Магчыма, адчуваючы, што міграцыйны крызіс паступова выдыхаецца, Аляксандр Лукашэнка пайшоў на штучнае абвастрэнне. У адказ Еўразвяз прыняў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Чым можа завершыцца гэтае супрацьстаянне? Што яшчэ захоча прыдумаць беларускае кіраўніцтва, каб прымусіць Захад сесці з ім за стол перамоваў? Якая роля Масквы ў гэтым крызісе і якія мэты ставіць Крэмль, падтрымліваючы (ці, як мінімум, не стрымліваючы) Лукашэнку?
Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.
Некаторыя думкі, якія агучыў Андрэй Казакевіч у часе Размовы:
- Нельга чакаць нейкіх значных саступак з боку Еўразвязу для Лукашэнкі
- Хацелася б думаць, што міграцыйны крызіс пойдзе на спад, знойдзецца ягонае рашэнне
- Уліваючы досвед Мэркель, яна не пачала гнуць нейкую сваю эгаістычную выключна нямецкую лінію
- Канфлікт Беларусі з Захадам гуляе на руку Масквы
- Расея не ў той пазіцыі, каб праводзіць дарагія і рызыкоўныя канфліктныя аперацыі