Еўраінтэграцыя-2014 для менчукоў (сустрэча адбудзецца 11 лютага 2014 г.)

preview.300Менскі Еўрапейскі клуб у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі палітолага, намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага звязу”.

Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.У рамках курсу будуць праводзіцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклубу і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах.

Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Арганізацыйнае спатканне адбудзецца ў аўторак 11 лютага 2014 г. а 18.30 на сядзібе Менскага Еўрапейскага клубу (пр. Незалежнасці (б.Скарыны), 80 кв.73).

Просьба зацікаўленых асобаў запоўніць онлайн рэгістрацыйную форму

Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах, у сацсетках і блогах вітаецца.

Дадатковая інфармацыя: +37529 6061034 або [email protected]

Крыница: http://euroclub.by

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...