Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017

Збор заявак на секцыі (панэлі) VII-ага Кангрэса да 10 сакавіка 2017

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэляў) у межах VII-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Польшча). 

Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый і г.д.

Фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапаноў дазваляе Міжнароднаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі адпавядаць чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 10 сакавіка 2017 года неабходна запоўніць анлайн-форму:

https://palityka.wufoo.eu/forms/callforpanels-2017/  

Глядзіце прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 2014 , 2015 і 2016 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць напісаўшы на пошту: [email protected]

З павагай,

Арганізацыйны камітэт

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмена думкамі і ідэямі, ўсталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.
Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў,а таксама садзейнічанне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічным і грамадскім асяроддзі краіны, рэгіёну і свету.
Кангрэс быў заснаваны ў 2010 годзе кансорцыумам беларускіх і літоўскіх арганізацый, у 2016 годзе ўдзел у ім узялі ўдзел больш за 500 чалавек з 20 краін свету.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...