19 сакавіка – дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння”

afisha krajowcyІнстытут “Палітычная сфера” і Беларускі Калегіюм пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю анталогіі краёвай думкі.

Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” з удзелам аднаго з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Яна Юркевіча, прафесара Познаньскага ўніверсітэта (Польшча) – адбудзецца 19 сакавіка а 18.30 у гатэлі “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).
Акрамя Я. Юркевіча ў дыскусіі прымуць удзел вядомыя беларускія даследчыкі: Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Бабкоў.
Падчас абмеркавання плануецца закрануць пытанні: Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі рэгіёну? Якія асноўныя палітычныя і культурныя ідэі развіваліся краёўцамі? Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўваюцца ў культурнай прасторы і палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы? Якія аспекты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэнне сёння?

Дыскусія будзе спалучана з прэзентацыяй электроннай версіі выдання “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”, падрыхтаванай Інстытутам “Палітычная сфера”.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...