Скончылася рэгістрацыя выступоўцаў на V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).
Нягледзячы на больш строгія патрабавані для ўдзельнікаў, цікавасць да Кангрэсу павялічваецца. Сёлета арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордную колькасць анкет – больш за 530 – ад патэнцыйных удзельнікаў з 20 краін свету.
У першай палове чэрвеня эксперты-арганізатары секцый і прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту правядуць ацэнку і адбор заявак на ўдзел.
Тымчасам рэгістрацыя гасцей і журналістаў працягваецца.
Заяўку для ўдзелу ў Кангрэса ў якасці госця можна падаць тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-guests-and-others/
Рэгістрацыя прадстаўнікоў СМІ адбываецца тут: https://palityka.wufoo.eu/forms/application-form-for-media/