АДКРЫТЫ ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА VITALI SILITSKI FELLOWSHIP

Цэнтр новых ідэй пачынае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship двухмесячную стыпендыяльную праграму для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць рэалізаваць уласны аналітычны праект і працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага. Даследчыя тэмы могуць ахопліваць шырокі спектр грамадска-палітычных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі.

Vitali Silitski Fellowship аб’ядноўвае адукацыю, даследчую дзейнасць і досвед працы ў камандзе аналітычнага цэнтра, каб умацаваць патэнцыял новага пакалення экспертак і экспертаў, якія працуюць з палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі дадзенымі пра Беларусь.

У межах fellowship спачатку пройдзе анлайн Future Ideas School: лекцыі і дыскусіі з міжнароднымі экспертамі і экспертак з еўрапейскіх універсітэтаў і аналітычных цэнтраў. Сярод спікераў і спікерак: Джэймс Ніксі, Майкл Макфол, Хілары Брыфа і эксперты і эксперткі Цэнтра новых ідэй. Затым у афлайн-фармаце удзельнікі і ўдзельніцы з ментарскай падтрымкай дапрацуюць свае ідэі і прэзентуюць іх на фінальным пітчынгу перад журы. Менавіта пасля пітчынгу будуць абраныя да пяці пераможцаў, якія атрымаюць стыпендыю да 2000 еўра (брута) і стажыроўку ў ЦНІ.

Для ўдзелу ў Vitali Silitski Fellowship неабходна падаць кароткі пітч даследчай ідэі з апісаннем ключавых пытанняў і метадаў даследавання. Пры гэтым прапанаваная тэма павінна быць развіццём або лагічным працягам работ Віталя Сіліцкага. Да заяўкі таксама трэба далучыць CV на англійскай мове, спіс найважнейшых публікацый і матывацыйны ліст.

Дэдлайн падачы заяўкі: 10 сакавіка 2026, 23:59 па Мінску. Зрабіць гэта можна тут. Падрабязную праграму і іншыя дэталі ўдзелу ў fellowship вы знойдзеце на сайце.

Стыпендыяльная праграма праводзіцца ў межах праекту, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Check Also

Рэпрэзентацыя Украіны ў беларускіх дзяржаўных навінах у кантэксце вайны: аналіз слоўных радоў і сэнсавых патэрнаў у артыкулах БелТА (лістапад 2024 — кастрычнік 2025)

У артыкуле аналізуецца рэпрэзентацыя Украіны ў беларускіх дзяржаўных навінах у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны ...