй Усходняй Еўропе, адносна слабы, калі параўноўваць з Заходняй Еўропай, аднак у той жа час ён знач на мацнейшы за беларускі. Колькасць недзяржаўных арганізацыяў (НДА) у Падляшскім ваяводстве складае каля 3200 (Baza organizacji…), тады як па ўсёй Беларусі афіцыйна зарэгістрава ных НДА на 1 ліпеня 2011 года было 165 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы толькі 2402 (Министерство юсти ции…). Умовы рэгістрацыі і працы НДА ў Беларусі надзвычай склада ныя, бо недзяржаўны сектар разгля даецца ўладамі як частка палітычнай апазіцыі, а не партнёр у рашэнні гра мадскіх праблемаў. Шмат якія аргані зацыі існуюць без рэгістрацыі, што павялічвае магчымасць ціску, у тым ліку і праз прыцягненне да крымі нальнай адказнасці. Польскія НДА карыстаюцца падтрымкай як самой дзяржавы, што стварыла ім спры яльныя інстытуцыйныя ўмовы для развіцця, так і структурных фондаў Еўрапейскага звязу, што дазваляе ім акумуляваць значныя сродкі для сваёй дзейнасці.
Незалежныя медыя . Медыя – гэта яшчэ адзін важны інструмент кан тролю над элітамі, а таксама сродак камунікацыі паміж элітамі і грамад ствам. У сучасную эпоху масавай камунікацыі медыя набываюць аса блівую значнасць. Магчымасць кан траляваць змест, парадак дня, успры манне грамадствам рэчаў – гэта ма гутная крыніца ўлады. У такой сітуа цыі важнымі падаюцца гарантыя сва боды прэсы і разнастайнасць сродкаў інфармацыі, якая забяспечвае прад стаўніцтва разнастайных інтарэсаў ды іх канкурэнцыю.
Улады Беларусі кантралююць большую частку электронных і друка ваных медыя, а таксама робяць спро бы кантраляваць інтэрнэт. Камуніка цыя мае аднабаковы характар – зверху ўніз, а магчымасць кантролю элітаў выключаная. На мясцовым уз роўні незалежныя медыя, як правіла, адсутнічаюць зусім, за выключэннем інтэрнэт-праектаў. Польскія медыя, як бадай і большасць медыя ў свеце, цяжка назваць цалкам незалежнымі, але іх разнастайнасць паводле фор мы ўласнасці і палітычнай прыхіль насці забяспечвае надзейны бар’ер ад аднабаковай інтэрпрэтацыі падзеяў у грамадстве і палітыцы.
Незалежная судовая сістэма . Не залежная судовая сістэма грае важ ную ролю ў выкананні элітамі зако наў і абароне правоў ды свабодаў гра мадзянаў. Яна перадухіляе імкненне элітаў распаўсюджваць уладу па-за нададзенымі законам паўнамоцтвамі і займацца дзейнасцю, якая не адпа вядае інтарэсам грамадства. Судовая ўлада ў Беларусі кантралюецца выка наўчай уладай у асобе прэзідэнта, які прызначае суддзяў і мае паўнамоцт вы па-за кампетэнцыяй выканаўчай улады. Згодна з існаю практыкаю, ніводзін з вышэйшых чыноўнікаў не можа пераследавацца ў судовым парадку без згоды прэзідэнта, а пе раслед палітычных апанентаў ажыц цяўляецца рэгулярна і з парушэннем заканадаўства. Польшча таксама мае праблемы з палітызацыяй судовай улады, але гэта праблемы зусім інша га маштабу. Кіроўныя эліты Польшчы не маюць у дачыненні да правасуддзя паўнамоцтваў, падобных да тых, што мае прэзідэнт у Беларусі.
Карупцыя . Узровень карупцыі паказвае гатоўнасць палітыкаў і чы ноўнікаў працаваць у межах правілаў, акрэсленых заканадаўствам, і не ка рыстацца нададзенымі пасадаю паў намоцтвамі для рэалізацыі ўласных інтарэсаў. Хаця ў Беларусі існуюць інстытуты, створаныя для пера духілення карупцыі, яны не могуць працаваць у дачыненні да прэзідэнта 166 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок і яго асяроддзя, а таксама мясцовай «вертыкалі». Гэта стварае падставы для любых магчымых праяваў ка рупцыі на найвышэйшым і рэгія нальным узроўні. Польская сістэма кіравання не дазваляе пэўным гру пам элітаў заставацца па-за кантро лем антыкарупцыйных інстытутаў, хаця выпадкі карупцыі, натуральна, здараюцца. На дадатак да інфарма цыі «Freedom House» варта прывесці лічбы міжнароднай недзяржаўнай ар ганізацыі для барацьбы з карупцыяй «Transparency International». У штога довым Індэксе ўспрымання карупцыі, які публікуе арганізацыя, Польшча займае 41-е, а Беларусь – 143-е мес ца (Transparency International, 2011).
Структура эканомікі . Экана мічная структура краіны, несумнен на, уплывае на фармаванне эліты. У межах нашага аналізу найбольшую значнасць мае структура эканомікі паводле формы ўласнасці і паводле галіны вытворчасці. Рынкавая мадэль і дамінаванне прыватнай уласнасці вядзе да фармавання элітаў, наўпрост або ўскосна звязаных з бізнесам. Ад міністрацыйная эканоміка і дзяржаў ная форма ўласнасці ствараюць эліту, звязаную з інтарэсамі дзяржаўных органаў як рэгулятараў эканомікі і дзяржаўных прадпрыемстваў як яе вытворчых адзінак. Гэткім жа чынам значнасць галіны вытворчасці выз начае значнасць яе ўладальнікаў і ме неджараў у структуры эліты.
З часоў абвяшчэння незалежнасці Беларусь ажыццявіла абмежаваныя структурныя рэформы, але з усталя ваннем улады Аляксандра Лукашэнкі пачала будавацца мадэль сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Гэтай мадэ лі ўласцівыя дамінаванне дзяржавы ў эканамічным развіцці ды істотнае пе раразмеркаванне прыбытку. Памер дзяржаўнага сектара застаецца вя лікім у параўнанні з іншымі краінамі рэгіёну. Нягледзячы на тое што доля насельніцтва, занятага ў прыватным сектары, ужо перавышае колькасць людзей у дзяржаўным, доля малога і сярэдняга бізнесу ў валавым унутра ным прадукце застаецца невялікаю – каля 20 % (Доля малого…). Умовы для вядзення бізнесу з часам паляпшаюц ца, але застаюцца даволі неспрыяль нымі, што мае вынікам нізкі ўзровень інвеставання ў краіну. Беларусь слаба інтэграваная ў рэгіянальныя і сусвет ныя эканамічныя арганізацыі, узае мадзейнічае галоўным чынам з Ра сіяй і краінамі СНД. Польшча пайшла па іншым шляху эканамічнага развіцця і ажыццявіла радыкальнае рэфар маванне сацыялістычнай эканомікі праз дэрэгуляванне, лібералізацыю і прыватызацыю. Гэта дазволіла ёй выйсці ў лідары рэфарматараў пера ходнага перыяду. Краіна ўвайшла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і Арганізацыю эканамічнай супрацы і развіцця, а таксама далучылася да Еўрапейскага звязу, што дало важны стымул далейшаму развіццю поль скай эканомікі.
Прывядзем лічбы занятасці на сельніцтва ў двух рэгіёнах (гл. таблі цу 2). Як бачым, апошнія істотна ад розніваюцца паводле абодвух крытэ раў. Доля занятых у прыватным сек тары на Падляшшы на 20 % большая, чым на Гарадзеншчыне. Не забывай ма, што нягледзячы на перавагу пры ватнага сектара ў Беларусі, дзяржава вядзе рэй у эканоміцы, і бюракратыя 167 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы застаецца галоўным рэгулятарам эканамічных працэсаў. Калі звярнуць увагу на галіны эканомікі, то доля за нятых у сельскай гаспадарцы на Пад ляшшы ўдвая большая. У сваю чаргу на Гарадзеншчыне сектар прамы словасці і будаўніцтва большы, чым у суседнім рэгіёне, на 13 %, а сектар медыцыны і аховы здароўя – на 4 %.
Вынікі параўнання трох паказ нікаў сведчаць пра тое, што краіны істотна адрозніваюцца ў кожным з іх.
Беларусь і Польшча мелі даволі ад розныя гістарычныя шляхі ў другой палове XX стагоддзя, што прывяло да ўсталявання розных палітычных рэжымаў і эканамічных мадэляў.
Польшча належыць да дэмакратыч ных рэспублікаў з рынкавай экано мікай і дэцэнтралізаванаю сістэмаю кіравання, тады як Беларусь – гэта цэнтралізаваная аўтарытарная краіна з высокаю доляю дзяржаўнага рэгу лявання эканомікі. Гэтыя адрознен ні, паводле нашае гіпотэзы, павінны прывесці да рознай структуры элітаў на рэгіянальным узроўні. Каб высвет ліць гэта, пяройдзем да аналізу скла ду рэгіянальных органаў улады.
II. Параўнанне складу рэгіянальных органаў улады У гэтай частцы будзе праведзенае параўнанне складу абласнога Саве та дэпутатаў Гарадзенскай вобласці (далей – Савет) і Сейміка Падляш скага ваяводства (далей – Cеймік).
Звесткі бяруцца пра XXIV, XXV, XXVI скліканні Савета (2003–2007, 2007–2010, з 2010 года) і тры кадэн цыі Сейміка (2002–2004, 2006–2007 3 , з 2007 года). Колькасць дэпутатаў у Савеце XXIV склікання – 55 чалавек, у Саветах XXV і XXVI склікання – 60 чалавек. Падчас усіх трох кадэнцыяў у Сеймік Падляшскага ваяводства ўваходзілі 30 асобаў.
Параўнанне праводзіцца паводле шасці параметраў: месца жыхарства, Табліца 2. Структура занятасці насельніцтва ў рэгіёнах, % Паводле формы ўласнасці Паводле галіны эканомікі Дзяржаў ная Прыват ная Прамы словасць і бу даўніцтва Сельская гаспадар ка Медыцы на і адука цыя Паслугі, гандаль ды інш.
Гарадзенская вобласць 45,4 54,6 33,6 15,1 17,3 34 Падляшскае ваяводства 22 78 20,2 32,6 13,1 34,1 Крыніца : Urząd Statystyczny w Białymstoku (2010: 12).
3 Сеймік быў распушчаны, бо не здолеў выбраць Управу ваяводства ў вызначаны тэрмін. Былі прызначаныя новыя выбары.
168 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок сектар і галіна занятасці, узровень пасады, узрост, пол. Кожны параметр змяшчае некалькі катэгорыяў, павод ле якіх будзе праводзіцца размерка ванне дэпутатаў. Колькасць асобаў у кожнай катэгорыі падаецца ў лічбах і адсотках ад агульнай колькасці ў гэтым складзе органа ўлады. Такса ма падлічваюцца сярэднія паказнікі трох скліканняў.
Месца жыхарства . Паводле месца жыхарства мы выдзелілі тры катэгорыі: цэнтр (адміністрацыйны цэнтр рэгіёну і адначасова найбуй нейшы горад), іншыя гарады (цэнтры адміністрацыйных адзінак ніжэйшага ўзроўню і невялікія гарады) і вёска.
Гэткі падзел адпавядае структуры на селеных пунктаў гэтых рэгіёнаў і до бра адлюстроўвае структуру тэрыта рыяльнага прадстаўніцтва ў органах улады. Падобны падзел у сваім дасле даванні выкарыстоўваў і А. Казакевіч (2007).
На пачатку табліцы 3 падаецца агульнае размеркаванне насельніцт ва па населеных пунктах трох ка тэгорыяў (Н) (Urząd Statystyczny w Białymstoku, 2011: 21–22; Националь ный статистический комитет Респуб лики Беларусь, 2010: 18, 24). Гэты па раметр паказвае, наколькі раўнамер на ў прадстаўнічых органах рэпрэ зентаваныя розныя тэрытарыяль ныя ўзроўні. Зазначым, што паводле структуры рассялення ў Гарадзенскай вобласці вага цэнтра большая, а вага сельскага насельніцтва меншая, чым у Падляшскім ваяводстве.
Лічбы паказваюць, што ў абодвух органах прадстаўніцтва адпаведных катэгорыяў выявілася нераўнамер ным. Прадстаўнікі абласнога цэнтра складаюць каля паловы дэпутатаў трох Саветаў пры насельніцтве Го радні меней за траціну ад усёй во бласці. Дыспрапорцыя прадстаўніцт ва складае каля 20 % і ёсць даволі стабільнаю цягам усяго перыяду. У Сейміку назіраецца падобная сіту ацыя, але дыспрапорцыя вагаецца ў межах 15–22 %. Прадстаўнікі іншых гарадоў складаюць каля 40 % насель ніцтва Гарадзенскай вобласці, а ў Саветах складаюць толькі трэцюю частку дэпутатаў. Дыспрапорцыя тут нестабільная, з амплітудай ад 4 да 17 %. Сеймік паказвае адваротную тэндэнцыю – прадстаўнікі іншых гарадоў выступаюць дамінантнаю Табліца 3. Склад Савета і Сейміка паводле месца жыхарства дэпутатаў Савет Сеймік Н 2003– 2007 2007– 2010 2010– Сярэд ні Н 2002– 2006 2006– 2007 2007– Сярэд ні Цэнтр рэгіёну 30,5 % 28 (51 %) 33 (55 %) 28 (46,7 %) 50,9 % 24,8 % 12 (40 %) 14 (46,7 %) 12 (40 %) 42,2 % Іншыя гарады 38,5 % 19 (34,5 %) 13 (21,7 %) 20 (33,3 %) 29,8 % 35,6 % 13 (43,3 %) 15 (50 %) 16 (53,3 %) 48,9 % Вёска 31 % 8 (14,5 %) 14 (23,3 %) 12 (20 %) 19,3 % 339,6 % 5 (16,7 %) 1 (3,3 %) 2 (6,7 %) 8,9 % Разам 55 60 60 30 30 30 169 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы групай і перавышаюць долю насельніцт ва гэтай катэгорыі на 8–18 %, пры гэ тым назіраецца тэндэнцыя яе росту.
Вёска на Гарадзеншчыне, як і малыя гарады, прадстаўленая непрапарцый на з падобнымі лічбамі: 8–17 %. На Беласточчыне, дзе вясковае насель ніцтва складае асноўную групу (40 %), вясковыя дэпутаты атрымлівалі ўсяго 1–5 месцаў, ці 3–17 %. У апошніх дзвюх кадэнцыях былі прадстаўленыя толь кі адзін і два дэпутаты, што сведчыць пра амаль поўнае выцясненне гэтай групы насельніцтва з Сейміка.
Такім чынам, два рэгіёны дэман струюць як агульныя, гэтак і розныя тэндэнцыі тэрытарыяльнага прад стаўніцтва. У Савеце дыспрапорцыя назіраецца на карысць жыхароў абла снога цэнтра за кошт іншых гарадоў і вёскі, а ў Сейміку прадстаўнікі цэн тра і меншых гарадоў дзеляць амаль усе месцы, выціскаючы вёску з гэтага органа ўлады. Пры гэтым назіраец ца дамінаванне іншых гарадоў, а не Беластока. На наш погляд, перава га гарадзенцаў у Савеце тлумачыцца структураю дзяржаўнага кіравання ў Беларусі ў спалучэнні з выбарчымі асаблівасцямі. Кіраванне ў Белару сі ажыццяўляецца цэнтралізавана, а цэнтральная ўлада і тры ўзроўні мяс цовых уладаў знаходзяцца ў іерархіч най падпарадкаванасці. Гэта прывод зіць да таго, што абласны ўзровень валодае найбольшымі паўнамоцтвамі ў рэгіёне і канцэнтруе ў сабе асноў ныя кіроўныя структуры, якія займа юцца распрацоўваннем рэгіянальнай палітыкі і планаваннем. Адпаведна, кіраўнікі гэтых структураў робяцца найбольш адпаведнымі для абласно га Савета кандыдатурамі, якія пра ходзяць у яго праз недэмакратычны выбарчы механізм.
Пры інтэрпрэтацыі звестак Сей міка варта ўлічваць два фактары:
дэцэнтралізаваную сістэму кіраван ня і ступень удзелу бізнесу ў паліты цы (гл. раздзел «Сектар занятасці»).
Значную частку дэпутатаў Сейміка складаюць прадстаўнікі органаў ула ды, размешчаныя ў гарадах. Польская сістэма кіравання з аўтаноміяй кож нага ўзроўню не патрабуе цэнтраліза цыі, што зніжае ролю рэгіянальнага цэнтра. Гаспадарчая дзейнасць так сама мае схільнасць да канцэнтрацыі ў горадзе, адпаведна, там канцэнтру юцца і прадпрымальнікі, якія звычай на праяўляюць актыўнасць у палітыч най дзейнасці. Што тычыцца вёскі, то тут відавочна ніжэйшы ўзровень шчыльнасці камунікацыі, інфарма цыйных плыняў, іншая структура на сельніцтва паводле адукацыі, узросту і тыпу занятку, што наўпрост уплывае на палітычную актыўнасць. Нягле дзячы на гэта, вялікая дыспрапорцыя прадстаўніцтва вёскі ў Сейміку вы глядае анамальнаю.
Сектар занятасці . Табліца 4 па казвае размеркаванне дэпутатаў па сектарах эканомікі – дзяржаўным ці прыватным. Рэшту складаюць людзі, што на момант публікацыі звестак не працавалі або ўжо выйшлі на пен сію. Дэпутатамі Саветаў выступаюць выключна прадстаўнікі дзяржаўнага сектара. У трох складах Саветаў знай шоўся толькі адзін бізнесовец – фер мер. Пры гэтым большасць насель ніцтва Гарадзенскай вобласці заня тае ў прыватным сектары – 56,3 %.
170 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок Чаму ўжо даволі трывалы прыват ны сектар не прадстаўлены ў Савеце?
П. Натчык пры аналізе мясцовых вы бараў 1995 і 1999 гадоў канстатуе ніз кі ўзровень актыўнасці бізнесоўцаў падчас выбараў. Колькасць кандыда таў-прадпрымальнікаў тады вагалася ў межах 2–6 % ад агульнай колькасці кандыдатаў (Натчык 2003а: 63–64, 74–75). Гэта значыць, што адсутнасць бізнесу ў Савеце нельга патлумачыць толькі выкарыстаннем адміністра цыйнага рэсурсу. З аднаго боку, на пэўна, бізнес не жадае ісці ў Савет, бо не бачыць у ім эфектыўнага каналу ўплыву на палітыку. З другога боку, гэта можа тлумачыцца бояззю стра ціць бізнес праз «палітыку» ва ўмо вах, калі ў краіне не існуе вяршэнства права і дзяржаўныя структуры маю ць разнастайныя рычагі ўплыву на бізнес. Цікавым фактам ёсць поўная адсутнасць у Савеце незанятых катэ горыяў насельніцтва – пенсіянераў і беспрацоўных, тым часам як у Сей міку яны складаюць 13–27 % дэпута таў. Гэта паказвае, што людзі, якія не маюць адміністрацыйнай функцыі, не могуць трапіць у Савет. Абавязко вая «функцыянальнасць» дэпутатаў дае падставы гаварыць пра ролю Са вета ў палітычнай сістэме не як орга на тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, а дапаможнага інстытута дзяржаўна га кіравання на мясцовым узроўні.
У суадносінах дзяржаўнага, пры ватнага і незанятага сектара Сеймік больш збалансаваны (у сярэднім 33 % :47 %), што ў большай ступені ад павядае структуры занятасці ў рэгіё не. Незанятыя катэгорыі насельніцт ва, як ужо згадвалася, складаюць значную частку дэпутатаў, аднак гэтая група паслядоўна змяншаец ца коштам іншых катэгорыяў. Што тычыцца недзяржаўнага сектара, то яго адсутнасць у Саветах не выгля дае дзіўна, улічваючы незайздросны лёс НДА ў аўтарытарных рэжымах.
Але ў Сейміку гэткая сітуацыя заста ецца незразумелаю.
Узровень пасады . Табліца 5 па казвае размеркаванне дэпутатаў паводле значнасці іхняй пасады – у залежнасці ад таго, ці кіруюць яны арганізацыямі (Кіраўнікі І), іх Табліца 4. Склад Савета і Сейміка паводле сектара занятасці дэпутатаў Сектар занятасці Савет Сеймік 2003– 2007 2007– 2010 2010– Сярэдні 2002– 2006 2006– 2007 2007 – Сярэдні Дзяржаўны 55 (100 %) 59 (98,3 %) 4 59 (98,3 %) 98,8 % 9 (30 %) 10 (33,3 %) 11 (36,7 %) 33,3 % Прыватны 0 (0 %) 0 (0 %) 1 (1,7 %) 0,6 % 13 (43,3 %) 14 (46,7 %) 15 (50 %) 46,7 % НДА 0 (0 %) 1 (1,7 %) 0 (0 %) 0,6 % 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) Незанятыя 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 8 (26,7 %) 6 (20 %) 4 (13,3 %) 20 % Разам 55 60 60 30 30 30 4 Асоба з БРСМ аднесеная да дзяржаўнага сектара, бо гэтая арганізацыя, на наш погляд, не можа лічыцца недзяржаўнаю.
171 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы структурнымі адзінкамі (Кіраўнікі ІІ) ці ёсць простымі супрацоўнікамі (да вышэйшага кіраўніцтва аднесеныя як кіраўнікі дзяржаўных прадпрыем стваў і арганізацыяў, гэтак і ўласнікі прыватных фірмаў).
Кіраўнікі дамінуюць у абодвух ор ганах, але калі ў Савеце яны склада юць амаль 90 % дэпутатаў, то ў Сейміку ўдвая менш — толькі 45 %. Пры гэтым у абодвух органах назіраецца тэндэн цыя да павелічэння гэтай катэгорыі, або «элітызацыя» складу. Асабліва яна відавочная ў Савеце, дзе кіраўнікі ІІ узроўню і супрацоўнікі ў 2003 го дзе складаюць 15 % з тэндэнцыяй да паніжэння і поўнага знікнення супра цоўнікаў у 2010 годзе. Гэткія паказ нікі, на наш погляд, пацвярджаюць думку пра фармаванне складаў Са вета паводле меркаванняў зручнасці рэгіянальнай адміністрацыі. Сеймік з часам таксама робіцца крыху менш «дэмакратычным» і больш элітнакіраўнічым, але ў іншых маштабах – кіраўнікі ІІ узроўню стабільна маюць каля чвэрці месцаў, а супрацоўнікі – 10 %. Гэта гаворыць пра павелічэнне колькасці кіраўнікоў за кошт незаня тых, якія паступова губляюць сваю вагу ў Сейміку.
Сфера занятасці . Табліца 6 ад люстроўвае структуру дэпутатаў па водле сфераў занятасці, сярод якіх мы вылучылі наступныя: прамысло васць, энергетыка і будаўніцтва; па слугі і гандаль; сельская гаспадарка;
органы ўлады; медыцына; адукацыя;
іншыя сферы; пенсіянеры і непрацоў ныя. Гэткі падзел падаецца найбольш зручным для класіфікацыі складу дэпутатаў і адлюстроўвае асноўныя сферы занятасці ў любым грамад стве. Адукацыю і медыцыну можна было б аднесці да сферы паслугаў, але ў органах улады гэтыя групы лю дзей маюць заўважную прысутнасць, што можа быць істотным з гледзішча аналізу. Іншай асаблівасцю катэгорыі «Паслугі і гандаль» ёсць прынцыпо вая розніца паміж беларускім і поль скім складам. Большасць беларускай групы фармуюць супрацоўнікі струк тураў жыллёва-камунальнай гаспа даркі, з поўнай адсутнасцю гандлё вых прадпрыемстваў ды іншых відаў паслугаў. Польская група больш адпа вядае паняццю сферы паслугаў, куды Табліца 5. Склад Савета і Сейміка паводле ўзроўню пасады дэпутатаў Узровень пасады Савет Сеймік 2003– 2007 2007– 2010 2010– Сярэдні 2002– 2006 2006– 2007 2007 – Сярэдні Кіраўнікі І 47 (85,4 %) 54 (90 %) 55 (91,7 %) 88 % 12 (40 %) 13 (43,3 %) 16 (53,3 %) 45,6 % Кіраўнікі ІІ 4 (7,3 %) 5 (8,3 %) 5(8,3 %) 9,7 % 7 (23,3 %) 8 (26,7 %) 7 (23,4 %) 24,4 % Супра цоўнікі 4 (7,3 %) 1 (1,7 %) 0 (0 %) 2,3 % 3 (10 %) 3 (10 %) 3 (10 %) 10 % Незанятыя 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 0 % 8 (26,7 %) 6 (20 %) 4 (13,3 %) 20 % Разам 55 60 60 30 30 30 172 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок ўваходзяць прадстаўнікі турыстыч нага бізнесу, юрыдычных паслугаў ды іншых, але і ЖКГ у тым ліку.
Паводле гэтай класіфікацыі, у Савеце група з абсалютнаю пера вагай – гэта сфера прамысловасці, энергетыкі і будаўніцтва. Паслугі складаюць нязначны адсотак і, як ужо згадвалася, уяўляюць з сябе амаль выключна прадпрыемствы жыллёвакамунальнай гаспадаркі, якія ў Бе ларусі падпарадкоўваюцца органам дзяржаўнай адміністрацыі. Сеймік выяўляе адваротную сітуацыю: тут сфера паслугаў удвая большая за пра мысловасць. Калі ўлічыць той факт, што ў Сейміку пераважае прыватны сектар, гэта зразумела, бо ў развітых дзяржавах сфера паслугаў звычай на большая за прамысловасць. Што тычыцца сельскай гаспадаркі, у Сей міку яе прадстаўнікоў удвая болей, чым у Савеце. Дарэчы, гэта адпавядае прапорцыям занятасці насельніцт ва ў гэтых сферах – 15 % проці 33 %.
Органы ўлады, адукацыя і медыцы на ў абодвух органах маюць блізкую долю прадстаўніцтва і разам склада юць каля 37 % і 33 % ад усяго складу.
Гэткае падабенства ў шэрагу катэго рыяў здаецца цікавым фактам. Гэтыя групы прысутнічаюць і ёсць неаб ходнымі ў любой грамадскай сістэме незалежна ад яе дэмакратычнасці; да таго ж іх прадстаўнікі – гэта звычай на палітычна актыўныя грамадзяне.
Табліца 6. Склад Савета і Сейміка паводле сферы занятасці дэпутатаў Сфера працы Савет Сеймік 2003– 2007 2007– 2010 2010– Сярэдні 2002– 2006 2006– 2007 2007– Сярэдні Прамы словасць, энергетыка, будаўніцтва 20 (36,4 %) 26 (43,3 %) 28 (46,7 %) 42,1 % 2 (6,7 %) 2 (6,7 %) 3 (10 %) 7,8 % Паслугі, гандаль 2 (3,6 %) 1 (1,6 %) 6 (10 %) 5,1 % 6 (20 %) 7 (23,3 %) 7 (23,4 %) 22,2 % Сельская гаспадар ка 3 (5,5 %) 6 (10 %) 4 (6,7 %) 7,4 % 4 (13,3 %) 4 (13,3 %) 5 (16,7 %) 14,4 % Органы ўлады 12 (21,8 %) 10 (16,7 %) 6 (10 %) 16,2 % 4 (13,3 %) 7 (23,3 %) 4 (13,3 %) 16,7 % Медыцы на 3 (5,5 %) 4 (6,7 %) 7 (11,6 %) 7,9 % 3 (10 %) 0 (0 %) 2 (6,7 %) 5,6 % Адукацыя 8 (14,5 %) 9 (15 %) 5 (8,3 %) 12,6 % 3 (10 %) 3 (10 %) 4 (13,3 %) 11,1 % Іншыя сферы 7 (12,7 %) 4 (6,7 %) 4 (6,7 %) 8,7 % 0 (0 %) 2 (6,7 %) 1 (3,3 %) 3,3 % Незаня тыя 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 0 (0 %) 8 (26,7 %) 5 (16,7 %) 4 (13,3 %) 18,9 % Разам 55 60 60 30 30 30 173 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы З іншага боку, падабенства гэтых гру паў можа быць супадзеннем і тлума чыцца рознымі фактарамі: кіроўнымі патрэбамі ў Савеце і палітычнай ак тыўнасцю ў Сейміку.
Спалучэнне трох параметраў асноўнага месца працы дэпутатаў – сектара занятасці, узроўню пасады і сферы занятасці – паказвае істотныя адрозненні складу Савета і Сейміка.
Паводле кожнага параметра ў Саве це існуе група абсалютнай перавагі – кіраўніцтва прадпрыемстваў дзяржаў нага сектара ў сферы прамысловасці, энергетыкі і будаўніцтва. Гэтая група дапаўняецца кіраўніцтвам органаў улады і ўстановаў адукацыі ды ме дыцыны. Эліта Савета наўпрост звя заная з ажыццяўленнем адміністра цыйных функцыяў у дзяржаўным сек тары. Калі ўлічыць канстытуцыйны статус і аб’ём паўнамоцтваў Савета, можна казаць пра яго як пра дарад чы орган рэгіянальнай выканаўчай вертыкалі, які не выступае галоўным цэнтрам распрацоўвання палітыкі і прыняцця рашэнняў, але бярэ актыў ны ўдзел у гэтым працэсе, перадусім у сферах інтарэсаў прадстаўленай у Савеце бюракратыі.
У Сейміку паводле ўсіх параме траў назіраецца большая збаланса ванасць, хаця і тут мы можам вы лучыць дамінантную групу – біз нес-кіраўніцтва ў сферы паслугаў.
Структура Сейміка падобная да той, што апісваецца ў кнізе «Powiatowa elita polityczna. Rekrutacja, struktura, dzilanie»: гэта трыумвірат бюракра тыі самакіравання, кіроўных кадраў прыватных прадпрыемстваў ды ўла дальнікаў малых і сярэдніх фірмаў (Wasilewski et al, 2006: 44). Варта ад значыць важнае месца незанятай катэгорыі насельніцтва, перадусім пенсіянераў, і адсутнасць іх у Савеце.
Гэта яскрава сведчыць пра існаван не правілаў фармавання Савета, якія выключаюць асобаў, не ўбудаваных у сістэму дзяржаўнага кіравання.
Табліца 7. Склад Савета і Сейміка паводле ўзросту дэпутатаў Узроставая група Савет Сеймік 2003 2007 2010 Сярэдні 2002 2006 2007 Сярэдні Да 31 2 (3,7 %) 1 (1,6 %) 0 (0 %) 1,8 % 2 (6,7 %) 2 (6,6 %) 1 (3,3 %) 5,6 % ад 31 да 40 6 (10,9 %) 4 (6,7 %) 2 (3,3 %) 7 % 6 (20 %) 5 (16,7 %) 4 (13,3 %) 16,7 % ад 41 да 50 28 (50,9 %) 25 (41,7 %) 21 (35 %) 42,5 % 10 (33,3 %) 11 (36,7 %) 12 (40 %) 36,6 % ад 51 да 60 18 (32,7 %) 26 (43,3 %) 33 (55 %) 43,7 % 6 (20 %) 7 (23,3 %) 8 (26,7 %) 23,3 % ад 61 да 70 1 (1,8 %) 4 (6,7 %) 4 (6,7 %) 5 % 6 (20 %) 5 (16,7 %) 5 (16,7 %) 17,8 % Разам 55 60 60 30 30 30 174 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок Узрост . Для аналізу ўзроставай структуры рэгіянальных органаў ула ды мы выкарыстоўваем наступную шкалу: да 31 года, 31–40, 41–50, 51–60, 61–70. На дадатак падлічым сярэдні ўзрост для кожнай кадэнцыі, а такса ма сярэдні ўзрост для ўсіх скліканняў.
У абодвух органах пераважаюць дзве катэгорыі, 41–50 і 51–60, але ў нашым параўнанні ступень перавагі істотна адрозніваецца. Калі ў Саве це гэтыя катэгорыі складаюць амаль 86 % дэпутатаў, то ў Сейміку толькі 60 %. Да таго ж, у Сейміку найбольшае прадстаўніцтва мае маладзейшая ка тэгорыя, 41–50, а ў Савеце — старэй шая, 51–60. Іншыя тры катэгорыі ў Савеце маюць нязначны адсотак, і іх доля з часам змяншаецца: у 2010 годзе яны складаюць усяго 10 % про ці 33 % у апошнім Сейміку. Варта ад значыць, што склад Сейміка таксама старэе: павялічваецца доля дамінан тнай групы і змяншаецца доля лю дзей да 40 гадоў. Прадстаўнікі групы да 31 года ў абодвух органах уяўляюць, хутчэй, выключэнне, а старэйшыя за 70 гадоў адсутнічаюць увогуле. Яцак Васілеўскі адзначае, што на ўзроўні паветаў, ваяводстваў і Сейма ў Поль шчы адбываецца выключэнне мола дзі да 40 гадоў з органаў улады, іх доля агулам па ваяводствах складае 12,7 % (Wasilewski, 2006: 41). Тым не менш, польская ўлада дэманструе шырэй шае прадстаўніцтва ўзроставых гру паў. У абодвух рэгіёнах назіраецца тэндэнцыя старэння, але ў Савеце яна развіваецца больш імкліва і ад люстроўвае ўзроставы дыяпазон дзяржаўнай бюракратыі, якая фармуе Савет.
Прадстаўніцтва жанчын . Як відаць з табліцы 8, прадстаўніцтва жанчын у Савеце ў сярэднім у тры разы большае, чым у Сейміку. Аднак назіраецца відавочная тэндэнцыя да зніжэння іх колькасці, асабліва пасля 2003 года. Паводле А. Казакевіча, ды наміка гендарнай структуры Савета можа быць прыкметай адміністра цыйнага мадэлявання прадстаўніцт ва. Яго пік меў месца ў 2003 годзе, пасля чаго яно пачало зніжацца з ас лабленнем цэнтральнага кантролю за гэтым паказнікам (Казакевіч, 2007:
55). У Сейміку прадстаўніцтва тры маецца на адным узроўні і не перавы шае двух чалавек.
Як зазначае Васілеўскі, нізкае прадстаўніцтва жанчын у самакіра ванні – гэта тыповая сітуацыя для ўсёй Польшчы, што звязваецца з асаблівасцямі культуры і традыцыяў польскага грамадства (Wasilewski, 2006: 41). Што цікава, прадстаўніцт ва жанчын у беларускім парламен це часоў дэмакратычных выбараў Табліца 8. Склад Савета і Сейміка паводле прадстаўніцтва жанчын Савет Сеймік 2003 2007 2010 Сярэдні 2002 2006 2007 Сярэдні Жанчыны 16 (29 %) 8 (13,3 %) 6 (10 %) 17,4 % 2 (6,7 %) 1 (3,3 %) 2 (6,7 %) 5,6 % 175 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы 1990-х гадоў было на адным ўзроўні з іх прадстаўніцтвам у Сейміку – 3,6–5 % (Беларуская эліта…, 2010).
Імаверна, гэтая лічба ёсць рэальным паказнікам прадстаўніцтва жанчын для гэтага рэгіёну ва ўмовах дэмакра тычных выбараў.
Высновы Аналіз складу Савета паказвае, што абраныя намі чыннікі сапраўды маюць уплыў на фармаванне элітаў.
Адсутнасць палітычнай канкурэнцыі ды слабасць недзяржаўных актараў (у тым ліку эканамічных) у Беларусі робіць галоўным актарам палітыкі дзяржаву ў асобе бюракратыі. Крытэ рам доступу ў Савет у першую чаргу выступае наяўнасць кіроўнай пасады ў дзяржаўным сектары. Гэта наўпрост уплывае на структуру органаў улады, прыводзячы да звужэння канала рэ крутацыі і да «бюракратызацыі» Са вета як прадстаўнічага органа ўлады.
Створаны як інструмент дэмакра тычнага прадстаўніцтва тэрыторыяў, цягам усталявання аўтарытарнага рэжыму ён ператварыўся ў інсты тут прадстаўніцтва адміністрацыі і дзяржаўнага бізнесу. Канцэнтрацыя ў Савеце кіраўнікоў дзяржаўных уста новаў з вялікаю доляю прадстаўнікоў абласнога цэнтра адлюстроўвае цэн тралізаваную сістэму дзяржаўна га кіравання, у якой абласны ўзро вень падпарадкоўвае сабе ніжэйшыя ўзроўні мясцовай улады.
Прыклад Сейміка паказвае, што дэцэнтралізаваная сістэма кіраван ня не патрабуе высокай канцэнтра цыі гэтай групы. Такі склад Савета зручны з гледзішча цэнтралізаванага кіравання, бо дазваляе ажыццяўляць адміністраванне проста праз сваіх агентаў. Цесна звязаная з выканаўчай уладай, эліта Савета ўтварае адзіны бюракратычны клас. Такім чынам, Савет адпавядае свайму канстыту цыйнаму статусу як частка сістэмы дзяржаўных органаў, а не орган дэ макратычнага самакіравання. Гэта непасрэдна ўплывае на структуру ін тарэсаў і распрацоўванне мясцовай палітыкі ў Савеце. Відавочна, што прадстаўнікі дзяржаўных арганізацы яў і прадпрыемстваў у першую чаргу зацікаўленыя ў лабіяванні сваіх сфе раў інтарэсаў, пры гэтым іншыя сацы яльныя групы не маюць гэткай маг чымасці. На дадатак, яны не маюць магчымасці рабіць гэта праз іншых недзяржаўных актараў: грамадскія арганізацыі, партыі ды медыя.
Польская плюралістычная сістэма і рынкавая эканоміка робяць партый ных палітыкаў і бізнесоўцаў галоўны мі палітычнымі гульцамі. Адпаведна, крытэрамі доступу ў кіроўную эліту выступаюць палітычна-партыйны рэсурс і капітал, як правіла, шчыльна звязаныя. У выніку ў Сейміку назіра ецца шырэйшае прадстаўніцтва роз ных сацыяльных групаў, асабліва гэта характэрна для крытэру эканамічнай актыўнасці дэпутатаў (сектара, галі ны занятасці, узроўню пасады) і ўзро сту. З іншага боку, месца жыхарства і пол застаюцца тымі параметрамі, па водле якіх у Сейміку назіраецца знач ная дыспрапорцыя. Моладзь і прад стаўнікі некіроўных пасадаў таксама маюць даволі нізкае прадстаўніцтва.
Падобныя тэндэнцыі мы назіраем і ў 176 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок Савеце. Гэтыя факты не суадносяцца з разглядам эканамічнай актыўнасці ў рэгіёнах і патрабуюць дадатковага аналізу.
Калі паспрабаваць выдзеліць агульныя для двух органаў улады дамінантныя групы, атрымліваецца даволі падобная карціна. У Савеце гэта мужчыны з абласнога цэнтра, ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў, кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў у сфе ры прамысловасці, будаўніцтва і энергетыкі. У Польшчы – 40–60-га довыя мужчыны з рэгіянальнага цэнтра/іншага горада, кіраўнікі пры ватных прадпрыемстваў у сферы паслугаў. Гэтыя групы падобныя па водле структуры пол-паходжаннестатус, што дазваляе нам гаварыць пра падабенства ядра эліты ў абод вух рэгіёнах. У сваёй аснове гэткая структура не залежыць ад абазна чаных намі чыннікаў, таму яе аналіз патрабуе знаходжання больш фун даментальных фактараў фармавання кіроўнай эліты, у тым ліку культур на-антрапалагічных. Палітычныя і эканамічныя ўмовы робяць гэтую структуру больш разнастайнай у вы падку дэмакратыі ды больш вузкай і закрытай у выпадку аўтарытарнага кіравання.
Літаратура 1. «Беларуская эліта: структура і тэндэнцыі» (2010). Інстытут « Палітычная сфера » і BISS , URL (доступ 3.04.2010) http://palityka.org/wpcontent/uploads/2010/04/elites.pdf 2. Гродзенская праўда (2003). «Список избранных депутатов Гродненского областного совета депутатов 24-го созыва», 7.03.2003.
3. Гродзенская праўда (2007). «Список избранных депутатов Гродненского областного совета депутатов 25-го созыва», 20.01.2007.
4. Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Постоянные комиссии Гродненского областного Совета депутатов двадцать пятого созыва , URL (доступ 28.04.2010) http://www.region.grodno.by/ru/dfge/predstavitel/oblast/new_url_432559675 5. «Доля малого и среднего предпринимательства в ВВП Беларуси к 2015 году должна вырасти до 30 %», Белорусский деловой портал BEL.BIZ, URL (доступ 20.11.2011) http://bel.biz/news/41750.html 6. Казакевіч, Андрэй (2007). «Тэндэнцыі ў рэгіянальных элітах Беларусі па выніках выбараў 1999, 2003 і 2007 гадоў», Палітычная сфера , №9: 40–55.
7. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года, са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г., URL (доступ 17.04.2010) http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?start=1&RN=V19402875 8. Мірановіч, Яўген (2003). Найноўшая гісторыя Беларусі . Навук рэд Краўцэвіч, А.
Санкт-Пецярбург: Неўскі прасцяг.
9. Министерство юстиции Республики Беларусь. Управление по вопросам некоммерческих организаций, URL (доступ 22.01.2012) http://www.minjust.by/ru/ site_menu/about/struktura/obschestv 10. Натчык, Пётра (2001). «Беларуская наменклатура і лініі разлому ў яе асяроддзі», у Булгакаў В. (рэд), Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001.
177 УводзоінозыВавымоо Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група.
11. Натчык, Пётра (2003а). «Ранейшыя мясцовыя выбары: ход і вынікі», у Булгакаў В. (рэд), Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Менск:
Аналітычны Грудок.
12. Натчык, Пётра (2003б). «Структура мясцовай улады ў Рэспубліцы Беларусь», у Булгакаў В. (рэд), Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі.
Менск: Аналітычны Грудок.
13. Национальный статистический комитет Республики Беларусь (2010). Ustawa z dnia 5 czerwca 1998 r. o samorządzie województwa , URL (доступ 19.05.2011) http://belstat.
gov.by/homep/ru/perepic/2009/publications/census_20009_vol2.rar 14. О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь. Закон Республики Беларусь 4 января 2010 г. № 108-З, URL (доступ 13.11.2011) http://pravo.by/main.aspx ?guid=3871&p0=H11000108&p2={NRPA} 15. Чернов, Виктор (2009). «Современное понимание гражданского общества», URL (доступ 10.12.2011) http://belintellectuals.eu/publications/312/ 16. Baza organizacji pozarządowych. Portal informacyjny wojewodztwa podlaskiego, URL (доступ 15.11.2011) http://www.wrotapodlasia.pl/NR/rdonlyres/67DE1657-D64741D3-8892-2F6716B711D6/0/ngopdf.pdf 17. Oświadczenia majątkowe za 2004 rok złożone w 2005 roku. Biuletyn Informacji Public znej Urzędu Marszałkowskiego, URL (доступ 1-3.05.2010) http://bip.umwp.wrotapod lasia.pl/wojewodztwo/oswiadczenia/oswiad_majo/osiwiadczenia_majatkowe_do_2008/ osw_r_2004/ 18. Oświadczenia majątkowe za 2006 rok (złożone w 2006 roku). Biuletyn Informacji Public znej Urzędu Marszałkowskiego, URL (доступ 1-3.05.2010) http://bip.umwp.wrotapod lasia.pl/wojewodztwo/oswiadczenia/oswiad_majo/osiwiadczenia_majatkowe_do_2008/ osw_za_2006/ 19. Oświadczenia majątkowe za 2006 rok złożone w 2007 roku. Biuletyn Informacji Public znej Urzędu Marszałkowskiego, URL (доступ 1-3.05.2010) http://bip.umwp.wrotapod lasia.pl/wojewodztwo/oswiadczenia/oswiad_majo/osiwiadczenia_majatkowe_do_2008/ os_2006_w07/ 20. Biuletyn Informacji Publicznej Urzędu Marszałkowskiego. Ustawa z dnia 5 czerwca 1998 r. o samorządzie województwa , URL (доступ 22.04.2010) http://bip.umwp.wrota podlasia.pl/wojewodztwo/akty_prawne/ 21. Freedom House (2011 a). Nations in transit 2011 country report: Belarus , URL (доступ 20.12.2011) http://www.freedomhouse.org/images/File/nit/2011/NIT-2011-Belarus.pdf 22. Freedom House (2011 b). Nations in transit 2011 country report: Poland , URL (доступ 20.12.2011) http://www.freedomhouse.org/images/File/nit/2011/NIT-2011-Poland.pdf 23. Freedom House (2011 c). Nations in Transit 2011 methodology , URL (доступ 20.12.2011).
http://www.freedomhouse.org/images/File/nit/2011/NIT-2011-Methodology.pdf 24. Imiołczyk, Barbara i Regulski, Jerzy (2007). Samorz ą dność i demokracja lokalna . Warsza wa, URL (доступ 6.04.2010) http://www.dip.org.pl/raport_02.DOC 25. Konstytucja Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 kwietnia 1997 r, URL (доступ 17.04.2010) http://www.sejm.gov.pl/prawo/konst/polski/kon1.htm 26. Prażmowska, Anita (2010). Poland. A modern history . London-New York: I.B.Tauris and Co Ltd.
27. Transparency International (2011). The corruption perception index 2011 , URL (доступ 20.11.2011) http://www.transparency.org/content/download/64565/1032845/ 28. Urban, Michael E. (1989). An algebra of Soviet power: Elite circulation in the Belorussian Republic, 1966 86 . Cambridge University Press.
29. Urząd Statystyczny w Białymstoku (2010). Obwod Grodzienski i województwo Podlaskie w 178 УводзоінозыВавымоо Вадзім Смок 2008 r . Białystok, URL (доступ 17.11.2011) http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/bialys tok/ASSETS_2010_obwod_grodzienski_i_wojewodztwo_podlaskie_w_2008r.pdf 30. Urząd Statystyczny w Białymstoku (2011). Ludno ść , ruch naturalny i migracje w wojew ództwie podlaskim w 2010 r . Białystok. URL (доступ 5.10.2011) http://www.stat.gov.
pl/cps/rde/xbcr/bialystok/ASSETS_2011_ludnosc_ruch_naturalny_i_migracje_w_ wpodl_w_2010r.pdf 31. Wasilewski, Jacek (red.) (2006). Powiatowa elita polityczna. Rekrutacja, struktura, dzilanie , Warszawa: Instytut studiow Politycznych PAN.