Прапануем вашай увазе даследванне “Міграцыя з Беларусі ў краіны ЕС (Эстонія, Германія, Латвія, Літва, Польшча): да і пасля 2020 года”.
Міграцыя грамадзянаў Беларусі ў ЕС — працэс ня новы, ён пачаўся адразу пасля распаду СССР. Доўгі час гэты працэс не выклікаў асаблівай цікавасці даследчыкаў, і ў цяперашні час публікацыі аб характары і складзе гэтай міграцыі практычна адсутнічаюць. Сітуацыя значна змянілася з 2020 года. Палітычны крызіс у Беларусі, а затым і масавыя пратэсты прывялі да шырокай мабілізацыі беларускай дыяспары па ўсім свеце, ператварыўшы яе ў важную палітычную з’яву ў сучаснай Беларусі.
За апошнія некалькі гадоў палітычнае, культурнае і эканамічнае значэнне дыяспары ўзрасло, але да гэтага часу мала што было вядома пра яе памер, сацыяльную і палітычную структуру. У апошнія гады з’явіліся спецыялізаваныя даследаванні беларускай дыяспары, але большасць з іх арыентавана на палітычна актыўную частку эміграцыі. Гэта даследаванне мае на мэце хаця б часткова запоўніць гэты прабел.
Аўтар даследавання – Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”.
Тэкст даследвання (англійская версія)
Тэкст даследвання (расійская версія)
Дадзенае даследаванне было падрыхтавана ў рамках міжнароднага праекта “Еўрапейская сетка для Беларусі” (European Network for Belarus). Праект каардынуецца арганізацыяй Austausch e.V. (Германія) і рэалізуецца ў супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі, якія працуюць у Беларусі, Польшчы, Літве і Германіі. Сетка садзейнічае абмену экспертнымі ведамі аб Беларусі і робіць Беларусь больш бачнай у Германіі, краінах-партнёрах праекта, а таксама на ўзроўні ЕС. Праект фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках праграмы “Пашырэнне супрацоўніцтва з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі” Германскім фондам Маршала ЗША (GMF).