У Варшаве пройдзе III польска-беларускі экспертны форум імя Рамана Скірмунта

5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта.

Afiša

Сярод іншага адбудзецца прэзентацыя-дыскусія з нагоды публікацыі кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай» і прэзентацыя даследавання «Няскончанае паўстанне. Падзеі 1863 — 1864 гг. у наратывах беларускіх медыя 2010 — 2024 гадоў» (Андрэй Казакевіч, Інстытут «Палітычная сфера»).

Удзел у дыскусіях таксама возьмуць Аляксандр Смалянчук, Васіль Герасімчык, Лукаш Адамскі і іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі.
5 чэрвеня, Варшава, ul. Foksal 11, пачатак а 16.00.

Праграма форума

Check Also

Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы    

20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...