НАВІНЫ · 26 мая 2023
24.05 – Канферэнцыя “Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці” (справаздача)
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” правёў 24 мая 2023 года ў Варшаве канферэнцыю “Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці”.
Партнёрамі ў падрыхтоўцы канферэнцыі выступалі Праект падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі Belarus Beehive і Інстытут беларускай кнігі.
Напачатку адбылася прэзентацыя даследавання “Выданне беларускіх кніг: стан галіны, выклікі і перспектывы”.
Андрэй Казакевіч (Інстытут “Палітычная сфера”) прадставіў агляд асноўных тэндэнцый сусветнага кніжнага рынку, асобных краін (ЗША, Польшча, Літва), а таксама дэтальны аналіз статыстыкі пра выданне беларускіх кніг у 2013-2022 гадах.
У тым ліку былі закрануты перспектывы папяровых, лічбавых і аўдыёкніг; тэндэнцыі распаўсюду (online, offline), палітыкі коштаў, папулярнасці жанраў, узроставыя і іншыя асаблівасці сучаснага кнігаспажывання.
Аляксей Ластоўскі (Інстытут “Палітычная сфера”) распавёў пра вынікі другой часткі даследавання на аснове глыбінных інтэрв’ю з выдаўцамі кніг пра стан галіны і яе перспектывы.
Падрабязней: Закрыцьцё выдавецтваў, прызнаньне кніг экстрэмісцкімі, рэлякацыя — дасьледчыкі распыталі незалежных беларускіх кнігавыдаўцоў аб іх працы (https://www.svaboda.org/a/32426329.html) Даследаванне было ажыццёўлена па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускай рады культуры.
Наступнай часткай канферэнцыі стаў круглы стол “Незалежнае выданне беларускіх кніг: выклікі, магчымасці, рэкамендацыі”.
У ім прынялі ўдзел незалежныя кнігавыдаўцы і эксперты Цімох Акудовіч, Валянціна Андрэева, Павел Баркоўскі, Валер Булгакаў, Аліна Коўшык, Ігар Логвінаў.
У рамках круглага сталу абмяркоўваліся стан і выклікі для незалежнага выдання беларускіх кніг, а таксама сфармуляваць патрэбы для галіны.
Па выніках круглага сталу плануецца падрыхтаваць аналітычную запіску (policy paper) з пазначэннем рэкамендацый для еўрапейскіх і нацыянальных інстытуцый, фондаў, структур грамадзянскай супольнасці.
Фінальная часткай мерапрыемства стала і дыскусія “Выданне беларускіх часопісаў.
Вызначэнне выклікаў, выпрацоўка рэкамендацый і супольнай стратэгіі”.
Падчас дыскусіі абмяркоўваліся стан і выклікі для незалежнага выдання беларускіх часопісаў ці часопісаў пра Беларусі, былм вызначаныя магчымыя накірункі супрацоўніцтва, механізмы інфармацыйнага абмену і сеткавага ўзаемадзеяння.
Удзельнікі: Валер Булгакаў, Наталля Гардзіенка, Алена Маркава, Дарота Міхалюк, Алесь Пашкевіч, Паліна Прысмакова, Алесь Смалянчук.