НАВІНЫ · 20 лютага 2017
CfP: Канферэнцыя “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе” (26-27 траўня 2017 г.)
http://palityka.org/2016/04/prahrama-v-mizhnarodnaj-navukovaj-kanfjerencyi-instytuta-palitychnaja-sfjera-nacyja-padchas-kryzisu/2016-konfa/Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва) Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Польскі Інстытут у Мінску Беларускі Калегіум Інстытут ВКЛ (Літва) Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва) Інстытут гісторыі Літвы VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе Дата правядзення: 26-27 траўня 2017 года Заяўкі прымаюцца да 01.04.2017 Свет за апошнія пяць-дзесяць гадоў істотна змяніўся.
Змены закранулі не толькі фінансавыя плыні і арганізацыю эканомікі, але і прывялі да пераацэнкі палітычных каштоўнасцяў, паставілі новыя выклікі перад дэмакратыяй як ідэяй і палітычнай мадэллю.
Набылі новую сілу дыскусіі пра заняпад, дэвальвацыю, крызіс і нават канец дэмакратыі, якія сілкуюцца ростам скептычнага і падазронага стаўлення да палітычнага істэблішменту, узмацненнем папулізму, правага і левага радыкалізму, рэлігійнага фундаменталізму.
У больш памяркоўных праявах робяцца спробы пераасэнсаваць эвалюцыю дэмакратыі, выпрацаваць і стабілізаваць новую дэмакратычную мадэль.
Устойлівасць дэмакратыі была пастаўленая пад пытанне нават у краінах Еўрапейскага саюза і ЗША.
Акрамя гэтага, увага да правоў чалавека і дэмакратыі значна знізілася пры вызначэнні знешняй палітыкі.
За ўсходнімі межамі ЕС рост скепсісу да дэмакратычнага ладу і каштоўнасцяў становіцца асабліва відавочным.
У адных краінах, такіх як Расія, Арменія, і Казахстан, назіраецца відавочны рост аўтарытарных тэндэнцый.
Спробы дэмакратычных пераменаў і еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі не прывялі да відавочнага поспеху, што пацягнула за сабой рост апатыі і недаверу ў шырокіх пластах грамадства.
На гэтым фоне крыху выбіваецца Беларусь, дзе з 2014 года адбываецца паступовая лібералізацыя, але пакуль цяжка сказаць, наколькі гэтая тэндэнцыя будзе ўстойлівай.
У рамках канферэнцыі плануецца паставіць наступныя пытанні: Якія асноўныя выклікі і перспектывы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе?
Ці змяняецца разуменне дэмакратыі ў сучасным свеце, ці можна казаць пра тое, што выпрацоўваецца новая мадэль дэмакратыі?
Ці можна казаць пра палітычную дэвальвацыю дэмакратыі?
Ці працягваюць правы чалавека і дэмакратыя займаць важнае месца ў знешняй палітыцы заходніх дзяржаў?
Тэматычныя блокі: Развіццё палітычных сістэм Усходняй Еўропы: асноўныя тэндэнцыі і выклікі.
Папулізм, правы і левы радыкалізм, рэлігійны фундаменталізм у сучаснай Еўропе.
Беларускі досвед частковай дэмакратызацыі і лібералізацыя пасля 2014 года і яе перспектывы.
Выклікі і перспектывы дэмакратыі, сучасная дэмакратычная мадэль Польшчы, Літвы і іншых усходнееўрапейскіх краінаў ЕС.
Еўраінтэграцыя і дэмакратыя ў эпоху еўраскептыцызму: досвед Малдовы, Украіны, Грузіі.
Аўтарытарныя і дэмакратычныя тэндэнцыі ў сучаснай Расіі.
Дэмакратыя, правы чалавека і змена прыярытэтаў ЕС, ЗША і міжнародных арганізацый.
Дэмакратыя і гістарычная палітыка, маніпуляванне мінулым і памяццю ва Усходняй Еўропе.
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская, украінская.
Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі запоўніце форму рэгістрацыі (https://palityka.wufoo.eu/forms/the-6-th-conference-of-political-sphere-2017/).