IX Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
1-3 кастрычніка 2021 года
Коўна, Літва
Дзявяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўна, Літва.
Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса (абнаўляецца і карэктуецца ў навінах, апублікаваных на гэтым сайце):
Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 1 красавіка 2021 года. Збор заявак адкрываецца 1 лютага.
Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 11 красавіка 2021 года. Збор заявак адкрываецца 10 лютага.
Дэдлайн для збор індывідуальных заявак – да 17 траўня 2021 года. Збор заявак адкрываецца 22 сакавіка.
Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 5 чэрвеня 2021 года.
Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 10 чэрвеня 2021 года.
Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня 2021 года. Да 10 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
Папярэдняя праграма кангрэса — 5 жніўня 2021 года.
Збор заявак будзе адбывацца праз сайт Кангрэса www.icbs.by ці www.icbs.palityka.org