Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)

1655_30Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, выканаў даследаванне стасункаў Беларусі з краінамі цяперашняга рэгіёна Усходняга партнёрства ў перыяд 1992-2012 гадоў.

У 2008 годзе Еўрапейскі Саюз у рамках Усходняга вымярэння Еўрапейскай палітыкі суседства ініцыяваў запуск праграмы па збліжэнні ды паглыбленаму супрацоўніцтву з шасцю постсавецкімі краінамі — “новымі ўсходнімі суседзямі”: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. У траўні 2009 года гэтыя краіны прынялі прапанову ЕС стаць удзельнікамі ініцыятывы, якая атрымала назву “Усходняе партнёрства”. Дадзеная ініцыятыва, акрамя развіцця двухбаковых адносін паміж ЕС і кожнай краінай-партнёрам, таксама прадугледжвае развіццё шматбаковых стасункаў паміж усімі ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. З мэтай вызначэння месца і ролі Беларусі ва ўзаемаадносінах (перш за ўсё, на палітычным і эканамічным узроўнях) з краінамі, якія цяпер утвараюць рэгіён Усходняга партнёрства, апісання таго, як гэтыя ўзаемаадносіны складаліся на працягу двух дзесяцігоддзяў (1992-2012 гады), а таксама для выяўлення патэнцыялу далейшага рэгіянальнага супрацоўніцтва Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” ў 2013 годзе было выканана даследаванне, з вынікамі якога прапануем азнаёміцца.

Андрэй Казакевіч, Андрэй Валодзькін, Аляксандр Філіпаў. Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012) – Інстытут «Палітычная сфера», 2014. – 36 с. (BLR.pdf)

Andrei Kazakevich, Andrei Valodzkin, Aliaksandr Filipau. Belarus in the region of the Eastern Partnership countries (1992-2012) – (2014) Political Sphere Institute. – p. 36. (ENG.pdf)

Даследаванне было праведзена пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Яго вынікі таксама можна паглядзець на сайце ЦЕТ: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/04/10/belarus-u-reg-ene-kra-n-ushodnyaga-partnerstva-1992-2012.html

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...