Андрэй Казакевіч: Нельга чакаць нейкіх значных саступак з боку Еўразвязу для Лукашэнкі

Магчыма, адчуваючы, што міграцыйны крызіс паступова выдыхаецца, Аляксандр Лукашэнка пайшоў на штучнае абвастрэнне. У адказ Еўразвяз прыняў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Чым можа завершыцца гэтае супрацьстаянне? Што яшчэ захоча прыдумаць беларускае кіраўніцтва, каб прымусіць Захад сесці з ім за стол перамоваў? Якая роля Масквы ў гэтым крызісе і якія мэты ставіць Крэмль, падтрымліваючы (ці, як мінімум, не стрымліваючы) Лукашэнку?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Андрэй Казакевіч у часе Размовы:

  • Нельга чакаць нейкіх значных саступак з боку Еўразвязу для Лукашэнкі
  • Хацелася б думаць, што міграцыйны крызіс пойдзе на спад, знойдзецца ягонае рашэнне
  • Уліваючы досвед Мэркель, яна не пачала гнуць нейкую сваю эгаістычную выключна нямецкую лінію
  • Канфлікт Беларусі з Захадам гуляе на руку Масквы
  • Расея не ў той пазіцыі, каб праводзіць дарагія і рызыкоўныя канфліктныя аперацыі

“Размова” цалкам

Check Also

«Это скорее встречи заговорщиков, решивших перевернуть мир». Почему Лукашенко внезапно полетел к Путину?

Почему президент России игнорирует поездки в Беларусь? 23 июня Александр Лукашенко вылетел в Россию для общения с Владимиром ...