Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: Call for Panels да 5 сакавіка 2013 г.

_DSC6244Паважанае спадарства,

5 сакавіка завяршаецца прыём заявак на арганізацыю спецыялізаваных секцый (панэляў) у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (11-13 кастрычніка 2013; Коўна, Літва). 

Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці нават вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў.

Мы спадзяемся, што фарміраванне секцый і панеляў праз адкрыты збор прапаноў дазволіць павысіць адпаведнасць Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

 Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

 Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 5 сакавіка 2013 года на электронны адрас Кангрэса ([email protected]) неабходна даслаць:

1) папярэднюю назву секцыі (панэлі);

2) кароткую канцэпцыю (каля аднаго абзаца);

3) папярэдні спіс магчымых удзельнікаў.

 З павагай,

 Арганізацыйны камітэт

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...