Улетку гэтага года выйшла з друку Анталогія літоўскай палітычнай думкі, падрыхтаваная Інстытутам “Палітычная сфера”.
Анталогія складаецца з перакладаў на беларускую мову тэкстаў, напісаных заснавальнікамі і найбольш значнымі прадстаўнікамі літоўскага нацыянальнага руху канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.
Прапанаваныя тэксты даюць выразнае ўяўленне пра ідэі, мэты і патрабаванні літоўскага руху, а таксама дазваляюць зразумець яго культурную і палітычную аснову. На думку складальнікаў анталогіі, вывучэнне ідэй літоўскага нацыянальнага руху з’яўляецца неабходным для глыбокага разумення гісторыі Літвы, але і Беларусі, а таксама Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Выданне разлічанае на гісторыкаў, палітолагаў, прадстаўнікоў іншых дысцыплін, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і палітычнай думкай.
Для таго, каб замовіць анталогію неабходна даслаць адпаведны запыт на [email protected]
Ад укладальніка
Томаш Блашчак. Літоўская палітычная думка на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў
І. ПЕРАДУМОВЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ: ФАЛЬКЛОР, ГІСТОРЫЯ, МОВА
Сіманас Доўкантас. Песні жамойтаў
Сіманас Доўкантас. Казкі Федра
Maцей Валанчэўскі. Першы ліст да народа ў справе цвярозасці, 25 снежня 1858 г.
Пятрас Вілейшыс. Мінулае Вільні
Пятрас Вілейшыс. Важнасць літоўскай мовы і патрыятызм пісьменнікаў
Ёнас Басанавічус. Збірайма казкі!
Ёнас Басанавічус. Ці патрэбнае нам этнаграфічнае таварыства?
ІІ. ІДЭЯ НАЦЫІ І МАСАВЫ ДРУК
Пятрас Вілейшыс. Новы год
Пятрас Вілейшыс. Паведамленне ад “Vilniaus žinios”
Ёнас Шлюпас. Колькі слоў пра газеты
Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, “Varpas”, 1895, № 12
Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, “Varpas”, 1898, № 5
Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, “Varpas”, 1893, № 3
Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, “Varpas”, 1891, № 6
Вінцас Кудзірка. Крананне літовак, мовы і праўдаў вяскоўцаў
ІІІ. ПАЧАТАК НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ І ФАРМАВАННЕ ЭТНАКУЛЬТУРНАЙ СВЯДОМАСЦІ
Ёнас Басанавічус. Прадмова
Пятрас Вілейшыс. Еўрапейская палітыка Масковіі і каталіцкі касцёл
Пятрас Вілейшыс. Жаданні маскоўцаў
Вінцас Кудзірка. Браты літоўцы!
ІV. ЛІТОЎСКІ ПАЛІТЫЧНЫ РУХ: ПЕРШЫЯ ПАРТЫІ
Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект)
Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы
Маніфест Нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў (НПЛД)
Праект праграмы Літоўскага аб’яднання хрысціянскіх дэмакратаў
V. ІДЭЯ АЎТАНОМІІ І ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Пра аўтаномію Літвы. Літоўскі мемарандум прэм’ер-міністру Расіі С. Вітэ
Рашэнні літоўцаў Сувальскай губерні
Рашэнне сялян Літвы, якія сабраліся ў Вільні 22 лістапада (5 снежня) 1905 г.
Уступная прамова Ё. Басанавічуса на пачатку З’езду літоўцаў у Вільні
Ёнас Татарайціс. Першы з’езд літоўцаў у Вільні
Юозас Тумас. Наш люд і яго інтэлігенцыя ў часе Віленскага Сойма
Адомас Дамбраўскас-Якштас. Дзе цэнтр цяперашняй Літвы: у Коўне ці ў Вільні?
Пастанова 16 лютага 1918 года (Дэкларацыя незалежнасці Літвы)
ДАДАТКІ
Біяграфіі аўтараў тэкстаў анталогіі
Кароткая інфармацыя пра асобаў, арганізацыі і геаграфічныя аб’екты, якія згадваюцца ў тэкстах анталогіі
Імянны і геаграфічны паказнік