Прэзентацыя кнігі “Ян Паточка и идея Европы”

conf1-217x30029 кастрычніка а 16-й гадзіне ў Кнігарне Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Ян Паточка и идея Европы”.

Падчас прэзентацыі выступяць сябры рэдкалегіі (Вольга Шпагагі, Вольга Орышава, Ліля Ільюшына, Павел Баркоўскі), а таксама аўтары калектыўнага выдання, сярод якіх і супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Аляксей Ластоўскі.

Таксама адбудзецца анонс праектаў, звязаных з далейшай прамоцыяй ідэяў зборніка ў міжнароднай інтэлектуальнай прасторы. На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік кнігі, задаць пытанні і паўдзельнічаць у дыскусіі.

Арганізатарамі прэзентацыі з’яўляюцца Беларуская філасофская прастора і Цэнтр эўрапейскіх даследванняў (Мінск).

Уваход вольны.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...