31 мая ў рамках ІІІ Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” адбудзецца публічная дыскусія: Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы

Снимок

  

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, ФАРМАВАННЕ НАЦЫЙ І ПАЎСТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

31 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ (праспект Незалежнасці, 58, к.6), 15.00 

31 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера» пад назвай «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы» адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы». 

Першая сусветная вайна на Захадзе называецца Вялікай. Але для Беларусі яна заўжды ў ценю іншай Вялікай вайны – Айчыннай. Хоць абедзве падзеі перагарнулі ўвесь свет, змянілі межы ва ўсім рэгіёне і пакінулі на Беларусі крывавы след, але адну вайну мы памятаем, а пра другую практычна забыліся. Чаму так адбылося? 100–гадовы юбілей ад пачатку Першай сусветнай вайны – выдатная нагода, каб узгадаць пра гэту падзею і яе значэнне для нашай краіны.

Які ўплыў аказала Першая сусветная вайна на палітычную і сацыяльную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Як разгортвалася нацыянальнае будаўніцтва ў ваеннай віхуры? Ці выглядала б па-іншаму палітычная мапа Еўропы, калі б не адбылася вайна? Ці можна назваць паўставанне беларускай дзяржаўнасці “вынікам” Першай сусветнай вайны?

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы», якая абдудзецца 31 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 15.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук(Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі (БДУ), доктар гісторыі Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Яанна Героўска-Калаўр (Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук). Мадэратар дыскусіі – кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч.

Схема даезду:

Снимок

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...