№ 16-17(1-2), 2011 ISSN 1819—3625 № 16-17(1-2), 2011 © Кніга Сцяпана Стурэйкі і дацэн та Беларускага дзяржаўнага ўнівер сітэта Уладзіміра Мядзяніка выйшла ў выдавецтве «Тэсэй» у 2009 годзе.
Аўтары дэкларуюць, што ў ёй « на базе шырокага эмпірычнага матэ рыялу даследуюцца асноўныя пра блемы этнічнай гісторыі Афгані стана на сучасным этапе, а такса ма пытанні, звязаныя з працэсамі інтэграцыі афганскіх уцекачоў і ўнутрана перамешчаных асобаў ».
Усё гэта яны даюць рады зрабіць усяго на 264 старонках. Прэтэнзія немалая: « У цяперашні час актуаль нае стварэнне асноваў і для белару скай афганістыкі, гэтаму, аўтары спадзяюцца, паслужыць прапанава ная работа » (с. 7).
Кніга пра ўсё Аднак у выніку атрымалася кам піляцыя мноства крыніцаў (ад пе радрукаванай статыстыкі да перака заў асноўных ідэяў мноства розных публікацыяў на тэму Афганістана і ўцекачоў ды сабраных – трэба мер каваць, аўтарамі – звестак анек датычнага характару пра афганскіх уцекачоў у Беларусі). Кніга выразна распадаецца на некалькі кавалкаў – спачатку два эсэ пра этнапалітычны канфлікт і праблему вымушанага перамяшчэння. Далей – эсэ пра эт нічныя канфлікты ў сучасным Аф ганістане, за якім ідзе раздзел аб праблемах унутрана перамешчаных асобаў. Чацвёрты раздзел вылучаны пад апісанне афганскіх уцекачоў у Пакістане ў 1979–2006 гадах. Пяты мае назву «Афганскія ўцекачы ў Еўропе».
Найпершая праблема – брак нейкай асноўнай ідэйнай лініі. Не ясна, пра што кніга ўвогуле. Пра ўце качоў ці пра этнічны канфлікт? Бо абедзве гэтыя тэмы існуюць у рам ках кніжкі аўтаномна і раўнапраўна.
Урэшце атрымліваецца, што кніжка «пра ўсё». Тое і не дзіва, бо аўтары Сяргей Богдан Канчатковы Афганістан беларускай навукі Стурейко, Степан, Медяник, Владимир. (2009) Афганистан:
этнополитический конфликт и проблема перемещенных лиц.
Минск: Тесей. 264 с.
258 Кнігаі піарўснрёіі Сяргей Богдан закідаюць іншым даследнікам якраз тэматычную абмежаванасць: « Сярод даследаванняў, прысвечаных Аф ганістану, большасць адлюстроў вае толькі паасобныя бакі афган скай эканомікі, палітыкі культуры » (с. 60).
Вельмі дзіўна выглядае спроба выдаць ўнутрыафганскі канфлікт, што пачаўся пры канцы 1970-х, за этнапалітычны/этнасацыяльны/эт нічны. Калі б Стурэйка з Мядзянікам давялі этнічны характар падзеяў – адкрыццё было б сапраўды гучнае.
Аднак не давялі. У кнізе старонка за старонкаю цытуюцца меркаванні розных аўтараў пра тое, што кан флікт не этнічны, але гэта не замінае даследнікам спакойна зрабіць потым выснову пра яго галоўным чынам этнічны змест. Вядома, некаторыя аўтары (як то Коргун, 2004) прыз наюць важную ролю гэтага чынніка, але аніяк не «этнічнасць» канфлікту.
Сцяпан Стурэйка і Уладзімір Мядзянік увогуле разважаюць вы ключна ў катэгорыях супрацьстаян ня этнасаў (народнасцяў) ды толькі неахвотна і мімаходзь згадваюць рэ лігійныя і племянныя супярэчнасці, ігнаруючы ўплыў канфліктаў сацы яльных, расавых (паміж еўрапеоіда мі і мангалоідамі), паміж качавым і аселым насельніцтвам, між лакаль нымі супольнасцямі ды зямляцтва мі і ўрэшце проста побытавых. Што казаць, калі нават звычайныя амбі цыі ўзбекскага генерала Абдурашы да Дустума, скіраваныя выключна на тое, каб трымаць пад кантролем рэгіён вакол Мазары-Шарыфа, вы даюцца за «сепаратызм» (с. 93).
Між тым, усе факты, у тым ліку згаданыя аўтарамі, – асаблівас ці кааліцыяў падчас грамадзян скай вайны, міжэтнічныя шлюбы і г. д. – сведчаць супраць асноўнай тэзы. Дый самі яны падрабязна раз біраюць унутрыпуштунскае варага ванне паміж дурані і гільзаямі ды цытуюць цалкам разумную думку Султана Акімбекава (у дачыненні да 1980-х – пачатку 1990-х): «У ар ганізацыйным сэнсе нацменшасці міжсобку і ў дачыненні да пушту наў выступаюць як асобныя «пля мёны» (с. 103). На меркаванне таго самага аўтара на пачатак 1990-х гг.:
«Шмат якія пуштунскія плямё ны фактычна салідарызаваліся з нацыянальнымі і рэлігійнымі мен шасцямі Афганістана ў барацьбе за лакальныя інтарэсы ў супрацьвагу дзяржаўным» (с. 99–100). І далей у кнізе прысутнічаюць сцвярджэнні, якія пляжаць «этнічную» ідэю працы:
«Існуе меркаванне, што пуштунскія плямёны (асабліва перыферыйныя) [падкрэслім ужыванне слова «пля мёны», замест звыклай для аўтараў этнічнай катэгорыі «пуштуны». – С. Б. ] маюць праталібскія настроі.
На пэўным адрэзку часу гэта са праўды было так. Аднак праз пэўны час пасля сыходу талібаў з вялікаю доляй упэўненасці можна сцвяр джаць, што яны адстойваюць у значнай ступені інтарэсы свайго племені як самай простай і надзей най формы самаідэнтыфікацыі» (с. 103).
Ігнаруецца і тое, што ў сацыяль на-эканамічным ды культурным аспекце этнасы і плямёны Афгані стана надта адрозніваюцца. У кнізе 259 Кнігаі піарўснрёіі Канчатковы Афганістан беларускай навукі ў прынцыпе няма выкладу структу ры і асаблівасцяў ладу жыцця роз ных этнасаў, як няма і тлумачэння суадносінаў кланаў і плямёнаў. То бок, атрымліваецца, не істотна, што пуштуны і белуджы захоўваюць пле мянны лад, а таджыкі ад яго даўно адышлі. Не важна, што ў адрозненне ад суніцкай большасці Афганістана хазарэйцы – шыіты і пераследуюц ца менавіта паводле гэтай прыкметы ды яшчэ паводле расавай, бо яны – выразныя мангалоіды, у той час як пуштуны – еўрапеоіды. Усё гэта за стаецца па-за межамі кнігі. Дарэчы, здаецца, для піянераў айчыннай аф ганістыкі не ясна, што паміж афган скімі шыітамі ды хазарэйцамі можна амаль ставіць знак тоеснасці, то бок іншых шыітаў апроч хазарэйцаў там амаль няма (с. 88). Затое аўтары бяз доказна і без спасылак сцвярджаю ць: « Этнічныя канфлікты працінаю ць усю гісторыю Афганістана » (с. 58).
Кніга ўнікае разгляду не толь кі этнічных канфліктаў, але нават і самога пуштунскага нацыяналізму.
Прыкладам, сцвярджаецца: « Пры разглядзе гісторыі праяўлення пуш тунскага субнацыяналізму [яшчэ адзін панятак без азначэння, як і эт нічная/нацыянальная меншасць ды г. д. – С. Б. ] можна вылучыць пры намсі дзве лініі супрацьстаяння:
па першае, канфлікт цэнтральнай адміністрацыі ды перыферыйных пуштунскіх раёнаў [цікавае сцвяр джэнне на тле навязлівага прасоў вання тэзы пра дамінаванне пушту наў – адзіных і маналітных у сваёй «пуштунскасці» – у афганскай дзяр жаве. – С. Б. ]; па другое, дастатко ва працяглая спрэчка аб агульна дзяржаўным дамінаванні плямёнаў гільзаі і дурані, якая з гэтай прычы ны набыла рысы традыцыі » (с. 101).
Вось гэтак проста выкідаецца трэцяя рыса, датычная ірэдэнтызму ды імкнення да стварэння адзінага Пуштуністана з удзелам пуштунаў, што апынуліся ў межах Пакістана.
Сам гэты матыў аўтарам знаёмы, бо яны згадваюць пра яго як праблему афганска-пакістанскіх стасункаў, ад нак дзеля таго што кніга ёсць толькі зборам цытатаў, аўтары, відаць, не наважыліся аспрэчыць меркаванні іншых даследнікаў.
Не нашмат лепей выглядае частка кнігі, прысвечаная ўцекачам і ўну трана перамешчаным асобам (УПА).
Колькі табліцаў узятыя з матэрыялаў міжнародных арганізацыяў і нацы янальных органаў, аднак нават яны амаль не аналізуюцца. Адсутнічае сістэматызаванае апісанне табараў уцекачоў, юрыдычных і фактычных умоваў знаходжання большасці з іх у Пакістане ды Іране. Замахваючыся на аналіз праблемы як выніку «этна палітычнага канфлікту», аўтары рап там абвяшчаюць, што не збіраюцца дзяліць уцекачоў і УПА паводле эт насаў, маўляў, усе яны – афганцы (с. 192–193). Застаецца толькі спы таць, навошта тады прыплятаць сюды этнічны канфлікт?
Асобна варта зазначыць, што частка кнігі, прысвечаная ўцекачам і перамешчаным асобам, далей за апісанне, цытаванні ды агульныя высновы не ідзе. Часам увогуле не ясна, што аўтары ўзялі з дакументаў ААН, а што ёсць вынікам іх аналізу 260 Кнігаі піарўснрёіі Сяргей Богдан ( напрыклад на с. 131–132, 144 ды інш.). Раздзел пра афганскіх уцекачоў у Беларусі наагул нагадвае збор баек пра афганцаў. Бяздоказна і без спа сылак паведамляецца, што большая частка афганскіх уцекачоў прыбыла ў Беларусь у 1980-я гады «з пачат кам ваеннай аперацыі СССР у Аф ганістане» (с. 222). І гэта больш чым сумнеўна. На той час яны, відавочна, не былі ўцекачамі, а прыязджалі ву чыцца ды стажыравацца. Як уцекачы на пачатку 1980-х прыбылі толькі прадстаўнікі іранскай партыі «Тудэ» (вялікая частка з іх праз Афганістан, дарэчы) і нешматлікія прадстаўнікі іншых краінаў, якіх КДБ хавала ў БССР. Сярод іх маглі быць афганцы, але іх было няшмат.
Вядома, студэнты маглі застацца і зрабіцца ўцекачамі ў 1990-я, аднак пра гэта ў кніжцы ані слова няма. Як і пра этнічны склад афганцаў у Бела русі, дынаміку іх перамяшчэння на Захад, стаўленне беларускіх уладаў, пра канфлікты паміж рознымі абш чынамі/групоўкамі і г. д. Між тым, менавіта гэтая тэма і магла б выра таваць кнігу пры недакладнасці ва ўласна афганскіх аспектах, спрэч насці ў выкладзе афганскай гісторыі ды палітыкі і павярхоўым разглядзе пытанняў уцякацтва ды ўнутранага перамяшчэння.
У стылі Г ерадота Кніга складаецца пераважна з пе раказу адшуканых аўтарамі думак іншых людзей ды нанізвання іх без асаблівага ўмяшання, таму часам по бач стаяць процілеглыя сцвярджэн ні, ніяк не вытлумачаныя і нічым не падзеленыя. Прыкладам можа быць с. 67, дзе спачатку ідзецца пра рэп рэсіі супраць нацменаў з боку халь кісцкай фракцыі Народна-дэмакра тычнай партыі Афганістана (НДПА), а ў наступным абзацы гаворыцца пра ўвядзенне выкладання на мовах меншасцяў, павелічэнне колькас ці радыёпраграмаў на гэтых мовах.
Разам з тым, часам думкі аўтараў цяжка вылучыць з масіву цытавання, што ставіць усю кнігу на мяжу пла гіяту. Больш за тое, ёсць, напрыклад, тры старонкі, перапісаныя фактычна з адной крыніцы (с. 148–151).
Спецыфічнае крытычнае мыслен не прыводзіць да таго, што аўтары то накідваюцца на, магчыма, най лепшую работу савецкай афганісты кі (Давыдов, 1993) за « абсалюты зацыю эканамічных перадумоваў » (с. 61), то кідаюцца ў апалагетыку.
Напрыклад, на с. 140 пасля пе раліку праблемаў гвалтоўнага вы дання жанчын замуж, « прычым у шматлікіх выпадках замуж адда юцца дзяўчынкі, маладзейшыя за 15 гадоў », а « дзяўчынкі, пачынаючы з 6 гадоў, могуць быць прададзеныя замуж », аўтары выказваюць дзіў нае меркаванне. Аказваецца, « гэта можна патлумачыць толькі зломам абарончых механізмаў грамадства, бо гэткія звычаі не практыкаваліся ў Афганістане да вайны, яны не ад павядаюць ісламскім і пуштунскім нормам паводзінаў » (с. 140). Давя дзецца іх расчараваць: шматлікія такія выпадкі ў Афганістане і сумежных краінах у мінулым мала таго што 261 Кнігаі піарўснрёіі Канчатковы Афганістан беларускай навукі зафіксаваныя (і не пярэчаць звычаё вай культуры), дык яшчэ не пярэ чаць і шарыяту. Прынамсі, заўжды і вельмі лёгка можна знайсці пэўную версію шарыяту, якая апраўдае такое стаўленне да жанчын.
Жанравая і стылёвая няроў насць крыніцаў, якія выкарыстоўваюць аўтары, спрычыняецца да таго, што пасярод тэксту аб палітычных па дзеях можа стаяць смачны кавалак пра тое, што байцы генерала Дусту ма вылучаліся «нязвыкла даўгімі ва ласамі » і насілі « штаны да сярэдзі ны лытак » ды « былі вядомыя сваёй лютасцю » (с. 71). Або сярод сухога апісання гаспадарчых праблемаў та бараў уцекачоў паведамляецца, што афганскія мужчыны і падлеткі ядуць першымі і колькі хочуць, а што не даядуць або адкладуць убок – « да ядаюць жанчыны ». Меню канкрэ тызуецца, паведамляюцца каштоў ныя падрабязнасці – « мучныя бліны падаюцца з агароднінай і мясам, прыгатаваным у вострым соўсе », а вось гарбату « багата падсалоджва юць цукрам або падаюць з цукерка мі » (с. 173–174). Пасля гэтага ў кні зе адбываецца імгненны пераход да праблемаў водазабеспячэння. Такая манера нагадвае антычныя творы ў стылі Герадота, але ніяк не сучасныя навуковыя працы.
Цікавыя некаторыя класіфікацыі.
Высвятляецца, што мінныя палі – гэта « з'явы экалагічнага асяроддзя » (с. 152), побач са стыхійнымі бедст вамі. Традыцыйныя гліняныя хаткі афганцаў аўтары назвалі «трады цыйнымі "гразевымі" дамамі» (с. 174).
Адным словам, відавочны недаклад ны пераклад з ангельскай мовы.
Кніга памылак Наступная праблема – у наяў насці, нават пры павярхоўным раз глядзе, неверагоднай колькасці па мылак і недакладнасцяў, перш за ўсё пры апісанні афганскіх рэаліяў.
Ужо ва ўводзінах аўтары памылкова лічаць, што Афганістан мяжуе з Ін дыяй, і «забываюцца» пра яго мяжу з Кітаем. Затое суправаджаецца ўсё гучнымі словамі пра геапалітыч ныя інтарэсы Беларусі на Сярэднім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі. Бе ларусь сапраўды спрабавала нешта атрымаць ад аднаўлення Афганіста на, у прыватнасці праз ангажаван не ў іранскія праграмы дапамогі ў 2002 годзе, аднак аўтары пра гэтую адзіную сур'ёзную спробу беларуска га пранікнення не пішуць.
Сапраўдны рэкорд у плане па мылак ставіць с. 75 – іх там ажно шэсць. Не існуе і ніколі не існава ла правінцыяў « Мазар, Гайратон, Шебирган и Моймана » (толькі адно слова з усяго шэрагу можна прыз наць слушна напісаным). Ёсць га рады Мазары-Шарыф, Хайратон і Мэйманэ, некаторыя з якіх ёсць цэнтрамі правінцыяў (дарэчы, тая самая памылка на с. 119). Таксама няма правінцыі «Багдыз», а толькі «Бадгіс» (с. 75, 120, 121 і інш.), няма «Джабаль Сарая», а толькі «Джа баль-Сірадж» (с. 75). Племя баркзай зазвычай называлася ў рускай мове баракзай (с. 106 ды інш.). Пустын ны рэгіён Рэгістан названы «Рэд жыстанам» (с. 137 і далей). Партыя хазарэйцаў называлася «Вахдат» (адзінства) – аднак у кнізе ў розных 262 Кнігаі піарўснрёіі Сяргей Богдан месцах яе завуць па-рознаму – і «Вахдаці-ісламі», і «Хізбі-Вахдат» (с. 72–73) – не тлумачачы нават, што ідзецца пра тое самае.
Пасля такіх недакладнасцяў пе растаюць здзіўляць іншыя спрэч ныя моманты. Яскравым прыкладам можа быць табліца на с. 70. Паводле яе, два з васьмі лідараў афганскага супраціву ў 1980-х былі арабамі. Гэ так Стурэйка і Мядзянік акрэсліва юць Маджадзідзі ды Гайлані (пазна чаны таксама як Гілані). У выпадку з Гайлані для гэтага яшчэ можна знайсці пэўныя падставы, дарма што наяўнасць арабскай ідэнтычнасці ў яго выпадку таксама сумнеўная.
Але Маджадзідзі, праўдападобна, быў залічаны ў арабы, бо таксама «сэед» – нашчадак прарока Му хамада. Аднак у сучасных рэаліях рэгіёну тытул «сэед» не азначае аб салютна нічога, апроч жадання ча лавека лічыцца нашчадкам праро ка. І такі чалавек можа быць любой нацыянальнасці і звычайна не мае арабскай ідэнтычнасці. Нават калі нехта з «сэедаў» прызнае сваё адда ленае арабскае паходжанне, дык па водле сваёй ідэнтычнасці ён усё адно застаецца іранцам/афганцам і г. д.
Бянтэжыць і тое, што апроч пазна кі «навуковае выданне» кніга мае іншыя вонкавыя прыкметы навуко васці: два рэцэнзенты (адзін доктар гістарычных навук, прафесар Вяча слаў Мянькоўскі, другі — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Юрый Блашкоў) і нават навуковы рэдактар (кандыдат гістарычных навук, да цэнт Тадэвуш Навагродскі). Падкрэ слю, што недахопы кнігі бачныя не толькі абазнаным у афганскай пра блематыцы людзям, праблема відаць на розных узроўнях: канцэпцыя, ме тадалогія, структура, аргументацыя.
У такой сітуацыі наяўнасць рэцэн зентаў і навуковага рэдактара з вы сокім статусам можа сведчыць пра сістэмны характар праблемы.
Літаратура, якая згадваецца ў рэцэнзіі 1. Давыдов, Александр (1993). Афганистан: Войны могло не быть. Крестьянство и реформы . Москва: Наука.
2. Коргун, Виктор (2004). История Афганистана. XX век . Москва: ИВ РАН.