Летняя сэсія Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі ў Варшаве

З 8 па 18 ліпеня 2013 года адбылася выязная сэсія дактарантаў Міжнароднай PhD праграмы для
Беларусі, якая адмініструецца Інстытутам “Палітычная сфера”. Сэсія праводзілася ў Варшаўскім ўніверсітэце ў супрацоўніцтве з Інстытутам Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта 
(Studium Europy Wschodniej, Uniwersytet Warszawski).

 

DSC_6908

У межах сэсіі праведзена абмеркаванне вынікаў/канцэпцый даследаванняў дактарантаў, а таксама праведзены шэраг спецыялізаваных лекцый і семінараў.

Удзельнікі праграмы наведалі лекцыі вядомых польскіх навукоўцаў: Лешэк Заштаўт, Анджэй Мэнцвель, Зофія Зеліньска, Ян Яцэк Брускі, Збігнеў Крушэўскі, Анджэй Суліма-Каміньскі.

Пры удзеле Аляксандры Гнацюк і Джона Міцгеля адбываліся персанальныя абмеркаванні даследаванняў і даследчых канцэпцый дактарантаў.

13 ліпеня, дактаранты з Беларусі наведалі музей Варшаўскага паўстання.

Для інтэграцыі ў рэгіянальную экспертную і акадэмічную супольнасць удзельнікі праграмы мелі магчымасць наведаць Дзесятую Міжнародную навуковую канферэнцыю Інстытута Усходняй Еўропы.

Усяго ў сэсіі прыняла ўдзел 10 прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі. Удзельнікі праграмы працуюць над тэмамі, звязанымі з вывучэннем гісторыі, палітыкі і грамадскіх дачыненняў. Даследаванні, якія абмяркоўвалі пад час працы сэсіі :

  • Афіцыйныя дыскурсы канструявання рэпрадуктыўнага цела жанчыны ў постсавецкай Беларусі
  • Сямейныя і грамадскія традыцыі афганцаў у Беларусі, канец ХХ – пач. ХХІ стагоддзя
  • Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту (БНФ) у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання: ідэалогія і дзейнасць (1990-1995)
  • Постаць Францішка Скарыны як культурнага героя ў інтэлектуальных традыцыях XІХ – пачатку XXІ стст.
  • Сацыяльна-палітычныя ўяўленні інтэлігенцыі Беларусі ў перыяд перабудовы (1985-1991 гг.)
  • Евангельскія хрысціяне-баптысты (ЕХБ) ў БССР (1944-1969 гг.)

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...