Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
Універсітэт Вітаўта Вялікага
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
ВКЛ: гістарыяграфія, ідэнтычнасць, права #23 2014
Тэрмін падання матэрыялаў: 15 красавіка 2014 года
Планаваны час выхаду: жнівень 2014
“Палітычная сфера” – вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.
Часопіс выдаецца з 2001 года.
Па выніках працы секцый “Літва” і “Русь”: коды палітыкі, этнічнасці і канфесійнасці ў ВКЛ XIII-XVII стагоддзя” і “Грамадскія і прававыя традыцыі ВКЛ” у рамках ІІІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчаецца набор артыкулаў для тэматычнага нумара часопіса “Палітычная сфера”, які будзе прысвечаны гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Асноўныя тэматычны накірункі нумару:
- Канцэпты “Літва” і “Русь” і іх гістарыяграфічная інтэрпрэтацыя
- Рэлігійная і этнічная ідэнтычнасць у Сярэднявеччы і раннім Новым часе
- Заканадаўства ВКЛ і яго рэалізацыя на практыцы
- Судовая сістэма ВКЛ
- Палітычныя і прававыя традыцыі ў ВКЛ
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах. Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.
Памер тэксту – 20-35 тысяч знакаў. Да тэксту можна далучыць ілюстрацыі.
Правілы афармлення публікацыі глядзіце, калі ласка, тут: http://journal.palityka.org/wp-content/uploads/2010/12/PS_2013_rules_be.pdf
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі раней не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі. Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне. Кантактны адрас е-mail: [email protected]