Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.  

Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 

Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.
 
Больш пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...