№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кніга групы навукоўцаў з Латвій скага ўніверсітэта пад рэдакцыяй Нільса Муйжніекса (Nils Muižnieks) « Прадукаванне вобразаў ворага?
Адлюстраванне Латвіі расійскімі СМІ » вылучаецца з агульнай плыні навуковых публікацыяў адразу шэ рагам аспектаў. Па-першае, сваім палітычным падтэкстам – на тле дэманізацыі Латвіі расійскай дзяр жавай кніга – вольна ці нявольна – сталася адказам расійскай палітыцы ў такой вось нечаканай форме. Гэтая палітычная платформа зусім не псуе агульнага выніку, аднак не дазваляе ўспрымаць публікацыю як чыста навуковае даследаванне. Зрэшты, ажыццявіць такую працу аўтары змаглі якраз дзякуючы падтрымцы латвійскага Міністэрства замежных справаў, якое замовіла ў свой час ня танны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі Расіі за колькі гадоў.
Па-другое, кніга выразна выкана ная ў заходняй навуковай традыцыі, што датычыць стылю тэксту, яго ар ганізацыі, а таксама самой мовы. Так, як напісаная гэтая кніга, навуковыя тэксты ў постсавецкай навуцы не пішуць. Да перавагаў варта дадаць і тое, што выдаўцы максімальна па дагналі тэкст да амаль стандартнай ангельскай мовы, дзякуючы чаму ён успрымаецца без цяжкасцяў, з якімі звычайна даводзіцца сутыкацца, чы таючы ангельскамоўныя выданні з постсавецкага рэгіёну.
Расійскі кантэкст:
множнасць меркаванняў як прыкмета слабасці ўлады Першая частка кнігі прысвячаец ца палітычнаму кантэксту і гістарыч най спадчыне. Томс Ростакс (Toms Rostoks) разглядае стасункі паміж СМІ і дзяржавай у Расіі. Паводле яго, нельга сказаць, каб медыя ў Расіі Сяргей Богдан Арыгінальнае даследаванне па неарыгінальнай праблеме Manufacturing Enemy Images? Russian Media Portrayal of Latvia (2008).
Ed. Nils Muižnieks. Rīga: Academic Press of the University of Latvia. 168 p.
249 Расійск сйнтэан:сс Арыгінальнае даследаванне па неарыгінальнай праблеме карысталіся праўдзівай свабодай на ват пасля распаду СССР, але магчы масці для свабоднай журналістыкі ў 1990-я ўсё-ткі былі большыя. Расійскія СМІ хутка зрабіліся « інструмен там у руках палітычных і экана мічных груповак » (с. 23), бо не далі рады адаптавацца да новых умоваў гаспадарання. Менавіта з фінанса вых прычынаў медыя не змаглі тады існаваць без дапамогі дзяржавы або прыватных уласнікаў. Свабода СМІ зменшылася пасля прыходу да ўла ды Уладзіміра Пуціна. Пры дапамозе разнастайных механізмаў – ад судо вых працэсаў да абмежавання досту пу да інфармацыі ды фізічных напа даў на журналістаў – быў усталява ны больш жорсткі кантроль Крамля за медыя.
Томс Ростакс кажа, што гэтыя змены не прайшлі незаўважаны мі для расійскай грамадскасці, ад нак з цытаваных ім звестак сацыя лагічных апытанняў гэта якраз не вынікае, затое відаць прыкметная супярэчлівасць у стаўленні расіянаў да свабоды СМІ. Як зазначае даслед нік, жыхары краіны, праўдападобна, сімпатызуюць ідэі «моцнай і магут най Расіі», і сярод іх шырока распаў сюджанае меркаванне, што для яе пабудовы патрэбная цэнзура. Пры гэтым грамадзяне Расіі ведаюць, што кантраляваныя дзяржавай тэ леканалы не кажуць ім усёй праўды, аднак выказваюць ім давер, бо тыя паказваюць вобраз краіны, які яны прагнуць пабачыць, і ўмацоўваюць нацыянальную самапавагу. « Лепей глядзець добрыя навіны, што не ад павядаюць рэчаіснасці, чым кепскія навіны, што нагадваюць жыхарам Расіі пра ўстойлівыя сацыяльныя праблемы » (с. 24).
Свабода прэсы і доступ да аль тэрнатыўных крыніцаў інфармацыі ў Расіі змяншаюцца. Улады кантралю юць інфармацыйную плынь, законы ўжываюцца выбарачна, і ў дзяржавы ёсць мноства сродкаў ціску на СМІ, якія не паддаюцца ўрадаваму кан тролю. Але праблема да пэўнай сту пені існуе і з самімі журналістамі, іх нізкімі этычнымі і прафесійнымі стандартамі. Журналісты « трыма юцца думкі, што не можа быць не залежных СМІ, што СМІ ёсць част кай структуры ўлады, а множнасць меркаванняў ёсць прыкметай сла басці ўладароў » (с. 25).
У наступным раздзеле Крысцінэ Дараненкава (Kristīne Doroņenkova) разбірае імідж Латвіі ў Расіі як спад чыну 1990-х, бо, сцвярджае яна, ад моўнае стаўленне да Латвіі кштал тавалася ў першыя гады аднаўлення незалежнасці, калі краіна ў сваёй вонкавай палітыцы адмежавалася ад усіх постсавецкіх інтэграцый ных ініцыятываў. На думку аўтаркі, гэта пацвярджаецца гэтаксама тым, што аналагічнае стаўленне расіяне выяўлялі і да Літвы, дарма што там не было такіх раздражняльных чын нікаў, як праблемы з рускамоўнай меншасцю.
Агулам, кажа даследчыца, усе тры балтыйскія дзяржавы ўяўляюць з сябе « адну адзінку ва ўспрыняцці ра сейцаў » (с. 36), а ўзровень ведаў пра становішча і палітыку балтыйскіх краінаў занізкі, каб можна было ка заць пра інфармаванае меркаванне.
Зрэшты, наўрад ці можна было ча каць таго ад паспалітых грамадзянаў 250 Расійск сйнтэан:сс Сяргей Богдан любой краіны. І тут, мабыць, варта было б выразна вылучыць эліты і прафесійныя групы, якія фармую ць дыскурс у СМІ, што ў сваю чаргу ўплывае на паспалітых грамадзянаў, а не чакаць немагчымага.
Як даводзіць Крысцінэ Дара ненкава, у сваіх думках наконт бы лых савецкіх рэспублікаў расійскія рэспандэнты арыентаваныя на міну лае. Стаўленне да АПАД (NATO) калі і не варожае, дык прынамсі нас цярожанае, і грамадскасць ідзе за афіцыйнаю лініяй. Натуральна, што ў выніку выказанае ўжо ў сярэдзіне 1990-х імкненне пэўных постсавец кіх краінаў, у тым ліку Латвіі, усту піць у АПАД замест цяснейшай су працы з Масквою (адмоўна) паўплы вала на імідж Латвіі ў грамадскай думцы Расіі. Пры гэтым праблемы рускамоўнай меншасці і яе «беды» таксама аказалі ўплыў на таналь насць расійска-латвійскіх адносінаў, але « толькі ў звязку з іншымі чын нікамі праблема меншасці рабілася складовым чыннікам фармавання адмоўнага грамадскага стаўлення да Латвіі » (с. 36).
Урэшце артыкул Дмітрыйса Пятрэнкі (Dmitrijs Petrenko) і Сал віты Дэніс (Solvita Denis) прысве чаны рэдакцыйнай палітыцы ра сійскіх СМІ і журналістаў у Латвіі.
Даследнікі апыталі сем латвійскіх журналістаў, якія забяспечваюць матэрыяламі расійскія СМІ. Выс ветлілася, што яны ўспрымаюць сваю працу як бізнес і ставяцца да падрыхтоўкі матэрыялаў надзвычай прагматычна – рыхтуюць тое, што будзе мець попыт, дазволіць атры маць прыбытак або працягнуць су працу. Журналісты ў Латвіі са сваёй ініцыятывы прапаноўваюць сваім замоўцам з Масквы тыя або іншыя ідэі матэрыялаў, аднак яны загадзя ведаюць, што мае попыт, і адпавед на дапасоўваюць сваю прапанову.
Самая папулярная тэма – праблема рускамоўных у Латвіі, якая, на думку некаторых латвійскіх журналістаў, што працуюць для расійскіх СМІ, нават « ёсць часткай расійскай уну транай палітыкі » (с. 38). Такса ма карыстаюцца попытам « любыя віды адмоўнай інфармацыі аб прад стаўніках латвійскай дзяржавы » (с. 39) і палітычныя або эканамічныя новаўвядзенні, якія Расія збіраецца ўвесці, а Латвія ўжо ўкараніла.
Але пытанне не толькі ў тэма тыцы, заявілі рэспандэнты, але і ў танальнасці, то бок большы попыт маюць скандальныя «жоўтыя» ма тэрыялы і матэрыялы «глабальнага характару». Некаторыя апытаныя журналісты аспрэчылі ідэалагічнае ўмяшанне маскоўскіх рэдактараў, аднак, тлумачачы дэталі рэдагаван ня, фактычна тут жа пацвердзілі яго.
Прытым яны прызналі, што пазіцыя, займаная імі ў матэрыяле, можа не супадаць з іх уласнай. Больш за тое, некаторыя спрабавалі тлумачыць палітычную арыентацыю матэрыя лаў спасылкамі на расійскую вонка вую палітыку ў цэлым.
Зрэшты, пазіцыі рэспандэнтаў чакана разыходзіліся. Калі адны ка залі пра сваю місію абароны руска моўных у Латвіі праз расповеды пра іх становішча ў расійскіх СМІ, дык іншыя сцвярджалі, маўляў, няма ў іх ніякай місіі – «грошы зарабляю!».
Таксама журналісты супярэчліва 251 Расійск сйнтэан:сс Арыгінальнае даследаванне па неарыгінальнай праблеме ацэньваюць эфектыўнасць сваёй працы – кажучы, што могуць паўплываць на двухбаковыя адносі ны, яны тут жа адмаўляюць журналі стыку як палітычны сродак, маўляў, мы не ствараем іміджу дзяржавы, а толькі адлюстроўваем яго.
У цэлым цікавасць расійскіх ме дыя да латвійскіх тэмаў апошнім часам падае. Нехта звязвае гэта са стомленасцю ад паўтору тых самых тэмаў, нехта спісвае ўсё на змены на цыянальнай палітыкі ў Латвіі. Іншыя ж тлумачаць гэта тым, што актуаль нымі зрабіліся «больш балючыя» пытанні, у прыватнасці Беларусь і Украіна. « Гэтакім ускосным чынам журналісты пацвярджаюць, што медыйная палітыка ў дачыненні да Латвіі залежыць ад вонкавай палітыкі Расіі » (с. 43).
Рускамоўная грамада Латвіі: дыскурс адасобленасці Другая частка беспасярэдне прысвечаная адлюстраванню Латвіі ў расійскіх СМІ ў 2002 – сярэ дзіне 2005 года. Дмітрыйс Пятрэн ка (Dmitrijs Petrenko) вывучае, як апісвалася жыццё расійскай грама ды ў 2003–2005 гадах. Ён зазначае:
« пры аналізе паведамленняў у СМІ аб жыцці рускай меншасці ў Латвіі бачна, што ўсе яны характарызу юцца пэўнаю міждыскурсіўнасцю » (с. 75), а таму разглядаць іх трэба ва ўзаемасувязі і ўзаемадачыненні.
Закранаючы жыццё расіян у Латвіі, СМІ ўводзяць сваю аўдыторыю ў шырэйшы дыскурс стасункаў уну тры гэтай супольнасці, яе ўзаемінаў з уладамі і з Расіяй. Прытым дыскур сы вызначаюцца таксама міжтэксту альнасцю, бо матэрыялы часцяком аказваюцца рэакцыяй на іншыя жур налісцкія тэксты або на пэўныя па дзеі ў расійска-латвійскіх стасунках.
Распавядаючы пра расіян у Латвіі, паводле Дмітрыйса Пятрэнкі, расій скія СМІ кажуць пра аб'яднаную гра маду з выразнымі этнічнымі межамі, прадстаўнікі якой трымаюцца адзі най пазіцыі ды падзяляюць суполь ныя каштоўнасці. Пры гэтым адною з найважнейшых тэмаў у жыцці су польнасці выступае быццам бы су вязь з Расіяй. Пэўныя падзеі – нак шталт судоў над ветэранамі КДБ – выкарыстоўваюцца, каб прадэманс траваць не толькі адзінства суполь насці і яе адчужанасць ад Латвіі, але і неабходнасць знешняй падтрымкі.
Расійскія СМІ, зазначае даследнік, не толькі пастаянна артыкулююць тэму дыскрымінацыйнага стаўлен ня, але такое стаўленне ў іх дыскурсе фактычна характарызуе і вызначае гэтую грамаду ды апраўдвае расійскі медыйны і грамадскі інтарэс да ней кіх падзеяў у Латвіі.
Асабліва актыўна расійскія СМІ крытыкуюць катэгорыю «неграма дзянаў», якую яны апісваюць з’едліва, робячы «дыскурсіўна нелегітым наю». Асвятляючы падзеі, медыя з Расіі ў якасці кантэксту выкарыстоў ваюць адносіны расійскай грамады з уладамі, канструюючы ў працэсе дыскурс адасобленасці (discourse of separation). Улады пры гэтым няз менна адыгрываюць негатыўную 252 Расійск сйнтэан:сс Сяргей Богдан ролю, а грамада падаецца «прыгне чанаю». Маўляў, грамада хоча да лучыцца да шырэйшае грамадзян скае культуры, а ўлады адмаўляюць ёй у гэтым. Менавіта ўлады, кажа Дмітрыйс Пятрэнка, фігуруюць у гэ тым дыскурсе ў якасці негатыўнага актара, праціўніка рускай суполь насці. Латышы ж увогуле ніякім чы нам не згадваюцца.
Расійскія медыя малююць карціну жыцця грамады пад пагрозаю, пад сацыяльным і псіхалагічным ціскам.
У прыватнасці, як зазначае Пятрэн ка, распавядаючы аб працэсах над савецкімі ветэранамі, яны намяка юць, што пытанне не ў асобных пад судных, а ў звядзенні парахункаў. Ён акрэслівае схему наступным чынам:
« расійскі вайсковы ветэран паз баўлены права на жыццё ў Латвіі – яго сям'я падзеленая – любы ра сіянін у Латвіі можа апынуцца ў гэтай сітуацыі » (с. 77).
Адначасова, асвятляючы жыц цё расіянаў у Латвіі, расійскія СМІ малююць і вобраз самой Расіі як магутнай краіны, здольнай выра шыць праблемы сваіх суайчыннікаў.
У прыватнасці, гэта дасягаецца праз паказ людзей, якія дзякуюць за да памогу Расіі або яе прэзідэнту. І калі раней расійская магутнасць выяўля лася на тле «маленечкай» Латвіі, дык пасля ўступлення Латвіі ў Еўразвяз прывабны вобраз Расіі, якая дапама гае грамадзе, малюецца ўжо на тле ЕЗ, які, нягледзячы на свае памеры, нібыта няздатны вырашыць прабле мы рускай супольнасці ў Латвіі, да водзіць Дмітрыйс Пятрэнка.
Негатыў: гісторыя, АПАД У наступным артыкуле Салвіта Дэніс разбірае гістарычныя спрэчкі і адмысловы кантэкст гісторыі Латвіі ў ХХ стагоддзі як інструмент кан струявання іміджу краіны. Пытан не разглядаецца праз дзве часавыя рамкі. Першая датычыць ХХ ста годдзя ў яго цэласці як гістарычнага кантэксту. Праз другую яна даследуе « пікавыя гады, у дачыненні да якіх адбываецца рытуалізацыя навінаў » (с. 79).
Два асноўныя перыяды, вылуча ныя па выніках даследавання, – гэта 1) час гэтак званых латышскіх страл коў, азначаны ўтварэннем СССР і латышскай нацыянальнай дзяржавы;
і 2) 1940-я гады, азначаныя савецкай анексіяй Латвіі ды «Вялікай Айчын най вайной». Як зазначае Салвіта Дэніс, рэшта стагоддзя расійскія медыя асабліва не цікавіць, і нават барацьба за аднаўленне незалежнас ці згадваецца пераважна ў звязку з працэсамі над былымі савецкімі амапаўцамі.
Дзвюма асноўнымі гістарычны мі датамі ў журналісцкіх матэрыя лах сталіся 16 сакавіка і 9 траўня.
Першая дата датычыць шэсця бы лых удзельнікаў пранямецкіх вай сковых фармаванняў і прывязаная да пачатку баявых дзеянняў суп раць савецкай арміі ў 1944 годзе. Пра шэсце расійскія СМІ пішуць нават у тыя гады, калі яго не ладзяць, бо дата зрабілася для іх самастойнаю тэмаю. У дыскурсе «Дня перамогі» расійскія медыя ў асноўным распа вядалі пра адрозненні ў становішчы 253 Расійск сйнтэан:сс Арыгінальнае даследаванне па неарыгінальнай праблеме савецкіх ветэранаў у Латвіі ды Расіі.
Трэцяю важнаю датай у гэтым кан тэксце ёсць кастрычнік – час «выз валення» Латвіі ды Рыгі ад нямецкіх войскаў.
Сталым матывам усіх навінаў, да тычных гісторыі, ёсць абвінавачанні на адрас латвійскага боку ў «пера пісванні гісторыі», прытым актыў ная роля ў гэтым працэсе надаецца Латвіі, а пасіўная – Расіі. У гэтым кантэксце ў расійскіх медыя жорстка крытыкуецца і латвійская інтэрпрэ тацыя гісторыі 1940-х гадоў як «аку пацыі» (адпаведна, другой акупацыі) Латвіі Савецкім Саюзам, якой су працьпастаўляецца савецка-расій ская версія падзеяў – «вызваленне» (адпаведна, Дзень перамогі над на цысцкаю Нямеччынай). Латвійскае «перапісванне гісторыі» расійскія каментатары тлумачаць рэваншыз мам ды магчымымі матэрыяльны мі і тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Латвіі. У тым самым ключы разгля даецца і пытанне спрэчных тэрыто рыяў і латвійска-савецкая дамова 1920 года.
Але асноўная ўвага надаецца, без умоўна, падзеям Другой сусветнай вайны. У звязку з памятнымі шэсця мі ветэранаў пранямецкіх вайсковых аддзелаў раздзімаецца тэма «адра джэння фашызму», якое сімвалізуюць маршы «ветэранаў СС». Павышэнню значэння гістарычнай тэмы спрыялі і праведзеныя ў Латвіі судовыя пра цэсы над ветэранамі савецкага вой ска і органаў дзяржбяспекі. На тле іх гераізацыі ў мінулым у сучаснас ці яны выяўляюцца расійскімі СМІ як ахвяры, даводзіць Салвіта Дэніс, абапіраючыся ў прыватнасці на су пастаўленне вербальных характары стыкаў розных групаў у расійскіх ме дыя – адпаведныя табліцы прыемна вылучаюць яе артыкул з усёй кнігі.
На жаль, даследніца надае няш мат увагі першаму вылучанаму ёй перыяду – часу «латышскіх страл коў», толькі мімаходзь пазначаючы, як гэты сюжэт выкарыстоўваецца, каб «прывязаць» латышоў да савец кай дзяржавы.
Томс Ростакс распавядае пра ад люстраванне далучэння Латвіі да ЕЗ і АПАД у расійскіх СМІ. Пашырэн не АПАД было для іх нашмат важ нейшае за пашырэнне Еўразвязу і выклікала куды больш публікацыяў ды інфармацыйных матэрыялаў, а само асвятленне тэмы вылучалася большай эмацыйнасцю. Імідж Латвіі ў кантэксце пашырэння АПАД быў пераважна адмоўны, і ў гэтым да чыненні не змяняўся цягам усяго разгледжанага перыяду. Гэта не здзіўляе, бо і сама АПАД ацэньвалася негатыўна, і латвійска-расійскія да чыненні асабліва не змяняліся.
Крытыка далучэння да АПАД вя лася ў двух кірунках. З аднаго боку, маўляў, Латвія не можа гэтага сабе дазволіць з фінансавых прычынаў, апроч таго, яна не адпавядае неаб ходным крытэрам дэмакратыі. З другога боку, АПАД, маўляў, пагра жае Расіі, а ў рамках гэтага звязу Латвія зробіцца памагатым Злуча ных Штатаў у іх замахах на расійскія інтарэсы.
Самыя адмоўныя меркаванні наконт уступлення Латвіі ў АПАД выказвалі ў СМІ прадстаўнікі расій скай вайсковай эліты. Больш стры манымі былі палітыкі і ўрадоўцы, за 254 Расійск сйнтэан:сс Сяргей Богдан выключэннем Генадзія Зюганава і Уладзіміра Жырыноўскага, хаця занепакоенасць выказвалі і прад стаўнікі палітычнай эліты. Няглед зячы на роскід меркаванняў жур налістаў, яны таксама дэманстравалі адмоўнае стаўленне да сяброўства Латвіі ў АПАД. Найменш занепа коенымі ў СМІ выглядалі палітолагі (political scientists), хаця і яны зай малі крыху негатыўную пазіцыю ў гэтым пытанні.
Расійскія медыя менш негатыў на асвятлялі ўступленне Латвіі ў ЕЗ, балазе вайсковыя аспекты ў гэ тым кантэксце не закраналіся. Але, як і ў выпадку з АПАД, сюжэт быў афарбаваны негатыўна за кошт тэмы дыскрымінацыі неграмадзянаў і рускамоўных. « Гэтае пытанне [ды скрымінацыі – С.Б. ] ёсць, імаверна, галоўнаю рухальнаю сілаю, якая стаіць за негатыўным вобразам Латвіі ў расійскіх масмедыя, і яно выплюхваецца вонкі ў адлюстраван ні амаль кожнага аспекту латвійс ка расійскіх адносінаў » (с. 144), – піша Томс Ростакс, адзначаючы, што ў такой сітуацыі ўвогуле немагчыма казаць пра існаванне самастойнага вобразу далучэння Латвіі да АПАД і ЕЗ – ён выціснуты сюжэтам аб «прыгнёце» рускамоўных.
Пазітыў: культура і эканоміка Даследаванне Крысцінэ Даранен кавай прысвячаецца тэме латвійскай культуры. Яна зазначае, што расій скія СМІ падаюць даволі разнастай ны вобраз латвійскай культуры, у прыватнасці, уключаюць сюжэты з сучаснага латвійскага тэатра, оперы, класічнай і папулярнай музыкі ды г. д.
« Асвятленне латвійскай культуры расійскімі медыя больш пашыранае, чым асвятленне расійскай культу ры латвійскімі СМІ » (с. 125), то бок усё-такі расійскі бок цікавіцца латвій скім больш. Праўда, вобраз латыш скай культуры малюецца змяшаным, у ім прысутнічаюць і станоўчыя, і ад моўныя аспекты.
Як зазначае аўтарка, збольшага станоўчыя паведамленні адносяцца да навінаў пра тэатр і оперу, аднак надзвычай мала ўвагі надаецца ла тышскім традыцыям, у прыватнасці песенным фэстам і танцам. Увогуле ж, згадкі пра знакамітых яшчэ ў са вецкія часы дзеячаў латвійскай куль туры кшталту Райманда Паўлса, Віі Артмане і Лаймы Вайкуле прысутні чаюць у расійскіх СМІ часцей, чым пра маладзейшых прадстаўнікоў латвійскай культуры.
Кіраўнік праекта выдання кнігі Нільс Муйжніекс бярэцца за разгляд тэмы латвійскай эканомікі ў расій скіх СМІ. У асвятленні тэмаў, звя заных з эканомікаю Латвіі, зазначае ён, станоўчыя аспекты пераважаюць над адмоўнымі. Краіна выяўляецца як прыклад эканамічна паспяховай дзяржавы з развітай інфраструк турай і высакаякасным абслугоў ваннем у транспартнай, фінансавай і турыстычнай галінах. Асноўныя яе сімвалы – порт Вентспілс, банк «Парэкс», Рыга і Юрмала як месцы для адпачынку і вандровак.
Рускамоўныя каментатары здзіўле ныя гатоўнасцю латышоў прыязна абыходзіцца з расійскімі грамадзянамі 255 Расійск сйнтэан:сс Арыгінальнае даследаванне па неарыгінальнай праблеме і камунікаваць па-руску. « Латвія ў цэлым адлюстраваная як выспа цішы і спакою – выдатнае месца, каб трымаць тут свае грошы і рас слабляцца » (с. 159). Расійскія СМІ ў сваіх эканамічных сюжэтах харак тарызуюць Латвію як «заходнюю» і «еўрапейскую» ў станоўчым сэнсе слова.
Зрэшты, устойліва згадваюцца і пэўныя негатыўныя характарыстыкі.
Частка багацця Латвіі прыпісваецца яе «паразітычнай прыродзе», краіну абвінавачваюць у спагнанні завя лікіх мытаў на транзіт нафты і пра пановах прытулку для «брудных» грошай з Расіі. Да таго ж расійскія СМІ прыгадваюць Латвіі тое, што яна скардзілася Амерыцы і Еўропе на расійскі імперыялізм, эканаміч ны і палітычны ціск. У каментата раў з расійскага боку гэткія скаргі выклікаюць абурэнне або іронію, зазначае Нільс Муйжніекс. І нават цалкам станоўчыя апісанні Латвіі часцяком уключаюць у сябе згадку пра «дыскрымінацыю».
Матэрыялы пра Латвію дазва ляюць расійскім СМІ намаляваць і вобраз самой Расіі – напрыклад, у звязку са страчанымі землямі, ім перыяй і г.д. Падкрэсліванне малых памераў Латвіі, зазначае даследнік, дазваляе стварыць кантраст з веліч чу Расіі, а жорсткая лінія Масквы датычна транзіту праз Вентспілс сведчыць пра ўмацаванне Расіі, яе супраціў Захаду. « Хаця Латвія, як і раней, выклікала ўспаміны пра царскія і савецкія часы, яна пра цягвала сімвалізаваць Еўропу, якая традыцыйна выклікае ў Расіі не толькі станоўчыя асацыяцыі, але і цэлы спектр супярэчлівых эмоцыяў і меркаванняў – ад захаплення да агіды і комплексу непаўнавартасці » (с. 160).
Нільс Муйжніекс падагульняе таксама ўсю публікацыю. На жаль, робіць ён гэта вельмі сцісла – літа ральна на дзвюх старонках – і кан цэптуальна неглыбока, бо фактычна падсумаванне зводзіцца да паўтору асноўных ідэяў кожнага артыкулу ў некалькіх сказах. Аднак робяцца і пэўныя высновы.
Найперш вылучаецца думка пра тое, што « расійскія медыя сістэма тычна прадукуюць вобраз Латвіі як ворага ў некаторых, але не ва ўсіх тэмах » (с. 161). Найбольш негатыў на асвятляюцца праблема рускамоў най меншасці, латвійскі погляд на гісторыю ХХ стагоддзя і далучэнне Латвіі да АПАД. У цэлым адмоўную агульную карціну змякчае толькі больш пазітыўнае асвятленне эка намічных і культурніцкіх тэмаў. Уво гуле, дэманізацыя Латвіі – зручная схема для фактычна ўсёй расійскай палітычнай эліты, якая карыстаец ца ёй і ў вонкавай, і ва ўнутранай палітыцы.
*** Агляданая кніга заслугоўвае пазітыўнай ацэнкі і сведчыць пра ажыўленне навукі на постсавецкай прасторы. Разам з тым, у ёй ёсць і відавочныя заганы. Перш за ўсё, аналізуючы матэрыял, аўтары ча ста не наважваюцца прапаноўваць больш маштабныя тлумачальныя схемы, якія дапамаглі б больш упа радкавана асэнсаваць праблему. Што 256 Расійск сйнтэан:сс Сяргей Богдан казаць, калі пара артыкулаў у кнізе ўвогуле пазбаўленыя нават простага падсумавання напрыканцы.
Да пэўных недахопаў кнігі ад носіцца тое, што аўтары амаль цалкам абышлі параўнальную пер спектыву, не назваўшы ніводнага іншага падобнага даследавання і не правёўшы аналогіяў. Адзіным вы ключэннем сталіся два даследаван ні, згаданыя мімаходзь на першых старонках.
Трэба адзначыць, што існуе мнос тва даследчых працаў такога кштал ту, і не толькі з часоў халоднай вай ны, але і з разглядам сучасных пры кладаў. Варта згадаць даследаван не, прысвечанае пабудове вобразу асобных блізкаўсходніх дзяржаваў у заходніх медыя і вобразу Захаду на Блізкім Усходзе (напрыклад, Beeman, 2005; Haggai, 2009).
Таксама аўтары ў прынцыпе паз бягаюць спасылак на паняткі, кан цэпцыі, аналітычныя сродкі і пара дыгмы іншых даследнікаў. Змяшчэн не гэтага латвійскага даследавання ў міжнародны навуковы кантэкст шматкроць павялічыла б вартасць кнігі. Дый параўнанне самой прабле мы адлюстравання вобразу Латвіі ў расійскіх СМІ з іншымі прыкладамі перадузятага адлюстравання вобра зу адной краіны у медыя іншай пад уплывам палітычных рашэнняў па ўсім свеце таксама дазволіла б аўта рам значна паглыбіць разуменне латвійскай сітуацыі.
Цешыць, што МЗС Латвіі разумее важнасць навукі і крытычнага погля ду, дазваляючы даследнікам зрабіць сваю справу. Анягож, нягледзячы ні на што і ў тым ліку сваю верагодную палітычную задачу, агляданая кніга адпавядае ўсім уяўленням пра наву ковасць і не можа быць абвінавача ная ў відавочнай прапагандзе.
Літаратура, якая згадваецца ў рэцэнзіі 1. Beeman,W. O. (2005). The Great Satan vs. the Mad Mullahs. How the United States and Iran Demonize Each Other . Westport, CT. and. London: Praeger.
2. Haggai, Ram (2009). Iranophobia. The Logic of an Israeli Obsession . Stanford: Stanford University Press.