Беларускі Калегіюм: набор 2014 г. Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка

bk.logo.1.0
Беларускі Калегіюм

прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

а таксама

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 г.

Заяўкі прымаюцца па 6 кастрычніка 2014 г.

Умовы паступленьня

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз [email protected]

 

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіюм — форум для правядзеньня публічных лекцыяў і дыскусіяў, мейсца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі зь сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэньням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасьці:

 заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыцьцяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;

 сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі;

 параўнальны навуковы і навучальны падыход;крытычнае мысьленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;

 каштоўнасьці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...