Дыскусія “Сацыялогія ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”

1 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM.

Удзельнікі: Алег Алампіеў, Генадзь Коршунаў, Аксана Шэлест.

Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.

Для рэгістрацыі на дыскусію, запоўніце наступную форму

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі супраць актывістаў і грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, патрабуе і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да вялізнай запатрабаванасці ў надзейных сацыялагічных дадзеных, з чым паўстала таксама сур’ёзная праблема, пераважна – з-за надзвычай жорсткага дзяржаўнага кантролю ў гэтай сферы.

На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

– Яшчэ да восені 2020 года некаторыя эксперты і палітыкі сцвярджалі, што сацыялогія ў Беларусі немагчымая. Ці засталася прастора для сацыялагічных апытанняў і як можна перааодолець “спіраль маўчання” і “фактар страха”?

– Якія новыя магчымасці даюць анлайн-апытанні і як адольваць абмежаванні выбаркі?

– Якім чынам можна ставіцца да апытанняў, што праводзяць дзяржаўныя службы, што адбылося з Інстытутам сацыялогіі?

– Калі не апытанні, то што? Якія яшчэ магчымасці для даследаванняў ёсць у беларускіх сацыёлагаў?

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...