“Палітычная сфера” №15. Збор тэкстаў да 12 лістапада

117404498162265_933001311

Паважанае спадарства!

Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару (№ 15) часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару: інстытуты дзяржавы, утварэнне незалежных дзяржаў, ідэя і практыка суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва; посткамунізм.

Тэма нумару прысвечана дваццатай гадавіне утварэння (аднаўлення) дзяржаў  у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989-1991 гадах.

Праблематыка нумару:

– Незалежнасць, утварэнне незалежных дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: гісторыя, палітычны кантэкст.

– Утварэнне і рэфармаванне палітычных інстытутаў, дзяржаўнае будаўніцтва.

– Посткамунізм: падыходы да разумення новай палітычнай, сацыяльнай і культурнай сітуацыі.

– Палітычная гісторыя дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)

– Гісторыя асобных палітычных інстытутаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)

– Ідэя незалежнасці і суверэнітэту ў гісторыі палітычнай думкі.

– Інстытуты і інстытуцыяналізм.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мове. Рэдакцыя ажыццяўляе  пераклад самастойна.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да гэтага не друкаваўся: ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Больш падрабязную інфармацыю пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут:

па-беларуску

по-русски

in english

Deadline падачы тэкстаў: 12 лістапада 2010 года.

Кантактны адрас: [email protected].

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...