Збор заявак на секцыі і панэлі VIII-ага Кангрэса да 5 сакавіка 2019

Збор заявак на секцыі і панэлі VIII-ага Кангрэса да 5 сакавіка 2019

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый і панэляў у межах VIII-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 27–29 верасня 2019 года ў Вільні (Літва). 

Секцыі і панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый і г.д.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 5 сакавіка 2019 года неабходна запоўніць анлайн-форму:

https://palityka.wufoo.com/forms/call-for-panels-2019/

Глядзіце прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 20152016, 2017 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць напісаўшы на пошту: [email protected]

З павагай,

Арганізацыйны камітэт

Арганізатарамі і партнёрамі Кангрэса выступаюць: Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Каўнас), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, Вільня), Міністэрства замежных спраў Літвы і іншыя 

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, ўсталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.
Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама садзейнічанне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічным і грамадскім асяроддзі краіны, рэгіёну і свету.

Традыцыйна на Кангрэс збіраюцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па выніках 2018 года.

Check Also

Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі

Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным ...