Ці магчыма паразумецца з Лукашэнкам? Дыскусія экспэртаў

Ці магчымае прымірэньне пратэставай і ляялісцкай частак беларускага грамадзтва, да чаго заклікае пісьменьнік Артур Клінаў? Ці варта і магчыма вярнуцца ў часы да 2020 году? Ці застаецца беларускі народ суб’ектам палітычнага працэсу? Якая альтэрнатыва прымірэньню?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.

Казакевіч

  • Рэакцыя на інтэрвію Клінава была больш зьвязаная з эмоцыямі, чым з аналітычным падыходам.
  • Варыянт Клінава — гэта прымірэньне, кампраміс дзеля незалежнасьці.
  • Гэты варыянт не рэалістычны, улада ўвесь гэты год дэманстравала, што яна ня хоча ніякага дыялёгу.
  • Той пэрыяд 2015-2020 году, які Клінаў лічыць «залатым», улада лічыць памылкай.
  • На думку ўлады, лібэралізацыя, стварэньне грамадзянскіх ініцыятываў, падрывалі рэжым.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Умацаваньне заходняга ўплыву, на іх погляд, спрыяла пратэстам.
  • Улады могуць спыніць рэпрэсіі толькі тады, калі перастануць лічыць сваіх апанэнтаў палітычнай праблемай.
  • Схема Клінава прадугледжвае, што людзі забываюць пра гвалт, прычым шчыра забываюць; палітвязьні пішуць пакаяльныя лісты, абяцаюць не займацца палітыкай.
  • Але ўнутры ўлады занадта шмат боязі паўтарэньня 2020 году.
  • Шмат хто зь іх не паверыць, што апазыцыя перастала, паводле іх лексыкі, «ірвацца да ўлады», а Захад не зьбіраецца «падрываць канстытуцыйны лад Беларусі».
  • Усе такія варыянты прадугледжваюць наяўнасьць даверу паміж бакамі.
  • Гэта тое, чаго ў Беларусі ў прынцыпе няма.

Чытаць цалкам

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...