У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» з апошнімі аўтарскімі дапаўненнямі і абнаўленнямі. Пераклад з польскай мовы падрыхтаваны на падставе выдання: Piotr Rudkouski, Piotr Lichacz. Autorytaryzm zagrożony. Białoruski system polityczny w perspektywie porównawczej. Warszawa: Wydawnictwo Instytutu Filozofii i Socjologii PAN, 2023. У беларускую версію аўтары ўключылі дапаўненні і абнаўленні, падрыхтаваныя пасля выхаду польскага выдання. Беларускае выданне стала магчымым пры падтрымцы Інстытута «Палітычная сфера».
Кніга прысвечаная аналізу беларускай палітычнай сістэмы ў кантэксце даўгавечнасці і крызісу аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары разглядаюць асаблівасці персаналісцкай улады, спробы яе трансфармацыі пасля падзей 2020 года і параўноўваюць беларускі выпадак з досведам Туніса, Паўднёвай Карэі і Сінгапура. Манаграфія прапануе шырокую параўнальную перспектыву для разумення сучаснага стану беларускага аўтарытарызму і магчымых траекторый яго развіцця.
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
