прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
а таксама
- спэцкурс па фатаграфіі
- журналісцкія практыкумы
- сэмінар па палітычнай тэорыі “Інстытуты і палітыка”
- перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 г.
Заяўкі прымаюцца па 6 кастрычніка 2014 г.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз [email protected]
Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.
Беларускі Калегіюм — форум для правядзеньня публічных лекцыяў і дыскусіяў, мейсца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі зь сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.
Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэньням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.
Прынцыпы дзейнасьці:
— заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыцьцяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;
— сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі;
— параўнальны навуковы і навучальны падыход;крытычнае мысьленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
— каштоўнасьці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.