Yara пакідае Беларусь

Нарвежскі вытворца мінеральных угнаенняў – кампанія Yara перастане набываць калій з Беларусі. Гэта рашэнне – не падтрымка санкцыйнай палітыкі Еўропы, а вымушаная захада, падкрэсліў кіраўнік кампаніі. Ці наблізіць разрыў кантрактаў да мэтаў, якіх апазіцыя хацела дасягнуць праз эканамічны ціск на рэжым у Беларусі?

Раней дэмакратычныя сілы дамагліся сыходу з Беларусі яшчэ 32-юх кампаніяў. Сярод Сярод іх «British American Tobacco», «Rolls-Royce», «Scandia Steel», «Becker Group», «Hansen & Rosenthal». Кампаніям прапанавана разам распрацаваць інвестыцыйны план для Беларусі пасля пераменаў. Эканамічны ціск у канчатковым выніку мае давесці да правядзення сумленных выбараў і вызвалення палітвязняў.

«Калі мы кажам пра пытанне вызвалення палітвязняў, пра пэўную дээскалацыю ўнутры краіны, то так – такі эфект магчымы, хаця на яго давядзецца пачакаць», – лічыць дырэктар цэнтру «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Адмовы Аляксандра Лукашэнкі ад улады і правядзення сумленных выбараў палітолаг чакаць не раіць. Агулам ён мяркуе, што эфект абмежавальнай кампаніі Захаду расцягнецца ў часе.

«Я думаю, што стратэгія тых, хто санкцыі ўводзіць заключаецца ў тым, што далейшыя рэпрэсіі робяцца больш дарагімі, ускладняюцца. І ўжо псіхалагічна той бок разумее, што ў выпадку любой эскалацыі будуць дадатковыя гіры, дадатковыя абмежаванні, дадатковыя праблемы», – дадае Андрэй Казакевіч.

https://belsat.eu/in-focus/10-01-2022-yara-pakidae-belarus/

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...