20 сакавіка, 10:00, Вільня
20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ў рамках першага Штогадовага экспертнага семінара па літоўска-беларускім стасункам адбудзецца прэс-канферэнцыя з прэзентацыямі вынікаў даследавання “Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы”.
Даследаванне базуецца на апытанні грамадскай думкі жыхароў Літвы – нацыянальная рэпрэзентатыўная выбарка 1000 чалавек. Даследаванне праведзена Інстытутам “Палітычная сфера” у партнёрстве з кампаніяй Spinter tyrimai і Універсітэтам Вітаўта Вялікага.
Вынікі адлюстроўваюць апошнія тэндэнцыі ў стаўленні жыхароў Літвы да беларусаў, які жывуць у Літве, уладаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама да праблемы “літвінізму” і пагроз нацыянальнай бяспекі, унёску беларусаў у эканамічнае развіццё Літвы, палітыкі санкцый і магчымага супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама іншых важных тэм. Таксама будзе праведзена параўнанне стаўлення да беларусаў у Літве, Украіне, Польшчы і Латвіі.
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія з магчымасцю задаць пытанні па даследаванні і праблемам стасункаў паміж Літвой і Беларуссю.
Працоўныя мовы: беларуская і літоўская (паслядоўны пераклад).
Спікеры:
– Андрэй Казакевіч (доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера”)
–
Aistė Žemaitytė (Універсітэт Вітаўта Вялікага)
Адрас:
Gedimino pr. 51, Vilnius
Усіх наведвальнікаў просім загадзя прайсці электронную рэгістрацыю праз форму: https://forms.gle/Sz4pHEmAxJ1HjvsU8
емейл для сувязі: [email protected]
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
