Часопіс “Палітычная сфера”

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

Ірына Міхеева · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Сутнасныя сацыякультурныя і палітычныя метамарфозы апошніх дзесяцігоддзяў у дзяржавах усход нееўрапейскага рэгіёну выяўля юцца ўсё больш неадназначнымі і супярэчлівымі. Далучэнне краінаў былога сацыялістычнага лагеру да Еўрапейскага саюзу аказалася пра цэсам з не такімі простымі наступ ствамі, як чакалася. Абвастрыўся шэраг сацыяльных праблемаў, вы явіліся слабыя месцы ў эканоміцы, павысілася напружанне ў палітычнай сферы (Глинкина, 2002; Неменский, 2010; Kaczmarek, 2001; Członkowstwo Polski…, 2003; Domagała, 2008). Усё гэта патрабуе паглыбленай рэф лексіі над палітычнаю сітуацыяй у «маладых» дэмакратыях. Прычым рэфлексіі менавіта рацыянальнай і крытычнай, здольнай не толькі не ангажавана выявіць сапраўдную сутнасць сучасных працэсаў, але і максімальна карэктна змадэляваць далейшыя перспектывы сацыяльнай дынамікі і прапанаваць адэкватныя шляхі палітычнага развіцця той або іншай краіны.

Пасля сістэмных сацыяльнапалітычных трансфармацыяў 1989 года Польшча таксама ступіла на шлях дэмакратыі ды свабоднай рын кавай эканомікі. Краіна выказала жаданне далучыцца да Еўрапейскай супольнасці (пазней – Еўрапейска га саюзу), Рады Еўропы і Арганіза цыі Паўночнаатлантычнай дамовы (АПАД, NATO), пацвердзіўшы тым самым сваё гістарычнае ўкаранен не ў заходняй цывілізацыі, прыхіль насць да яе каштоўнасцяў захавання правоў чалавека, дэмакратыі, сва боды, вяршэнства закону, вольна га рынку. Нягледзячы на пэўныя памылкі, дапушчаныя посткамуні стычнай уладаю пасля 1989 года, сам стратэгічны кірунак развіцця краіны сур'ёзна не аспрэчваўся. Менавіта ў ім бачылася безальтэрнатыўная маг чымасць хуткай мадэрнізацыі Поль шчы, выхаду яе з пэўнай цывіліза цыйнай, ментальнай і эканамічнай адсталасці. Гэты гістарычны шанец асэнсоўваўся ледзь не як першы за некалькі апошніх стагоддзяў.

Ірына Міхеева Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» 145 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» Сяброўства ў Еўрапейскім саю зе Польшча разглядала спачатку ў якасці беспрэцэдэнтнай гістарычнай магчымасці, бо саюз аб'ядноўваў у сабе палітычна стабільныя краіны, якія належалі да найбольш развітых у эканамічным, тэхналагічным, экалагічным і сацыяльным сэнсе (Lipiński i Słowiński, 2003; Orłowski, 2003). Уступленне Польшчы ў ЕС упершыню назвалі ў якасці мэты ў Еўрапейскім пагадненні (Пагадненні аб асацыяцыі), падпісаным у снежні 1991 года (Polska a Unia Europejska, 2003). Цягам дзесяці гадоў – з мо манту падпісання ў верасні 1989 года пагаднення аб гандлёва-эканамічнай супрацы з тагачаснай ЕЭС (Еўрапей скай эканамічнаю супольнасцю – эканамічным папярэднікам Еўраса юзу) – Польшча актыўна рыхтавала ся далучыцца да еўрапейскай сям'і.

У красавіку 1994 года краіна падала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз, а ў сакавіку 1998 года ў Бруселі пачалі ся адпаведныя перамовы (Raport…, 2002; Polska w Unii…, 2003).

Еўрапейская інтэграцыя сталася адною з найбольш важных пераду моваў для ўстойлівага эканамічна га росту і павышэння палітычнай значнасці Польшчы на міжнароднай арэне. Краіна хутка адчула асноўныя перавагі сяброўства ў Еўрасаюзе:

умацаванне нацыянальнай бяспе кі, павышэнне прававога ўзроўню свайго заканадаўства, паўнапраўны ўдзел у супольным прыняцці рашэн няў наконт агульнаеўрапейскіх пра блемаў (у рамках краінавага ўдзелу ў працы інстытутаў ЕС), на што ўказ вае шэраг даследнікаў (гл. Analiza zmian…, 2003; Bilans korzyści…, 2003; Członkowstwo Polski…, 2003;

Kawecka, 2004).

Такая ў цэлым перспектыўная сітуацыя праз некаторы час, аднак, пачала мяняцца. Эканамічны застой канца 1990-х – пачатку 2000-х га доў, калі тэмпы росту знізіліся з 6 % у 1997-м амаль да 0 % у 2000 годзе, а колькасць беспрацоўных за гэты ж перыяд вырасла больш як на мільён чалавек (GUS, 2012), у сукупнасці са шматлікімі скандаламі ў посткамуні стычным урадзе левых непазбежна прывялі да росту радыкальных на строяў у грамадстве. Як звычайна ў такіх сітуацыях сацыяльна-палітыч най нестабільнасці, неадкладна па чалі агучвацца вельмі запатрабава ныя і эфектыўныя для інтарэсаў пэў ных палітычных гульцоў папулісцкія і нацыяналістычныя лозунгі ды пра грамы. Прасоўванне такіх «хуткіх рэцэптаў» сацыяльнага дабрабыту аблягчалася ў Польшчы па-ранейша му недастатковаю развітасцю гра мадзянскіх структураў і, не ў апош нюю чаргу, фактам пэўнага ўплы ву Касцёлу на сістэму адукацыі ды сродкі масавай інфармацыі. У такіх умовах грамадзянскай супольнасці было складана канчаткова аформіц ца. Гэтак, колькасць людзей, якія за явілі, што ўдзельнічалі ў працы лю бой з арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, не перавышала 5,5 % (Fundacja CBOS, 2006:11).

У гэтым кантэксце адбыла ся спецыфічная трансфармацыя палітычнага поля краіны – посткамуні стычныя (сацыял-дэмакратычныя) 1 і постсалідарнасныя (умераныя анты камуністычныя) 2 сілы саступілі мес ца гульцам постантыкамуністычнага кірунку 3 (Жуковский, 2011). З аднаго боку, ключавыя фігуры новага ла - 146 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева геру – выхадцы і носьбіты «ідэало гіі “Салідарнасці”». Але адначасова яны катэгарычна не дапускалі нават тэарэтычнай магчымасці паўнавар таснага дыялогу і прадуктыўнага кампрамісу з польскімі левымі для ўліку і адаптацыі іх досведу постка муністычнага развіцця краіны (Не менский, 2010). У выніку паўстала новая, трэцяя ўнутрыпалітычная сіла са сваёй арыгінальнай і вель мі неадназначнаю для еўрапейскай традыцыі сацыял-кансерватыўнай ідэалогіяй . 4 Галоўным тэзісам і га лоўнаю задачаю гэтага кірунку была абвешчаная перспектыва пачатку новай эпохі польскай дзяржаўнасці – стварэнне IV Рэчы Паспалітай. Вяш чальнікам і палітычным лідарам у да сягненні гэтай перспектывы сталася партыя «Права і Справядлі васць» 5 (гл.: Prawo i Sprawiedliwość…).

Ідэалагема IV Рэчы Паспалітай, або Чацвёртай рэспублікі, утрымлі вала сярод іншых наступныя істот ныя кампаненты: 6 • ідэю сацыяльнай салідар насці як салідарнасці нацыяналь на-каталіцкай , або ідэю замены «ліберальнага эксперыменту», які паспяхова праводзілі посткамуні стычныя ўрады (Аляксандар Квась неўскі, Вальдэмар Паўляк, Лешак Мілер 7 ды інш.), лозунгам « Польская 1 Посткамуністычныя партыі – «Сацыял-дэмакратыя ПР», Дэмакратычная партыя, Польская народная партыя, Саюз дэмакратычных левых сілаў ды ін шыя – захоўваюць кадравую і праграмна-ідэалагічную пераемнасць з легальнымі палітычнымі партыямі Польскай Народнай Рэспублікі.

2 Антыкамуністычныя партыі – Пагадненне «Цэнтр», Дэмакратычны саюз, Саюз рэальнай палітыкі, Канфедэрацыя незалежнай Польшчы – грунтуюцца на ідэало гіі руху «Салідарнасць».

3 Да іх адносяцца так званыя новыя палітычныя партыі, якія ўтварыліся ў выніку актыўных працэсаў зліцця і паглынання на партыйнай сцэне ды ўзнікнення новых палітычных ідэалагічных супярэчнасцяў, якія выявіліся ў працэсе трансфармацыі краіны. У першую чаргу гэта «Права і Справядлівасць», «Самаабарона», Ліга польскіх сем'яў.

4 Сацыяльны кансерватызм выступае, як правіла, маральна матываванаю палітыч наю ідэалогіяй, накіраванаю на захаванне «традыцыйных каштоўнасцяў». Са цыяльны кансерватызм часта праяўляе аўтарытарныя тэндэнцыі ды звычайна спалучаецца з ідэяй, што нацыянальныя ўрады або дзяржавы павінны выкон ваць першарадную ролю ў сацыяльным і маральным жыццi сваіх грамадзянаў (гл. Zafirovski, 2008: 27; Stenner, 2005: 86).

5 «Права і Справядлівасць» (Prawo i Sprawiedliwość, PiS) – польская кансерватыў ная палітычная партыя, заснаваная братамі Лехам і Ярославам Качыньскімі ды зарэгістраваная 13 чэрвеня 2001 года. Заяўленая ідэалогія партыі ўяўляе з сябе спалучэнне кансерватыўных, хрысціянска-дэмакратычных і рэспубліканскіх каштоўнасцяў. Належыць да групы Еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў.

6 Кампаненты вылучаныя на аснове партыйных дакументаў «Права і Справядлі васці», у тым ліку: Polska katolicka w chrześcijańskiej Europie (2005), Projekt nowej Konstytucji Rzeczypospolitej Polskiej (2010), Aktywność kobiet w życiu publicznym czyli «Bez kobiet ani rusz» (2011), Prawo i Sprawiedliwość. Szansa dla młodych (2011) ды інш. (гл. Prawo i Sprawiedliwość…).

147 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» салідарнасць » (браты Лех і Ярослаў Качыньскія);

• заклік да маральнага аб наўлення грамадскага жыцця, або прэзумпцыю маральнай рэвалюцыі ;

• асноватворнае значэнне нацыянальных традыцыяў у дзяр жаўным і грамадскім будаўніцтве ;

якаснае рэфармаванне цэлага шэра гу законаў ды інстытутаў з цвёрдых антыкамуністычных пазіцыяў, у тым ліку выяўленне агентаў камуністыч ных спецслужбаў;

• арганізацыю і рэалізацыю спецыяльнай апекі ў дачыненні да сям'і як асноўнага інстытута гра мадства ;

• вяршэнства польскага зака надаўства над міжнародным ды інш.

Такім чынам, партыя «Права і Справядлівасць» змагла злучыць лозунгі сацыяльнай дзяржавы з на цыянальна-патрыятычнымі ідэямі, гэта значыць зрабіць тое, што для шматнацыянальнай і талерантнай Еўропы магло падацца, па меншай меры, нетрадыцыйным. Ранейшую ідэю інтэграцыі з Захадам у Поль шчы замянілі арыентацыяй на ўла сныя нацыянальныя каштоўнасці і гістарычныя карані. У выніку га лоўнае палітычнае супрацьстаянне ў краіне пачало праяўляцца па лініі лібералізм супраць сацыял-кансер ватызму з відавочным дамінаван нем апошняга (Неменский, 2010). 8 Таму двайная перамога восенню 2005 года – на прэзідэнцкіх і парла менцкіх выбарах – палітычных сілаў, якія па-свойму разумелі прынцы пы дэмакратыі ды былі, відавочна, пераважна антыеўрапейскія (як ака залася пасля – у значнай ступені праамерыканскія), перадвызначыла ўзнікненне ў Польшчы цалкам но вай сацыяльнай і палітычнай сіту ацыі. Новая ўлада, адмовіўшыся, па сутнасці, ад базавых каштоўнасцяў Заходняй Еўропы, пачала клапат 7 Аляксандар Квасьнеўскі – прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў 1995–2005 гадах (пера выбраны ў 2000 годзе на пяцігадовы тэрмін). З 1990 да 1995 года быў лідарам Сацы ял-дэмакратычнай партыі Польшчы (Socjaldemokracja Rzeczypospolitej Polskiej), спад чынніцы Польскай аб'яднанай рабочай партыі (ПАРП), а пазней узначальваў Дэма кратычны левы альянс (Sojusz Lewicy Demokratycznej). Вальдэмар Паўляк — былы прэм'ер-міністр Польшчы (у 1992, 1993–1995 гадах). Пасля парламенцкіх выбараў у 2007 годзе ўвайшоў у кааліцыю з «Грамадзянскай платформай» і зрабіўся міністрам эканомікі ды віцэ-прэм'ерам Польшчы ва ўрадзе Дональда Туска. У кастрычніку 2011 года Польская народная партыя (PSL), якую ён узначальвае, заняла на парламенцкіх выбарах чацвёртае месца. Лешак Мілер — прэм'ер-міністр Польшчы ў 2001–2004 гадах. На пачатку 1990-х зрабіўся адным з кіраўнікоў партыі СДРП («Сацыял-дэма кратыя Рэспублікі Польшча»), якая ўваходзіла ў кааліцыю СДЛС (Саюз дэмакратыч ных левых сілаў). У 2004 годзе сышоў з пасады старшыні СДЛС і неўзабаве пакінуў яе з прычыны нязгоды з недастаткова «леваю» палітыкаю партыі. Цяпер узначальвае створаную ім жа партыю «Польская левіца».

8 Зрэшты, цягам апошніх двух гадоў можна назіраць адваротную тэндэнцыю. Сімпатыі польскага грамадства ўсё больш зрушваюцца ад лакальна-нацыянальных каштоўнас цяў да агульнаеўрапейскіх. Гэта выяўляецца, у тым ліку, у добрых палітычных пазіцыях кіроўнай сёння партыі «Грамадзянская платформа». Але канфлікт паміж кансерватыў на-ліберальнаю «Грамадзянскаю платформаю» (PO) і сацыял-кансерватыўнаю партыяй «Права і Справядлівасць» (PiS) па-ранейшаму застаецца асноўнаю крыніцаю сацыяль най, палітычнай і светапогляднай напружанасці ў сучасным польскім грамадстве.

148 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева ліва ачышчаць «ад пылу забыцця» спадчыну нацыяналістычнага ўзору (Marciniak, 2006). Невыпадкова га лоўным лозунгам кіроўнай кааліцыі ды вядучай партыі «Права і Спра вядлівасць» стаўся заклік да мараль най рэвалюцыі.

Як вядома, у развітых дэмакра тычных краінах Захаду традыцый на – з антычных часоў і асабліва пасля сумнага досведу французскай рэвалюцыі – высока цэняцца прын цыпы памяркоўнасці і здольнасці да кампрамісаў. Праз сістэму выбараў заходняе грамадства рэгулярна ад хіляе крайнія пазіцыі, усведамляю чы, што, нягледзячы на прывабныя лозунгі, менавіта крайнія погляды, а таксама лідары, якія іх выражаюць, валодаюць, як правіла, дэструктыў ным патэнцыялам і, у канчатковым выніку, замахваючыся на сацыяльны мір, прыводзяць да парушэння пра воў і свабодаў чалавека.

На думку шматлікіх аналітыкаў, такі спосаб мыслення не ўласцівы польскім палітыкам, якія былі пры ўладзе ў 2005–2010 гадах. Яны зусім не хавалі сваіх непрыязных адносі наў да шэрагу дэмакратычных стан дартаў, якія склаліся ў сучасным свеце. Гэтак, напрыклад, прэзідэнт партыі «Права і Справядлівасць» і тагачасны прэм'ер-міністр Ярослаў Качыньскі ў сваім інтэрв'ю газе це «Dziennik» ад 21 красавіка 2006 года нават ахарактарызаваў грамадзян скую супольнасць як « пустую і шкодную канструкцыю » (Rachtan, 2006). Аднак, як вядома, актыўнае і арганізаванае грамадства, сапраўд ная грамадзянская супольнасць – гэта натуральная і практычна непе раадольная перашкода для бескан трольнага пашырэння радыкальных поглядаў, у тым ліку нацыяналістыч нага кшталту.

Паказальна, што адным з першых крокаў міністра адукацыі Романа Гертыха (Ліга польскіх сем'яў), 9 чаль ца кіроўнай тады кааліцыі (травень 2006 – жнівень 2007), была заява пра выключэнне са школьных праграмаў такога прадмету, як «Грамадазнаў ства». Акрамя гэтага, кіраўніцтва краіны, дзякуючы новай знешне палітычнай стратэгіі, амаль здоле ла знішчыць той пазітыўны вобраз Польшчы, які будаваўся доўгі час. На думку некаторых польскіх экспертаў, асноўнаю задачаю кіроўнай кааліцыі партыяў PiS («Права і Справядлі васць»), LPR (Ліга польскіх сем'яў) і «Samoobrona RP» («Самаабарона») сталася « разбурэнне Еўрасаюзу зну тры » (Szostkiewicz, 2009; Rachtan, 2006). У якасці прыкладу прыво дзіцца факт непрымання польскімі ўладамі Еўрапейскай канстытуцыі з прычыны адсутнасці ў ёй спасы лак на хрысціянскія каштоўнасці (як каштоўнасці рэлігійныя), а таксама 9 Ліга польскіх сем'яў (Liga Polskich Rodzin, LPR, гл.: Serwis internetowy Ligi…) – польская правая палітычная партыя, заснаваная 21 красавіка 2001 года. Высту пае з кансерватыўных пазіцыяў, робячы акцэнт на каталіцкай традыцыі; з гэтай прычыны актыўна супрацьстаіць розным патрабаванням, якія агучваюцца пера важна левымі партыямі: легалізацыі эўтаназіі, рэгістрацыі гомасексуальных ад носінаў, легалізацыі «лёгкіх наркотыкаў», падзелу дзяржавы і царквы.

149 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» недастаткова прапісаныя гарантыі палітычнай вагі Польшчы як адной з буйных краінаў еўрапейскай суполь насці.

Новаю парадыгмаю польска га замежнага курсу, на меркаванне кіраўніцтва краіны, мусіла зрабіцца «нацыянальная палітыка», заснава ная на стандартах XXI стагоддзя.

Аднак такая стратэгія пагражала ў перспектыве міжнароднаю ізаля цыяй Польшчы або прынамсі астра кізмам з боку еўрапейскіх партнёраў.

Як адзначаў прафесар галандскага Каталіцкага ўніверсітэта Пітэр Рыт бэрген, « мы павінны сцерагчыся прыхільнасці да нацыі-дзяржавы – штучна створанай традыцыі, якая зусім не мае шматвяковай гісто рыі.. .» (Rietbergen, 2001). Сапраўды, еўрапейская гісторыя ХІХ і ХХ ста годдзяў прымушае нас з падазрэн нем глядзець на з'яву пад назваю «нацыя-дзяржава». Аднак кіраўнікі правага праекта Чацвёртай Рэчы Па спалітай паставіліся да гэтай трады цыі досыць некрытычна.

Польшча аказалася ў складанай сітуацыі. У краіне актыўна развіва лася так званая гістарычная паліты ка 10 (Траба, 2009; Gazeta Wyborcza, 2006), якая « паслядоўна разбурае прастору для грамадскай дыскусіі ўнутры краіны і ў адносінах з су седзямі » (Миллер, 2009:6). Гэта ма гло б пагражаць марнаваннем бес прэцэдэнтных гістарычных магчы масцяў для хуткай мадэрнізацыі ды якаснага цывілізацыйнага ўздыму Польшчы. Але варта заўважыць, што клерыкальна-нацыяналістычныя сілы прыйшлі да ўлады ў той час, калі краіна ўжо ўвайшла ў структуры Еўрапейскага саюзу.

Чым можа быць выкліканая такая палітычная ды ідэалагічная «поль ская метамарфоза»? Што абумовіла поспех новай – правай – палітычнай міфатворчасці ў Польшчы? У чым сутнасць і прычыны фармавання «гістарычнай палітыкі» як спецы фічнага ідэалагічнага брэнду ў поль скім палітычным дыскурсе? Чаму да гэтага часу палова насельніцтва краіны з энтузіязмам падтрымлівае ідэю стварэння нацыянальна-кан серватыўнай каталіцкай IV Рэчы Па спалітай унутры ліберальнай і секу лярнай Еўропы?

Вядома, што любая палітычная тэорыя і практыка, у тым ліку поль ская, абапіраецца на ўласныя інва рыянтныя міфалагічныя і рэлігій ныя асновы (гл. Mannheim, 1936;

Tudor, 1972; Лосев, 1991; Кравченко, 1999; Цуладзе, 2003). Гэта асабліва відавочна і актуальна сёння, у кан тэксце той, па сутнасці, негатыўнай тэндэнцыі сучаснасці, калі « згасае асветніцкі рацыяналізм і апты мізм. Міф – у шматлікіх еўрапей скіх дзяржавах – выяўляе сваю сілу і дамінуе нават у асяроддзі інтэлі генцыі. Трыумф эмацыйных памы 10 Гістарычная палітыка – тэрмін, актыўна ўжываны даследнікамі для апісання палітычных працэсаў і практыкаў посткамуністычных дзяржаваў Усходняй Еўро пы; прадугледжвае замацаванне і дамінаванне пэўных інтэрпрэтацыяў гістарыч ных падзеяў пры дапамозе адміністрацыйнага і фінансавага рэсурсу дзяржавы.

150 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева лак над розумам можна прызнаць сімптомам крызісу заходняй цывілі зацыі …» (Opara, 2009: 73). Іншымі словамі, хоць міф выступае найваж нейшым феноменам культуры, у тым ліку і палітычнай, а таксама адною з ключавых катэгорыяў гуманістыкі, рост яго значэння ў XXI стагоддзі не можа не турбаваць. Міф сёння, на жаль, не толькі выступае знешнім арнаментам або карысным дадаткам палітыкі, але рэпрэзентуе эмацыйны бок грамадскага жыцця ў дзяржаве.

Мэтанакіраваная эксплуатацыя іра цыянальных бакоў чалавечай натуры і розныя спекуляцыі на гэтай асно ве для дасягнення сваіх палітычных задачаў – гэта асноўная прычына сучаснай палітычнай міфатворчасці, што можа ствараць небяспеку для прадуктыўнага сацыяльнага і куль турнага развіцця (Filipowicz, 1988).

Можна пералічыць базавыя – або архетыпічныя – палітычныя міфы, якія ў польскай палітыцы актыўна рэанімуюцца і напаўняюцца новымі (як правіла, негатыўнымі) сэнсамі.

Гэта, па-першае, міф ворага як нейкага «чужога», адказнага за ўсе нацыянальныя праблемы, права лы і катастрофы. Для стварэння Чацвёртай Рэчы Паспалітай кле рыкальна-нацыяналістычная ідэа логія, вядома, мела патрэбу ў такім дзяжурным ворагу. Ён бы выконваў некалькі важных функцыяў: пры маў бы адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне ўсяго абяцанага народу; апраўдваў бы ра дыкальныя крокі пагрозамі, што зыходзяць ад яго самога; умацоўваў бы нацыянальнае адзінства перад агульнаю небяспекай у сваёй асобе.

Такім ворагам для Чацвёртай Рэчы Паспалітай выступіла пэўная міфіч ная сістэма – спадчынніца ПНР, якая не прапусціла б ніводнай магчымас ці нашкодзіць свабоднай Польшчы (Marciniak, 2006).

Па-другое, гэта міф апекі над на цыяй з боку найвышэйшых сілаў . У гэтым сэнсе польскія палітыкі бя руць на ўзбраенне не толькі трады цыйную веру палякаў у рыцарства з Гораў Свентакшыскіх – «воінства святой Ядвігі», 11 – але і надзеі наро ду на нябеснае заступніцтва з боку памерлага Яна Паўла II як папы-па ляка. Гіпертрафаванае рэлігійнае пачуццё правых лідараў абумовіла тую акалічнасць, што замест ідэалаў грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека польская дзяржава змяс ціла акцэнт на канцэпцыі «натураль нага права» ды ідэі атаясамліван ня Касцёлу як суполкі вернікаў з дзяржавай як супольнасцю грамадзя наў. З пункту гледжання свецкай дзяр жавы, людзі з рэлігійнымі патрэбамі могуць бесперашкодна рэалізоўваць іх у царкве, дзяржава ж разглядаец ца як супольнасць людзей розных светапоглядаў. І задача дзяржавы – не ўмешвацца ў гэтыя перакананні і 11 Згодна з легендаю, польскія воіны, якія загінулі ў няроўных баях з туркамі, ажылі дзякуючы малітвам каралевы Ядвігі і моцна заснулі ў патаемным месцы Свента кшыскіх гораў (горны масіў, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй Польшчы) да мо манту, калі зноў спатрэбіцца іхная адвага ў барацьбе за Касцёл і каталіцкую веру (гл. Wallis, 1922).

151 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» тым больш не навязваць гвалтоўна якія-небудзь з іх як абавязковыя або нават пажаданыя. Аднак у Польшчы Каталіцкі Касцёл – са спасылкаю на традыцыі – быў прадстаўлены як найважнейшая і выключная апора нацыі ды гарант грамадскай маралі.

Надзвычай актуальна зноў загучала вядомая польская прыказка: « Усё роўна, будзе Польшча багатаю ці беднаю, – важна, каб была каталіц каю ».

Па-трэцяе, міф новай дзяржавы і новага чалавека , які акурат і адлю строўваецца ў палітычным праекце Чацвёртай Рэчы Паспалітай, абса лютна свабоднай ад камуністычна га мінулага. Менавіта актывізацыя гэтага палітычнага міфу стварыла ўмовы і магчымасці для сумнеўных ідэяў (масавай люстрацыі, таталь най дэкамунізацыі) і з'яваў (пака зальныя арышты і судовыя працэсы, кадравыя чысткі, дыскрэдытацыя палітычных праціўнікаў) у сучасным польскім грамадстве (гл., напрыклад:

Wildstein, 2005; Rogaliński, 2011).

Па-чацвёртае, вельмі адчуваль ным для польскай ментальнасці і ўладаў падаецца міф ахвяры , пра што ніжэй мы скажам больш падрабязна.

Пакуль заўважым толькі, што, як пі шуць шматлікія даследнікі (асабліва Łojek, 1986; Bocheński, 1996; Opara, 2009: 86–88; Ciechanowski, 2009), статус ахвяры і нават статус сваякоў ахвяры ў польскім грамадстве ёсць падставаю для адмысловага гонару.

Але нацыянальныя лідары чэр палі i чэрпаюць натхненне не толькі ў хрысціянстве і агульначалавечых архетыпічных міфах. Шмат «дзіў ных» рысаў польскага нацыяналь на-кансерватыўнага палітычнага ды скурсу, імаверна, маюць свае карані ў невідавочнай, неўсвядомленай сла вянскай традыцыі. Гаворка ідзе пра дахрысціянскую, паганскую перадгі сторыю польскага народу, з якой су часныя прадстаўнікі ўлады ахвотна пазычаюць некаторыя ідэі і прынцы пы, тым самым праяўляючы салідар насць з глыбіннаю «польскасцю».

Пры гэтым таксама ставіцца мэта падтрымліваць і ўмацоўваць нацы янальныя традыцыі, абгрунтоўваць нацыянальную ўнікальнасць і абра насць, увасобленыя ў «народных» і глыбока веруючых прадстаўніках улады. Хоць на гэтым шляху, як вя дома, палітыкаў могуць падпіль ноўваць непрыемныя нечаканасці і канфузныя сітуацыі. Спынімся на шэрагу момантаў, якія датычаць «па ганскага мінулага» ў палітычным су часным польскай дзяржавы.

Вялікі скепсіс выклікае ў поль скіх і замежных даследнікаў адзін з найважнейшых прынцыпаў «таямні чай святасці», які да нядаўняга часу актыўна прапагандаваўся з польскіх палітычных трыбунаў, – прынцып liberum veto . 12 Згодна з ім, у дахрыс ціянскую эпоху прыярытэтным было так званае індывідуальнае вета, якое мог накласці на агульнае рашэнне кожны з удзельнікаў старажытнага веча. Прычыну рэанімацыі гэтага ар хаічнага прынцыпу, мабыць, можна бачыць ва ўтапічных летуценнях су часных палітыкаў пра нейкае «парла менцкае аднадумства». Аднак рэаліі ды практыка сучаснага парламен тарызму не сумяшчальныя з такою 152 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева традыцыяй, якая паралізуе ды раз бурае канструктыўны працэс абмер кавання і прыняцця агульназначных для грамадства рашэнняў пры адзіна магчымай умове – плюралізме мер каванняў і пазіцыяў.

Другім «прарывам паганства» ў сучаснае грамадскае і палітычнае жыццё можна назваць характэрны для Польшчы культ святых гораў , які таксама ахвотна падтрымліва ецца і выкарыстоўваецца паліты камі (перыядычныя афіцыйныя па ломніцтвы прадстаўнікоў палітыч ных партыяў, напрыклад, партыі «Салідарнасць» у 1999 годзе). У перыяд хрысціянізацыі польскіх зямель паганская сакралізацыя го раў была асуджаная і «згорнутая».

Гэтак, напрыклад, магутны паган скі культавы цэнтр на «славянскім Алімпе» — Лысай Гары (Łysa Góra) 13 — атрыма лася хрысціянізаваць толькі ў XII стагоддзі, пабудаваўшы там касцёл і назваўшы гару Святым Крыжам. Хрысціянізацыя іншага са кральнага месца — Яснай Гары (Jasna Góra) 14 — ажыццяўлялася не толькі праз узвядзенне там каталіцкага кляштару, але і праз распаўсюджван не культу Чорнай Мадонны, альтэр натыўнага паганскім вераванням.

Пасля 1989 года культ святых гораў пачаў актыўна выкарыстоўвацца ў палітычнай прапагандзе, прычым як левымі, так і правымі партыямі.

Не менш выразнаю праявай ідэалі зацыі мінулага выступае мартырала гічны культ, або культ мёртвых. Як адзначаюць аналітыкі, пачынаючы з 1989 года «ўсходні вектар» знешняй палітыкі дзяржавы будаваўся не ў апошнюю чаргу на «могілкавай пра блематыцы» (Opara, 2009: 149). У яе рамках прыярытэтнымі пытаннямі, напрыклад, польска-расейскіх, поль ска-літоўскіх або польска-ўкраінскіх адносінаў выступалі не эканамічныя, энергетычныя або гандлёвыя дамо вы, але праблемы масавых рэпрэсіяў у дачыненні да палякаў на тэрыторыі былога СССР або стану польскіх мо гілак. Асуджаны ў тэкстах Бібліі ды ў практыцы Каталіцкага Касцёлу культ мёртвых, тым не менш, актыўна эк сплуатуецца ў польскай палітыцы, што, на думку даследнікаў (Opara, 2009: 150–151), мае – магчыма, не да канца ўсвядомленую – мэту акты візаваць старажытныя традыцыі ды абудзіць на гэтай аснове эмацыйныя і міфалагічныя перажыванні, павы сіць значэнне ірацыянальнага ў ка лектыўнай псіхалогіі.

12 «Вольнае слова» (па-лацінску liberum veto ) – прынцып парламенцкай будовы ў Рэчы Паспалітай, які дазваляў любому дэпутату Сойму спыніць абмеркаванне пытання і працу Сойму наогул, выступіўшы супраць. Ён паўстаў з прынцыпу ад нагалоснасці , а той, у сваю чаргу, – з супольнага характару Рэчы Паспалітай, якая была федэрацыяй зямель. Кожны з дэпутатаў Сойму быў абраны ў мясцовым сой міку і рэпрэзэнтаваў адну выбарчую акругу. Такім чынам, дэпутат Сойму браў на сябе адказнасць перад соймікам за ўсе рашэнні, якія прымаліся ў Сойме (Wojdyło, 2005).

13 Пiк у Свентакшыскім горным масіве, у паўднёва-ўсходняй Польшчы.

14 Гара ў Чэнстахове з аднайменным кляштарным комплексам.

153 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» Акрамя спецыфічных ментальных установак, якія змястоўна ўплыва юць на палітычную ды ідэалагічную семантыку польскай дзяржавы, вар та таксама сказаць і пра гістарычны досвед ХIХ і ХХ стагоддзяў. Аналі зуючы сучаснае польскае палітычнае мысленне і практыку, трэба адзна чыць, што яны абумоўленыя і «абця жараныя» двуадзінствам працяглага посткаланіяльнага і посткамуні стычнага досведу. Посткаланіяльная спадчына Польшчы пакінула ў яе гі старычнай памяці і нацыянальнай ментальнасці пэўныя сляды ў вы глядзе своеасаблівага культу ірацы яналізму , прычым не толькі праз цу доўную традыцыю рамантызму, але і праз шматлікія комплексы і траўма тычныя перажыванні калектыўнага характару (Janion, 2006: 16–18). У сваю чаргу, радыкальнае пераасэн саванне сутнасці і спадчыны Поль скай Народнай Рэспублікі (ПНР) як камуністычнага эксперыменту спа радзіла і замацавала ў польскім гра мадстве ідэалогію анігіляцыі . Абод ва гэтыя «прадукты», на жаль, зусім не спрыялі сапраўднай рэалізацыі заяўленага нядаўна палітычнага пра екта — пабудовы новай дэмакратыч най і незалежнай Чацвёртай Рэчы Паспалітай.

Культурна-палітычную гісторыю Польшчы сапраўды карэктна раз глядаць у катэгорыях посткаланія лізму (Borkowska, 2007; Najder, 2005;

Skórczewski, 2007), бо тут відавоч ныя адпаведныя прычыны і вынікі:

палітычныя падзелы ды страта на цыянальнай незалежнасці і дзяр жаўнасці, шматвяковая няволя, прыніжэнне і бяспраўе, культурны пераслед, траўматычнасць нацыя нальнай псіхалогіі, дзіўная павага да няўдалых ваенных акцыяў і ге рояў-няўдачнікаў, спецыфічная паў станцкая міфалогія і, нарэшце, спе цыфічны культ паразы .

Ля вытокаў культу паразы стаялі, на думку даследнікаў, ключавыя ва енна-палітычныя паўстанні палякаў, на якіх грунтуецца гісторыя нацыя нальнага вызвалення і барацьбы за незалежнасць, – напрыклад, паў станне Касцюшкі або Варшаўскае паўстанне 1944 года (Łubieński, 1978; Ciechanowski, 2009). На жаль, усе яны былі асуджаныя на няўдачу з самага пачатку. Паўстанні закан чваліся паразаю, прычым паразаю свядомай і непазбежнаю з прычы ны квінтэсенцыі ірацыяналізму ды наіўнасці іх натхняльнікаў і аргані затараў. На жаль, сумны гістарыч ны вопыт залішняй эмацыйнасці і палітычнай безадказнасці, досвед шматлікіх неапраўданых і бессэн соўных ахвяраў да гэтага часу на лежным чынам не асэнсаваны ў су часнай польскай палітыцы. Больш за тое, на думку шэрагу экспертаў, вы хаванне і палітычная адукацыя сён няшняй польскай моладзі абапіраец ца на міфалагізацыю ды спрошчаныя трактоўкі прычынаў і наступстваў вызваленчых паўстанняў, гэта зна чыць на спецыфічную паўстанцкую міфалогію ды «эфектныя групавыя суіцыдальныя спробы», а таму ў цэ лым – на ідэалагічна ірацыянальны падмурак (Opara, 2009: 129).

Такую гістарычна абумоўленую траўматычнасць нацыянальнай псі халогіі толькі ўскладняе адзначаная вышэй ідэалогія нянавісці ды анігіля - 154 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева цыі ПНР, або поўнае адмаўленне ўсяго, што звязана з сацыялістыч ным перыядам у польскай гісторыі.

Своеасаблівы «посткамуністычны траўматычны шок», востра перажы ваны найперш правымі палітычнымі сіламі сучаснай Польшчы, перадвыз начыў скіраваны ў мінулае вектар сацыяльнага і палітычнага развіцця:

« Усё паказвае на тое, што замест стварэння сучаснай дзяржавы ў нас старанна ажыццяўляецца спро ба вяртання да мінулага ... сэнсам польскай трансфармацыі выступае рэстаўрацыя » (Opara, 2009: 114).

Падводзячы вынікі, варта падкрэ сліць, што нацыянальна-палітычны праект Чацвёртай Рэчы Паспалітай у яго «правай версіі» паўстаў не на пу стым месцы. Ён зрабіўся магчымым як вельмі чаканая рэакцыя ў адказ на абвостранае перажыванне нацыяй сваёй доўгай драматычнай гісторыі ў сітуацыі з'яўлення магчымасці сва боднага і публічнага абмеркавання не толькі гістарычных узлётаў і да сягненняў, але і нацыянальных па разаў ды трагедыяў. Паралельна ра біліся спробы аднавіць гістарычную справядлівасць і вярнуць страчаныя магчымасці аптымальнага дзяр жаўнага будаўніцтва ды маральнага адраджэння. Усё гэта тлумачыць і ўзнікненне адмысловага польскага феномену «гістарычнай палітыкі» з яго відавочна рэтраспектыўнай ары ентацыяй на абмеркаванне ў якасці прыярытэтных не надзённых пра блемаў, а пытанняў гісторыі.

Такое абмеркаванне, вядома, важ нае і неабходнае, але яно не мусіць ператварацца ў самамэту, прад мет спекуляцыяў і галоўны трэнд палітычных элітаў. У адваротным выпадку канструктыўная палітыч ная дзейнасць непазбежна перат вараецца ў своеасаблівы палітыч ны кіч – кідкі, скандальны, але, па сутнасці, пусты і непрадуктыўны.

Здаецца відавочным, што сучаснай палітычнай думцы і практыцы Поль шчы патрабуецца даўно наспелая пе раарыентацыя на ўзважаны аналіз і крытычную ацэнку сучасных лакаль ных і глабальных праблемаў.

Літаратура 1. Глинкина, С., Луконин, Д. (2002). «Проблемы и перспективы включения стран ЦВЕ в систему европейской экономической интеграции», в Центральная и Восточная Европа во 2-й половине 20-го века , т. 3: Трансформации 90-х годов, часть 1. Москва:

Наука.

2. Жуковский, Игорь, Балобаев, Владимир (2011). «О некоторых аспектах развития партийной системы Республики Польша», Институт Балтийского региона.

Центр польских исследований , URL (доступ 02.04.2012) http://www.kantiana.ru/pl/ publish/o_nekotoruh_aspektah_razvitiya_partiinoi_sistemu_RP.pdf.

3. Кравченко, И. (1999). « Политическая мифология : вечность и современность», Вопросы философии , №1. С. 72–80.

4. Лосев, Алексей (1991). Философия. Мифология. Культура . М.: Издательство политической литературы.

155 Ірынаы Мыаіхерівыы Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» 5. Миллер, А. (2009). «Россия: Власть и история», Pro et Contra: Историческая политика № 3–4, URL (доступ 02.04.2012) http://carnegieendowment.org/files/ProEt Contra_3.2009_all_screen.pdf.

6. Неменский, О. (2010). «“Антипосткоммунизм” – оранжевая революция попольски», в Перспективы. Фонд исторической перспективы URL (доступ 12.09.2011) http://www.perspektivy.info/oykumena/europe/antipostkommunizm_ oranzhevaya_revoliuciya_po_polski.htm.

7. Траба, Р. (2009). «Польские споры об истории в XXI веке», Pro et Contra:

Историческая политика №3-4, URL (доступ 02.04.2012) http://carnegieendowment.

org/files/ProEtContra_3.2009_all_screen.pdf.

8. Цуладзе, Автандил (2003). Dzieje głupoty w Polsce: pamflety dziejopisarskie . М.: Эксмо.

9. Analiza zmian w prawie polskim w związku z przystąpieniem Polski do Unii Europejskiej – konsekwencje dla konsumentów i przedsiębiorców (2003). Warszawa: Urząd Komitetu Integracji Europejskiej.

10. Bilans korzyści kosztów przystąpienia Polski do Unii Europejskiej. Prezentacja wyników prac polskich ośrodków badawczych (2003). Warszawa: Urząd Komitetu Integracji Eu ropejskiej.

11. Bocheński, Aleksander (1996). Dzieje głupoty w Polsce: pamflety dziejopisarskie . Warsza wa: Świat Książki.

12. Borkowska, G. (2007). «Polskie doświadczenie kolonialne». Teksty drugie , nr 4.

13. Ciechanowski, Jan M. (2009). Powstanie Warszawskie . Warszawa: Wyd. Bellona.

14. Członkowstwo Polski w Unii Europejskiej – na jakich zasadach (2003). Warszawa: Urząd Komitetu Integracji Europejskiej.

15. Domagała, Arkadiusz (2008). Integracja Polski z Unią Europejską . Warszawa: Wydawnic twa Akademickie i Profesjonalne.

16. Filipowicz, Stanisław (1988). Mit i spektakl władzy . Warszawa: Państwowe Wydawnic two Naukowe.

17. Fundacja CBOS (Centrum Badania Opinii Społecznej) (2006). Stan społeczeństwa oby watelskiego w latach 1998–2006 . URL (доступ 02.04.2012) http://www.cbos.pl/SPIS KOM.POL/2006/K_019_06.PDF.

18. Gazeta Wyborcza (2006). «Kicz patriotyczny». 1.0.2006 URL (доступ 02.04.2012) http:// wyborcza.pl/1,75478,3102093.html.

19. GUS – Główny Urząd Statystyczny (2012). Stopa bezrobocia w latach 1990–2012 (bez robocie rejestrowane), URL (доступ 02.04.2012) http://www.stat.gov.pl/gus/5840_677_ PLK_HTML.htm.

20. Janion, Maria (2006). Niesamowita słowiańszczyzna. Fantazmaty literatury . Kraków:

Wydawnictwo Literackie.

21. Kaczmarek, Julian (2001). Unia Europejska. Rozwój i zagrożenia . Wrocław: Atlas 2.

22. Kawecka, Elżbieta (red., 2004). Polska w Unii Europejskiej . T. 2. Warszawa: Instytut Koni unktur i Cen Handlu Zagranicznego.

23. Lipiński, Jan, Słowiński, Andrzej (red.) (2003). Gospodarka Polski przed wejściem do Unii Europejskiej . Warszawa: Polskie Wydaw. Ekonomiczne.

24. Łojek, Jerzy (1986). Szanse powstania listopadowego. Rozważania historyczne . Warsza wa: Instytut Wydawniczy PAX.

25. Łubieński, Tomasz (1978). Bić się czy nie bić? O polskich powstaniach . Kraków: Wydawnic two Literackie.

26. Mannheim, Karl (1936). Enlarged and Trans, as Ideology and Utopia: An Introduction to the Sociology of Wirth , London: Routledge&Kegan Paul; New York: Harcourt, Brace & World.

27. Marciniak, Waldemar (2006). «IV RP, czyli Polska na rozdrożu», Ośrodek Racjonalisty - 156 Ірынаы Мыаіхерівыы Ірына Міхеева czno-Sceptyczny im. de Voltaire'a «RACJONALISTA» URL (доступ 02.04.2012) http:// www.racjonalista.pl/kk.php/s,4949.

28. Najder, Zdzisław (2005). «Czy Polscy są 'postkolonialni'?», Europa. Tygodnik Idei , nr 65.

29. Opara, Stefan (2009). Tyrania złudzeń. Studia z filozofii polityki . Warszawa: Warszawskie Wydawnictwo Literackie MUZA SA.

30. Orłowski, Witold (2003). Makroekonomiczne efekty członkostwa Polski w Unii Europe jskiej . Warszawa: Urząd Komitetu Integracji Europejskiej.

31. Polska a Unia Europejska (2003). Warszawa.

32. Polska w Unii Europejskiej. Nasze warunki członkostwa (2003). Warszawa.

33. Prawo i Sprawiedliwość. Serwis internetowy (2005-2012). URL (доступ 02.04.2012) http://www.pis.org.pl/main.php.

34. Rachtan, Piotr (2006). «Jarosław Kaczyński, którego sobie wybierzemy», Newsweek.

pl , URL (доступ 02.04.2012) http://www.redakcja.newsweek.pl/Tekst/PolitykaPolska/536596,Jaroslaw-kaczynski-ktorego-sobie-wybierzemy.html.

35. Raport na temat rezultatów negocjacji członkostwa Rzeczypospolitej Polskiej w Unii Eu ropejskiej (2002). Warszawa.

36. Rietbergen, Peter (2001). Europa. Dzieje kultury . Warszawa: KiW.

37. Rogaliński, Paweł (2011). «Lustracja, czyli polowanie na czarownice w XXI wieku». URL (доступ 02.04.2012) http://www.rogalinski.com.pl/polska/lustracja-czyli-polowanie-naczarownice-w-xxi-wieku/.

38. Serwis internetowy Ligi Polskich Rodzin. URL (доступ 02.04.2012) http://lpr.pl/.

39. Skórczewski, Dariusz (2007). «Dlaczego Polska powinna upomnieć się o swoją postkolonialność?». Znak , nr 628.

40. Stenner, Karen (2005). The Authoritarian Dynamic . New York: Cambridge University Press.

41. Szostkiewicz, Adam (2009). «Polska polityka zagraniczna według PiS», Polityka.pl , URL (доступ 11.06.2009) http://www.polityka.pl/kraj/opinie/1501061,1,polska-polityka-za graniczna-wedlug-pis.read.

42. Tudor, Henry (1972). Political Myth . London: Macmillan.

43. Zafirovski, Milan (2008). Modern Free Society and Its Nemesis: Democracy, economy, and conservatism . Lexington, MA: Lexington Books.

44. Wallis, Łukasz (1922). Wojsko św. Jadwigi czyli legendy o wojsku św. Jadwigi w Sroczej Górze za Rozbarkiem pod Bytomiem. Z opowiadań ludowych zebrał Jacek z Wygiełzowa .

Bytom.

45. Wildstein, Bronisław (2005). Długi cień PRL-u czyli dekomunizacja i rzeczywistość .

Warszawa, Wydawnictwo ARCANA.

46. Wojdyło, G., Radomski, W., red. (2005). Antologia polskiej myśli politycznej okresu prze drozbiorowego . Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika.