← Усе навіны

НАВІНЫ · 1 снежня 2012

Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску, плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый посткамуністычных краін.

Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.

Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна: 1.

Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі?

Памяць пра ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы. 2.

Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150 гадоў. 3.

Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у посткамуністычных краінах.

Асноўныя арганізатары: Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь) Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва) Instytut Polski (Мінск, Беларусь) Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва) Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва) Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.

Тэхнічныя дэталі Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць: 1) CV на любой працоўнай мове 2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове 3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне і праезд.

запрашэнне да публікацый заявки