Шаноўнае спадарства! Прапаноўваем Вашай увазе праграму канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”, якая адбудзецца ў Мінску 25-27 мая 2017 года. Запрашаем зарэгістравацца для наведвання канферэнцыі ў якасці госця праз анлайн-форму (да 23 траўня).
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі
Польскі Інстытут у Мінску
Беларускі Калегіум
Інстытут ВКЛ (Літва)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Інстытут гісторыі Літвы (Літва)
Эвалюцыя ці дэвальвацыя:
праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе
VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”
25-27 мая 2017 года
Праграма
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
25 мая (чацвер)
Гатэль Crowne Plaza, вул. Кірава, 13
18.00-18.30. Кава-паўза
18.30-20.30. Публічная дыскусія: “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”, з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія). Мадэратар – Аляксей Ластоўскі.
26 мая (пятніца)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
09.00-10.00. Рэгістрацыя
10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі
10.10-11.30. Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Аляксей Ластоўскі)
Томаш Зарыцкі (Польшча). Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics)
Лукаш Адамскі (Польшча). Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.)
Андрэй Ягораў (Беларусь). Прасоўванне дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі
11.30-12.00. Кава-паўза
12.00-13.30. “Свой шлях” дэмакратыі? Тлумачэнне беларускага выпадку (мадэратар – Андрэй Ягораў)
Пётр Рудкоўскі (Беларусь). Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля ўкраінска-расійскага канфлікту
Вадзім Смок (Беларусь). “Свой шлях” дэмакратыі: грамадскія арганізацыі ў прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў
Андрэй Вардамацкі (Беларусь). Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі
13.30-14.30. Абед
14.30-16.00. Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка (мадэратар – Валер Карбалевіч)
Яўген Прэйгерман (Беларусь). Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду
Андрэй Казакевіч (Беларусь). Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016)
Зміцер Міцкевіч (Беларусь). Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах
16.00-16.30. Кава-паўза
16.30-18.00. Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах (мадэратар – Валер Булгакаў)
Богдан Цывіньскі (Польшча). Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny)
Іван Курылла (Расія). Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков)
Аляксей Крывалап (Беларусь). “Рускі свет” у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы
27 мая (субота)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68
10.00-11.30. Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе (мадэратар – Андрэй Казакевіч)
Раса Чэпайцене (Літва). Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды)
Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?)
Алег Дзярновіч (Беларусь). “Іншая Русь”: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе
Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Курапаты ў кантэксце “палітыкі мёртвых цел”
11.30-12.00 . Кава-паўза
12.00-13.00. Агульная дыскусія: “Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе”
Удзельнікі канферэнцыі:
Адамскі Лукаш – доктар гісторыі, намеснік дырэктара Цэнтра польскага-расійскага дыялогу і паразумення (Польшча)
Вардамацкі Андрэй – доктар сацылагічных навук, дырэктар Беларускай аналітычнай майстэрні (Беларусь)
Зарыцкі Томаш – доктар габілітаваны сацыялогіі, дырэктар Інстытута сацыяльных даследаванняў, Варшаўскі ўніверсітэт (Польшча)
Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Беларусь)
Камунтавічус Русціс – доктар гісторыі, дырэктар Інстытута ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Курылла Іван – доктар гістарычных навук, Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу (Расія)
Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва)
Крывалап Аляксей – кандыдат культуралогіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь)
Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера”, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь – Літва)
Міцкевіч Дзмітрый – аналітык, Belarus Security Blog (Беларусь)
Прэйгерман Яўген – кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” (Беларусь)
Рудкоўскі Пётр – доктар гуманітарных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS)
Смок Вадзім – супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)
Цывіньскі Богдан – доктар габілітаваны гісторыі, адзін з заснавальнікаў руху “Салідарнасць” і “Лятучага ўніверсітэта” (Польшча)
Чэпайцене Раса – доктар гісторыі, Інстытут гісторыі Літвы (Літва)
Ягораў Андрэй – дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь)