Часопіс “Палітычная сфера”

Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам

Алег Дзярновіч · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Уводзіны, або казус 1529 года На самым пачатку траўня 1529 года ад імя найвышэйшай судо вай інстанцыі – « з росказанья госпо дарского » – ураднікі (чыноўнікі) цэн тральнай і рэгіянальнай (Віленскага ваяводства) адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага накіравалі ў Эй шышскую воласць Лідскага павета (сёння ў складзе Салечніцкага раёна Віленскага павета Літоўскай Рэспу блікі) судовага выканаўцу (дэцкага) Васіля Бяляніна. Той мусіў на месцы апытаць сведкаў наконт спрэчнай маёмаснай справы паміж баярынам гаспадарскім Пятром Сумарокам і падданым эйшышскім Сенькам Іваш кавічам. Судовая інстанцыя, якую ўзначальваў маршалак гаспадарскі Мацей Войцехавіч Клочка, «прика зали есьмо Сумороку и тому Сеньку Ивашковичу, абы наперодъ до тыхъ светъковъ ни одинъ з них не ездилъ, але бы ехали оба з децкимъ» .

Сумарок жа адпрасіўся не ехаць разам, а застацца ў Вільні. Якое ж было здзіўленне дэцкага, калі па да розе ў Эйшышкі ён спаткаў Сумаро ка, «аж он от светковъ едеть» . Далей жа судовы чыноўнік пачаў пытаць у пазывальніка: «“Сумороче, где светъ ки”, – и он ми указалъ светъковъ у березнику. Потомъ, кгды светки передо мною стали и хотели созна ти справедливост(ь), и Суморокъ почалъ имъ говорити по-литов ски (вылучана мной. – А. Дз. ) пе редо мною и просилъ их: “Для Бога не вы дайте мя, а што есьми вамъ обецалъ, то дамъ, а вас в том не вы дамъ” ». І дэцкі, «видячы несправед ливость Суморокову, тых светъковъ есьми не пыталъ» (Lietuvos Metrika, 1995: 90, CXXI-CXXII, № 113). Дада мо, што Пётра Сумарок урэшце з-за спробы подкупу сведкаў прайграў у судзе сваю справу.

Гэтая, па-свойму ардынарная для свайго часу гісторыя, была зафік саваная ў VI Кнізе судовых справаў Метрыкі ВКЛ. Але выпадкі, калі ў Алег Дзярновіч Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам 116 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч Метрыцы – матэрыялах Канцылярыі ВКЛ непасрэдна фіксуецца выкары станне літоўскай мовы, вельмі рэдкія.

А вышэй прыведзеная цытата тым больш цікавая, што ілюструе працэ дуру судовага працэсу.

Такім чынам, мы бачым, што ў пер шай палове XVI стагоддзя літоўская мова магла быць зразумелая для су довых чыноўнікаў, прынамсі некато рых з іх. Але дэцкі адмыслова паведа міў суду, што пазывальнік перайшоў на літоўскую мову, каб схаваць сут насць размовы. У той жа час судовая дакументацыя вялася на мове, якая ў самой Метрыцы ВКЛ пазначалася як «руская». І адбывалася гэта яшчэ да зацвярджэння II і III Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 гадоў, у якіх быў вызнача ны афіцыйны статус мовы Канцыля рыі ВКЛ.

Два адчуванні з’яўляюцца ў гэ тай сувязі. Пры моцным жаданні мы можам казаць пра рэальную маргі налізацыю літоўскай мовы ў дзяржа ве, якая мела назву Вялікае Княства Літоўскае. Пазывальнік у нашай гі сторыі, Пётра Сумарок, сапраўды спадзяваўся, што чыноўнік, які прые хаў з Вільні, не зразумее літоўскай га воркі. Іншы варыянт ацэнкі па дзеяў – літоўская мова была рэальным фак тарам грамадскага жыцця Вялікага Княства.

І. Жывая гаворка і крыптамова XV стагоддзе дае нам прыкла ды выкарыстання літоўскай мовы ў палітычнай сферы, але на ўзроўні прыватных перамоваў, як гэта было на Луцкім з’ездзе манархаў у студзені 1429 года. У сваім лісце да Ягайлы ад 17 лютага 1429 года Вітаўт прыгадвае абставіны той сустрэчы. Калі Рымскі кароль Сігізмунд распачаў з польскім каралём гаворку пра каралеўскую ка ранацыю Вітаўта, а Ягайла пачаў па гаджацца, то асцярожны Вітаўт звяр нуўся да свайго стрыечнага брата і караля наўмысна па-літоўску (як гэта было зафіксавана ў лацінскім даку менце: « nos vero in lithwanico diximus ad vos ») з прапановаю не спяшацца і параіцца з польскімі прэлатамі ды саноўнікамі (Codex epistolaris Vitoldi, 1882: 816, Nr. 1345).

Паводле справаздачы гданьскіх мяшчанаў, якія ў 1492 годзе прыбылі ў Вільню для сустрэчы з Казімірам Ягайлавічам і Панамі-Радаю ВКЛ, падчас перамоваў яны сутыкнуліся і з польскаю, і з літоўскаю, і з русінскаю (старабеларускаю) мовамі: «Daruff wart manchfaldig handelt gehat itzundt Polnisch, itzundt Lithows, itzundt Reuszch» (Hansisches Urkundenbuch, 1916: 364).

Грунтуючыся на гэтым выпадку сучасны літоўскі гісторык Арту рас Дубоніс (2004: 209) сцвярджае, што «вусны варыянт літоўскай мовы стаў – можна з упэўненасцю падкрэсліць, – адной з моў дыпла матыі ва Усходняй і частцы Цэн тральнай Еўропы» . Але, як бачым са звароту Вітаўта да Ягайлы, вялікі князь літоўскі наўмысна перайшоў на літоўскую гаворку ў размове з поль скім каралём, каб не быць зразуме тым іншымі, замежнымі ўдзельнікамі нарады. У гэтым выпадку літоўская мова выконвала функцыю не дыпла матычнай, а крыптамовы.

117 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам Але ж у самім Вялікім Княстве частка літоўскай эліты ў XV стагод дзі яшчэ дбала пра тое, каб гаспадар мог зразумець мову сваіх балтамоў ных падданых. Дзякуючы польска му храністу Яну Длугашу мы веда ем, што калі ў 1440 годзе з Кракава ў Вільню прыбыў новаабраны вялікі князь Казімір Ягайлавіч, мясцовая знаць занялася навучэннем гаспадара літоўскай мове і звычаям (мясцоваму праву): « Pauci qui remanserant, odio et arte Lithuanorum tempore succedente exclusi sunt, veriti, ne native affect plus esset Polonis quam Lithuanis affectus, officials Lithuanos adiungung et ipsum linguam et mores suos instruunt » (Dlugossii, 2001: 256). Якой «літоўскай мове» маглі навучаць маладога Казіміра ў Троках паводле ацэнак Длугаша? Выглядае, што літоўскай у сучасным разуменні тэрміну, бо ў лацінскай тэрміналогіі ды польскай традыцыі вельмі добра размяжоўва лася «літоўскае» і «рускае» (у абодвух выпадках датычнае Вялікага Княства Літоўскага ў XV стагоддзі). Падобна таксама, што для маладога каралеві ча першай ад нараджэння ў 1427 го дзе ў Кракаве была польская мова.

Абранне ж Казіміра вялікім князем літоўскім сталася магчымым дзякую чы ўдзелу ў гэтай палітычнай інтрызе такіх важных родаў літоўскага па ходжання, як Кежгайлы, Гаштольды і Радзівілы (Ochmański, 1982: 113).

Але ўжо ў XVI стагоддзі адбыўся адыход ад такой моўнай практыкі. Да сярэдзіны гэтага стагоддзя літоўская мова выйшла з ужытку пры вяліка княскім двары (Дубоніс, 2004: 211).

II. Пісьмовая мова катэхізацыі Усе вышэй прыведзеныя пры клады тычыліся ўжывання вуснай мовы. Шэраг лінгвістаў мяркуе, што ўсе тыпы пісьма цалкам выхо дзяць за межы мовазнаўства і што гэтая навука мае абмежавацца вывучэн нем толькі гукавай (гутарковай) мовы. Але канадскі даследнік Генры Алан Глісан праз сваю канцэпцыю дэскрыптыўнай лінгвістыкі даво дзіць, што паміж маўленнем і пісь мом існуе цесная непарыўная сувязь (Глисон, 2002: 404). Пры вывучэнні і маўлення, і пісьма нярэдка выкары стоўваюцца аднолькавыя метады, а іх структуры аказваюцца падобнымі ў шмат якіх аспектах. Усё ж неабходна вельмі выразна адмяжоўваць вуснае маўленне ад мовы пісьмовай і, у тым ліку ў гістарычных даследаваннях, асобна абумоўліваць гэты феномен – пісьмовую мову.

Вядомыя нам прыклады першай пісьмовай фіксацыі літоўскай мовы ў ВКЛ на пачатку XVI стагоддзя былі спарадычныя – яны датычаць рэлігійнай сферы і паўсталі ў асярод дзі францішканаў (Зинкявичюс, 1996:

100). Найстаражытнейшым ёсць за піс паўсядзённых малітваў, зроблены на апошняй старонцы кнігі «Tractatus sacerdotalis», выдадзенай на лаціне для святароў у Страсбургу ў 1503 годзе. Гэтая кніга належала франціш канскаму манастыру ў Вільні, і аўтар запісу, хутчэй за ўсё, быў манахам (Зинкявичюс, 1999: 30). Гэты тэкст знайшлі не так і даўно — у 1962 годзе ў Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

118 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч Дыялекталагічны аналіз тэксту, калі верыць літоўскім даследнікам, указ вае на паўднёвы ўсход Віленскага краю, на паласу Дзевянішкіс – Тро бай – Лазунай і далей на тэрыторыю сучаснай Беларусі (Zinkevičius, 1988:

237–239).

Ужо ў апошняй чвэрці ХХ стагоддзя Сігітас Нарбутас знайшоў каля 100 кароткіх запісаў (асобных словаў і фразаў) па-літоўску, якія таксама паходзяць з пачатку XVI стагоддзя.

Гэтыя запісы былі зробленыя ў лацінскай літургічнай кнізе, выдадзенай у Малюнак 1. Найстаражытнейшая пісьмовая фіксацыя літоўскага тэксту – запіс малітваў «Ойча наш» («Tėve mūsų»), «Багародзіца Дзева, радуйся» («Sveika Marija») і «Сімвал веры» («Tikiu ingi Dievą Tėvą») на апошняй старонцы лацінскай кнігі « Tractatus sacerdotalis » (Страсбург, 1503), Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта (Zinkevičius, 2000: 71–73).

119 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам 1501 годзе ў Ліёне (Narbutas, Zinkevičius, 1989: 325–336). Запісы выкананыя адною і тою ж рукою, і почырк нагадвае той, якім быў зроблены найстаражытнейшы літоўскі запіс.

Дыялекталагічна мова гэтых запісаў блізкая да гаворак рэгіёну Трокі – Эйшышкі (Zinkevičius, 1988: 239–240;

Narbutas, Zinkevičius, 1989: 337–341).

Яшчэ адна характэрная асаблівасць – як і ў выпадку з выданнем 1503 года, кніга 1501 года таксама належала францішканскаму кляштару, што сведчыць пра асаблівую ролю францішканаў, гэтага ордэну місіянераў і афіцыйнага жабрацтва, у выкарыстанні моваў розных этнічных супольнасцяў для далейшай катэхізацыі. У гэтым яны папярэднічалі езуітам эпохі Рэформы царквы (Контррэфармацыі).

Сігітас Нарбутас знайшоў яшчэ адзін кароткі літоўскі запіс у збор ніку лацінскіх казанняў (Homilii).

Гэты запіс-маргіналія быў зроблены паміж 1530 і 1579 гадамі (Narbutas, 1995: 56-59). Сам запіс вельмі карот кі, але Зігмас Зінкявічус ацэньвае яго як вельмі інфарматыўны (Zinkevičius, 1995: 62-65). Верагодна, гэты запіс зрабіў ксёндз Павел, пробашч кас цёла святой Марыі Магдаліны, які прэзентаваў гэтую кнігу ў 1579 годзе кляштару францішканаў. У такім разе вынікае, што, магчыма, літоўскаю моваю карысталіся не толькі манахі ордэну францішканаў, але і пара фіяльныя святары тых касцёлаў, дзе ў казаннях магла гучаць літоўская мова (Зинкявичюс, 1999: 31).

Цэнтральная ўлада імкнулася так сама, па магчымасці, да забеспячэн ня штату святароў у мясцовасцях, дзе жылі этнічныя літоўцы, асобамі, што валодалі літоўскаю моваю. Нап рыклад, 3 жніўня 1511 года кароль і вялікі князь Жыгімонт у сваім распа раджэнні намесніку Жыжмарскаму пісаў: « Велели есмо в того костела жижморского мети каплана, што бы вмел по литовский казати, и мистра » (Lietuvos Metrika, 2003:

110–111, № 72). 27 студзеня 1524 года той жа манарх у прывілеі эйшыш скаму плябану сярод іншага ўказваў, каб каплан мог звяртацца да пара фіянаў па-літоўску: «… presbyteros idoneos, quorum saltem unus idiomate Lithuanico praedicare populo Dei bene sciat et debeat » (Lietuvos Metrika, 2001: 559, № 720).

Чаму ж забеспячэнне літоўскамоў нымі святарамі было такое актуаль нае для ўнутранай палітыкі вялікіх князёў? Рэч у тым, што ў рамках ка таліцкай традыцыі літургія ў касцёле адбывалася на лаціне, але непасрэдна звяртацца да парафіянаў трэба было на мове, якую яны разумелі.

Праўдападобна, што і ў раней шыя перыяды хрысціянізацыі Літвы ад місіянераў патрабавалася веданне літоўскай мовы. Кажам тут «перыя ды», бо ў адной з апошніх сваіх працаў «Вытокі хрысціянства ў Літве: Хрыс ціянства ўсходняга абраду паводле звестак анамастыкі» Зігмас Зінкяві чус паказвае, што яшчэ да афіцыйна га хросту Літвы ў 1387 годзе ўсходне хрысціянская хваля была « выключна інтэнсіўная і пакінула глыбокія сля ды ва ўсёй гісторыі літоўскага наро ду » (Zinkevičius, 2005: 76–77). Пра гэта сведчыць найстаражытнейшы пласт царкоўнай тэрміналогіі літоўскай 120 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч мовы, які з’явіўся разам з пранікнен нем хрысціянства ўсходняга абра ду: Kalėdos (Каляды), kūčios (куцця), Velykos (Вялікдзень), krikštas (хрост), bažnyčia (бажніца) (Zinkevičius, 2005:

8–11). 1 Таксама цэлы шэраг літоўскіх асабовых імёнаў звязаны з распаў сюджваннем усходняга хрысціянства (Грумадене, 2005: 202–204).

Руцэ Зігмаса Зінкявічуса, апроч іншага, належыць рэканструкцыя працэсу перакладу першых хрыс ціянскіх малітваў на літоўскую мову (Zinkevičius, 1996: 51; Zinkevičius, 2000). Аўтар даводзіць, што гэтыя пераклады былі зробленыя яшчэ ў часы караля Міндоўга і традыцыя вы карыстання гэтых малітваў ніколі не перапынялася. Падобная канцэпцыя выглядае лагічнай і досыць верагод най. Але трэба дадаць, што гэта ўсё ж рэканструкцыя, і найбольш раннюю фіксацыю тэкстаў літоўскіх малітваў мы маем у той самай кнізе 1503 года.

Падобная дэталізаваная оптыка, наведзеная на помнікі пісьмовасці Вялікага Княства Літоўскага, дазва ляе нам знаходзіць пацвярджэнні фіксацыі асобных выпадкаў ужыван ня літоўскай мовы. Але, разам з тым, гэтыя прыклады толькі акцэнту юць увагу на публічна абмежаваным статусе літоўскай мовы. Агульная сацыялінгвістычная і палітычная сітуацыя, як вынікае ў тым ліку і з пазітыўных прыкладаў фіксацыі, не была спрыяльная для функцыянаван ня літоўскай мовы на дзяржаўным узроўні.

Сучасны польскі гісторык Гжэгаж Блашчык, аналізуючы выкарыстанне розных моваў у ВКЛ, нават робіць акцэнтаваную выснову пра тое, што літоўская мова « не мела шанцу на існаванне як дзяржаўная » (Błaszczyk, 2002: 305). А літоўскі гісторык Анта нас Тыла, кажучы пра адкрытасць Вялікага Княства Літоўскага як дзяр жавы, адзначае: « але ж яно занадта мала клапацілася ў той час пра заха ванне і развіццё этнічнай культуры літоўцаў » (Тила, 1996: 5). Апісваючы такую выбітную падзею, як з’яўленне ў 1547 годзе ў Каралеўцы (Кёнігсбер гу) першай друкаванай літоўскай кнігі «Catechizmusa prasty szadei…» («Про стыя словы катэхізіса»), выдадзенай Марцінам (Марцінасам) Мажвіда сам (Mažvydas, 1974), Юратэ Кяўпене 1 Застаецца дадаць, што большасць прыведзеных Зінкявічусам словаў мае белару скія формы, пра што літоўскі лінгвіст не піша, спасылаючыся толькі на грэцкія і ўсходнеславянскія крыніцы запазычання.

Малюнак 2. Тытульны аркуш « Катэхізіса » Марціна Мажвідаса (1547 г.) 121 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам адзначае: « Дадзены М. Мажвідасам у сярэдзіне XVI стагоддзя імпульс не знайшоў водгаласу ў Літве » (Kiaupa, Kiaupienė, Kuncevičius, 1998: 186).

ІІІ. Пачаткі літоўскага кнігадрукавання Адзін з вершаў, змешчаных вы дадзеным Марцінам Мажвіда сам «Catechizmusa prasty szadei…» («Простыя словы катэхізіса»), меў прысвячэнне «Ad Magnum Ducatum Lituaniae» («Да Вялікага Княства Літоўскага»):

AD MAGNVM DVCATVM LITVANIAE Fausta ducum magnorum altrix, Lituania clara, Haec mandata Dei, suscipe mente pia, Ne te, cum dederis rationes ante tribunal Augustum, magni iudicis ira premat.

ВЯЛІКАМУ КНЯСТВУ ЛІТОЎСКАМУ Шчаслівая радзіма вялікіх князёў, слаўная Літва, Гэты наказ Божы прымі з настроем, Каб цябе, калі паўстанеш перад су дом Высокім, не раздушыў бы гнеў вяліка га суддзі.

Марцінас Мажвідас быў беглым пратэстантам з Жамойці, і таму зра зумела, што мова ягонай кнігі нясе адбітак жамойцкіх гаворак. У выніку можна сцвярджаць, што гістарычна літоўскае кнігадрукаванне пачалося з жамойцкага. У далейшым жа ў асно ву літоўскай літаратурнай мовы ля глі найбольш архаічныя заходнеаўк штайцкія гаворкі.

Малюнак 3. Вершаванае прысвячэнне Марціна Мажвідаса Вялікаму Княству Літоўскаму ( « Catechizmusa prasty szadei… » ) Кніга Мажвідаса паходзіла са сталіцы Прускага герцагства. І ў да лейшым у XVI стагоддзі статыстыка друку кніг на літоўскай мове была на карысць Каралеўца – да канца стагоддзя там выдалі 22 кнігі, у той час як у самім Вялікім Княстве – 8 (Zinkevičius, 1988: 9); паводле Марыі Тапольскай (Тopolska, 2002: 169–170):

32 і 14 кніг адпаведна. Традыцыя літоўскамоўнага кнігадрукаван ня ў ВКЛ была запачаткаваная ў 1595 годзе Мікалаем Даўкшам (Мікала юсам Даўкшасам), які коштам Жмуд скага біскупа Мельхіёра Гедройця (Ulčinaitė, 1999: 444–453; Lukšaitė, 1999: 404) выдаў уласны пераклад «Катэхізіса» іспанскага езуіта Якуба Лядэсмы «Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs» (Mikolajus Daukšos, 1995; Lebedys, 1963).

122 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч У XVII стагоддзі сітуацыя змяніла ся. Розныя даследнікі даюць крыху адрозныя звесткі, але агульная тэн дэнцыя, што праяўляецца ў іх, няз менная. Паводле польскай даследні цы гісторыі кнігадрукавання Марыі Тапольскай (Тopolska, 2002: 169–170), да 1660 года ў Прусіі выдалі яшчэ 20 кніг па-літоўску, а ў ВКЛ – ужо 25.

Літоўскі лінгвіст Зігмас Зінкявічус (Zinkevičius, 1988: 9), а ўслед за ім расійскі філолаг і балтыст Уладзімір Тапароў (Топоров, 1999: 237) назы ваюць 22 кнігі ў Прусіі супраць 32 у ВКЛ. Але ж у XVIII стагоддзі пер шынства «Малой Літвы» ў Прусіі пе рад Вялікім Княствам Літоўскім ад навілася – 243 выданні супраць 167.

Пры гэтым мова літоўскіх кніг, што друкаваліся ў дастаткова кам пактнай Прусіі, была, як адзначаюць лінгвісты, даволі чыстая і больш ад народная, чым на прасторах Вяліка га Княства, дзе дыялектныя асаблі васці выяўляліся ў большай ступені.

У тым ліку менавіта таму літоўская нацыянальная свядомасць пачала выспяваць менавіта ў Прусіі, а суча сная літоўская агульнанацыянальная літаратурная мова нясе на сабе вель мі моцны адбітак мовы літоўцаў так званай Малой Літвы – тэрыторыі ў былым Прускім герцагстве (Palionis, 1967: 7; Zinkevičius, 1988: 9; Топоров, 1999: 237).

Каб зразумець прычыну цікавасці прускіх герцагскіх уладаў да літоўска га кнігадрукавання, трэба ўзяць да ўвагі пратэстанцкую канцэпцыю беспасярэдняга звароту чалавека да Бога і персанальнага асэнсаванага чытання Святога Пісання. Такая пра ктыка якраз і патрабавала шырокай пісьменнасці вернікаў і друкавання святых тэкстаў на народных мовах, незалежна ад іх сацыяльнага статуса.

У самім ВКЛ пачынаюць выдавац ца такія важныя для нармалізацыі мовы кнігі, як слоўнікі, напрыклад першы слоўнік літоўскай мовы (поль ска-лацінска-літоўскі) «Dictionarium trium linguarum» езуіта і прафеса ра Віленскай акадэміі Канстанціна Шырвіда (Канстанцінаса Шырвіда са). Першае выданне выйшла ў свет у Вільні каля 1620 года і было разліча нае на студэнтаў, якія вывучаюць па этыку і рыторыку. Слоўнік змяшчаў каля 1400 словаў і быў настолькі па пулярны, што перавыдаваўся ў 1629, 1631, 1642, 1677 і 1713 гадах. Але гэ тая папулярнасць мела і адваротны бок – да сярэдзіны ХІХ стагоддзя слоўнік Шырвіда заставаўся адзі ным надрукаваным у ВКЛ слоўнікам літоўскай мовы, іншыя ж літоўскія слоўнікі выдаваліся ў Прусіі.

Характэрная рыса – аўтары літоўскіх выдавецкіх ініцыятываў Малюнак 4. Тытул трохмоўнага літоўскага слоўніка «Dictionarium trium linguarum in usum studiosae juventutis» аўтарства Канстанціна Шырвіда. Выданне 1713 года.

123 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам публічна абгрунтоўвалі матывы сваёй дзейнасці. У сваёй галоў най працы – перакладзе «Postilla Catholica. To iest Kazania na Ewangelie Niedzielne» польскага езуіта, тэолага Якуба Вуека – літоўскі каталіцкі свя тар і асветнік Мікалай Даўкша (Віль ня, 1599) (Daukšos Postilė, 1926) змяс ціў дзве прадмовы, адна з якіх была скіраваная на абарону роднай мовы.

Менавіта мову Даўкша лічыў неаб ходнаю ўмоваю існавання народу і атаясамліваў яе з паняццем Радзімы.

Такі патрыятычны падыход падаецца нечаканым, больш адпаведным суча сным уяўленням. Высвятляецца, што этнічная свядомасць у XVI стагоддзі мела праявы сярод адукаваных элітаў Вялікага Княства Літоўскага, якія ра зумелі яе сувязь з дзяржаўнымі інсты тутамі, пра што сведчаць і Беларускалітоўскія летапісы.

ІV. XVI стагоддзе: Дзе месца літоўскай мовы?

Як мы бачым з прыкладу судова га следства 1529 года, можна ка заць пра білінгвізм этнічных літоўцаў, якія апроч ведання роднай мовы былі здольныя разумець таксама афі цыйную мову справаводства ВКЛ (у гэтым выпадку, зразумела, гаворка ідзе не пра эліту – Паноў-Раду, якія былі, безумоўна, лінгвістычна кам петэнтныя). Больш за тое, некаторыя ўраднікі цэнтральнага апарату ВКЛ нелітоўскага паходжання на функцы янальным узроўні таксама маглі ва лодаць вуснаю літоўскаю гаворкаю, каб мець магчымасць эфектыўна выконваць свае службовыя абавязкі.

Прынамсі, вядома, што дэцкі Васіль Бялянін быў «русінам» ВКЛ з пахо джання.

Важнай ілюстрацыяй працэсу ўза емаўплыву моваў ёсць запазычанні.

Тут таксама існуюць пэўныя раз ыходжанні ў статыстыцы. Беларускія мовазнаўцы адзначаюць асіметрыю беларуска-літоўскіх (славяна-балц кіх) уплываў. Працяглае суіснаван не на тэрыторыі сучаснай Беларусі карэннага балцкага насельніцтва з прыбылымі славянамі абумовіла фар маванне ў мове першых значнага па водле аб’ёму суперстрату, 2 а ў мове 2 Суперстрат – уплыў мовы прышлага насельніцтва на мову карэннага ў выніку культурнага панавання нейкай этнічнай супольнасці, якой не хапіла крытычнай масы для асіміляцыі гэтага карэннага насельніцтва. Пры гэтым мясцовая моўная традыцыя не абрываецца, але ў ёй адчуваецца іншамоўны уплыў (у рознай ступені і на розных узроўнях).

Малюнак 5. Тытульны аркуш літоўскага перакладу «Пасцілы каталіцкай» Якуба Вуека, выдадзенага Мікалаем Даўкшам.

124 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч пераемніцы другіх – балцкага лек січнага субстрату 3 (Лексічныя бал тызмы, 1969; Булыка, 1980; Лаучюте, 1982). У той час як у старалітоўскай мове словы беларускага паходжання складалі значны пласт, у старабелару скай мове літоўская лексічная плынь абмяжоўваецца чатырма дзясяткамі адзінак (Свяжынскі, 2005: 60).

У сваю чаргу Канстанцінас Яб лонскіс у сваёй працы, а таксама ў яшчэ не апублікаваных матэрыя лах зафіксаваў каля 250 літуанізмаў у канцылярскай (старабеларускай) мове (Зинкявичюс, 1996: 73). Хутчэй за ўсё, гэтыя разыходжанні звязаныя з розніцай у абранай тэрыторыі, па якой даюцца звесткі. Найбольш літу анізмаў Яблонскіс зафіксаваў у даку ментах, створаных на тэрыторыі эт нічнай Літвы. А ўжо за межамі гэтай тэрыторыі іх колькасць набліжаец ца да пяцідзесяці. Варта адзначыць, што працягваецца маштабны праект выдання «Гістарычнага слоўніка бе ларускай мовы» (1982–2011), і коль касць выяўленых лексічных літуаніз маў, відавочна, будзе павялічвацца.

Галоўная прычына з’яўлення літу анізмаў у старабеларускай мове – існаванне спецыфічных сацыяльных і эканамічных з’яваў у ВКЛ. Гэта тыя рэаліі, якім трэба было даваць назвы для дакументавання працэсаў, што адбываліся.

У некаторых позніх актах (сярэ дзіны XVI–XVII стагоддзяў) апроч літуанізмаў часам сустракаюцца цэ лыя літоўскія фразы, запісаныя кіры ліцаю, як, напрыклад, у Судовых ак тах Вількамірскага (Укмергскага) за мка 1623 года: « Жыноки ку нежыдеси илкгай ант ся света » (« Ведай, што доўга не будзеш квітнець на гэтым свеце ») (Зинкявичюс, 1996: 74). Як ба чым, была запісаная менавіта прыказ ка. Такім чынам, у канцылярскіх уста новах Вялікага Княства Літоўскага XV–XVII стагоддзяў так і не ўзнікла ніводнага акта, цалкам створанага на літоўскай мове і адрасаванага жыха рам сваёй дзяржавы. Хоць дакумен ты фіксуюць абмежаванае бытаванне вуснай літоўскай мовы ў публічнай сферы ў XVI стагоддзі.

Магдэбургская дакументацыя сведчыць, што ў гарадскім жыц ці Коўна і Вільні ў XVI стагоддзі літоўская мова была адною з моваў вуснай камунікацыі. Віленскі віль кюр (гарадскі статут) ад 18 лістапа да 1551 года пастанаўляў, каб выклік на суд і вырак суда абвяшчаўся « po polsku i po litewsku, i po rusku, aby wszyscy, ktorzy by słuchali, rozumieli » (Dubiński, 1788: 96). У Коўне пры вілей 1540 года вызначаў публічнымі мовамі польскую і літоўскую (Kiaupa, 2000: 28). Зразумела, што менавіта ў Коўне літоўская мова мела найбольш моцныя пазіцыі. Крыніцы 1562 года паведамляюць пра польскага хлоп чыка, які навучаўся літоўскай мове ў сям’і літоўцаў, а ў 1567 годзе такім жа чынам літоўскай і польскай мовам навучаўся нямецкі хлопчык (Lebedys, 3 Субстрат – уплыў мовы карэннага насельніцтва на іншую мову, звычайна пры пе раходзе супольнасцяў з першай мовы на другую. У адрозненне ад запазычання прадугледжвае шырокае этнічнае змяшэнне і моўную асіміляцыю прышэльцамі карэннага насельніцтва праз стадыю дзвюхмоўя.

125 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам 1976: 192). Апроч гэтага, няведанне літоўскай мовы сталася прычынай адстаўкі ў 1538 годзе лаўніка Ковен скай магдэбургіі немца Андрэаса Войта: «…er sproch halben dem, er im litauischen nicht wol erfaren sei» (Ду боніс, 2004: 217). Рашэнне Віленскага магістрата пра пошліны, заверанае ў 1522 годзе Жыгімонтам Аўгустам, прадугледжвала, што складзены акт мусіў агучвацца герольдамі на поль скай, «рускай» і літоўскай мовах, каб усе, каго гэта тычылася, зразумелі змест дакумента. Такім чынам, пры агучванні акт перакладаўся з мовы канцылярыі – польскай, старабела рускай або лаціны.

Паўторымся – у гэтых выпадках размова ідзе менавіта пра гутарко вую форму мовы. Неразмежаванне вуснай і пісьмовай формаў мовы ды іх функцыяў можа прывесці да спрэч най канцэпцыі, паводле якой гісторы кі абвяшчаюць літоўскую мову адною з афіцыйных моваў ВКЛ, адначасова адкідаючы само паняцце дзяржаў най мовы ў дачыненні да XV–XVII стагоддзяў, як гэта робіць Артурас Дубоніс (2004: 205–219). 4 Хоць сам аўтар канцэпцыі акрэслівае агульную сацыялінгвістычную сітуацыю ў ВКЛ:

« Такім чынам, падобна на тое, што мы маем справу з лінгвістычным супольным жыццём (суіснаваннем) і раўнавагаю, якія склаліся за ста годдзі ў ВКЛ, а не з праблемаю дзяр жаўнай мовы. Улады клапаціліся пра падтрымку полілінгвізму » (Дубоніс, 2004: 218).

V. Моўныя эксперыменты і практыкі XVII–XVIII стагоддзяў Такім чынам, цягам XVI стагоддзя мы можам назіраць вельмі цікавыя і адначасова супярэчлівыя культур ныя працэсы. Веданне літоўскай га воркі было неабходным чыноўнікам сярэдняга звяна для кваліфікаванага выканання службовых абавязкаў у асобных рэгіёнах ВКЛ, але літоўская мова так і не змагла здабыць стату са адной з афіцыйных канцылярскіх моваў Княства. І гэта адбывалася ў эпоху, калі ўжо ўзнікла літоўскае кніга друкаванне (праўда, у Прусіі) ды па чалі адпрацоўвацца літаратурныя нормы пісьмовай літоўскай мовы.

Але XVII стагоддзе прыўносіць сюды пэўныя навацыі, што праўда, яны па кідаюць яшчэ больш пытанняў.

За часамі караля і вялікага князя Уладзіслава IV Вазы з’яўляюцца пер шыя афіцыйныя дакументы ВКЛ, вы дадзеныя па-літоўску. Гэта пасланні Уладзіслава IV 1639 і 1641 гадоў, якія пашыраліся ў Прусіі. Ва ўніверсале ад 22 сакавіка 1639 года (Pakarklis, 1960:

58–59, il. 2; Kulnytė, 1990: il. 158) ма нарх Рэчы Паспалітай забараняе сваім падданым, а найперш меліся на ўвазе жыхары Мазураў і Падляшша, паля ваць у лясах Прускага герцагства.

Універсал ад 22 жніўня 1641 года (Pakarklis, 1960: 58–59, il. 3) сведчыць пра імкненне цэнтральнай улады абмежаваць перасяленне сялянаў з Рэчы Паспалітай у Прусію, і ў сувязі з 4 Глядзі таксама дыскусію, выкліканую гэтым тэкстам (Свяжынскі, 2004: 220–227;

Дзярновіч, 2004:12–17).

126 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч гэтым праводзіцца падзел судовай кам петэнцыі паміж дзвюма дзяржавамі.

Абедзве гэтыя граматы былі надру каваныя ў Прусіі ды прускімі ўлада мі гатычным шрыфтам, прынятым у Прусіі. Відавочна, што гэтыя ўнівер салы, падрыхтаваныя ў каралеўскай канцылярыі Уладзіслава IV (хутчэй за ўсё, на лаціне), былі перакладзеныя на літоўскую мову ў Прускай канцы лярыі ды выдадзеныя з захаваннем актавага пратакола, з пазначэннем нават месца пячаткі – L. S. Як бачым, і гэтыя літоўскамоўныя ініцыятывы сыходзілі з прускага боку. Тым больш што менавіта ў Прусіі яшчэ з XVI ста годдзя існавала практыка выдання афіцыйных дакументаў па-літоўску.

Але ж на XVII і асабліва на XVIII стагоддзе прыпадае час выдання літоўскіх лемантароў. Першы такі ды дактычны матэрыял быў складоваю часткаю Катэхізіса Мажвідаса, у якім на чатырох старонках змяшчаліся ал фавіт і практыкаванні для чытання складоў. Другі літоўскі лемантар зноў быў складоваю часткаю катэхізіса « Pradzia pamoksla del Mazu Weykialu...

Katechizmas maziasnis... » (« Пачатак казання для малых дзетак... Катэхізіс малы... »), падрыхтаванага кальвіністамі ВКЛ (магчыма, Самуэлем Бітнэрам), але выдадзенага зноў жа ў Каралеўцы ў 1690 годзе з фундацыі Людвікі Ка раліны Радзівіл – прадстаўніцы Бір жанскай кальвінскай часткі княскага роду ВКЛ. Гэты катэхізіс задарма Малюнак 6. 22 верасня 1589 года. Пастанова Прускага герцага Георга Фрыдрыха пра забарону гандлю на прысядзібных падворках. Па-літоўску.

127 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам распаўсюджваўся ў кальвінскіх шко лах паўночнай часткі Літвы. Яшчэ ад зін літоўскі лемантар надрукавалі ў Ка ралеўцы ў 1708 годзе, але менавіта для лютэранскіх школаў Прусіі.

У Вялікім Княстве зноў жа спазня ліся з выданнем лемантароў. Маюцца звесткі, што ў Вільні ў друкарні фран цішканаў у 1752 годзе апублікавалі лемантар жмудскі, але ён не захаваў ся. Першы ж вядомы каталіцкі леман тар « Moksłas skaytima raszto lękiszko del mazu waykialu = Nauka czytania pisma polskiego dla małych dziatek » (« Навука чытання пісьма польскага для малых дзетак ») быў выдадзены ў Вільні паміж 1759–1761 гадамі. Як ба чым, гэты лемантар арыентаваўся на навучанне літоўскіх школьнікаў асно вам польскай мовы і на 64 старонках змяшчаў паралельныя тэксты палітоўску і па-польску. Менавіта з гэ тай кнігі пачынаецца сістэматычнае перавыданне літоўскіх лемантароў для пачатковых школаў ВКЛ (заха валіся выданні 1763 і 1766 гадоў). На рэшце, наступае момант, калі з дзвюх моўных лемантароў выпала польская частка – і ў выданні 1783 года яе ўжо няма. Што праўда, дакладнай даты Малюнак 7. 22 сакавіка 1639 года. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV Ваза забараняе сваім падданым паляваць у лясах Прускага герцагства. Друкаваная ўлётка, па-літоўску (Прусія).

128 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч з’яўлення толькі літоўскамоўнай версіі лемантара мы не ведаем, хоць і мяркуецца, што гэта адбылося ця гам 1766–1776 гадоў. Надалей леман тар называўся ўжо « Moksłas skaytima raszta lietuwiszka dieł mazu wayku – (« Навука чытання пісьма літоўскага для малых дзетак »).

Надалей, цягам 1776–1790 гадоў у Акадэмічнай (універсітэцкай) дру карні гэтыя лемантары штогод вы даваліся накладам ад 325 да 2350 асобнікаў (у сярэднім – каля 1000 асобнікаў). І хоць попыт на пачатко вую польскамоўную адукацыю быў большы (наклады польскіх леманта роў вагаліся ад 510 да 2805 асобнікаў, сярэдні наклад – 1600 асобнікаў), та кое пашырэнне літоўскіх лемантароў было сапраўдным поспехам літоўска моўнай адукацыі.

Адначасова набірала дынаміку і літоўскае кнігадрукаванне. З сярэдзіны XVII стагоддзя колькасць літоўскамоў ных кніжак павялічвалася з кожным дзесяцігоддзем. Цягам 1750–1759 гадоў выйшлі з друку 46 выданняў (21 наз ва), у 1760–1769 гадах – 40 выданняў (21 назва), у 1770–1779 гадах – 59 вы данняў (31 назва) (Urbelionienė, 1985:

128; Narbutas, 2006: 330).

Адначасова набірала дынаміку і літоўскае кнігадрукаванне. З сярэдзіны XVII стагоддзя колькасць літоўскамоў ных кніжак павялічвалася з кожным дзесяцігоддзем. Цягам 1750–1759 гадоў выйшлі з друку 46 выданняў (21 назва), у 1760–1769 гадах – 40 выданняў (21 назва), у 1770–1779 гадах – 59 выдан няў (31 назва) (Urbelionienė, 1985: 128;

Narbutas, 2006: 330).

Увогуле, гэта была гердэраўская эпоха з яе павышанаю цікавасцю да этнічных праяваў і, адпаведна, ідэяў дэмакратызацыі адукацыі. Нямецкі гісторык культуры Ёган Готфрыд Гэр дэр (1744–1803) не так добра ўяўляў месца балцкіх моваў у гісторыі інда еўрапеістыкі, але бачыў іх архаіку і каштоўнасць: « Паходжанне літвы, Малюнак 8. 22 жніўня 1641 года. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV Ваза абмяжоўвае перасяленне сялянаў з Рэчы Паспалітай у Прускае герцагства. Друкаваная ўлётка, па-літоўску (Прусія).

129 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам Год 1776 1777 1778 1779 1780 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Разам Літоўскія лемантары 560 1500 325 795 1020 950 1640 788 325 820 980 750 945 1360 2350 15108 Польскія лемантары 510 1535 2270 3016 1370 870 2196 1030 610 1055 1695 990 2625 1890 2805 24467 Малюнак 9. Тытульны аркуш дзвюхмоўнага (польскалітоўскага) лемантара.

Вільня, 1763 год.

Малюнак 10. Тытульны аркуш літоўскага лемантара.

Вільня, 1783 год.

Табліца 1. Наклады лемантароў (паводле кніг прыбыткаў і выдаткаў друкарні Галоўнай школы Літвы – Віленскага ўніверсітэта, 1776–1790 гады) Крыніца : (Urbelionienė, 1985: 128).

130 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч куры і летаў, якія жывуць на Усход нім [Балтыйскім. – А. Дз. ] моры, не вядомае, але, відаць, іншыя народы цяснілі іх да таго часу, пакуль ужо не было куды выцясняць. Хоць мова іх змешаная, у яе ёсць асаблівы ха рактар, мова гэтая – атожылак найстаражытнай матэрыі, пахо джаннем з далёкіх мясцінаў » (Гердер, 1977: 465).

Увогуле ж, у XVIII стагоддзі па водле лінгвістычнай наменклатуры тэрмін «літоўская мова» быў вель мі выразна замацаваны менавіта за тою балцкаю гаворкаю, якую мы сёння разумеем як літоўскую мову.

На сваёй мапе «Europa Polyglotta.

Linguarum Genealogiam ex hibens, una cum literis, scribendiques, modis, omnium gentium» нямецкі лінгвіст Готфрыд Гэнзэль (1724–1785) размер каваў мовы Еўропы і даў прыклады іх паводле алфавітаў і першых радкоў малітвы «Ойча наш» (Hensel, 1741).

Словы «Tewe musu kursey esi danguy.

Szweskis wardas Tawo» пад надпісам «Lithuanica» не пакідаюць сумнення наконт моўна-этнічнай інтэрпрэта цыі тэрміну.

Усё ж дзяржаўны механізм ВКЛ і Рэчы Паспалітай не стымуляваў такіх працэсаў, і літоўская мова вельмі па вольна прабівалася ў афіцыйныя інсты туцыі. Трэба было нейкае ўзрушэнне, Малюнак 11. Карта Готфрыда Гэнзэля «Europa Polyglotta. Linguarum Genealogiam ex hibens, una cum literis, scribendiques, modis, omnium gentium», 1741 (Паводле: Plihál and Hapák, 2003: 103).

131 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам змена асноваў, каб дзяржаўныя інстан цыі нарэшце пачалі выдаваць акты і ўніверсалы па-літоўску. І такою па дзеяй сталася Канстытуцыя 3 траўня 1791 года, тэкст якой у Вялікім Кня стве перакладаецца ўжо па-літоўску, як і некаторыя дакументы Паўстання Касцюшкі (Tumelis, 1997: 11–40).

У чым жа прычына таго, што літоўская мова здолела так позна, толь кі ў канцы XVIII стагоддзя, падысці да дасягнення ўзроўню мовы афіцыйных актаў Вялікага Княства Літоўскага?

VI. Спробы адказу:

білінгвізм ці дыгласія?

У перыяд сярэдзіны XIII – пер шай паловы XIV стагоддзяў, калі толькі ўзнікала і ўсталёўвалася дзяр жава, вядомая потым пад афіцыйнаю назваю Вялікае Княства Літоўскае (варыянт: Літоўскае і Рускае), у яе гістарычным рэгіёне існавалі толькі дзве канцылярскія традыцыі: лацін ская і «руская» (кірылічная). Урэшце гэтыя традыцыі і прыняла канцыля рыя літоўскіх уладароў – можна сц вярджаць, што з канца XIV стагоддзя «руская» мова выконвала функцыі афіцыйнай канцылярскай (дзяржаў най) (Błaszczyk, 2002: 302). І гэтую мову з кірылічнаю графікай можна ўжо цалкам апраўдана называць ста рабеларускаю, бо яна значна адыш ла ад пачатковага графічнага стара жытнарускага ўзору і пачала адлю строўваць, пры ўсім кансерватызме Малюнак 12. Канстытуцыя Трэцяга траўня (1791 года) ( « Prowa pastanawita treczio Dieno Moios, 1791 Miatu. Pastanawims Rondaus » ). Рукапіс ХІХ стагоддзя (Lietuvos TSR istorija, 1986: 222; Tumelis, 1978: 95–105).

132 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч графічных сродкаў, мясцовыя моўнакультурныя рэаліі. Далей гэты працэс «беларусізацыі» канцылярскай мовы, з уключэннем асобных паланізмаў, літуанізмаў (балтызмаў) і адлюстра ваннем спецыяльнай гаспадарча-пра вавой лексікі, толькі нарастаў цягам XV–XVI стагоддзяў. Лаціна поруч са старабеларускаю была другою кан цылярскаю моваю ВКЛ XIV–XVI ста годдзяў. Што праўда, ва ўнутранай дакументацыі старабеларуская мова яўна пераважала. Аснову ж сваёй гра фічнай сістэмы яна ўзяла са старасла вянскай.

І лаціна, і стараславянская мова былі праяваю ўніверсалізму – толь кі розных цывілізацыйных рэгіёнаў:

заходнехрысціянскага і візантый скага цывілізацыйнага кола ва Ус ходняй Еўропе – Візантыйскай Су польнасці Нацыяў, паводле Дзмітрыя Абаленскага (Оболенский, 1998:

11,13). Спецыфіка ж поствізантый скай культурнай сітуацыі ў тым, што гэты «кірылічны» ўніверсалізм тран сфармаваўся ў мясцовы феномен – пісьмовую старабеларускую мову. У гэтых умовах глыбокіх культурных зрухаў і трансфармацыі XIV–XV ста годдзяў літоўская мова яшчэ не мела сваёй уласнай культурнай пісьмовай традыцыі (асобныя эксперыменты ў гэтым кірунку назваць традыцыяй нельга). Таму Тымаці Снайдэр (2010: 37) і сцвярджае, што « ў палітыцы поль ска літоўскай дзяржавы яна не адыгрывала колькі небудзь значнай ролі ».

Але гутарковая літоўская мова ў ХV–XVI стагоддзях у ВКЛ функцыя навала не толькі як сродак зносін ся лянаў. Яна цыркулявала ў некаторых мяшчанскіх асяродках (найперш у Коўне і ў нейкай ступені ў Вільні) ды мела сімпатыкаў сярод найвышэй шых слаёў грамадства. І тут хаваец ца пэўны парадокс. З аднаго боку, мы бачым жывую традыцыю тран сляцыі вуснай літоўскай мовы, яе прыхільнікі ў XVI стагоддзі займалі ў Вялікім Княстве высокія пасады, а дзякі і пісары літоўскага паходжання наўпрост уплывалі на фармаванне моўнай культуры і традыцыяў Кан цылярыі ВКЛ, сведчаннем чаго слу жаць, апроч іншага, літуанізмы ў ста рабеларускай літаратурна-пісьмовай мове. З іншага боку, літоўская мова ў XVI–XVII стагоддзях так і не зрабіла ся моваю актаў у Вялікім Княстве, і асобныя словы ды фразы ў іншамоў ных тэкстах толькі падкрэсліваюць гэтае становішча.

І падобная сітуацыя склалася і захоўвалася ў перыяд, калі ўжо ўз нікла практыка кнігадрукавання на літоўскай мове ды распачаўся працэс выпрацоўвання яе кніжна-літаратур най нормы. Магчыма, сваю ролю тут выканаў канфесійны фактар, бо пер шыя літоўскія кнігі былі падрыхта ваныя пратэстантамі і друкаваліся ў лютэранскай Прусіі пры падтрымцы герцагскай улады з яўнаю мэтаю ка тэхізацыі мясцовых літоўцаў (Дзяр нович, 2005: 19). Але ўжо напрыканцы XVI стагоддзя літоўскім кнігадрука ваннем пачалі займацца і езуіты. Па спрабуем адказаць на пастаўленыя пытанні праз аналіз сацыялінгвістыч най сітуацыі.

Відавочна, што Вялікае Княства Літоўскае належала да тых суполь насцяў, дзе звычайнаю з’яваю было выкарыстанне больш чым адной 133 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам мовы, зрэшты, як і ў большасці еўра пейскіх дзяржаваў. У такой рухомай моўнай сістэме трэба адрозніваць парадак засваення моваў 5 ад ступені актуальнага іх выкарыстання. Гэты падзел, а таксама тэрміны і сімвалы прапанаваў Уілфрэд Уайтлі,а пашы рыў ідэю Роджэр Бэл (Белл, 1980: 155).

Прыклад этнакультурнай сіту ацыі ВКЛ нам цікавы яшчэ і таму, што ілюструе: існуюць грамадствы, дзе ёсць сацыяльна абгрунтаваная і культурна значная функцыянальная дыферэнцыяцыя моваў, якія выкары стоўваюцца ў гэтым грамадстве. Фак тычна гэта азначае, што ў грамадстве ўсталёўваецца згода адносна таго, што адныя мовы маюць «высокі» статус, а іншыя – «нізкі». Звычайна ў та кой сітуацыі назіраецца функцыя нальны падзел паміж гэтымі дзвюма разнавіднасцямі: «высокая» мова за хоўваецца для «фармальнага», «публіч нага» выкарыстання, часта прызнаецца моваю афіцыйнага справаводства (як у выпадку са старабеларускаю моваю паводле ІІ і ІІІ Статутаў ВКЛ) або юрыдычна аформленаю дзяржаўнаю моваю (гэта ўжо з’ява позняга Новага і Найноўшага часу). Гэтая мова вылу чаецца больш складанымі і кансерва тыўнымі лінгвістычнымі прыкмета мі, чым «нізкая» мова.

«Высокая» мова можа мець ўва сабленне ў старажытнай літаратуры, захоўваецца і шануецца ў супрацьва гу «хатняму», неафіцыйнаму статуса «нізкай» мовы з яе зменлівай і часта «спрошчанаю» структураю, абмежа ванай вуснымі каналамі камунікацыі (Белл, 1980: 176). Для пазначэння та кой сітуацыі незбалансаванага дзвюх моўя з рознымі функцыянальнымі сферамі ўжывання амерыканскі лін гвіст Чарлз Фэргюсан (1921–1998) у 1959 годзе ўвёў тэрмін «дыгласія» (Ferguson, 1959: 325-340).

Білінгвізм ёсць вынікам выкары стання індывідам або грамадствам больш чым адной мовы (моўнага коду). Дыгласія ж ёсць вынікам ацэн кі функцыянальнага падзелу гэтых моваў, і таму білінгвізм і дыгласія мо гуць сустракацца ў моўных супольнас цях разам ці асобна. Магчымыя тры тыпы адносінаў паміж білінгвізмам і дыгласіяй: толькі білінгвізм, толькі дыгласія і спалучэнне білінгвізму з дыгласіяй.

Але і гэтай канстатацыі ўзае маперапляценняў моўных кодаў будзе не дастаткова, каб ацаніць Табліца 2. Мова: паслядоўнасць засваення і выкарыстання Храналагічны аспект Статус мовы Умоўнае пазначэнне Дыяхранічны Першая мова Другая мова L1 L2 Сінхранічны Першасная мова Другасная мова PL SL 5 У першым выпадку размова ідзе пра дыяхранічны , а ў другім пра сінхранічны аспект моўнай сітуацыі.

134 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч сацыяпсіхалагічны эфект шматмоўя.

Як сцвярджаюць сацыялінгвісты, сярод супольнасцяў, дзе большасць склада юць білінгвы, паняцце «розныя мовы» выглядае мала апраўданым, хіба што ў сэнсе «розныя стылі» (Белл, 1980:

190–191). Відавочна, такая сітуацыя магчымая ў выпадку «развітага» білін гвізму – калі ў наяўнасці сапраўды факт свабоднага валодання чальцамі супольнасці рознымі моўнымі кода мі. У такіх выпадках пераключэнне кодаў часта адбываецца па-за свядо масцю ўдзельнікаў працэсу камуніка цыі і пазней імі не прыгадваецца.

Гэты факт прымушае зноў усумніц ца ў сцверджанні пра маналітнасць моўных структураў, з якога вынікае ўяўленне пра мовы як пра дыскрэт ныя (перарывістыя) утварэнні, па дзеленыя выразнымі межамі. Гэтыя развагі тычацца мовы як кодавай сістэмы, а не яе сацыяльнага значэн ня. У грамадстве нават выкарыстанне Табліца 3. Сферы ўжывання моваў літоўскамоўнымі жыхарамі ВКЛ (першая палова XVI стагоддзя) 6 Сацыяльныя страты / Рэгіён Прыватнасямейная сфера Гаспадарчадзелавыя адносіны і справаводства 7 Сфера афіцыйнай публічнай камунікацыі (дзяржаўныя і судовыя канцылярыі) Рэлігійная сфера Магнатэрыя і Паны-Рада літ. (L1?-PL?);

пол. (L2-SL);

ст.-бел. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) пол. (L1-SL);

лац. (L2-PL) Сярэдняя шлях та, дзяржаўныя службоўцы (ура ды) / Літоўска моўныя рэгіёны літ. (L1-PL?);

ст.-бел. (L2-SL?);

пол. (L2-PL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) пол. (L1-SL);

лац. (L2-PL) Дробная ба яры-шляхта / Літоўскамоўныя рэгіёны літ. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL) літ. (L1-SL);

лац. (L2-SL);

пол. (L2-PL?) Купцы і мяш чане / Коўна, часткова Вільня і Трокі літ. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL) літ. (L1-SL);

ст.-бел. (L2-PL);

пол. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) літ. (L1-PL);

лац. (L2-SL);

пол. (L2-SL) Сяляне / Літоў скамоўныя рэгіёны літ. (L1-PL) літ. (L1-SL);

ст.-бел. (L2в.-PL) ст.-бел. (L1в.-PL) літ. (L1-PL) 6 Умоўныя скарачэнні моваў: лац. – лаціна; літ. – літоўская (вусная гаворка); пол. – польская; ст.-бел. – старабеларуская; в. – вусная форма мовы.

7 Прадугледжвае забеспячэнне сферы зямельнага карыстання для шляхты і магна таў, а таксама сферы гандлёва-фінансавых зносінаў для мяшчанства і купецтва.

135 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам некалькіх дзясяткаў словаў можа ўспрымацца як «іншая мова». Асоб наю моваю ёсць тое, што ўспрымаец ца як асобная мова, не зважаючы на структуру.

Паспрабуем суаднесці гэтыя ме тадалагічныя напрацоўкі з эмпірыч ным досведам вывучэння этнамоўнай і этнакультурнай сітуацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім – і менавіта на базе найперш дакументальных ды наратыўных пісьмовых крыніцаў.

Пры аналізе сфераў ужывання літоў скамоўнымі жыхарамі ВКЛ іншых моваў неабходна рабіць разбіўку па водле сацыяльных стратаў (слаёў).

Для аналізу мы абралі XVI стагоддзе, калі яшчэ захоўваўся высокі афіцый ны статус старабеларускай мовы, але таксама пачыналася пашырэнне літоўскай пісьмовай мовы. Пры гэ тым цягам XVI стагоддзя адбываліся значныя змены ў лінгвістычнай сіту ацыі, таму ў нашым аналізе перыяд разбіты на дзве часткі. Папярэднія вынікі падсумавання існых даследа ванняў лінгвістычнай сітуацыі пад ведзеныя для першай паловы XVI стагоддзя (табліца 3).

Разбіўка моваў паводле функцыя нальных сфераў рабілася на падста ве аналізу пісьмовых дакументаль ных крыніцаў, багата якіх пачынае з’яўляцца менавіта ў канцы XV – пер шай палове XVI стагоддзяў у сувязі з пачаткам сістэматычнага вядзення Метрыкі ВКЛ. Але трэба прызнаць, што пабудова рэлевантнай таблі цы ступеняў падобных суадносінаў патрабуе далейшай распрацоўкі і вы вядзення статыстычнай інфармацыі з масіву пісьмовай дакументацыі. Усё гэта патрабуе далейшых даследаван няў. Пакуль жа гэтая табліца, якая прадугледжвае дыскусійнасць, можа паслужыць пачатковым пунктам для абмеркавання методыкі даследаван ня этналінгвістычнай сітуацыі ў ВКЛ.

Але адну тэндэнцыю трэба прыз наць і адлюстраваць у працягу на шай табліцы – гэта ўзмацненне пазіцыяў польскай мовы. Сярод ча тырох моваў ВКЛ (старабеларускай, лаціны, літоўскай і польскай) толь кі дзве мелі найбольшыя шанцы на атрыманне (або ўтрыманне) статуса мовы камунікацыі паміж народа мі Вялікага Княства ў сярэдзіне XVI стагоддзя: старабеларуская і поль ская. У выніку цягам XVII стагоддзя перамагла польская мова. І ў гэтым працэсе былі сімвалічныя маркеры.

У 1521 годзе ў ВКЛ прагучала першае казанне па-польску. Першы вядомы ліст магната ВКЛ, напісаны па-поль ску, датуецца 1531 годам, і належаў ён галаве «літоўскіх сепаратыстаў» Альбрэхту Гаштольду. У 1538 годзе ў Метрыку ВКЛ, якая стваралася пера важна на старабеларускай мове, быў унесены першы праўны акт, запісаны па-польску. Але сімвалічнаю мяжой у працэсе паланізацыі грамадства ВКЛ Гжэгаж Блашчык (Błaszczyk, 2002:

306–307) лічыць 1563 год – год вы дання па-польску «Радзівілаўскай» або «Берасцейскай» Бібліі. І тут трэба падкрэсліць ролю Мікалая Радзівіла Чорнага і ўвогуле дзеячаў Рэфарма цыі ў пашырэнні пальшчызны ў Вя лікім княстве.

З улікам працэсу пашырэння польскай мовы, а таксама з’яўлення літоўскага кнігадруку і новага віду старабеларускага пісьменства і кні гадруку – рэфармацыйнага, варта 136 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч ўнесці змены ў нашую табліцу сферы ўжывання моваў для другой паловы XVI стагоддзя (табліца 4).

Для ўдакладнення інфармацыі, змешчанай у табліцы, трэба каротка патлумачыць прынцыпы сацыяльнага падзелу ўнутры шляхты. Крытэрыя мі тут выступае велічыня зямельных уладанняў. Свае сістэмы ўнутрыста навага падзелу прапаноўвалі даслед нікі гісторыі ВКЛ Мацей Любаўскі (Любавский, 1900: 355–358), Мітра фан Доўнар-Запольскі (1927: 15–16), Ежы Ахманьскі (Ochmański, 1963:

154–155), Анатоль Грыцкевіч (Грицке вич, 1978: 96–97) і Валеры Мянжынскі (Менжинский, 1987: 170–172). Міхаіл Спірыдонаў (Спиридонов, 1993: 30–32) Табліца 4. Сферы ўжывання моваў літоўскамоўнымі жыхарамі ВКЛ, а таксама жыхарамі літоўскага паходжання (другая палова XVI стагоддзя) 8 Сацыяльныя страты / Рэгіён Прыватнасямейная сфера Гаспадарчадзелавыя адносіны і справаводства Сфера афіцыйнай публічнай камунікацыі (дзяржаўныя і судовыя канцылярыі) Рэлігійная сфера* Магнатэрыя і Паны-Рада пол. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL) пол. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL);

лац. (L2-SL) пол. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL);

лац. (L2-SL) пол. (L1-SL);

лац. (L2-PL);

ст.-бел. (L2-SL) Сярэдняя шлях та, дзяржаўныя службоўцы (ура ды) / Літоўска моўныя рэгіёны літ. (L1 ?-PL?);

ст.-бел. (L2-SL);

пол. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL?);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) пол. (L1-SL);

лац. (L2-PL) ст.-бел. (L2-SL) Дробная ба яры-шляхта / Літоўскамоўныя рэгіёны літ. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL) літ.(L1-SL);

лац. (L2-SL);

пол. (L2-PL?);

ст.-бел. (L2-SL) Купцы і мяш чане / Коўна, часткова Вільня і Трокі літ. (L1-PL);

ст.-бел. (L2-SL) літ. (L1-SL);

ст.-бел. (L2-PL);

пол. (L2-SL) ст.-бел. (L1-PL);

пол. (L2-SL);

лац. (L2-SL) літ. (L1-SL);

лац. (L2-SL);

пол. (L2-PL?);

ст.-бел. (L2-SL) Сяляне / Літоў скамоўныя рэгіёны літ. (L1-PL) літ. (L1-SL);

ст.-бел. (L2в.-PL) ст.-бел. (L1в.-PL) літ. (L1-PL) * У рэлігійнай сферы ўжыванне старабеларускай мовы для ўсіх катэгорыяў насель ніцтва (мяшчанства, шляхта і магнатэрыя) звязанае з пратэстанцкаю літарату раю. Для дробнай шляхты і мяшчанаў літоўская мова ў рэлігійнай сферы мела, апроч гутарковай, таксама пісьмова-кніжную форму, для сялянаў – пераважна гутарковую форму.

8 Умоўныя скарачэнні моваў: лац. – лаціна; літ. – літоўская (вусная гаворка); пол. – польская; ст.-бел. – старабеларуская; в. – вусная форма мовы 137 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам прааналізаваў гэтыя розныя сістэмы і вылучыў свае выразныя крытэрыі ўмоўнага падзелу стану землеўла снікаў. Вызначыць прыблізныя паме ры зямельных уладанняў магчыма па водле Попісаў войска ВКЛ 1528, 1565 і 1567 гадоў, дзе паведамляецца пра колькасць «коней» (конных ваяроў), якія выстаўляліся прапарцыйна коль касці належных феадалам сялянскіх «службаў» (адзінка абкладання павін насцямі) або «дымоў» (гаспадарак).

Для даследавання моўна-культур най сітуацыі мэтазгодна мадыфіка ваць гэтыя катэгорыі землеўладаль нікаў і выкарыстоўваць падзел на тры групы: 1) магнатэрыя і Паны-Рада (аб’ядноўвае катэгорыі 4 і 5 павод ле Спірыдонава) – гэты падыход бліжэйшы да крытэрыяў Любаўскага, які да найбуйнейшых землеўладаль нікаў адносіў усе роды, прадстаўле ныя ў Радзе, незалежна ад колькасці выстаўленых «коней»; 2) сярэдняя шляхта, дзяржаўныя службоўцы – урады (супадае з катэгорыяй 3 павод ле Спірыдонава); 3) дробная баярышляхта (аб’ядноўвае катэгорыі 1 і 2 паводле Спірыдонава).

Таксама для адэкватнага ра зумення інфармацыі, пададзенай у табліцах 3 і 4, неабходна абумовіць рэгіёны ВКЛ, дзе літоўская мова ў розных яе гутарковых версіях вы карыстоўвалася ў XVI стагоддзі. З пункту гледжання этнадыялектнага раянавання этнаграфічнай Літвы гэта:

Жамойць (жамойцкія дыялекты), Аўкштота (гістарычны статус якой не зусім зразумелы), Судовія (па левым беразе Нёмна) і Дзукія (не да канца зразумела, як гэты этнакультурны рэгіён суадносіцца з гістарычнаю Віленшчынаю). З пункту гледжання адміністрацыйна-тэрытарыяльна га падзелу сярэдзіны XVI стагод дзя (паўсталага ў выніку рэформы 1565– 1566 гадоў), да літоўскамоўнага арэа лу ВКЛ належаць Жамойцкае старо ства (княства), Троцкае ваяводства Табліца 4. Катэгорыі землеўласнікаў (феадалаў) паводле колькасці « коней » , якія выстаўляліся імі ў войска ВКЛ ў 1528 і 1567 гадах № п/п Катэгорыя феадалаў Колькасць « коней » Памеры зямельных уладанняў 1528 год 1567 год у « службах » у « дымах » у « службах » у « дымах » 1 Найдрабней шыя 1 0–15 0–31 0–19 0–39 2 Дробныя 2–10 16–87 32–175 20–109 40–219 3 Сярэднія 11–50 88–407 176–815 110–509 220–1019 4 Буйныя 51–100 408–807 816–1615 510–1009 1020–2019 5 Найбуйней шыя (магнаты) 101 і больш 808 і больш 1616 і больш 1010 і больш 2020 і больш Крыніца : Спиридонов, 1993: 31 138 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч (з паветамі Троцкім, Ковенскім, Упіцкім, Гарадзенскім) і Віленскае ваяводства (з паветамі Віленскім, Ашмянскім, Лідскім, Вількамірскім, Браслаўскім). Зразумела, усходнія і паўднёвыя рэгіёны гэтага абшару (найперш Віленскага, а таксама паўд нёвыя рэгіёны Троцкага ваяводстваў) яшчэ з Х стагоддзя былі зонаю моў ных балта-славянскіх кантактаў, таму даволі няпростай уяўляецца прабле ма вызначэння паўднёва-ўсходняй мяжы літоўскамоўнага арэалу ў Вя лікім Княстве Літоўскім XVI стагод дзя. Паводле распрацовак польскіх даследнікаў, у старажытнарускія часы гэтая мяжа праходзіла прыкладна па лініі: возера Асвея – Дзісна – Пліса – Будслаў – Заслаўе – Ру бяжэвічы – Дзераўная – Беліца – Слонім – Ваўкавыск (Łowmiański, 1983: 51–58). Да ХІV стагоддзя лінія гэтай мяжы перасунулася з левага на правы бераг Нёмна і праходзіла пара лельна рэчышчу ракі – па так званай лініі Сафарэвіча (мяжы кан цэнтрацыі паселішчаў з назвамі на - ішкі ) (Safarewicz, 1967: 257–259). Для XVI стагоддзя Ежы Ахманьскі размяш чае літоўска-беларускамоўную мяжу ў даволі шырокім пасе на «ашмянс ка-менскім» памежжы – на мяжы па між Ашмянскім і Менскім паветамі.

Пры гэтым Ахманьскі карыстаецца аналізам сеткі каталіцкіх парафіяў, прыкметамі тапанімістыкі і антра панімічнымі звесткамі з гаспадарчых інвентароў (Ochmański, 1981: 42–56).

У цэлым прапанаваная Ахманьскім тэрыторыя «Lithuania Propria» («ула сна Літвы», «Літвы ў вузкім сэнсе тэрміну») XVI стагоддзя адлюстроў вае нашае бачанне масіву літоўскіх гаворак у ВКЛ з тым толькі важным удакладненнем, што да самой Вільні цягнуўся цераспалосны пас балтаславянскіх паселішчаў.

Некаторыя вынікі Падсумоўваючы, можна адзна чыць, што ў шматэтнічным і шмат культурным грамадстве Вялікага Княства Літоўскага XV–XVІI ста годдзяў існавала моўная сітуацыя «мноства дыгласіяў », 9 калі за кожнаю моваю былі даволі выразна замаца ваныя пэўныя грамадскія функцыі.

У адрозненне ад білінгвізму дыгласія як сацыялінгвістычны феномен пра дугледжвае ацэнку тым, хто гаво рыць, сваіх ідыёмаў паводле шкалы «ўрачыстае – будзённае». У адной і той жа грамадскай сферы адначасо ва не выкарыстоўваліся дзве моўныя сістэмы (афіцыйная і народная).

Этнічныя літоўцы сярод дробнай шляхты і купецтва ВКЛ, якія ў паў сядзённым і побытавым жыцці маглі размаўляць на літоўскай мове, у пу блічнай сферы выкарыстоўвалі афі цыйную мову справаводства – «рус кую» (старабеларускую). Лаціна за ставалася моваю літургіі, але казанні ў шматлікіх выпадках прамаўляліся па-літоўску. Па-за рэлігійнаю сфе раю лаціна была моваю дыпламатыі і найважнейшых унутраных актаў.

9 У сітуацыі «проста» дыгласіі дзве мовы існуюць у становішчы функцыянальнага балансу. У сітуацыі ж адначасовага функцыянавання ў розных сферах некалькіх моваў, як у ВКЛ, мы можам казаць пра сітуацыю «мноства дыгласіяў».

139 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам Помнікі ж літоўскага пісьменства XVI стагоддзя заставаліся выключ на рэлігійнымі (Дубасова, 2005: 28), прычым мелі функцыянальнасць як бы другога плану – дапаможную.

Пры гэтым большасць эліты ВКЛ у XVI стагоддзі не ведала літоўскай мовы, бо значная частка ліцвінскай шляхты вяла свой радавод з «русін скага» баярства, а сярэдняя шляхта (у тым ліку і цэнтральныя ўраднікі) літоўскага паходжання паступова гу бляла веды балцкіх гаворак. Аднак дробная шляхта на тэрыторыях, дзе функцыянавалі балцкія гаворкі, яшчэ захоўвала камунікацыйныя веды ў га ворках сваіх сялянаў. Таксама частка каталіцкага мяшчанства Коўна і част кова Вільні магла быць носьбітамі літоўскай мовы яшчэ ў XVI стагод дзі. З’яўленне літоўскага кнігадруку найперш у Прусіі, а потым і ў ВКЛ дало пачатак працэсу кадыфікацыі літоўскай мовы, што, праўдападобна, прывяло да стабілізацыі ведання гэ тага моўнага коду сярод мяшчанства і дробнай шляхты на этнічна літоўскіх тэрыторыях. Магчыма таксама, што працэс славянізацыі (спачатку бе ларусізацыі, а потым і паланізацыі) гэтых слаёў замарудзіўся, але гэтая гіпотэза патрабуе праверкі праз да лейшыя даследаванні.

Славянамоўнае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе ўсё яшчэ працягваліся працэсы балтаславянскіх ўзаемаўплываў, у паўся дзённым жыцці выкарыстоўвала свае дыялекты. Пісьмовая ж старабелару ская мова выконвала функцыю афі цыйнай і была багатая на прававыя тэрміны, для разумення якіх патра бавалася падрыхтаванасць. Моваю Праваслаўнай царквы заставалася «славянская» (царкоўнаславянская), якая паступова напаўнялася мясцо вымі лінгвістычнымі рэаліямі ды пе раўтваралася ў царкоўнаславянскую мову мясцовай рэдакцыі.

Мова справаводства («руская») зведала значныя змены цягам XVXVI стагоддзяў. Маючы з самага пачатку свайго развіцця ў якасці ас новы пісьмовую старажытнарускую мову, гэтая мова ўсё больш перайна чвалася лексічна, а таксама арфагра фічна і граматычна, набываючы тыя рысы, што дазваляюць беларускім лінгвістам і гісторыкам называць яе старабеларускаю (пры ўсім кансерва тызме графічных сродкаў гэтай мовы і, вядома, маючы на ўвазе яе пісьмо ва-літаратурную норму). Афіцыйная канцылярская мова – гэта функцыя літаратурна-пісьмовай мовы. Дыску сійнасць тут заключаецца ў вызна чэнні, у якой ступені вусная гаворка ўплывала на літаратурна-канцыляр скую норму і ў якой ступені мова справаводства паўплывала на развіц цё вуснай беларускай мовы. Эвалю цыя старабеларускага пісьма звяза ная з імкненнем наблізіцца да жывога маўлення і пераадолець уплыў кніж най традыцыі, што можна назіраць цягам усяго XVI стагоддзя.

Натуральна, папярэдняя характа рыстыка сітуацыі дыгласіі разглядае перыяд да пашырэння ў ВКЛ поль скай мовы, што можна акрэсліць як негвалтоўную паланізацыю элітаў ВКЛ.

Падобна, што ў XVI стагоддзі ў ланцугу трансляцыі літоўскай мовы ўтварыліся разрывы сярод эліты.

Імаверна, аўтары і прапагандысты 140 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч Літаратура 1. Белл, Роджер Т. (1980). Социолингвистика. Цели, методы и проблемы . Пер. с англ.

Москва: Международные отношения.

2. Булыка, А. М. (1980). Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV – XVIII ст.

Мінск: Навука і тэхніка.

3. Гердер, И. Г. (1977). Идеи к философии истории человечества . Пер. А. В. Михайлова.

Москва: Наука.

4. Глисон, Г. (2002). Введение в дескриптивную лингвистику . Пер. с анг. Общ. ред.

В. А. Звягинцева. Москва: Прогресс.

5. Грумадене, Л. (2005). «Антропонимия как свидетельство наличия многоязычия в Литве XVI в.», у Мовы Вялікага Княства Літоўскага: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Брэст, 18 19 мая 2004 г.) . Брэст: Акадэмія.

6. Грицкевич, А. П. (1978). «Распределение магнатских и шляхетских владений в Белоруссии по их величине и этнической принадлежности владельцев (XVI в.)», в Вопросы истории , Межведомственный сборник, Минск: БГУ, Вып. 5: 94 – 105.

7. Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2011). Мінск: Навука і тэхніка;

Беларуская навука. Вып. 1 – 31.

8. Дзярновіч, Алег (2004). «Працяг традыцыі» у METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. 3: 11–17.

9. Дзярнович, Олег (2005). «Литовский язык в мультикультурном обществе Великого княжества Литовского XV–XVII веков», в Исторический путь литовской письменности . Вильнюс: Институт литовского языка.

10. Доўнар-Запольскі, Мітрафан (1927). «Сацыяльна-эканамічная структура ЛітоўскаБеларускай дзяржавы ў XVI–XVIII сталецьцях», в Гістарычна архэолёгічны зборнік . 1: 1–66.

этнагенетычнай канцэпцыі «рымска га паходжання» літоўскага баярства ўжо не валодалі свабодна літоўскаю моваю, бо змаглі абвясціць яе версіяй лацінскай. З пункту гледжання інда еўрапеістыкі гэтыя мовы (лацінская і літоўская) сапраўды блізкія, але зусім не ёсць адной і той жа для чалавека, які ведае хоць адну з іх. Аўгусціну Ратундусу так і не ўдалося рэаліза ваць прапанаваную ім у прадмове да лацінскага перакладу Статута ВКЛ 1566 года лінгвістычную праграму максімальнага ўвядзення лацінскай мовы, гэта значыць «больш чыстай» літоўскай мовы. Хоць тут таксама мы бачым цікавую спробу лінгвістычнага эксперыменту – публічнага замаца вання за лацінаю функцыі літаратур на-пісьмовай формы літоўскай мовы, якая разумелася ў шырокім сацыя культурным кантэксце. Фактычна, Ратундус прапаноўваў выбудаваць «унутраную дыгласію».

І дасягненні ў літоўскамоўным кні гадрукаванні сярэдзіны XVI – XVIII стагоддзяў, і абмежаванае функ цыянаванне літоўскай мовы ў пу блічнай сферы XV–XVII стагоддзяў (сітуацыя дыгласіі), і дыскрымінацыя ХІХ стагоддзя, поруч з іншымі чын нікамі, паўплывалі на фармаванне канцэпцыі сучаснай літоўскай нацыі, для якой захаванне і абарона роднай мовы сталіся нацыяўтваральнымі фактарамі.

141 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам 11. Дубасова, А. (2005). «Орфография литовских памятников XVI века в контексте орфографических опытов соседей», в Исторический путь литовской письменности . Вильнюс: Институт литовского языка.

12. Дубоніс, Артурас (2004). «Да праблемы дзяржаўнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім», в METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. 3: 205–219.

13. Зинкявичюс, Зигмас (1996). Восточная Литва в прошлом и настоящем . Вильнюс:

Mokslo ir enciklopedijų leidykla.

14. Зинкявичюс, Зигмас (1999). «Древнейшие литовские тексты до Мартинаса Мажвидаса», в Мартинас Мажвидас и духовная культура Великого княжества Литовского XVI века . Вильнюс–Москва: Baltos lankos.

15. Лаучюте, Ю. А. (1982). Словарь балтизмов в славянских языках . Ленинград: Наука.

16. Лексiчныя балтызмы ў беларускай мове (1969): (Матэрыялы для абмеркавання).

Мiнск: Інстытут мовазнаўства ім. Якуба Коласа АН БССР.

17. Любавский, М. К. (1900). Литовско русский Сейм . Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства. Москва:

Университетская тип.

18. Менжинский, В. С. (1987). «Структура феодального землевладения Великого княжества Литовского (По материалам Переписи войска 1528 г.)», История СССР .

3: 164–178.

19. Оболенский, Дмитрий (1998). Византийское Содружество Наций. Шесть византийских портретов. Москва: Янус-К.

20. Свяжынскі, Уладзімір (2004). «Вяртаючыся да дыскусіі пра афіцыйную мову ВКЛ», у METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага . 3: 220–227.

21. Свяжынскі, Уладзімір (2005). «Народы і мовы», у Вялікае Княства Літоўскае:

Энцыклапедыя . У 2 т. Т. 1. Мінск: БелЭн.

22. Снайдэр, Тымаці (2010). Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569 – 1999 гг. Мінск: Медысонт.

23. Спиридонов, М. Ф. (1993). Закрепощение крестьянства Беларуси (XV–XVI вв.) .

Минск: Навука і тэхніка.

24. Тила, А. (1996) «Слово к читателю», в Зинкявичюс, Зигмас. Восточная Литва в прошлом и настоящем . Вильнюс: Mokslo ir enciklopedijų leidykla.

25. Топоров, Владимир (1999). «Мартинас Мажвидас в контексте его времени (К 450-летию со дня выхода в свет первой литовской книги)», в Мартинас Мажвидас и духовная культура Великого княжества Литовского XVI века . Вильнюс–Москва:

Baltos lankos.

26. Błaszczyk, Grzegorz (2002). Litwa na przełomie średniowiecza i nowożytności: 1492– 1596. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie.

27. Codex epistolaris Vitoldi magni ducis Lithuaniae (1882). Wyd. A. Prochaska. Kraków:

Sumptibus Academiae Literarum Crac.

28. Daukšos Postilė (1926): fotografuotinis leidimas. Kaunas: Lietuvos un-tas.

29. Dlugossii, Joannis. (2001). Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae . Liber 11 et 12:

1431–1444. Varsaviae: PWN.

30. Ferguson, Charles A. (1959) «Diglossia», Word , 15: 325–340.

31. Mažvydas, Martynas (1974). Pirmoji Lietuviška knyga . Tekstą ir komentarus paruošė M. Ročka, Vilnius: Vaga.

32. Mikolajus Daukšos 1595 metų katekizmas (1995). Parengė V. Jakštienė, J. Palionis. Vil nius: Mokslo ir enciklopedij ų leidykla.

33. Dubiński, Piotr (1788). Zbiór praw y przywilejów miastu stolecznemu W(ielkiego) 142 Уводзоінозы, выаоо Алег Дзярновіч X(ięstwa) L(itewskiego) Wilnowi nadanych . Na żądanie wielu miast Koronnych, jako też Wielkiego Księstwa Litewskiego ułożony i wydany przez Piotra Dubińskiego, burmistrza wileńskiego. Wilno: W Drukarni J. K. Mci przy Akademij.

34. Hansisches Urkundenbuch (1916). Bd. 11. Ed. v. W. Stein. München; Leipzig: Verlag der Buchhandlung des Waisenhauses.

35. Hensel, Gottfried (1741). Synopsis universae philologiae, sive unitas el harmonia lin guarum totius orbis . Nuremberg: In Comissis Apud Heredes Hommanianos.

36. Kulnytė, Birutė, sudarytoja (1990). Lietuvos istorijos paminklai: iš Lietuvos istorijos ir et nografijos muziejaus rinkinių . Vilnius: Lietuvos istorijos ir etnografijos muziejus.

37. Kiaupa, Zigmantas (2000). «Kauno miesto vaitas ir jo akt ų knygos XVI a. – XVII a.

pirmojoje pusėje», in Z. Kiaupa, J. Kiaupienė, E. Rimša, J. Sarcevičienė (sud.), Kultūrų sankirtos: skiriama doc. dr. Ingės Lukšaitės 60 mečiui . Vilnius: Diemedis.

38. Kiaupa, Z., Kiaupienė, J., Kuncevičius, A. (1998). Lietuvos istoria iki 1795 metų. Vilnius:

Valstybinis leidybos centras.

39. Lebedys, Jurgis (1963). Mikolajus Daukša. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros lei dykla.

40. Lebedys, Jurgis (1976). Lietuvi ų kalba XVII–XVIII a. vie š ajame gyvenime . Vilnius:

Mokslas.

41. Lietuvos Metrika (1995). Knyga Nr. 225 (1528 – 1547): 6 oji Teismų bylų knyga (XVI a.

pabajgos kopija) . Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius: Vilniaus Uni versiteto leidykla.

42. Lietuvos Metrika (2001). Knyga Nr. 12 (1522–1529): Užrašymų knyga 12 . Parengė Darius Antanavičius ir Algirdas Baliulis. Vilnius, Žara.

43. Lietuvos Metrika (2003). Knyga Nr. 9 (1511–1518): Užrašymų knyga 9 . Parengė Krzysztof Pietkiewicz. Vilnius, Žara.

44. Lietuvos TSR istorija (1986). T. 1: Nuo seniausi ų laik ų iki 1917 met ų . Red. kol.

B. Vaitkevičius, M. Jučas, V. Merkys. 2 leid. Vilnius: Mokslas.

45. Lukšaitė, Ingė (1999). Reformacija Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje ir Mažojoje Lietu voje: XVI a. trečias dešimtmetis – XVII a. pirmas dešimtmetis . Vilnius: Baltos lankos.

46. Łowmiański, H. (1983). Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego . Poznań:

UAM.

47. Narbutas, S. (1995). «Lietuviška marginalija 1530 m. Homilijose», Kultūros barai , 2: 56–59.

48. Narbutas, S. (2006). «Litewskie piśmiennictwo» in Kultura Wielkiego Księstwa Litews kiego. Analizy і obrazy . Kraków: Universitas.

49. Narbutas, S., Zinkevičius, Z. (1989). «Lietuviškos glosos 1501 m. mišiose», Baltistica , Priedas, 3 (2): 325–341.

50. Ochmański, J. (1963). Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387 – 1550) :

Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu.

Poznań: UAM.

51. Ochmański, J. (1981). Litewska granica etniczna na wschodzie od epoki pliemiennej do XVI w . Poznań: UAM.

52. Ochmański, J. (1982). Historia Litwy . Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk:

Ossolineum.

53. Pakarklis, P. (1960). Prūsijos valdžios gromatos, pagraudenimai ir apsakymai lietuviams valstiečiams . Redagavo K. Jablonskis. Vilnius: Valstybinė politinės ir mokslinės literatūros leidykla.

54. Palionis, Jonas (1967). Lietuvių literatūrinė kalba XVI XVII a . Vilnius: Mintis.

55. Plihál, Katalin and Hapák, Jozsef (2003). Maps of Europe 1520 2001. A Selection . Buda pest: Helikon.

56. Safarewicz, J. (1967). Studia językoznawcze . Warszawa: PWN.

143 Уводзоінозы, выаоо Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім: паміж функцыяй і статусам 57. Тopolska, Maria Barbara (2002). Społeczeństwo i kultura w Wielkim Księstwie Litews kim od XV do XVIII wieku. Poznań – Zielona Góra: Bogucki Wydawnictwo Naukowe.

58. Tumelis, Juozas (1978). «Gegužės Trečiosios konstitucijos ir Ketveri ų met ų seimo nutarim ų lietuviškas vertimas», Lietuvos istorijos metraštis. 1977 m.: 95–105.

59. Tumelis, Juozas (Paruošė) (1997). Tado Kosciuškos sukilimo (1794) lietuviškieji raštai . Vil nius: Žara.

60. Ulčinaitė, E (1999). «Merkelis Giedraitis – vyskupas, mecenatas, poetas», Naujasis židinys , 9/10: 444–453.

61. Urbelionienė, V. (1985). «1547–1861 m. lietuvišk ų knyg ų statistika», in Narbutas S. (red.), Iš bibliografijos aruodų . Vilnius: LTSR Knyg ų Rūmai.

62. Zinkevičius, Zigmas (1988). Lietuvių kalbos istorija . T. 3: Sen ų j ų rašt ų kalba. Vilnius:

Mokslas.

63. Zinkevičius, Zigmas (1995). «Mintys, kurios kyla susipažinus su Sigito Narbuto atrasta lietuviška marginalija 1530 m. Homilijose», Lituanistica , 3 (23): 62–65.

64. Zinkevičius, Zigmas (1996). Lietuvių kalbos istorija . Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų lei dykla.

65. Zinkevičius, Zigmas (2000). Lietuvių poteriai: Kalbos mokslo studija . Vilnius: Mokslo ir enciklopedij ų leidybos institutas.

66. Zinkevičius, Zigmas (2005). Krikščionybės ištakos Lietuvoje: Rytų krikščionybė vardyno duomenimis . Vilnius: Katalik ų Akademija.