Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2015-2016 гадах.
Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.
Заклікаем аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.
Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 10 сакавіка 2017 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня 2017 года.
Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан), Беларускі Інстытут Амерыкі, сям’я Кіпель (ЗША).
Намінацыі:
Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
– Гісторыя.
– Гуманітарныя навукі: філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.
– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.
Праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.
Увага! Было прынята рашэнне асобна разглядаць публікацыі па філасофіі, раз на тры гады, першы конкурс адбудзецца ў 2018 годзе і будуць разглядацца публікацыі 2015-2017 гадоў.
З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядналася з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.
Лаўрэаты Прэміі 2014, 2015 і 2016 гадоў
Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.
Таксама ў 2017 годзе адбудзецца ўзнагароджанне ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку на нямецкай мове, надрукаваную за апошнія шэсць год (2011-2016). Прэмія працягвае запачаткаваную ў 2015 годзе практыку вызначэння лепшых замежных аўтараў, што даследуюць Беларусь.
Працэдура:
Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных радаў, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін: cпіс экспертаў Прэміі Кангрэса
Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2016 г., а таксама надрукаваныя ў 2015 г., калі гэтыя працы не былі намінаванымі падчас папярэдняга конкурсу. Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).