Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 90 гадоў

bdu30 кастрычніка Беларускі дзяржаўны універсітэт адзначыў дзевяностагадовы юбілей. Калектыў Інстытута палітычных даследаванняў далучаецца да віншаванняў.

Для цэлага шэрагу прадстаўнікоў супольнасці “Палітычнай сферы” – Андрэя Казакевіча, Андрэя Ягорава, Юрыя Чавусава, Таццяны Чыжовай, Алеся Шамякіна, Наталлі Васілевіч –  БДУ з’яўляецца alma-mater. Таксама важна не забываць, што прафесійная суполка палітолагаў, якая пазней трансфармавалася ў рэдакцыю часопіса “Палітычная сфера”, паўстала менавіта ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Былыя студэнты і аспіранты сёння займаюцца навуковай, аналітычнай і выдавецкай дзейнасцю на нацыянальным і міжнародным узроўні.  У верасні гэтага года намаганнямі супрацоўнікаў Інстытута разам з літоўскім  партнёрамі ва Універсітэце Вітаўта Вялікага (г. Коўна) прайшоў Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Асноўную частку беларускіх удзельнікаў Кангрэса складалі прадстаўнікі БДУ. Інстытут “Палітычная сфера” вітае дадзены факт  і верыць, што практыка міжуніверсітэцкага дыялогу будзе працаваць на карысць развіцця айчыннай навукі.

Check Also

Ганна Энгелькінг. Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў

Публікуем PDF-версію перакладу на беларускую мову манаграфіі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай ...

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *