Прэзентацыя кнігі пра Кастуся Каліноўскага 8 лютага 2016 г.

8 лютага

Беларускі Калегіюм і Кнігарня “ЛогвінаЎ”

запрашаюць на прэзентацыю кнігі

“Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі.

“Kastuś Kalinoŭski and the Nation-Building Process in Belarus” (Мінск, 2015).

На гісторыю сучаснай Беларусі велізарны ўплыў зрабіла постаць Кастуся Каліноўскага – але не толькі ягоная дзейнасць і ягоная рэальная “гістарычная асоба”, але й культурная легенда, што паўстала вакол яго самога і вакол паўстання 1863–1864 гг. Якую ролю ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці адыгрывае гістарычная навука, а якую – яго папулярная гераізацыя ды “гістарычная міфатворчасць”? Пытанні ўзаемадзеяння навуковага і папулярнага асэнсавання мінулага на прыкладзе адной з найярчэйшых падзей беларускае гісторыі абмяркоўваліся на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане ў сакавіку 2014 г. Паводле матэрыялаў канферэнцыі і выйшла гэтая кніга.

У прэзентацыі бяруць удзел беларускія гісторыкі, культуразнаўцы, палітолагі:

Алесь Смалянчук        рэдактар кнігі, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук,

Ірына Дубянецкая      доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма,

Андрэй Казакевіч       доктар палітычных навук (PhD), Беларускі калегіум, Інстытут “Палітычная сфера”,

Алесь Краўцэвіч         доктар гістарычных навук, Цэнтр беларускіх даследаванняў (Варшава),

Андрусь Унучак         кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі,

Язэп Янушкевіч          кандыдат філалагічных навук, літаратар.

 

Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага 2015 г. у кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.00.

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...