НАВІНЫ · 12 студзеня 2017
7-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасня 2017
Абвешчаны даты і месца правядзення Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.
Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas (www.civitas.edu.pl (http://www.civitas.edu.pl)) Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў.
План падрыхтоўкі Кангрэса: Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – з 16 студзеня па 10 сакавіка 2017 года.
Збор намінацый на прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па вынікам 2015-2016 гадоў – да 10 сакавіка 2017 года.
Вызначэнне папярэдняга спісу секцый – да 20 сакавіка.
Збор індывідуальных заявак – да 10 мая.
Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – да 20 мая.
Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 15 чэрвеня.
Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня.
Да 5 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
Папярэдняя праграма кангрэса – да 15 жніўня.