Да пачатка Другога Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі застаўся месяц

Галоўная акадэмічная падзея 2012 года: 

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 28-30 верасня 2012 года (Каўнас, Літва).

 У арганізацыйны камітэт кангрэса паступіла беспрэцэндэнтная колькасць заявак — больш за 400. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Канады, Францыі, Фінляндыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Японіі, Малдовы, Нідэрландаў, Румыніі, Швецыі і ЗША. У тым ліку:  вядомы брытанскі славіст Арнольд Макмілін, славіст і перакладчык, старшыня брытанска-беларускага таварыства Джым Дзінглі, даследчык Беларусі і Польшчы з Японіі Макота Хаясака, вядомы расійскі гісторык Аляксей Мілер, выбітны дзеяч беларускай культуры на эміграцыі, бібліятэка ім. Ф. Скарыны ў Лондане Аляксандр Надсан, беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка, вядучыя прадстаўнікі беларускай гісторычнай і палітычнай навукі, філасофіі, лінгвістыкі, даследаванняў рэлігіі, мастацтва, грамядзянскай супольнасці і многія іншыя.

 

Папярэдняя тэматычная структура Кангрэса

 Гісторыя: (сацыяльная гісторыя, палітычная гісторыя, эканамічная гісторыя)

1. Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі.

2. Lingua i natio: праблема этнічнасці ў Сярэднявеччы і Раннім Новым часе (казус Вялікага Княства Літоўскага).

3. Мадэрнізацыя, індустрыялізацыя і палітычныя пераўтварэнні: Беларусь ХІХ-ХХ стагоддзяў.

 Гуманістыка: (даследаванне мастацтва, літаратуры, багаслоўскай думкі, біблеістыка)

 4. Сучасная беларуская культура: арт-рынак, арт-менеджмент і арт-практыкі.

5. Сучаснае беларускае мастацтва: дыскурс, тэорыя, практыка.

6. Беларускі кінематограф: рэінтэрпрэтацыі “савецкага” і праблемы постсавецкага перыяду.

7. Беларуская літаратура: пераклад, выданне, даследаванне.

8. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу.

9. Багаслоўская думка: гістарычны і сацыяльны кантэкст, даследчая праблематыка і перспектывы развіцця.

Сацыяльныя дысцыпліны: (палітычная навука, палітэканомія, міжнародныя адносіны, еўрапейскія даследаванні)

 10. Інстытуты беларускай палітыкі, 1990-2012.

11. Беларусь у сістэме міжнародных адносін і двухбаковых стасункаў.

12. Еўрапейскія даследаванні ў беларускім кантэксце.

13. Беларусь: выклікі эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі.

 Эканоміка: 

14. Праблемы трансфармацыі эканомікі Беларусі.

 Міждысцыплінарныя накірункі: (палітыка памяці, сучасная гісторыя, сацыяльная і палітычная тэорыя, урбаністыка, рэлігіязнаўства, гендэрныя даследаванні)

 15. Разнастайнасці (пост)камунізму ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе.

16. Сацыяльная і гуманітарная веда: змена даследчых парадыгм.

17. Горад, урбанізацыя, гараджане: мінулае і сучаснасць (гістарычная урбаністыка).

18. Беларускае рэлігіязнаўства: вынікі дваццацігадовай гісторыі і перспектывы развіцця.

19. Гендэрныя палітыкі і практыкі ў Беларусі.

20. Тэарэтызаванне гендэру ў беларускай гуманістыцы.

Накірункі, арыентаваныя на практычныя праблемы:

 21. Рэфармаванне беларускай сістэмы адукацыі: практыка і канцэптуальнае забеспячэнне.

22. Даследаванні грамадзянскай супольнасці Беларусі.

 

На што можна звярнуць увагу:

Секцыя па двухбаковым стасункам Беларусі: комплексны разгляд – ад стасункаў з Літвой і Польшчай, да Кітаю, Сербіі і г.д.

Асобная панэль па энергетычнай бяспецы:

Асобная секцыя па эканоміцы і рэформам.

Асобная секцыя па праблемам этнасу і мовы ў ВКЛ

Асобная секцыя па раўгляду перакладу Бібліі на беларускую мову

Асобная секцыя па разгляду праблем сістэмы адукацыі

***

Арганізатары і партнёры Кангрэса: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Інтэрнэт-часопіс “Новая Еўропа” (Беларусь), Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры Варшаўскім Універсітэце (Польшча), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя “Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), Часопіс “Arche” (Беларусь), Інтэрнэт-часопіс “BelarusDigest” (Вялікабрытанія).

 

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковымі мовамі камунікацыі з’яўляюцца: руская, польская і літоўская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

 

Папярэдняя праграма:

27 верасня

Прыезд удзельнікаў

28 верасня

10.00-14.00 Пленарнае паседжанне

14.00-15.00 Абед

15.00-19.00 Праца па секцыям

19.00 Вячэра

29 верасня

10.00-14.00 Праца па секцыях

14.00-15.00 Абед

15.00-19.00 Пленарнае пасяджэнне

19.00 Вячэра

30 верасня

10.00-13.00 Праца па секцыях

13.00-14.00 Закрыццё

14.00 Абед

Ад’езд удзельнікаў

Кантакты:

+ 375 29 6733296

+370 68631146

Web: www.icbs.lt www.icbs.palityka.org/

E-mail: [email protected]

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...