№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Жанр слоўніка дастаткова скла даны для рэалізацыі, але пры гэ тым вельмі важны. Удала складзены слоўнік не толькі дазваляе сістэма тызаваць веды ў межах дысцыпліны, але і ўсталёўвае тэрміналогію, выз начаючы значэнні і ўжыванне словаў.
Усё гэта можа істотна ўплываць на дысцыпліну, інтэрпрэтацыю навуко вых падыходаў і нават на ціка васць да даследавання асобных сфераў.
Праўда, здараецца гэта ў найбольш удалых выпадках, звычайна эфект больш сціплы, але ўсё адно важны з розных пунктаў гледжання.
У гэтых адносінах выхад « Бела рускага палітычнага слоўніка » ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» падаўся цікавым. У пэўнай ступені гэта першы такі слоўнік на белару скай мове, што можа быць цікавым само па сабе — гэта цікава і карысна як спроба, нават калі аўтарам не цал кам ўдалося рэалізаваць пастаўле ную задачу.
Выданне было падрыхтаванае Васі лём Шынкаровым – доктарам гіста рычных навук, прафесарам кафе дры паліталогіі і права Беларуск ага дзяржаўнага педагагічнага ўнівер сітэта імя Максіма Танка, а таксама Святланай Раманавай – кандыда там сацыялагічным навук, дацэнтам кафедры эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. (Прынам сі такая інфармацыя была змешчаная на вокладцы.) Рэцэнзентамі высту пілі дастаткова вядомыя ў белару скім акадэмічным істэблішменце асобы – дактары палітычных навук Уладзімір Мельнік і Леанід Земля коў (абодва адначасова і вядомыя ідэолагі), а таксама кандыдат гіста рычных навук Аляксандр Касовіч.
Калектыў нельга назваць вялікім для працы такога памеру, тым большай мусіла быць адказнасць аўтараў.
Ужо першае знаёмства са слоўнікам пакінула значную коль касць пытанняў. Гэта і падбор ар тыкулаў і інтэрпрэтацыя асобных тэрмінаў, якія відавочна не супадалі з найбольш прынятымі, сустракалі ся і факталагічныя памылкі, прычым дастаткова часта. Першае, што кіда ецца ў вочы, поўная адсутнасць Андрэй Казакевіч Беларускі слоўнік плагіяту:
copy + paste Шынкароў, В. В., Раманава, С. П. (2011).
Беларускі палітычны слоўнік . Мінск: Адукацыя і выхаванне. 576 с.
242 Андрэдй дэКазнКкдд Андрэй Казакевіч крыніц інфармацыі, на якія апіраліся аўтары пры напісанні тых ці іншых артыкулаў. Згадак пра літаратуру няма ні ў тэксце, ні ў бібліяграфіі.
Таксама зусім не асвятляецца пы танне крыніц ва ўводзінах – адзінае пазначаецца, што « слоўнік падрых таваны ў асноўным на беларускім матэрыяле », што не зусім адпавя дае праўдзе. Можна меркаваць, што аўтары маюць дастаткова энцыкла педычныя веды, але паўстае пытан не, адкуль узятыя канцэпты і чаму з дзясяткаў вызначэнняў выбіраецца менавіта такая інтэрпрэтацыя? Усё гэта патрабавала дэталёвага і пасля доўнага аналізу, не толькі ў кантэкс це крытыкі, але і меркавання пра тое, як праца ў гэтым накірунку можа працягвацца далей.
Праз пэўны час знаёмства з вы даннем асобныя артыкулы пры мусілі звярнуць на сябе асаблівую ўвагу. Пераважна сваімі абсалют на ненатуральнымі фармулёўкамі, частка азначэнняў падаваліся вель мі састарэлымі, а часам інфарма цыя, змешчаная ў артыкулах, проста супярэчыла адна адной. З гэтага сталі ўзнікаць істотныя сумневы, якія прымусілі выйсці ў інтэрнэт і набраць некаторыя фразы ў перак ладзе на рускую мову. Знайсці адпа ведныя супадзенні са змешчанымі ў адкрытым доступе публікацыямі аказалася вельмі проста, праверка артыкула за артыкулам прыводзла да аднаго выніку – плагіят. Яшчэ раз адзначым, што ніводнай спасылкі на выкарыстаныя крыніцы «Беларускі палітычны слоўнік» не ўтрымлівае.
Увогуле, плагіят дастаткова па шыраная з’ява ў беларускім акадэ мічным асяроддзі, многія нават не лічаць гэта праблемаю, але, хутчэй, «нормай». Сам па сабе плагіят можа мець розныя формы – часам адбы ваецца пераказванне чужых думак сваімі словамі без спасылак – дака заць плагіят у такіх выпадках склада на, а часам гэта плагіятам у чыстым выглядзе і не з’яўляецца. У іншых выпадках ажыццяўляецца пераклад з маладаступных крыніцаў, асабліва раней была пашыраная «кампіля цыя» тэкстаў англамоўных аўтараў, што прынамсі патрабавала пэўнай кваліфікацыі. У асобных выпадках плагіят выступае як «кампіляцыя» і падсумаванне (без спасылак) леп шых матэрыялаў у межах пэўнай галіны ведаў.
Адразу пазначу, што слоўнік, які мы тут аналізуем, не адносіцца ні да аднаго з пазначаных тыпаў. Сіту ацыя з ім значна горшая, і сам па сабе ён прэзентуе адзін з найменш «якасных» відаў плагіяту, які робіц ца па прынцыпе лёгкай даступнасці ды выкарыстання ўсяго, што пер шым трапляецца пры пошуку. Гэта значыць, выкарыстоўваюцца лёгка даступныя тэксты ці крыніцы, пе раклады не робяцца з далёкіх моў і не ажыццяўляецца творчая пера працоўка ўдалых тэкстаў з пэўнай галіны ведаў. Не праводзіцца нават простае «звядзенне» значэнняў па няткаў, таму яны могуць проста су пярэчыць адзін аднаму.
На жаль, выданне, якое тут рэцэн зуецца, ёсць перакладам з рускай на беларускую розных, звычайна віда вочна выпадковых, расійскіх ды са вецкіх кніг, многія з якіх можна лёгка знайсці ў інтэрнэце. Пры гэтым, яшчэ 243 Андрэдй дэКазнКкдд Беларускі слоўнік плагіяту: copy + paste раз падкрэслім, вельмі часта выка рыстоўваюцца другасныя выданні, «запазычваюцца» зусім няўдалыя фармулёўкі, перапісваюцца памылкі і штампы. Больш за тое, сам перак лад з рускай ажыццяўляецца часам недакладна, што набліжае сітуацыю да абсурднай.
Відавочны плагіят складае ў тэкс це значную частку. Дакладныя лічбы патрабуюць комплекснага аналізу, але выяўленне некалькіх дзясяткаў «запазычанняў» зойме не больш за гадзіну. І гэта тычыцца толькі таго, што можна лёгка знайсці ў вольным інтэрнэт-доступе. У прынцыпе, наяў насць плагіяту сама па сабе ставіць выданне за межы нармальнай наву ковай і навучальнай прадукцыі, але ў слоўніку шмат і іншых праблемаў, якія не дазваляюць ім карыстацца нават тым, каго з большага не хва лююць пытанні арыгінальнасці і ін тэлектуальнай уласнасці.
Адразу варта пазначыць, што слоўнік перапоўнены рознымі аб салютна непатрэбнымі тэрмінамі.
Вось для чаго, напрыклад, у «Белару скім палітычным слоўніку» артыкул «пагарэлец» – « чалавек які пацярпеў у выніку пажару, у ранейшыя часы такія людзі раз’язджалі па вёсках з надзеяй атрымаць што-небудзь на пагарэлае (называліся пажарніка мі) » (с. 289). Можна таксама прачы таць значэнне слова «аверс» — « бок медаля ці манеты, на якім стаіць знак, што гарантуе іх сапраўд насць: дзяржаўны знак, герб, эмбле ма, герб ці гербавае адлюстраванне роду… » (с. 13). Ці хто такі «адшчапе нец» – « чалавек, якія адкалоўся ад свайго грамадскага асяроддзя » (с. 21), а таксама «шэф» – « 1) на чальнік, кіраўнік; 2) аб начальніку ў адносінах да падначаленых; асоба ці арганізацыя, што прынялі шэф ства над кім-, чым-небудзь » (с. 479).
І такіх тэрмінаў вельмі шмат, нават калі не падыходзіць да кампазіцыі з жорсткіх крытэрыяў навукі і дысцы пліны. Можна ў слоўніку сустрэць і многія экзатычныя азначэнні, кшталту « прапаганда сацыялагіч ная » , « законы геапалітычныя ».
Часам тэрміны выглядаюць аб салютна выпадковымі, ці, прынам сі, няпоўнымі. Напрыклад, артыкул «Дыскурс» – « камунікатыўная з’ява, від масавае камунікацыі, арыен таванай на абмеркаванне, абгрун таванне любых значных аспектаў дзеяння, думак і выказванняў яе ўдзельнікаў » (с. 127). Дастаткова бес сэнсоўнае азначэнне, якое абсалют на не дапаможа зразумець яго выка рыстанне ў сучаснсых сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.
«Новыя правыя»: « 1) рух заходне еўрапейскай інтэлігенцыі за адра джэнне еўрапейскай культуры; 2) ідэалагічны рух, у аснову якога па кладзены сінтэз ідэй рынкавага ін дывідуалізму і сацыяльнага аўтары тарызму » (с. 281). Што не ёсць адэк ватным. Азначэнне «маркетынгу» падаецца з Вялікай савецкай энцы клапедыі, што абсалютна не адпавя дае сучаснаму азначэнню гэтага тэр міна. Шэдэўрам тут можна лічыць азначэнне «тэлуракратыі» — « ула да з дапамогай зямлі » (с. 431). Гэта ўсё азначэнне. Як? Пра што?
Вось яшчэ прыклад грубай сэнса вай памылкі. У артыкуле «Эканамічныя правы» (меры магчымых паводзінаў) 244 Андрэдй дэКазнКкдд Андрэй Казакевіч падаецца азначэнне «эканамічнага права» (сукупнасць нормаў). У арты куле «Асабістая ўласнасць» падаец ца азначэнне ўласнасці прыватнай.
Такая блытаніна назіраецца ва ўсіх падобных артыкулах.
Яшчэ больш паказальным выгля дае азначэнне «дзяржаўнага права».
Пасля невялікай фармулёўкі пада дзена прыпіска « у літаратуры шэ рагу замежных краін выкарыстоў ваецца тэрмін “канстытуцыйнае права" » (!!!). Гэта пры тым, што ме навіта тэрмін «канстытуцыйнае пра ва» ўжо дваццаць год выкарыстоўва ецца ў Беларусі, а «дзяржаўнае права» з’яўляецца савецкім архаізмам.
Выданне перапоўнена запазычан нямі з тлумачальных слоўнікаў, наво шта гэта рабіць у спецыялізаваным тэрміналагічным выданні, застаецца загадкай. З некаторых азначэнняў проста немагчыма атрымаць кары сныя веды. Напрыклад, «княства» падаецца як « 1) феадальная дзяржа ва на чале з князем; 2) назва некато рых сучасных дзяржаў » (с. 211). Што можна даведацца з такой інфар мацыі? Няма апісання па сутнасці, няма прыкладаў. Пры гэтым арты кул «Князь» адсутнічае. Слоўнік таксама утрымлівае тэрмін «султа нат» – « краіна, што ўзначальваецца султанам » (с. 421). Часам тэрміны падаюцца зусім неадэкватна. «Вер нападданы» – « чалавек, які захоўвае вернасць свайму правіцелю » (с. 76).
Пры гэтым у выданні няма інфарма цыі пра тое, што такое «падданства».
Хапае і сэнсавае няўзгодне насці. Маргінал – « асоба ці група, якая знаходзіцца за межамі сваёй суполь насці… » (с. 246), а маргіналь ная асоба (на гэтай жа старонцы ў артыкуле «Маргінальнасць палітыч ную») – « прамежкавы (?! – А. К. ), памежны чалавек, які адчувае сваё месца ў свеце толькі тады, калі належыць да якога-небудзь псеўда масавага ініцыяванага патэстар нымі органамі руху ».
Акрамя гэтага, слоўнік утрым лівае вялікую колькасць недаклад насцяў. Памылкі ў вузкіх тэмах мож на і апусціць, але аўтары маюць і відавочныя праблемы з беларускай гісторыяй. Напрыклад, БНР ў адпа ведным артыкуле расшыфроўваецца як Беларуская народнага рада (??? – А. К. ), ужо апусцім, што яна вызна чаецца як « марыянетачнае псеўда дзяржаўнае ўтварэнне, якое было абвешчана 25 сакавіка 1918 г. уме ранымі беларускімі сацыялістамі ва ўмовах нямецкай акупацыі » (с. 55).
Гэта можна лічыць «дробязямі», але сярод аўтараў доктар, а сярод рэцэн зентаў кандыдат гістарычных навук.
Не лепш выглядае і старажыт ны перыяд. Напрыклад, пра Вітаўта можна даведацца, што гэта « вялікі князь Літвы (?! — А. К. ), тройчы на падаў на Маскоўскае княства (1406 – 1408), захапіў Смаленск, адзін з ар ганізатараў разгрому нямецкіх ры цараў у Грундвальдскай бітве 1410 г. » (с. 78). І ўсё. Інфармацыя відавочна «запазычана» з нейкай расійскай ці савецкай крыніцы. У выніку Вітаўт для беларускага чытача мусіць быць вядомы толькі тым, што рабіў у да чыненні да рускай дзяржавы. Цікава, што ў артыкуле пра Грунвальдскую бітву гэты «арганізатар» увогуле не згадваецца. У слоўніку няма тэрмі на «сойм», але ёсць «сейм». У якім 245 Андрэдй дэКазнКкдд Беларускі слоўнік плагіяту: copy + paste прывязка да Беларусі выяўляецца толькі фразаю – « саслоўна-прадстаўнічы орган у феадальных Польшчы, Літ ве, Чэхіі і некаторых іншых дзяржа вах Усходняй Еўропы » (с. 390).
Маюць аўтары праблемы і пры перакладзе чужых артыкулаў з рус кай на беларускую мову. Напрыклад, рускае «общность» перакладаецца як «агульнасць», а не «супольнасць» (гл.
«Племя»). Можна сустрэць у слоўніку «грамадзянскае грамадства», замест «грамадзянскай супольнасці» і г. д.
Хаця спалучэнне «грамадзянская су польнасць» сустракаецца ў асобных артыкулах, напрыклад у інфармацыі пра кнігу Манаева (с. 242), што яшчэ раз пацвярджае тэрміналагічную ад вольнасць аўтараў.
Залежнасць ад расійскага «цэн тру» праяўляецца і ў тым, што транс літарацыя на ангельскую мову ўсіх беларускіх імёнаў і геаграфічных назваў падаецца выключна з рус кай – М. Багдановіч, натуральна, будзе Bogdanovich. Гэта правіла пе ракладаць «с нормального языка» закранула нават імёны з устойлівай традыцыяй падачы на лацінцы. Нап рыклад, Баршчэўскі (Barszczewski) – падаецца як Borshevskiy, Міцкевіч як Mitskevich і г. д. Хаця гэта, на тле іншага, выглядае дробяззю.
На жаль, падсумоўваючы разгляд, можна настойліва не рэкаменда ваць «Беларускі палітычны слоўнік» для выкарыстання ў навуковым працэ се (не кажучы ўжо пра прафесійную дзейнасць). Пытанне нават не ў пла гіяце, якім шчыльна напоўненае гэтае выданне, але і ў шматлікіх памылках, бессэнсоўных азначэннях і выпадко вых інтэрпрэтацыях, якія не толькі не дапамогуць зразумець асноўныя катэгорыі палітычнай навукі, але толькі заблытаюць.
Напэўна, самае горшае, што вынікае з выхаду гэтага выдання, – яно падмацоўвае стэрэатып друга снасці і правінцыйнасці беларускай навучальнай літаратуры па сацыяль ных дысцыплінах. Дыскусія, якая разгарнулася па выніках публікацыі скарочанай версіі гэтай рэцэнзіі ў ін тэрнэце, выявіла вельмі розную стра тэгію апраўдання аўтараў слоўніка.
У тым ліку, што гэта першая такая спроба нешта выдаць на беларускай мове. Напэўна, захаванне уплываў такіх ідэй уяўляе найбольшую пра блему. Ацэнка, відавочна, мусіць сыходзіць з якасці тэксту незалежна ад таго, на якой мове ён напісаны.
І беларуская мова тут ужо даўно не выключэнне.
Пяць характэрных прыкладаў « запазычванняў » з розных частак слоўніка:
1. У слоўніку: «Крызіс валютны – абвастрэнне супярэчнасцей у валютнай сферы, якое праяўляецца ў рэзкім хістанні валютных курсаў, плацежнай незбалансаванасці, перамяшчэннях пазыковага капіталу. Валютны крызіс суправаджаецца ўзмацненнем дзяржаўнага ўмяшання ў форме дэвальвацыі і рэвальвацыі, увядзеннем валютных абмежаванняў, правядзеннем мерапрыемстваў агульнаэканамічнага характару ».
246 Андрэдй дэКазнКкдд Андрэй Казакевіч Крыніца: «Валютный кризис – обострение противоречий в валютной сфере, проявляющееся в резких колебаниях валютных курсов, несбалансированности платежных балансов, перемещениях ссудного капитала. Валютный кризис сопровождается усилением государственного вмешательства в форме девальваций и ревальваций, введением валютных ограничений, проведением мероприятий общеэкономического характера».
Большой Энциклопедический словарь. 2000.
http://dic.academic.ru/dic.nsf/politology/532/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1 %82%D0%BD%D1%8B%D0%B9 2. У слоўніку: «Маргінальнасць палітычная – сацыяльная якасць сумлення і паводзін асобы, пласта, субгрупы; адрыў ад першапачатковага сацыяльнага субстрату, заканчэнне грамадскіх сувязяў, якія вызначаюць сутнасць асобы і групы, а таксама прынцыповая немагчымасць узнаўлення такіх інтэграцыйных сувязей. Маргінальная асоба – прамежкавы, памежны чалавек, які адчувае сваё месца ў свеце толькі тады, калі належыць да якога-небудзь псеўдамасавага, ініцыяванага патэстарнымі органамі руху» .
Крыніца: «Маргинальность Политическая (от лат. margo – край) – термин, употребляемый для обозначения социального качества сознания и поведения личности, слоя, субгруппы. М. означает отрыв от первоначального социального субстрата, прекращение общественных связей, определяющих сущность личности и группы, а также принципиальную невозможность возобновления подобных интеграционных связей. Маргинальная личность – промежуточный, пограничный человек, который ощущает свое место в мире, лишь принадлежа к какому-либо псевдомассовому, инициированному потестарными органами, движению».
Мир словарей. http://mirslovarei.com/content_pol/marginalnost-politicheskaja-1203.
html 3. У слоўніку: «Рэгіяналізм – падыход да разгляду і рашэння эканамічных, палітычных і іншых праблем з пункту гледжання інтарэсаў і патрэб таго ці іншага рэгіёну» .
Крыніца: «Регионализм – подход к рассмотрению и решению экономических, социальных, политических и других проблем под углом зрения интересов потребителей того или иного региона» .
Райзберг, Б. А., Лозовский, Л. Ш., Стародубцева, Е. Б. Современный экономический словарь. – 2-е изд., испр. М.: ИНФРА-М, 1999. 479 с.
http://dic.academic.ru/dic.nsf/econ_dict/12414 4. У слоўніку: «Рэгіяналізацыя – развіццё, умацаванне эканамічных, палітычных і іншых сувязяў паміж абласцямі і дзяржавамі, што ўваходзяць у адзін рэгіён, узнікненне рэгіянальных аб’яднанняў дзяржаў».
Крыніца: «Регионализация – развитие, укрепление экономических, политических и иных связей между областями или государствами, входящими в один регион;
возникновение региональных объединений государств».
247 Андрэдй дэКазнКкдд Беларускі слоўнік плагіяту: copy + paste Райзберг, Б. А., Лозовский, Л. Ш., Стародубцева, Е. Б. Современный экономический словарь. – 2-е изд., испр. М.: ИНФРА-М, 1999. 1999. 479 с.
http://dic.academic.ru/dic.nsf/efremova/237679/%D0%A0%D0%B5%D0%B3%D0%B8 %D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1 %8F 5. У слоўніку: «Татальная вайна – канцэпцыя падрыхтоўкі і вядзення агрэсіўнай вайны з прымяненнем любых сродкаў і спосабаў масавага знішчэння ўзброенай сілы і мірнага насельніцтва супрацьлеглага боку. Канцэпцыя « татальнай вайны » упершыню была вылучана нямецкім генералам Э. Людэндорфам у 1935 г., лягла ў аснову фашысцкай ваеннай дактрыны» .
Крыніца: «Тотальная война – концепция подготовки и ведения агрессивной войны с применением любых средств и способов массового уничтожения вооруженных сил и мирного населения противника. Концепция "тотальной войны" впервые выдвинута немецким генералом Э. Людендорфом в 1935 г., легла в основу фашистской военной доктрины» .
Политическая наука: Словарь-справочник. сост. проф. пол. наук Санжаревский, И. И. 2010 http://dic.academic.ru/dic.nsf/politology/2889/%D0%A2%D0%BE%D1%82%D0%B0% D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F