Часопіс “Палітычная сфера”

Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі

Уладзіслаў Іваноў · 2011

№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Уводзіны У цэнтры ўвагі гэтай працы ля жаць сучасныя практыкі беларускай мовы (у розных яе версіях), фемініза цыя nomina agentis беларускай мовы, моўная каланізацыя, русіфікацыя, антыкаланіяльныя, а таксама дэка ланіяльныя стратэгіі ў мове і культу ры, вяртанне (неа)каланіяльных пра ктыкаў праз перамогу прасавецкіх элітаў.

Прадметам даследавання высту пае моўная і культурная каланізацыя, больш дакладна кажучы, каланізацыя беларускай прасторы і мовы, або, калі ўжыць паняткі, прапанаваныя некаторымі лінгвістамі ды ідэолага мі, прадметам працы ёсць культурны (Fanon, 1961; Said, 1993) і моўны імпе рыялізм (Philippson, 1992) у дачынен ні да беларускай мовы і культуры.

Зрэшты, праца засяроджваецца на такой адносна вузкай тэме, як куль тура мовы і, калі быць зусім канкрэт ным, на маргінальнай, але надзвычай сімвалічнай праблеме – фемініза цыя nomina agentis. Разгляд будзе адбывацца праз апісанне практыкаў ігнаравання і/або маргіналізацыі гэ тай тэмы ў «афіцыйнай» беларускай мове або, наадварот, яе актуалізацыі ў гэтак званай тарашкевіцы. Таксама апісаны стан дыскусіяў наконт пра блемы nomina agentis у фемінісцкім і Уладзіслаў Іваноў Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі Паступова наша мова зведвае эрозію іншай мовай, з чаго вынікаюць усялякага кшталту сімбіёзы.

Часам гэта ўжо не мова ў нармальным функцыянаванні, а, ні больш, ні менш, мова ў нейкім змяненні і дэфармацыі.

Гастон Мірон, квебекскі паэт (Miron, 1998) Адсутнасць жаночага роду ў слоўніках вядзе да адсутнасці жаночых правоў у кодэксах.

Крыстафэр Нюроп, дацкі лінгвіст (Yagello, 1992).

74 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў лінгвістычным дыскурсе Беларусі і праводзіцца параўнанне падобных выпадкаў у іншых культурных кан тэкстах.

З выключна моўнай плашчыні адрозненні ў моўных практыках трапляюць у палітычнае, ідэалагічнае вымярэнне, і канфлікт гэты вынікае з дзвюх антаганістычных логікаў:

каланіялізм ды падпарадкаванае мы сленне з аднаго боку і дэкаланіялізм ды актыўная незалежніцкая пазіцыя з другога. Фемінізацыя мовы і ступень ужывання гэтага лінгвістычнага рэ сурсу можа служыць лакмусаваю па перкаю каланіялізму, крытэрам сама стойнасці лінгвістаў, інтэлектуалаў і носьбітаў мовы, а таксама паказнікам ступені выкарыстання нутранога культурнага патэнцыялу.

І. Беларуская мова і каланіялізм На карысць таго, што мова – гэта з'ява палітычная і палітызаваная, сведчыць, у прынцыпе, уся гісторыя беларускай мовы за апошняе стаго ддзе, асабліва актыўныя спрэчкі вакол правапісу, шматлікія артыкулы і кнігі, прысвечаныя ачышчэнню сучаснай мовы ад калек, неадэкватных запазы чанняў, «рэабілітацыі» асобных пла стоў мовы. У рэчышчы спробаў такой моўнай рэабілітацыі ўвага звяртаец ца не толькі на структуру — грама тыка, лексіка, – але і праблемы, так бы мовіць, эстэтычныя, «экалогію мовы». Гэта тычыцца спробаў змен шыць колькасць як відавочных русіз маў (напрыклад, ужывання суфіксаў -ш-а або -унн-я ), так і ўплываў іншага ўзроўню, якія палягаюць у пластах псіхалагічных, лексічных ды фразеа лагічных.

Трэба адзначыць, што да сён ня шмат у чым беларуская філало гія застаецца залежнай ад савецкай і расійскай. Як ні дзіўна, сумненні і праблемы беларускай мовы развяз ваюцца часцяком не ў Менску, а ў сталіцы суседняй краіны. Прыкладам можа быць нядаўняя праца вядомага мовазнаўцы Віктара Іўчанкава пра гісторыю беларускай арфаграфіі, якая часта грунтуецца на апеляцыі да ра сійскіх аўтарытэтаў (Іўчанкаў, 2010).

Ніжэй пры разглядзе праблемы беларускай мовы мы абапіраемся на пэўную антыкаланіяльную трады цыю, паводле якой Беларусь і бела русы сталіся аб'ектам расійскага ка ланіялізму, а сама Беларусь ёсць калі не класічнаю калоніяй, то прынамсі краінаю, якая трапіла і застаецца ў зоне інтарэсаў і распаўсюду культур нага ды моўнага імперыялізму.

Прадстаўнікамі беларускай анты каланіялісцкай традыцыі мы бачым дысідэнтаў кшталту Ларысы Геніюш, Алеся Каўкі, Алега Бембеля, Міколы Ермаловіча ды іхныя вядомыя пра цы: « Споведзь », « Ліст рускаму сябру » і « Роднае слова і маральна-эстэтыч ны прагрэс », публіцыстыка Ермалові ча (Запіс выступу Міколы Ермаловіча ў клубе «Спадчына», «Гутаркі» Міко лы Ермаловіча) (Геніюш, 1993; Letter to.., 1979; Бембель, 1985; Ермаловіч, 2007; 2010). Сюды ж мы прылічва ем такіх інтэлектуалаў, як Леанід Ліс, Валянцін Грыцкевіч, Зянон Паз няк (Ліс, 1994, 2000; Грыцкевіч, 2000;

Пазьняк, 2005). Пры гэтым паняткі «моўны імперыялізм», «культурны 75 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі імперыялізм» і «неакаланізацыя праз мову» хоць і ўзніклі пад уплывам марксісцкіх ідэяў і былі ў значнай ступені палітызаваныя, сёння ста більна прызнаюцца і ўжываюцца ў сучаснай акадэмічнай мове (Fanon, 1961; Calvet, 1974; 1987; Philippson, 1992, Said, 1993; 2008; Durand, 2002).

На сучасным этапе ў беларускім незалежным паліталагічным, філа софскім і этналагічным атачэнні ро бяцца спробы артыкуляваць гэтыя паняткі (а таксама новы – «дэка ланіялізм») і ўвесці іх ва ўжытак, а таксама назіраецца пэўнае намаган не не толькі паказаць саму Беларусь як краіну, што можа ўспрымацца і апісвацца як былая калонія, але на даць гэтаму падыходу тэарэтычную абгрунтаванасць (Казакевіч, 2001;

Бабкоў, 2005; 2011; Пазняк, 2010;

Гарбацкі, 2011). Варта зазначыць, што некаторыя замежныя мысляры і наву коўцы таксама спрыяюць развіццю і распаўсюду дыскурсу пра беларускую і рэгіянальную (пост)каланіяльнасць, пра моўны і культурны імперыялізм (Сцяцко, 2000; Кузё, 2006; Томпсан, 2009; Symaniec і Lallemand, 2007; Раб чук, 2003; Паўлышын, 2005).

Дысідэнты скіроўвалі ўвагу на даказванне наяўнасці калоніі ды ка ланіялізму, на тое, каб паказаць, што Беларусь – калонія, а не роўная рэспу бліка сярод іншых. Тым самым яны спрычыніліся да выпрацоўвання пэў най антыкаланіяльнай стратэгіі. Паз ней, у перыяд незалежнасці, асобныя інтэлектуалы на аснове напрацовак папярэднікаў распачалі дэкаланіяль ны дыскурс. Яны не проста змагаліся супраць каланіялізму, а выпрацоўвалі пэўныя захады і стратэгіі для выхаду з каланіяльнага стану і пазбаўлення комплексаў і ўстановак, уласцівых за лежнасці. Такім парадкам, у сваім да следаванні мы як ад базавых адштур хоўваемся ад такіх паняткаў, як моў ны каланіялізм, каланізацыя белару скай мовы, русіфікацыя беларускай мовы, каланіяльны лад мыслення, дэ каланізацыя, дыскурс дэкаланізацыі.

Значная частка аўтараў інтэрпрэ туе каланіялізм як з'яву, характэрную для Афрыкі і Азіі. У адпаведнасці з такою логікай у Еўропе няма і быць не можа ні калоніяў, ні каланізатараў. Ір ландская, брэтонская або беларуская мовы «натуральным чынам» знікаюць у Еўропе без калоніяў. Тым не менш, дастаткова аформленым ёсць бачан не, што ахвярамі культурнага і моўна га імперыялізму выступаюць не толь кі былыя «класічныя» калоніі (краіны Афрыкі, Азіі або Лацінскай Амеры кі), але і калоніі «невідавочныя» і/ або інтэграваныя ў склад метраполіі ў самой Еўропе (Корсіка, Брэтань, Каталонія, Беларусь і г. д.) або Аме рыцы (індзейцы, інуіты, а таксама, у пэўны перыяд, квебекцы) (Lаfont, 1971; Calvet, 1974; Сміт, 1995; Івани шин, 1994; Грыцкевіч, 2000). Гэтак, ад зін з лідараў ды ідэолагаў квебекскага руху П’ер Вальер у 1967 годзе напісаў скандальнае эсэ «Белыя негры Аме рыкі», маючы на ўвазе франкамоўных квебекцаў, у якім пашырыў звычайнае кола каланізаваных (Vallières, 1967).

Сучасная (неа)каланізацыя, хут чэй, разгортваецца паводле новых мадэляў і абапіраецца на экано міку, інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама сімвалічную зброю. Павод ле французскага мовазнаўцы Шарля Дзюрана, які даследуе і тлумачыць 76 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў тэхнічную, навуковую і моўную мана полію англа амерыканцаў, усе культу ры і мовы сучаснасці зведваюць « фан тастычную хвалю неакаланізацыі (менавіта) праз мову », і « адбываецца вяртанне каланіялізму, які ахоплівае ўжо не выключна развіваныя краіны, але і (пост)індустрыяльныя краіны » (Durand, 2002; 2003). Не толькі тра дыцыйна маргінальныя мовы (бе ларуская, карсіканская, украінская), але і былыя імперскія мовы (фран цузская, партугальская, іспанская) каланізуюцца і маргіналізуюцца праз тэхнічнае, навуковае, інфармацыйнае і фінансавае дамінаванне англійскай мовы.

Беларусы таксама належаць да катэгорыі неакаланізаваных, бо на карысць (неа)каланізаванасці нашай культуры і мовы сведчыць вялікая колькасць з'яваў і фактаў. Добрым прыкладам можа быць надзвычайная палітызацыя моўнай тэмы. Апошнія нацыянальныя перапісы, рэфарма ванне мовы, урэшце, параза «дзе ясловіцы» і нашаніўскай «тарашкеві цы» ў адстойванні сваіх прынцыпаў і каштоўнасцяў, а таксама масавы пераход з 2009–2010 гадоў на «нарка маўку» – усё гэта якраз сведчыць пра логіку каланіяльнай сістэмы. Пры гэ тым падчас усіх гэтых змаганняў рус кая мова як адна з афіцыйных моваў краіны застаецца па за палітыкаю, нечапанаю, дамінантнаю ды імпер скаю моваю.

Зкаланізаванай ёсць не толькі рус камоўная беларуская культура, але і ўласна беларускамоўная. Існаванне некалькіх стандартаў мовы («нарка маўка», «тарашкевіца», «дзеясловіца») выкліканае сітуацыяй, мала спрыяль най для развіцця мовы. У пэўнай сту пені перамогу «афіцыйнага стандар ту» можна ўспрымаць як перамогу каланіяльнага дыскурсу, каланіяль нага прадукту.

Беларускія лінгвісты – «афіцый ныя» (Аляксандр Падлужны, Аляк сандр Лукашанец), «альтэрнатыўныя» (Вінцук Вячорка, Зміцер Санько, Па вал Сцяцко, Юры Пацюпа, Генадзь Цыхун), а таксама лінгвісты дыяспа ры (Валентына Пашкевіч, Ніна Бар шчэўская) – прызнаюць, што ў ХХ стагоддзі беларуская мова, перад тым як пачала вынішчацца і зні каць, зведала моцныя хвалі русіфіка цыі. Адмыслоўцы ў культуры мовы (Алесь Каўрус, Юры Пацюпа, Павал Сцяцько) аналізавалі пранікненне рускай мовы ў беларускую праз вя лікую колькасць калек і сінтагмаў, да пэўнай ступені завуаляваных і інкру ставаных. Мова мяняецца не толькі ў сваёй структуры, але і вонкава – эстэтычна і стылістычна.

Цэнтральны ў нашым даследаванні прыклад такой «эрозіі» мовы – пы танне фемінізацыі пасадаў, тытулаў.

Калі «тарашкевіца» і часткова «дзе ясловіца» традыцыйна выказваліся за фемінізацыю nomina agentis , то «наркамаўка», як злегчаны прадукт каланіялізму, працягвала традыцыю рускай мовы, якая заўсёды адносіла фемінізацыю да з'явы размоўнай.

Адпаведна і ў афіцыйнай беларускай мове фемінізацыю інтэрпрэтуюць як разм . ці абл. , а часам жарт . Напры клад, слова «прэзідэнтка» ў слоўніку Крапівы пазначаецца як жартлівае (Русско белорусский словарь, 1994).

Зрэшты, неабходна патлума чыць, што маецца на ўвазе пад 77 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі фемінізацыяй мовы. Перадусім га ворка ідзе пра фемінізацыю вузкай групы, nomina agentis , якая закранае назвы пасадаў, тытулаў, прафесіяў, роду заняткаў, а не пра фемінізацыю наагул. Пытанне гэтае крыху штуч нае, бо натуральная мова – дыялек тная, на якой і гамоніць значная част ка беларусаў, у прынцыпе, адносна лёгка ўключае ў сваю лексіку назвы прафесіяў у жаночым родзе. Жыхары беларускіх вёсак і мястэчак адносна проста фемінізуюць амаль усе вядо мыя ім назвы прафесіяў, тады як га радскія беларусы (пад уплывам рус кай мовы) адносяць гэты феномен да вульгарызацыі (на прыкладзе газеты «Звязда» бачна, як маскулінізуюцца на рускі капыл шматлікія натуральныя ў беларускай мове фемінінатывы).

II. Мовазнаўства і nomina agentis: стратэгіі (дэ)каланізацыі У мовазнаўчых колах у гэтым пы танні можна вылучыць дзве плыні.

Першая – тарашкевіца , асабліва яе сучасная версія, апрацаваная жур налістамі і мовазнаўцамі газеты «Наша Ніва» (да 2009 года), «ARCHE» ды іншымі, якія прытрымліваюцца правілаў і нормаў дарэформеннай мовы і дбаюць пра захаванне класіч ных эстэтычных нормаў. Гэтая плынь, калі не рэвалюцыйна, то досыць ра дыкальна фемінізуе назвы пасадаў і прафесіяў, бо абапіраецца перадусім на жывую мову і амаль цалкам ігна руе рускае калькаванне. Варта тут згадаць «граматыку беларускай мовы» Язэпа Лёсіка, у якой сцвярджаецца, што « беларуская мова ўсе свае леп шыя сокі чэрпае з мовы народных ды ялектаў » і што « беларуская літара турная мова не вельмі адышлася ад мовы народнае » (Лёсік, 1995: 122).

Другі прадстаўнік гэтай плыні – Ян Станкевіч – спыняўся на пытанні фемінізацыі назоўнікаў, што абазна чаюць пасаду, прафесію або тып заняткаў. Лінгвіст рупіўся пра чыс ціню мовы і казаў пра натуральнас ць суфіксаў -ыц-а, -іц-а ( караліца, цэсарыца, царыца, нямчыца, жы дзіца, пранцузіца ) (Станкевіч, 2002a:

152), а некаторыя словы з суфіксам -к- лічыў украінізмамі, напрыклад, імпэратарка (Станкевіч, 2002a: 153).

Гэта дастаткова спрэчная ідэя, ад паведныя прыклады з гістарычнай граматыкі надзвычай цікавыя і ка рысныя, суфікс -к- ужываецца і на поўначы Беларусі ( царка замест царыца , імпэратарка замест ім пэратрыца ) (Станкевіч, 2002a: 153).

Таксама пра досыць актыўнае, а таму прадуктыўнае выкарыстанне суфікса -іц-а/ыц-а ў старабеларускай мове сведчаць шматлікія працы: Стара беларускі лексікон Мікалая Прыго дзіча і Галіны Цівановай (Прыгодзіч, Ціванова, 1997), Гістарычны слоўнік беларускай мовы, а таксама артыку лы асобных лінгвістаў (Булахаў, 1968;

Гістарычны слоўнік беларускай мовы, 1982–2011).

У гэтым рэчышчы варта прыгадаць «Расейска беларускі слоўнік» Янкі Купалы 1923 года, які ўтрымлівае цудоўныя прыклады фемінізацыі не каторых пасадаў і званняў, а таксама некаторыя вельмі слушныя і гендар на нейтральныя формы, што могуць 78 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў спадабацца сучасным прыхільнікам «палітычна карэктнага» ладу мыслен ня і жыцця. Варта згадаць такія ва рыянты, як драматысты, драма тыстыя, фантасты, фольклёры сты, футурысты, энтузыясты і г. д.

(Расейска беларускі слоўнік, 2003).

Яны сустракаюцца, дарэчы, і ў творах некаторых нашых пісьмен нікаў: Міхася Зарэцкага, Леапольда Родзевіча. Гэта можа быць лоўкаю спробаю вырашыць пэўныя прабле мы з немажлівасцю фемінізацыі не каторых словаў або больш мілагуч ным і прыгожым развязаннем. Нап рыклад, « драматург » актыўна ўжы ваецца ў мове, а « драматургіца » або нават « жанчына-драматург » – амаль ніколі. У такой сітуацыі прапанова « драматысты » можа фемінізаваць як назоўнік – « драматыстая ». Паводле гэтай логікі можна развязаць пытан не аднабаковасці слова «фемініст ка», якое прадэманструе сваю прыдат насць асабліва ў множным ліку – « феміністыя ». Ян Станкевіч таксама прапаноўваў пашырыць ужытак на зоўнікаў, падобных да прыметнікаў:

булавісты, арганісты, гарманісты, шавіністы, каланісты і г. д. (Стан кевіч, 2002b). Ён прапаноўваў вары янты анархістая , артыстая за мест анархістка , артыстка , якія лічыў штучнымі, а першыя « асаблі васцю мовы вялікалітоўскае » (Стан кевіч, 2002b). Тут трэба адзначыць эфектыўнасць гэтага варыянту ў справе канструявання разнастайнай і пры гэтым эгалітарысцкай мовы. Заў важым, што кожны з пералічаных мо вазнаўцаў не належаў да фемінісцкіх колаў і наагул не звязваў сябе з гэтым рухам.

Сучасныя прыхільнікі «тарашкеві цы» таксама раяць ужываць назоўнікі жаночага роду, што абазначаюць пра фесію, пасаду або род заняткаў, тым больш, калі іх займае жанчына. У самой рэдакцыі газеты «Наша Ніва» працуюць сакратаркі, карэктаркі, асістэнткі, журналісткі. І асвятляю чы падзеі, яны актыўна фемінізуюць мову – «скульптарка», »прэзідэнтка», «кампазітарка» і г. д. Пры гэтым вар та зазначыць, што рэдакцыя «Нашай Нівы», хоць і станоўча ставіцца да фемінізацыі назоваў прафесіяў і сту пеняў, не заўсёды прытрымліваецца адных узораў. Частка журналістаў заўсёды фемінізуе словы, некаторыя робяць гэта неяк выбаркова.

Цікава, што назвы, якія тычац ца гуманітарнай сферы, дзе жанчы ны маюць вагу, лёгка фемінізуюцца і не выклікаюць праблемаў: «фатама стачка», «дасьледчыца беларусістка», «журналістка», «рэпартэрка», «літара тарка», «стажэрка», «мадэлька», «паў станка», «майстарка спорту», «шагід ка», «правадніца», «судырэктарка», «кіраўніца», «рэжысёрка», «адвакатка», «фэльчарка», «выдаўніца», «закладні ца», «фундатарка»,«рызыкантка», «лі дэрка», «асьпірантка», «вэтэранка», «дацэнтка», «прафсаюзьніца», «лін гвістка», «рэдактарка», «кандыдатка», «міністарка», «ляўрэатка», «прафэсар ка», «архівістка», «мэнэджарка», «са кратарка ЦК» і г.д. (падаецца ў напісан ні «Нашай Нівы» ).

Значна цяжэй журналістам фе мінізаваць назвы пасадаў палітычнага вымярэння, вымярэння ўлады і сім валічнай значнасці. Гэтак, напрыклад, у «Нашай Ніве» Ангела Мэркель амаль заўжды застаецца «федэраль ным канцлерам» або нават « першаю 79 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі жанчынай канцлерам» і «эфектыў ным палітыкам», а Ірына Дубянец кая – «доктарам тэалогіі» (пры гэтым нябожчыца Ірына Шаблоўская была «доктаркаю філалагічных навук»), Наталля Пяткевіч – «намеснікам кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэн та», а Юлія Цімашэнка «прэм'ерам Украіны» (у той час як Ганна Сухоцкая ў Польшчы была «прэм'еркаю»!).

Цяжкасці паўстаюць, калі размо ва заходзіць пра «генетыкаў», «педа гогаў», «хімікаў» і «палітолагаў». Тут нашаніўцы не адважваюцца экспе рыментаваць. Таму і Святлана На вумава, і Ірына Бугрова пакуль яшчэ застаюцца «палітолагамі» або «жан чынамі палітолагамі» і «кандыдатамі філасофскіх навук». А вось у «ARCHE» спадарыня Навумава паўстае як «паліталагіня», у сеціве сустракаецца форма «паліталягіца».

Думку пра пажаданасць пашыраць ужыванне асабовых жаночых назваў з суфіксам -к-а ( касірка, білецёрка, па этка, сакратарка і г. д.) выказвалі і некаторыя навукоўцы, не прыналеж ныя да кола прыхільнікаў «тарашкеві цы» (напрыклад: Сцяцко, 2002).

Другая плынь – наркамаўка , сучасная афіцыйная беларуская мова. Зрусіфікаваная цягам апош няга стагоддзя, яна звычайна мала чым адрозніваецца ад рускай мовы ў афіцыйным выкарыстанні роду на зоўнікаў, што азначаюць назвы пра фесіяў і званняў. Гэтак, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» Міхаіла Цікоцкага знаходзім, што «ў афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчын скага роду, нават калі ёсць адпавед ная форма жаночага роду. […]. Формы жаночага роду з суфіксам -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а – уласцівасць размоўна га стылю » (Цікоцкі, 1976: 153–154).

Пры гэтым граматыст заўважае, што апошнім часам вельмі распаўсюджа нымі зрабіліся формы жаночага роду назоўнікаў з суфіксам -к ( доктарка, кандуктарка, сакратарка ) (Цікоцкі, 1976: 153–154).

Тлумачэнне прыхільнікаў нарка маўкі наконт таго, што шмат якія на звы асобаў паводле прафесіі, пасады, звання, роду заняткаў і гэтак далей маюць форму мужчынскага роду на ват тады, калі абазначаюць асобу жа ночага роду, бо шматлікія прафесіі, пасады былі раней недаступныя для жанчыны, – недастатковае, каб ап раўдаць выключную маскулінізацыю.

Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, са значным спазненнем пачаліся працэ сы выпрацоўвання новых правілаў і стварэння слоўнікаў. І ўжо постфак тум і пад уплывам, няма сумневу, рускае мовы ў беларускія падручнікі праніклі нормы лексічныя і стылі стычныя, што датычыць фемінізацыі назваў асобаў, якія афіцыйна высту паюць толькі як назоўнікі мужчын скага роду. Пра такую з’яву пісаў Язэп Лёсік: «… сучасная беларуская літаратурная мова ўвабрала ў сябе шмат неўласцівых беларускай мове сінтаксічных і фразеалагічных зваротаў. […] Пераймаючы чужыя сінтаксічныя звароты, мы надаём нашай літаратурнай мове неўлас цівага беларускай мове характару і тым абарачаем яе ў нейкі ня існуючы дыялект, або ў карыкатуру » (Лёсік, 1994: 92).

Аднак у межах «наркамаўкі» так сама выказваліся альтэрнатыўныя 80 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў меркаванні. Напрыклад, мовазнавец Мікалай Паўленка на прыкладзе ста рабеларускай мовы паказаў, што бе ларускай мове ўласцівая тэндэнцыя да большага фемінізавання назваў пасадаў і званняў, чым для іншых усходнеславянскіх моваў – рускай і ўкраінскай. Аўтар манаграфіі «Нары сы па беларускаму словаўтварэнню.

Жаночыя асабовыя намінацыі ў ста рабеларускай мове» (Паўленка, 1978) паказаў, як утвараліся фемінінатывы, падаў спіс назваў прафесіяў і зван няў, агульных для ўсіх трох народаў, а таксама спіс словаў, якія фармавалі ся толькі ў беларускай мове (Паўлен ка піша пра «заходнерускі моўны арэал»). Такім парадкам, мовазнаў ства, хоць і без усялякай сувязі і па ралеляў з сучаснаю беларускаю мо ваю, спрабавала разгледзець пытанне ўтварэння і распаўсюджвання жа ночых формаў nomina agentis у гіста рычнай перспектыве.

Найбольш актыўны перыяд фар мавання фемінінатываў у (стара)бе ларускай мове прыпаў на XVI–XVII стагоддзі. Старабеларуская мова развівалася не ізалявана, але ў по вязі з суседнімі мовамі, таму значны пласт фемінінатываў у мове нашых продкаў і рускіх, а таксама ўкраінцаў, падобны ( княгиня, княжна, пасер бица, царица і г. д.). Пры гэтым, як мова самастойная, беларуская мела шэраг асаблівасцяў: напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся гэткія словы, як воеводиная, братанка, господари на, корчмитка, шинкарка, папеж ничка, выволанка, старостянка ды інш. Таксама старабеларускай мове была ўласцівая (і, дарэчы, застаецца ўласцівай сучаснай беларускай мове) гэткая з’ява, як досыць шырокае вы карыстанне заходніх словаў ( абати са, дьякониса ). І, натуральна, у мове паўсталі словы лакальныя, уласцівыя выключна беларускамоўнаму арэалу:

рабаса (жаночая форма слова « ра бін »), пороженица, породеля і некато рыя іншыя.

Яшчэ адзін даследнік, якога мож на аднесці да шэрагу «афіцыйных», – Уладзімір Піскун – вывучаў жаночыя асабовыя намінацыі ў сучаснай бе ларускай мове. Асаблівую ўвагу ён надаў сферы спорту, дзе назіралася вельмі цікавая эвалюцыя развіцця шэрагу жаночых асабовых намінацы яў («чэмпіянэса» ад «чэмпіён», «кон ніца» ў сэнсе «вершніца» ад «коннік» і пад.) (Пискун, 1972). Мовазнавец дэманструе, што ў даваенны перы яд беларуская мова досыць актыўна і смела дазваляла сабе фемінізацыю назваў пасадаў, а пасля вайны і аса бліва пасля вядомых русіфікатарскіх рэформаў пачала капіяваць у гэтым пытанні рускія мадэлі (Пискун, 1972).

IІІ. Nomina agentis і фемінісцкі дыскурс Можна канстатаваць, што суча снага фемінісцкага дыскурсу па бела руску не існуе. Не існуе таксама ды скурсу мясцовых феміністак/феміні стаў пра беларускую мову. Гэта магло б сведчыць пра адсутнасць праблемы фемінізацыі, таму нават асобы, заан гажаваныя ў барацьбу за роўнасць, не знайшлі зачэпак для дадатковых ды скусіяў. Натуральна, прычынай усяму 81 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі пераважная рускамоўнасць і/або ан гламоўнасць (рускадумнасць і англа думнасць) мясцовых актывістаў руху.

Фактычна ў беларускай мове не існуе праблемы з фемінізацыяй, існуе пра блема дамінавання рускай мовы, што распаўсюджвае як уласныя нормы, гэтак і ўласныя погляды на пытанне культуры і стылістыкі на іншыя, су седнія, ужо па сутнасці маргінальныя, мовы.

Сярод мясцовых феміністаў і фе міністак, натуральна, ёсць беларуска моўныя. Гэтак, напрыклад, пісьменні ца Валянціна Коўтун вядомая як ра маністка, але таксама як досыць ак тыўная феміністка. Яе творы – «Крыж міласэрнасці» і «Пакліканыя» – уяўля юць з сябе не толькі добрыя прыкла ды сучаснага прыгожага пісьменства і эксперыменту са словам, але і тво ры, дзе актыўна ўжываюцца феміні натывы ( юніца, суродзічка, вершніца, ваярка ) і ствараюцца новыя словы ( агненьніца ) (Коўтун, 2007). Але пры гэтым беларускія феміністкі і пісь менніцы часцяком кажуць пра сябе «пісьменнік» у мужчынскім родзе, але «феміністка» ў жаночым родзе.

Такім чынам, хоць афіцыйна мяс цовыя фемінісцкія рухі ігнаруюць пы танне фемінізацыі назваў прафесіяў, тытулаў і роду заняткаў у беларускай мове, яны ўсё такі выступаюць за па шырэнне гэтай з’явы і інтэгравання яе ў моўную практыку. І мы хацелі б заўважыць, што нароўні з эстэтыч ным памкненнем тут прысутнічае і вельмі моцнае фемінісцкае тлума чэнне, так бы мовіць, фемінісцкае апраўданне гэткага стану. Тут рэч не толькі ў выключна моўнай барацьбе, але і ў фемінісцкім ды гуманістыч ным імкненні да эгалітарызацыі.

Перашкодаю на шляху да ажыц цяўлення гендарнай роўнасці на су часным этапе ёсць кансерватыўны і каланіяльны лад мыслення мясцовых адмыслоўцаў і наагул асобаў, якія рас паўсюджваюць веды пра беларускую мову.

Перашкодаю да натуральнага ўключэння фемінізацыі мовы ў сферу публічную, перш за ўсё, ёсць руская мова, якая мае большую залежнасць ад патрыярхальнай культуры, чым беларуская. Гістарычна руская мова значна раней трапіла пад пільны кан троль уладаў, і яе значна пераўладка валі праз шматлікія слоўнікавыя ды ідэалагічныя рэвізіі. А беларуская мова пэўны час проста была выклю чаная з «высокай» культуры і развіва лася на вёсцы.

ІV. Беларуская сітуацыя ў параўнальнай перспектыве Беларуская мова – не адзіная славянская мова, у якой назіраецца пашыраная, досыць натуральная, гі старычна і эстэтычна абумоўленая з’ява фемінізацыі nomina agentis. Су часнай украінскай мове, якая таксама чэрпае з агульнай культурна лінгві стычнай спадчыны ВКЛ, уласцівая старая традыцыя фемінізацыі аген тыўна прафесійных назваў (Пузирен ко, 2009). Праўда, на сучасным этапе, як заўважае Ярына Пузырэнка, пад уплывам пазамоўных чыннікаў (ма скулінізацыя, узаемадзеянне моваў, 82 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў уплыў рускай мовы) бальшыня фе мінных nomina agentis ва ўкраінскай мове пазначаюцца як разм . (Пузи ренко, 2005), што, натуральна, абмя жоўвае іх выкарыстанне ў публічнай і літаратурнай сферах. Можна мерка ваць, што апісаная вышэй сітуацыя ва ўкраінскай сучаснай мове вельмі падобная да той, якую мы назіраем у афіцыйнай беларускай літаратурнай мове («наркамаўцы»).

Зусім іншая сітуацыя склалася ў славацкай мове, дзе тэндэнцыя да стварэння жаночых назваў нагэтуль кі жывая і актыўная, што мажліва атрымаць жаночы адпаведнік ледзь ве не ад кожнай мужчынскай назвы (Буднікова, 2004). Што выразна ад рознівае гэтую мову ад літаратурных стандартаў рускай, украінскай і бела рускай.

Цікавым прыкладам для моўнай сітуацыі ў Беларусі можа быць кве бекская мова, або французская мова Квебека. Да атрымання сапраўднай аўтаноміі ў ХХ стагоддзі яна зведала значны ціск з боку англійскай мовы.

Пры гэтым квебекская мова была і ў пэўнай ступені застаецца змаргіналі заванай з боку французскай мовы Францыі, якая навязваецца ў свеце як стандарт. Узмацненне і перамога квебекскага нацыяналізму і, як вынік, мовы ў другой палове ХХ стагоддзя выклікалі істотныя зрухі ў статусе мовы: дзякуючы вядомаму «закону 101» квебекская мова ( le québécois ), або французская квебекская мова ( le français québécois ) сталася адзінай афіцыйнаю моваю Квебека. Створа ная ў 1961 годзе Палата квебекскай французскай мовы (L’Office québécois de la langue française, OQLF) зай маецца захаваннем, унармаваннем і распаўсюдам французскай мовы на тэрыторыі Квебека (Corbeil, 2004).

У адрозненне ад еўрапейскай фран цузскай мовы, квебекская значна смялейшая ва ўжыванні неалагізмаў, архаізмаў і дыялектызмаў. У выніку фемінізацыя nomina agentis ёсць ад ным з афіцыйных прыярытэтаў кве бекскай мовы (Yagello, 1992).

Цікава пазначыць, што гэты пры ярытэт часткова ўпісваецца якраз у логіку змагання з французскім ака дэмізмам, моўным і эстэтычным каланіялізмам. То бок фемінізацыя мовы – гэта хоць і натуральны пра цэс, але пры гэтым выступае як пэў ная нацыянальная, калі не нацыя налістычная, зброя. У нейкай ступені гэта маркер адрознасці. У квебекскай і беларускай мовах фемінізацыя ўва сабляе нутраны патэнцыял моўнай сістэмы. Зрэшты, натуральная фе мінізацыя ўласцівая квебекскай і беларускай мовам, што вынікае з іх маргінальнага ў мінулым характару, пэўнай архаічнасці, нераспрацава насці, так бы мовіць, нязлегчанасці, праз якую прайшлі мовы імперскія (французская, руская, іспанская, ан гельская або партугальская).

Высновы Прызнаючы, што беларуская культура і мова ў гістарычнай пер спектыве каланізаваныя (гэта спа лучаецца з рознымі практыкамі дэ каланізацыі), на прыкладзе вузкай моўнай тэмы – фемінізацыі nomina 83 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі agentis – можна зрабіць высновы пра наступнае:

Па першае, беларуская мова і ў межах незалежнай дзяржавы за стаецца ўнармаванаю на ўзор рус кай мовы. Атрымаўшы незалеж насць, беларусы не пазбавіліся бы лых уплываў і, як часта здараецца ў посткаланіяльны перыяд, заха валі шматлікія звычкі, мысленне і ментальныя мадэлі імперыі, былых каланіялістаў, так бы мовіць, прад стаўнікоў цэнтру (Béji, 2008; Гарбац кі, 2011). У грамадстве назіраюцца супярэчлівыя тэндэнцыі: афіцыйнае спрыянне пашырэнню рускай мовы спалучаецца з маргіналізацыяй бела рускай на ўсіх сацыяльных узроўнях;

адбываецца рэфармаванне мовы пад моцным кантролем ідэалагічна і эстэтычна русафільскай улады. Дэ баты вакол правапісу ў апошнія гады і асабліва інстытуцыйная перамога гэтак званага школьнага правапісу дэманструюць трываласць моўна га каланіялізму. Магчыма, рэформа мовы была неабходная, але яе аб меркаванне не ўключала шырокага кола спецыялістаў і грамадзянаў. То бок стратэгіі ды праекты дэкаланіза цыі беларускай мовы, якія паўсталі ў межах «тарашкевіцы» дыяспары, затым «тарашкевіцы» «Нашай Нівы» і «дзеясловіцы«, прызналі радыкаль нымі і адрынулі, прычым зрабілі гэта як улада, так і ў значнай ступені недзяржаўныя асяродкі. Насупор ба гатай традыцыі, як сведчаць шмат лікія даследаванні ў гістарычнай граматыцы і дыялекталогіі белару скай мовы, сёння фемінізацыя мовы ў афіцыйным рэчышчы аднесеная да размоўнага рэгістру, што назіраецца ў рускай мове.

Па другое, цікава і парадаксальна, што мясцовы фемінісцкі рух амаль ніяк не спрычынены да натуральнай фемінізацыі назваў пасадаў і ніяк не выкарыстоўвае сёння гэтага надзвы чайнага рэсурсу. Такім чынам, арты куляванне тэмы фемінізацыі nomina agentis у беларускай мове – справа выключна мовазнаўцаў, якія ніякім чынам не звязаныя з фемінізмам і прытрымліваюцца ў прыватным жыцці пераважна традыцыяналісц кіх поглядаў.

Па трэцяе, не зважаючы на пера могу «кампраміснага» моўнага пра екта ў 2009 годзе, гісторыя развіцця мовы і яе нутраных рэсурсаў (ся род якіх і натуральная фемінізацыя мовы) даводзіць прынцыповую сты лістычную, эстэтычную, экалагіч ную і нават ідэалагічную адрозн асць праекта афіцыйнага правапісу ад «тарашкевіцы». Трэба разумець, што якраз у разрэзе канфлікту паміж «та рашкевіцай» і «наркамаўкай» паля гаюць пытанне і праблема каланія лізму. А ўсвядоміць і развязаць іх дапамагаюць такія маркеры, як фе мінізацыя назваў пасадаў. Як бы рэ форма ні ігнаравала гэты рэсурс, ён усё адно актыўна выкарыстоўваецца носьбітамі мовы.

Зрэшты, пытанне фемінізацыі мовы хоць і разглядаецца лепей і ак тыўней у межах «тарашкевіцы», за стаецца збольшага па за ідэалогіяй і палітыкаю. Наколькі б глыбокімі і прынцыповымі ні былі разыхо джанні паміж двума лагерамі, нават прыхільнікі гэтак званай афіцый най беларускай мовы надаюць шмат 84 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў увагі тэме фемінізацыі назваў паса даў, званняў і катэгорыяў, што выраз на відно, напрыклад, у афіцыйным «Тлумачальным слоўніку», дзе аўтары побач са словамі ў мужчынскім ро дзе амаль заўсёды падаюць варыянт у жаночым родзе. І вельмі часта гэта прынцыпова адрозніваецца ад мовы рускай, адкуль традыцыйна чэрпае афіцыйная беларуская мова.

Літаратура 1. Бабкоў, Ігар (2005). «Генэалёгія беларускай ідэі», ARCHE, № 3 (37), URL (доступ 11.09.11) http://arche.bymedia.net/2005 3/babkou305.htm 2. Бабкоў, І. (2011) «Посткаляніяльныя досьледы», Лекцыі, Беларускі Калегіюм, URL (доступ 15.11.11) http://bk.baj.by/lekcyji/litaratura/postcolonial/babkou_06.htm 3. Бембель, Алег (1985). Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс , Лёндан.

4. Буднікова, Леся (2004). Назви осіб у сучасній словацькій літературній мові:

словотвірний аспект . Автореферат, Київ.

5. Булахаў, М. (1968). «Аб словаўтварэньні скарынінскіх выданьняў», 450 год беларускага кнігадрукаваньня . Мінск.

6. Гарбацкі, Ў. (2011). «За дэкалянізацыю беларускай мовы», URL (доступ 15.02.11) http://www.arche.by/by/30/40/3260/За дэкалянізацыю беларускай мовы.htm 7. Геніюш, Ларыса (1993). Споведзь . Мінск.

8. Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982 – 2011). Мінск: Беларуская навука.

9. Грыцкевіч, В. (2000). «Лінгвацыд, альбо Знішчэнне мовы», Аняменне. З хронікі знішчэння беларускай мовы, Вільня, с. 83–91.

10. Грыцкевіч, Валянцін (2000). Гісторыя і міфы . Мінск.

11. Ермаловіч, Мікола (2007). Успаміны, творы, фотаматэрыялы , Мінск, URL (доступ 19.02.12) http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/Мікола_ Ермаловіч._Успаміны,_творы,_фотаматэрыялы.html 12. Ермаловіч, Мікола (2010). Выбранае . Мінск.

13. Іванишин, Василь (1994). Мова і нація. Дрогобич.

14. Іўчанкаў, Віктар (2010). Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі . Мінск:

Пачатковая школа.

15. Казакевіч, А. (2001) «Пра калёнію», Палітычная сфера, №1, с. 44–47, URL (доступ 15.12.11) http://journal.palityka.org/wp content/uploads/2011/04/1911 9.pdf 16. Каўрус, Алесь (2011). Да свайго слова. Пытанні культуры мовы. Мінск.

17. Коўтун, Валянціна (2007). Пакліканыя, раман-жыціе . Мінск.

18. Кузё, Т. (2006) «Заходняя тэорыя і практыка шматкультурнасьці: наколькі яна прыдатная для постсавецкіх дзяржаваў?», ARCHE , № 11 (51), URL (доступ 15.12.11) http://arche.bymedia.net/2006 11/kuzio611.htm 19. Лёсік, Язэп (1995). Граматыка беларускае мовы Фонэтыка , факсімільнае выданьне.

Менск: Народная Асьвета, с. 122.

20. Лёсік, Я. (1994) «Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы», Спадчына №2, с. 92.

21. Ліс, Леанід (1994). Беларуская нацыя і мова. Мінск.

22. Ліс, Л. (2000) «Беларуская мова як аб’ект дзяржаўнай дыскрымінацыі», Аняменне.

З хронікі знішчэння беларускай мовы, Вільня, с. 20–28.

85 Уводзоінозылавысоо Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі 23. Пазняк, Зянон (2010). «Меркаванні Зянона Пазняка пра выбары, праўду і байкот…», URL (доступ 15.12.11) http://bsdp.org/?q=be/node/8108 24. Пазьняк, Зянон (2005). Беларуска-расейская вайна , Варшава, Беларускія ведамасьці, URL (доступ 15.12.11) http://www.bielarus.net/pdf/ksiazka_2004_rok_srodek.pdf 25. Паўленка, Мікалай (1978). Нарысы па беларускаму словаўтварэнню. Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове . Менск.

26. Паўлышын, М. (2005) «Казакі на Ямайцы: праявы посткаляніялізму ў сучаснай украінская культуры», Перекрёстки № 3–4, URL (доступ 15.12.11) http://old.belin tellectuals.eu/library/book.php?id=131 27. Пацюпа Ю. (2007) «Правапісны сымптом моўнай хваробы», ARCHE , № 11 (62), URL (доступ 15.02.12) http://arche.bymedia.net/2007 11/paciupa711.htm 28. Пискун, Владимир (1972). Женские личные номинации в современном белорусском литературном языке (на материале спортивной лексики). Автореферат диссертации, Минск.

29. Прыгодзіч, М.Р. і Ціванова, Г.К., (1997). Старабеларускі лексікон . Мінск.

30. Пузиренко, Я. (2009) «До проблемі номінації осіб жіночої статі в україінскій мові (гендерний аспект)», (доступ 15.12.11) http://www.lib.ua ru.net/inode/3027.html 31. Пузиренко, Ярина (2005). Агентивно-професійні назви осіб жіночої статі в лексикографічному описі та узусі , Авторферат, Київ.

32. Рабчук, М. (2003) «Імпэрыя як дыскурс», ARCHE , № 1 (24), (доступ 15.12.11) http:// arche.bymedia.net/2003 1/rabc103.html 33. Расейска-беларускі слоўнік (2003), (рэд.) Янка Купала, Поўны збор твораў, Том 9, кніга першая, с. 369–432.

34. Русско-белорусский словарь (1994), Л П, Том 2. Минск, с. 751.

35. Саід, Э. (2008) «Арыенталiзм (уводзiны)», (доступ 15.12.11) http://old.belintellectuals.

eu/library/book.php?id=137 36. Сміт, Энтані (1995). Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі . Мінск.

37. Станкевіч, Я. (2002a) «Аб некаторых словах і хормах нашае мовы», Збор твораў у двух тамах, Том 2, Менск: Энцыклапедыкс, с. 153.

38. Станкевіч, Я. (2002b) «Асаблівасьці мовы вялікалітоўскае (беларускае) у назіраньнях Адама Варлыгі», Збор твораў у двух тамах, Том 2, Менск: Энцыклапедыкс, с. 516.

39. Сцяцко, Павел (2002). Культура мовы . Менск: Тэхналогія.

40. Сцяцко, П. (2000) «Русіфікацыя беларускай мовы як праява лінгвацыду», Аняменне.

З хронікі знішчэння беларускай мовы. Вільня, с.121–124.

41. Томпсан, Эва (2009). Песняры імперыі. Расійская літаратура і каланіялізм. Мінск.

42. Цікоцкі, Міхаіл (1976). Стылістыка беларускай мовы . Мінск: Вышэйшая школа, с. 153–154.

43. Шакун, Леў (1984). Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мінск: Вышэйшая школа.

44. Béji, Hélé (2008). Nous, décolonisés . Paris: éd. Arléa, URL (доступ 12.01.12) http://www.

evene.fr/livres/livre/hele beji nous decolonises 33545.php 45. Calvet, Louis Jean (1974). Linguistique et colonialisme, petit traité de glottophagie . Paris:

Payot.

46. Calvet, Louis Jean (1987). La guerre des langues et les politiques linguistiques . Paris:

Payot.

47. Corbeil, Pierre (2004). Le Québécois . Montréal: Ulysse.

48. Durand, Charles Xavier (2002). La mise en place des monopoles du savoir . Paris:

l’Harmattan.

49. Durand, Charles Xavier (2003). La nouvelle guerre contre l’intelligence. Paris : Editions François Xavier de Guibert, URL (доступ 11.09.11) http://www.imperatif francais.org/ 86 Уводзоінозылавысоо Уладзіслаў Іваноў bienvenu/articles/2003/la nouvelle guerre contre l intelligence.html.

50. Fanon, Frantz Omar (1961). Les Damnés de la Terre . Paris: La Découverte.

51. Lаfont, Robert (1971). Clefs pour l’Occitanie . Paris: Seghers.

52. Letter to a Russian friend (1979). London.

53. Miron, Gaston (1998). L’Homme rapaillé . Montréal: Typo, p. 211.

54. Philippson, Robert (1992). Linguistic Imperialism , Oxford: Oxford University Press.

55. Said, Edward (1993). Culture and Imperialism , Knopf.

56. Symaniec, Virginie, Lallemand, Jean Charles (2007). Biélorussie, mécanique d'une dictat ure . Paris; Les Petits Matins.

57. Vallières, Pierre (1967). Nиgres blancs d'Amérique, autobiographie précoce d'un «terror iste » québécois . Montréal: Editions Parti pris.

58. Yagello, Marina (1992). Les mots et les femmes . Paris: Payot.